• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МЕТАХРАМАЗІЯ (ад мета+ гр. chroma = колер) — біял. уласцівасць клетак і тканак афарбоўвацца ў тон, які адрозніваецца ад колеру фарбавальніка.
    МЕТАЦЭЙНЕРЫТ (ад мета+ цэйнерыт) — мінерал, які адрозніваецца ад цэйнерыту меншай колькасцю вады і аптычнымі ўласцівасцямі; радыеактыўны
    МЕТАЦЭНТР (ад мета+ цэнтр) — пункт перасячэння лініі, якая праходзшь праз цэнтр вагі выцесненай целам (суднам) вады, з плоскасцю сіметрыі гэтага цела.
    МЕТОДЫКА (гр. methodike) — 1) сукупнасць метадаў, прыёмаў выканання якой-н. работы; 2) навука аб спосабах і прыёмах выкла-
    дашія таіо ці ішнага прадмета ў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школе, а таксама падручнік, у якім яны апісваюцца.
    МЕТОЛ [ад мет(ыл) + (амінафен)ол] — арганічнае злучэнне класа фенолаў, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як праявіцель. МЕТбп, МЕТбПА (гр. meto­pe) — архіт. прамавугольная каменная пліта, аздобленая рэльефамі або жывапісам, паміж двума трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордэра 2.
    МЕТОРХІС (н.-лац. methorchis) — гельмінт сям. апістархідаў паразітуе ў жоўцевым пузыры і пячоначных ходах млекакормячых, чалавека і птупіак.
    МЕТР' (фр. metre, ад гр. metron = мера) — 1) адзінка даўжыні ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1650763,73 даўжыні хвалі ў вакууме выпрамянення, якая адпавядае пераходу паміж пэўнымі ўзроўнямі атама крыптону 86; 2) лінейка такой даўжыні з нанесенымі на яе дзяленнямі ў саіітыметрах.
    МЕТР 2 (гр metron = мера) — 1) вершаваны памер; 2) раўнамернасць чаргавання моцных і слабых долей у музычным такце; сістэма арганізацьіі рытму.
    -МЕТР (гр. metreo = вымяраю) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «вымяральны прыбор», «адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме», «вымяральнік».
    МЕТРАЖ (фр. metrage) — велічыня (даўжыня або плошча) чаго-н., выражаная ў метрах.
    м	
    МЕГРАЛОПЯ (ад гр. metron = мера + -логія) — навука аб сістэмах мер і вагі.
    МЕГРАНОМ (ад гр. metron = мера + ном2) — прылада з маятнікам, якая гукавымі сігналамі адзначае кароткія прамежкі часу.
    МЕТРАНПАж (фр. metteur еп pages = складальнік старонак) — работнік друкарні, які вярстае набор
    МЕТРАПАЛІТЭН (фр. metropo­litan! = сталічны, ад гр metropolis = галоўны горад, сталіца) — гарадская падземная электрычная чыгунка.
    МЕТРАПАТЫЯ (ад гр. metra = матка + -патыя) — узмацненне матачных крывацёкаў без выразных хваравітых змяненняў у палавых органах; назіраецца ў юным узросце і ў час клімаксу.
    МЕТРАПдліЯ (лац. metropolis < rp. metropolis, ад meter = маці + polis = горад) — 1) старажытнагрэчаскі горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім калоній на тэрыторыі іншых краін; 2) дзяржава ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.
    МЕТРАРАГІЯ (ад гр. metra = MaiKa + rhegnymi = прарываюся) — матачны крывацёк.
    МЕТРАСАЛЫПНГАГРАФІЯ (ад гр. metra = матеа + salpinks = труба + -графія) — метад рэнтгеналагічнага даследаванля маткі і матачных труб.
    МЕТРДАТЭЛЬ (фр. inaltre d'hotel = гаспадар гасцініцы) — распарадчык (галоўны афіцыянт) у рэстаране або гасцініцы.
    МЕТРб (фр. metro, ад metropoli­tan! = сталічны) — тое, што і метрапалітэн.
    МЕТРОЛАГ (ад гр. metron = мера + -лаг) — спецыяліст у галіне метралогіі.
    МЕТРЫКА 1 (гр. metrike, ад met­ron = мера) — 1) раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае вершаскладанне і памер верша, сукупнасць правіл вершаскладання; 2) сукупнасць канкрэтных праяўленняў метра2 ў музыцы.
    МЕТРЫКА 2 (польск. metryka < с.-лац. matricula = каталог, вопіс) — 1) пасведчанне аб нараджэнні; 2) збор дакументаў; М. Вялікага княства Літоўскага — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага 14— 18 ст.
    МЕТРЫТ (ад гр. metria = матка) — мед. запаленне мышачнай тканкі сценкі маткі, звычайна як вынік эндаметпрыту.
    МЕТРЫЧНЫ (гр. metrikos = мерны) — 1) звязаны з сістэмай вымярэння; м-ая сістэма мер — сістэма мер, у аснову якой пакладзены адзінка даўжыні — метр і адзінка масы — кілаграм; 2) які мае адносіны да вершаванага памеру, м. в е р ш — верш, адзінкай вымярэння ў якім з’яўляецца стапа.
    -МЕТРЫЯ (гр. metreo = вымяраю) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «вымярэнне».
    МЕТРЫЯПАТЫЯ (гр metriopatheia, ад metrios = умераны + pathos = страсць) — умеранасць у пачуццях як паняцце старажытнагрэчаскай этыкі.
    МЕТЫЗАЦЫЯ (фр. metisation) — скрыжаванне розных парод жывёлы (у межах аднаго віду), а таксама розных сартоў раслін для паляппгэння старой або вывядзення новай пароды, сорту.
    МЕТЬІЛ (фр. methyle) — састаўная частка многіх арганічных злучэнняў, аднавалентны радыкал' 2 з трох атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.
    МЕТЬІЛАВЫ (ад метыл); м. с п і р т — тое, што і метанол
    МЕТЫЛАМАНАДЫ (н.-лац. methylomonadaceae) — сямейства бактэрый, здольных атрымліваць энергію толькі за кошт выкарыстання аднавугляродных арганічных злучэнняў метану або метанолу.
    МЕТЫЛАМІН (ад метыл + аміны) — арганічнае злучэнне, газ з рэзкім непрыемным (аміячным) лахам; выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай і хімічнай вытворчасці.
    МЕТЫЛАРАНЖ (ад метыл + фр. orange = апельсінавы) — арганічны сііггэтычны фарбавальнік; выкарыстоўваецца як індыкатар, які набывае ў кіслым асяроддзі чырвоны колер, а ў шчолачным жоўты.
    МЕТЫЛБЕНЗОЛ (ад метыл + бензап') — тое, што і талуол.
    МЕТЫЛВІЯЛЕТ (ад метыл + фр. violet = фіялетавы) — арганічны фарбавальнік, крышталічны парашок з зялёным металічным бляскам; вьікарыстоўваецца ў паліграфічнай, тэкстыльнай і інш. прамысловасцях.
    МЕТЫЛЕН (фр. methylene) — састаўная частка многіх арганіч-
    ных злучэнняў, двухвалентны радыкал} 2 з двух атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.
    МЕТЫЛЕНБЛАУ (ад метылен + ням. blau = сіні) — арганічнае рэчыва, фарбавальнік, які выкарыстоўваецца таксама ў медыцыне як антысептычны сродак.
    МЕТЫЛЕНХЛАРЫД (ад метылен + хларыд) — хлорысты метылен, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік палімераў.
    метылметакрылАт (ад jweтыл + метакрылавы) — арганічнае злучэнне, метылавы эфір метакрылавай кіслаты, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца гал.ч. у вытворчасці аптычна-празрыстых пластмас.
    МЕТЫЛ ГЫАУРАЦЫЛ (ад мет ыл + гр. theion = сера + uron = мача + лац. acetum = воцат) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца ггры лячэнні базедавай хваробы, гіпертырэёзу і інш.
    МЕТЫЛТЭСТАСТЭРбн (ад метыл + тэстастэрон) — лекавы прэпарат, сііггэтычны замяняльнік мужчынскага пачавога гармона.
    МЕТЫЛФЕНОЛ (ад метыл + фенол) — тое, што і крэзол.
    МЕТЫЛХЛАРЫД (ад метыл + хларыд) — хлорысты метыл, бясколерны газ; выкарыстоўваецца пры сінтэзе арганічных фарбавальнікаў і некаторых палімераў.
    МЕТЫЛЦЭЛЮЛбЗА (ад мепіыл + цэлюлоза') — прадукт узаемадзеяпня шчолачнай цэлюлозы з метылхларыдам, цвёрдае рэчыва белага колеру; выкарыстоўваецца пры атрыманні плёнак, кляёў, як
    М	
    згушчальнік сокаў, паліграфічных фарбаў і інш.
    МЕТЫЛЭТЫЛКЕТОН (ад метыл + этыл + кетон) — хімічнае злучэнне класа кетонаў, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік і сыравіна ў арганічным сінтэзе.
    МЕТЫС (фр. metis, ад п.-лац. mixticius = змешаны) — 1) налічадак ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас (пераважна белых з індзейцамі); 2)уст. жывёліна, атрыманая ў выніку скрыжоўвання асобін розных парод.
    МЕТЫСАЦЫЯ (фр, metisation) — антр. змешванне розных чалавечых рас паміж сабой.
    МЕТЫЯНІН [ад ме(тыл) + гр. theion = cepa] — серазмянгчальная незаменная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад жывёльных і раслінных бялкоў.
    МЕТЭА[ад метэа(ралагічны)\ — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце « метэаралагічны».
    МЕТЭАІНФАРМАЦЫЯ (ад метэа+ інфармацыя) — звесткі аб атмасферных з’явах.
    МЕТЭАПАТЬІЧНЫ (ад метэа+ гр. pathos = пакута, хвароба); м-ая рэакцыя — паталагічная рэакцыя арганізма на змены надвор’я.
    МЕТЭАРАГРАФІЯ (ад гр. meteoга = атмасферныя з’явы + -графія) — апісанне змен, якія адбываюцца ў атмасферы, пры дапамозе метэарографа.
    МЕТЭАРАКЕТА (ад метэа+ ракета) — лятальны апарат для даследавання параметраў (тэмпе-
    ратуры, ціску) і фізічных працэсаў у верхніх слаях атмасферы.
    МЕТЭАРАЛАГІЧНЫ (ад метэаралогія) — звязаны з метэаралогіяй (напр. м-ыя назіранні).
    МЕТЭАРАЛІТ (ад метэор +
    -літ) — тое, што і аэраліт.
    МЕТЭАРАЛОГІЯ (ад гр. meteora = атмасферныя з’явы + -логія) — навука аб складзе і будове зямной атмасферы і аб працэсах і фізічных з’явах, якія адбываюцца ў ёй.
    МЕТЭАРОГРАФ (ад гр. meteora = атмасферныя з’явы + -граф) — прыбор для аўтаматычнага запісу тэмпературы, ціску і вільготнасці паветра ў высокіх слаях атмасферы.
    МЕТЭАРОЛАГ (ад гр. meteora = атмасферныя з’явы + -лаг) — спецыяліст у галіне метэаралогіі.
    МЕТЭАРЫЗМ (гр. meteorismos = уздуцце) — jwed. уздуцце жывата газамі, якія збіраюцца ў стрававальным тракце.
    МЕТЭАРЫТ (ад гр. meteoros = які лунае ў паветры) — цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.
    МЕТЭАРЫТЫКА (ад метэарыт) — навука, якая вывучае метэарыты.
    МЕТЭАСІСТ§МА (ад метэа+ сістэма) — сістэма назіраігняў над атмасфернымі з’явамі.
    МЕТЭАСТАНЦЫЯ (ад метэа+ спіанцыя) — установа, дзе праводзяцца рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, патрэбпыя для вывучэння клімату, прадказання надвор’я.
    METOKI (rp. metoikoi = перасяленцы) — асабіста вольныя, але палітычна бяспраўныя чужаземцы, якія пастаянна жылі ў Стараж. Грэцыі; займаліся гал. ч. рамяством і гандлем.
    МЕТЭМПСІХОЗ (гр. metempsy­chosis = перасяленне душ) — рэлігійна-містычнае вучэнне аб перасяленні дупіы памерлага ў немаўля або жывёліну ці нават у камень.
    МЕТЭбР (гр. meteoros = які лунае ў паветры) — 1) астр. яркае свячэнне касмічнага цела, што ўзнікае пры яго руху ў зямной атмасферы; знічка; 2) перан. што-н. нечаканае, яркае, але хуткацечнае, недаўгавечнае.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (ням. Mephistopheles = імя персанажа трагедыі І.В.Гётэ «Фауст») — перан. злы дух, дух пярэчання.
    МЕХАНАЛАМАРЮЗМ (ад гр. теchane = прылада + ламаркізм) — адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога пераўвялічваюць ролю знешняга асяроддзя ў развіцці арганічнага свету.
    МЕХАНАРЭЦЭПТАРЫ [ад механ(ічны) + рэцэптары} — рэцэптары, якія ўспрымаюць механічныя раздражненні (асязальныя, болевыя, слыхавыя і інш.).
    МЕХАНАСТРЫКЦЫЯ [ад механ(ічны) + лац. strictio = сцісканне] — дэфармацыя цел, выкліканая механічііымі напружанпямі, якія змяняюць магнітны стан цел.