• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МІКРАГАМЕТЫ (адмікра+ гаметы) — мужчынскія палавыя клеткі ў спаравікоў, звычайна рухомыя і больш дробныя, чым жаночыя (параўн. макрагаметы).
    МІКРАГЕАМЕТРЫЯ (ад мікра+ геаметрыя) — геаметрыя трохвымернай прасторы, мінімальныя памеры якой абмежаваны малымі велічынямі.
    МІКРАГЛАСАРЫЙ (ад мікра+ гласарый) — слоўнік з адной вузкай галіны, напр. тэхнікі, навукі. МІКРАГЛІЯ (ад мікра+ гр. glia = клей) — адна з форм нейрагліі, якая выконвае ахоўную функцыю (параўн. макраглія).
    МІКРАГЛОСУМ (н.-лац. micro­glossum) — сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на мокрай глебе ў лясах.
    МПОРАДЫНА (ад мікра+ дына) — адзінка сілы, мільённая частка дыны.
    МІКРАДЫСЕКЦЫЯ (ад мікра+ лац. dissectio рассячэнне) — тое, што і мікрургія.
    МПСРАЗАЎРЫІ (н.-лац. micro­sauna) — атрад вымерлых земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх.
    МІКРАЗОНД (ад мікра+ зонд) — зонд (прыбор для даследавання свідравін) невялікага памеру.
    МІКРАІНДЫКАТАР (ад мікра+ індыкатар) — прыбор для дакладнага вымярэння даўжынь і для праверкі правільнасці формы і ўзаемнага размяшчэння дэталей машын.
    МІКРАШТЭРФЕРбМЕТР (ад мікра+ інтэрферометр) — прыбор для каіггролю дакладнасці апрацоўкі паверхняў, вымярэння таўшчыні плёнак і інш.; спалучэнне мікраскопа і інтэрферометра.
    МІКРАШФАРКТ (ад мікра+ інфаркт) — дробнаачаговы інфаркт міякарда.
    МІКРАКАЛЬКУЛЯТАР (ад мікра+ калькулятар') — невялікі прыбор з электронна-вылічальным устройствам, разлічаны на выкананне арыфметьгчных дзеянняў.
    МПСРАКАМАНДА (ад мікра+ каманда) — код адной або некалькіх мікрааперацый, якія выконваюцца на працягу аднаго элементарнага такта работы электроннавылічальнай машыны.
    МІКРАКАПСУЛІРАВАННЕ (ад мікра+ лац. capsula = каробачка) — стварэнне тонкай трывалай абалонкі вакол асобных цвёрдых часцінак або кропель вадкасці; выкарыстоўваецца пры вытворчасці лякарстваў, каталізатараў і інпі.
    МІКРАКАРАТАЖ (ад мікра+ каратаж) — метад даследавання геалагічнага разрэзу ў буравой свідравіне шляхам вымярэння электрычнага супраціўлення горных парод.
    МІКРАКАТАР [ад мікра+ (інды)катар] — прыбор ддя вымярэння кантактаым метадам лінейных памераў вырабаў.
    МЖРАКШЕМАТАГРАФІЯ (ад мікра+ кінематаграфія) — кіне-
    матаграфічная здымка з выкарыстаннем мікраскопа.
    ШКРАКЛІМАТ (ад мікра+ клімат) — 1) клімат невялікага ўчастка пэўнага геаграфічнага ландшафту, абумоўлены асаблівасцямі мясцовасці (параўн. макраклімат}, 2) перан. узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, у сям’і.
    МЖРАКЛІМАТАЛбпЯ (ад мікра+ кліматалогія) — раздзел кліматалогіі, які даследуе мікраклімат.
    МЖРАКЛІН (ад мікра+ гр. kliпо = нахіляю) — пародаўіваральны мінерал групы палявых шпатаў белага, ружовага, буравата-жоўтага колеру; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.
    МІКРАКбкі (адмікра+ кокі) — шарападобныя бактэрыі, пашыраныя ў вадзе, глебе, харчовых прадуктах, некаторыя выклікаюць гнойныя захворванні.
    МПСРАКбЛЕУС (н.-лац. micro­coleus) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырапа ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах, на вільготных скалах, у глебе, слізі інціых водарасцей.
    MIKPAKOCM, MIKPAKdCMAC (ад мікра+ космас) — свет малых велічынь (атамаў, малекул) ў адрозненне ад свету велічынь планетнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).
    МІКРАКТЬІНГУМ (н.-лац. micractinium) — каланіяльная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне розных вадаёмаў.
    МІКРАЛАЙНЕР (ад мікра+ лайнер) — невялікі пасажырскі самалёт.
    МІКРАЛІТЫ (ад мікра+ -літ) — 1) найдрабнейшыя крышталікі асноўнай масы эфузіўных горных парод; 2) дробныя каменныя прылады першабытнага чалавека; былі пашыраны ў эпоху мезаліту (параўн. макраліты).
    МТКРАМАНШУЛЯТАР (ад мікра+ маніпулятар) — прыбор, пры дапамозе якога пад кантролем мікраскопа праводзяць складаныя аперацыі над вельмі дробнымі аб’ектамі, пераважна над клеткамі арганізма.
    МІКРАМАНОМЕТР (ад мікра+ манометр) — прыбор для вымярэніія малых розніц ціску.
    МІКРАМАРКЕТЫНГ (ад мікра+ маркетынг) — арганізацыя дзейнасці прадпрыемства, накіраваная на стварэнне арыентаванай на рынак вытворчасці і збыту тавараў, якія задавалыіяюць патрэбы пакупнікоў.
    МІК'РАМАТА (н.-лац. micrommata) — павук сям. sparassidae, які папіыраны ў Еўропе і Зах. Сібіры; жыве ў разнатраўі на ўзлесках.
    МІК'РАМАШЫНА (ад мікра+ маійына}, м. электрычн а я — спецыялыіы тып электрычнай машыны магутнасцю ад доляў вата да соцень ватаў.
    МІКРАМЕРЫ (ад мікра+ гр. meros = частка) — дробныя бластамеры (параўн. макрамеры).
    МІКРАМЕТР (ад мікра+ -метр) — адзінка даўжыні, роўная мільённай частцы метра.
    МПСРАМЕТРЫЯ (ад мікра+ -метрыя) — раздзел фізікі, які
    	м
    займаецца дакладным вымярэннем лінейных велічынь.
    MIKPAMUIIMETP (ад мікраміліметр) — тое, што і мілімікрон.
    МПСРАМППЯЦЮРЬВАЦЬІЯ (ад мікра+ мініяцюрызацыя) — значнае памяншэнне памераў і масы апаратаў, прыбораў, радыётэхнічных элементаў і інпі., што грунтуецца на дасягненнях мікраэлектронікі.
    МІКРАМІЦЭТЫ (ад мікра+ -міцэты) — зборная група грыбоў мікраскапічных памераў; мікрагрыбы (параўн. макраміцэты).
    МІКРАМОДУЛЬ (ад мікра+ модуль) — блок радыёэлектроннай апаратуры ў мініяцюрным выкананні.
    МІКРАМОНАСПАРАЦЫІ (н,лац. micromonosporaceae) — сямейства аюпынаміцэтаў пашыраны ў глебе, гноі, сене, азёрным іле і інш.
    МІКРАНЁЗІЯ (ад мікра+ гр. nesos = востраў) — група дробных астравоў у Акіяніі, пераважна на поўнач ад экватара.
    МЖРАНЕКТРЫЙЛА (н.-лац. тіcronectriella) — сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца пераважна на злакавьгх.
    МІКРАІПВЕЛІР (ад мікра+ нівелір) — вымяральны прыбор для вельмі дакладнага вызначэння перавышэнняў пунктаў або нахілу апорных плоскасцей розных установак
    МІКРАІІАЛЕАНТАЛдпЯ (ад мікра+ палеанталогія) — раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі арганізмаў.
    МПСРАПАРЬІТ (ад мікра+ nopa) — сілікатны дробнапорысты цеплаізаляцыйны матэрыял.
    МІКРАПІЛЕ (ад мікра+ гр. руіе = вароты) — 1) адгуліна ў абалонцы яец насякомых, павукападобных, некаторых малюскаў, рыб і іншых жывёл, праз якую сперматазоід трапляе ў клетау; 2) адтуліна ў семязавязі болыпасці кветкавых раслін, праз якую пры апыленні пранікае пылковая трубка са сперміямі.
    МПСРАПРАГРАМА (ад мікра+ праграма) — паслядоўнасць мікракаманд для электронна-вылічальнай машыны.
    МІКРАПРАЁКТАР (ад мікра+ праектар) — аптьгчны апарат мініяцюрных размераў.
    МІКРАПРАЁКЦЫЯ (ад мікра+ праекцыя) — спосаб адлюстравання прадметаў малой велічыні на плоскасці.
    МІКРАПРАЦ^С (ад мікра+ працэс) — працэс, які мае невялікае пашырэнне і нядоўга трывае.
    МІКРАПРАЦІСАР (ад мікра+ працэсар) — устройства апрацоўкі інфармацыі, якое праграмна кіруецца і прымяняецца ў мікраЭВМ, сістэмах аўтаматычнага кіравання.
    МЖРАПРЫНТАВАННЕ (ад мікра+ англ. print = друк) — паліграфічнае праяўленне мікраадлюстраваіпіяў (адлюстраванняў, утвораных фатаграфаваннем праз мікраскоп).
    МІКРАРАЁН (ад мікра+ раён) — структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, устаповы культурна-бытавога абслугоўвання на-
    сельніцтва і інш. (параўн. макрараён).
    МЖРАРЭЛЬЁФ (ад мікра+ рэльеф) — дробныя формы рэльефу зямной паверхні з ваганнямі вышынь у некалькі меграў (пагоркі, купіны і інш.); параўн. макрарэльеф, мегарэльеф, мезарэльеф.
    МЖРАСАЦЫЯЛбГІЯ (ад мікра+ сацыялогія) — раздзел сацыялогіі, які вывучае структуру і функцыяніраванне невялікіх сацыяльных груп (сям’і, школьнага класа і інш ).
    МПОРАСЕЙСМІЧНЫ (ад мікра+ сейсмічны) — звязаны з ваганнямі зямной паверхні, якія можна выявіць толькі пры дапамозе сейсмографа (параўн. макрасейсмічны).
    МЖРАСЁЙСМЫ (ад мікра+ гр. seismos = землетрасенне) — ваганні зямной паверхні нязначнай амплітуды, абумоўленыя пераважна атмасфернымі працэсамі (дзеяннем цыклонаў, тайфунаў і інш.)МЖРАСІСТ^МА (ад мікра+ сістэма) — сістэма з вельмі малымі памерамі (параўн. макрасістэма).
    МІКРАСКАЙНЕР (ад мікра+ англ. scan = хутка пераглядаць) — партатыўпы апарат для чытання мікрафатаграфічнага здымка тэксту і ілюстрацый кнігі, брашуры.
    МІКРАСКАШЧНЫ (ад мікраскоп) — 1) вельмі малы, бачны толькі ў мікраскоп (параўн. макраскапічныу, 2) зроблены пры дапамозе мікраскопа.
    МІКРАСКАПІЯ (адлііура+ -скапія) — сукупнасць метадаў назірання мікрааб’ектаў з дапамогай мікраскопа.
    МІКРАСКОП (ад мікра+ <коп) — аптычпы прыбор, які дазваляе бачыць прадметы і іх дэталі, нябачныя простым вокам.
    МІКРАСОМЫ (ад мікра+ сома) — субмікраскапічныя бялковаліпоідныя цельцы клетак, якія змяшчаюць ферменты.
    МІКРАСПАРАНГІЙ (адмікра+ спарангій) — мнагаклетачны орган, у якім у вышэйшьгх раслін развіваюцца мікраспоры.
    МІКРАСПАРАФІЛ (ад мікра+ спарафіл) — відазменены ліст вышэйшых раслін, на якім развіваюцца мікраспарангіі.
    МІКРАСПАРАЦЫТ (ад мікраспора + -цыты) — мацярынская клетка, з якой у вьшіку меёзу ўтвараецца тэтрада мікраспор.
    МІКРАСПАРЫДЫЕЗЫ (ад мікраспарыдыі) — інвазійныя хваробы жывёл, якія вьіклікаюцца мікраспарыдыямі.
    МІКРАСПАРЫДЫІ (н.-лац. mi­crosporidia) — атрад прасцейшых класа кнідаспарыдый', унутрыклетачныя паразіты беспазваночных (чарвей, ракападобных, насякомых) і рыб.
    МПСРАСПАРЫЯ (ад мікра+ спора) — заразная грыбковая хвароба скуры чалавека і жывсл, выкліканая патагеннымі грыбамі; стрыгучы лішай.
    МІКРАСПОРА (ад мікра+ спора) — дробная спора ў разнаспоравых вышэйшых раслін, якая развіваецца ў мікраспарангіі (параўн. мегаспора).
    МІКРАСПОРАГЕНЁЗ (ад мікраспора + -генез) — развіццё мікраспор у рознаспоравых папарацепадобпых і насенных раслін.
    МІКРАСГЮРУМ (н.-лац. microsporum) — сумчаты грыб сям. гімнааскавых, які развіваецца на скуры, валасах і часам пазногцях чалавека, а таксама жывёл.
    MIKPACTOMA (н.-лац. microsto­ma) — сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які трапляецца на гнілой драўніне ў ліставых і мяшаных лясах.
    МПСРАСТРУКТУРА (ад мікра+ структура) — будова цвёрдых рэчываў (металаў, горных парод і інш.), якую можна ўбачыць толькі пад мікраскопам (проціл. макраструктура).
    МІКРАСТЭРЫЯС (н.-лац. micrasterias) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, ручаях, канавах, сажалках і іншых прэсных вадаёмах.
    МПСРАСФЕРА (н.-лац. microsphaera) — сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці дрэў і кустоў, узбуджальнік мучністай расы.