Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МЕХАНАТРОН [ад механ(ічны) + -трон] — электронны прыбор, у якім кіраванне электрычным токам ажыццяўляецца механічна.
МЕХАНАТЭРАШЯ [ад механ(ічны) + тэрапія] — тое, што і кінетапіэрапія.
МЕХАНАХІМІЯ [ад механ(ічны) + хімія] — вучэнне пра палімеры, якое даследуе хімічныя пераўтварэнні ў іх ад дзеяння механічных сіл.
МЕХАНАХОРЫЯ [ад механ(ічны) + -хорыя] — спосаб распаўсюджання насення раслінамі, пры якім плады хутка раскрываюцца і насенне раскідаецца (у жоўтай акацыі, кісліцы і інш).
МЕХАНАЦЫТЫ [ад механ(ічны) + -цыты] — клеткі жывёл, здольныя сінтэзаваць калаген.
МЕХАШЗАЦЫЯ (ад гр. mechane = машына) — працэс замены ручной працы машыннай для павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
МЕХАНІЗМ (н.-лац. mechanismus, ад гр. mechane = машына) — 1) прыстасаванне ўнутры машыны, прыбора, апарата, якое прыводзіць іх у рух (напр. м. гадзінніка); 2) унутраная будова, сістэма чагон. (напр. гаспадарчы м.); 3) сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і інш. з’ява.
МЕХАШК (лац. mechanicus, ад гр. mechanikos = вынаходншкі) — спецыяліст, які назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем.
МЕХАНІКА [лац. mechanica, ад гр. mechanike (techne) = навука аб машынах] — 1) раздзел фізікі, які вывучае рух цел у прасторы і сілы, якія выклікаюць гэты рух; 2) перан. складаная сутнасць, будова чаго-н. (напр. м. гаспадаркі).
МЕХАНІСТ, МЕХАНІЦЫСТ (ад механіцызм) — філас. паслядоўнік механіцызму.
МЕХАНІЦЫЗМ (ад гр. mechanikos = вынаходніцкі) — антыдыялектычны кірунак у філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.
МЕХАНІЧНЫ (гр. mechanikos = вынаходніцкі) — 1) які мае адносіны да механікі (напр. м. рух); 2) які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, звязаны з вырабам, рамонтам механізмаў (напр. м. цэх); 3) перан. які дзейнічае аўтаматычна, без удзелу свядомасці (напр. м-ае завучванне матэрыялу).
МЕЦГЁРЫЯ (н.-лац. metzgeria) — пячоначны мох сям. мецгерыевых, які трапляецца на ствалах ліставых дрэў у вільготных лясах.
МЕЦЦА (іт. mezzo = сярэдні) — тое, што і мецца-сапрана.
МЁЦЦА-ВОЧЭ (іт. mezza voce = напаўголаса) — ціхае, няпоўнае гучанне голаса; адзін з прыёмаў вакальнага выканання.
МЁЦЦА-ШЯНА (іт. mezzo piano = паўціхі) — адно з адценняў дынамікі ў музыцы; гучанне, сярэдняе паміж фортэ і піяна.
МЁЦЦА-САПРАНА (іт. mezzosoprano) — жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і канпіральта.
МЁЦЦА-ТЫНТА (іт. mezzotinto, ад mezzo = сярэдні + tinto + афарбаваны) — від заглыбленай гравюры, у якім паверхні металічнай дошкі надаецца шурпатасць, каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон.
МЕЦЦА-ФОРТЭ (іт. mezzo forte = паўмоцны) — адно з адценняў
дынамікі ў музыцы; умерана моцнае гучанне.
МЕЦЭНАТ (ад лац. Maecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітыка) — багаты апякун навук або мастацтваў.
МЕШ (англ. mesh = клетка, ячэйка) — адзінка шчыльнасці перапляценняў драцяных сітаў, якая абазначае колькасць адтулін сіта на адрэзку ў адзін дзюйм; ужываецца ў ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах.
МЕШЧАНІН (польск. mieszczanin, ад ст.-чэш. myescenyn) — 1) асоба, якая ў Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы і дарэвалюцыйнай Расіі належала да гарадскога саслоўя; 2) перан. чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам; абывацель.
МЕЯНЁТА (н.-лац. meioneta) — павук сям. лініфіідаў, які жыве на глебе, пад камянямі, на галінках дрэў і кустоў.
МІ (лац. mi) — трэці гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
МІГМА (гр. migma = сумесь) — сілікатны расплаў, які ўтварыўся ў зямной кары з горных парод.
М11МАТЫТ (гр. migma, -atos = сумесь, мешаніна) — горная парода, якая ўтварылася ў выніку пранікнення магмы ў тыя пароды, якія існавалі раней.
МІГРАНТ (лац. migrans, -ntis = які перасяляецца) — чалавек, або жывёліна, якія мігрыруюць.
МІГРАЦЫЯ (лац. migratio = перамяшчэнне) — 1) перасяленне людзей на новае месца жыхарсгва ўнутры краіны або за яе межы; 2) перамяшчэпне жывёл у сувязі са
змяненнем умоў існавання, часамі года, цыкламі развіцця і інш (напр. м. птушак).
МІГРЬІРАВАЦЬ (лац. migrare) — перасяляцца, перамяпгчацца.
МІГРЭНЬ (фр. migraine, ад гр hemikrania = палавіна чэрапа) — хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна ў адной палавіне галавы.
МІДЗІ (англ. midi) — жаночае адзенне (спадніца, сукенка, паліто) сярэдняй даўжыні (параўн. максі, міні).
МІДЭЛЬ (гал. middel, апгл. middle) — сярэдняя, самая шырокая частка карабля.
МІДЭЛЬ-ШПАНГбЎТ (ад мідэль + шпангоўт) — 1) крывая на гэарэтычным чарцяжы, якая атрымана пры сячэнні судна ў сярэдзіне яго або ў самым піырокім месцы папярочнай плоскасцю, перпендыкулярнай да дыяметральнай плоскасці судна; 2) шпангоўт, размешчапы ў самым шырокім месцы судна.
МІЁГРАФ (ад гр. mys, myos = мышца + -граф) — прыбор для графічнай рэгістрацыі мьппачных скарачэнняў.
МІЁЛАГ (ад гр. mys, myos = мышца + -лаг) — спецыяліст у галіне міялогіі.
МІЁМА (ад гр. mys, myos = мышца + -oMa) — дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.
МІЗАНСЦЭНА (фр. mise en scene = размяшчэнне на сцэне) — размяшчэнне акцёраў на сцэне ў той ці інпіы момант спектакля.
МІЗАНТРОП (фр. misanthrope, ад гр. misanthropes) — чалавек, схільны да мізантропіі.
МІЗАНТРОШЯ (гр. misanthroріа) — непрыязныя адносіны да людзей; чалавеканенавісніцгва.
МІЗАСТАМІДЫ (н.-лац. myzostomida) — падклас кольчатых чарвей класа малашчацінкавых, які аб’ядноўвае многія віды каменсалаў або паразітаў ігласкурых; пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах.
мваф6бія (ад гр. mysos = неахайнасць, забруджванне + -фобія) — назойлівы страх забруджвання, заражэння.
МІЗІДЫ (н -лац. mysidacea) — атрад вышэйшых ракападобных; пашыраны ва ўсіх морах і акіянах, трапляюцца і прэснаводныя віды.
МІЗУМЙНА (н.-лац. misumena) — павук сям. бакаходаў, які жыве на кветкаХ, кустах і траве.
ШЗУМЕНАПС (н.-лац. misumenops) — павук сям. бакаходаў, які жыве на кветках,
МІЗЭРНЫ (польск. mizemy, ад лац. miser = бедны) — 1) маленькі, зусім нязначны; 2) шкчэмпы; які выклікае адмоўныя пачуцці.
МПСА(гр. mykes = грыб) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіпы да грыбоў.
МПСАБАКТЭРЫІ (ад міка+ бактэрыі) — бактэрыі, роднасныя актынаміцэтам, жывуць у глебе, некаторыя — узбуджальнікі туберкулёзу, праказы і інш.
МІКАБІЁНТ (ад міка+ біёнты) — гетэрагрофны грыб у складзе вегетатыўнага цела лішайніка.
МГКАБЛАСТ (н.-лац. micoblastus) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на
ствалах і галінках хвойных дрэў, на раслінных рэштках, камянях.
МІКАДА (рус. мнкадо, ад яп. mi kado = высокая брама) — гіст. тытул японскага імператара.
МІКАЛЕКС (ад лац. mica = слюда + lectus = адборны) — пластмаса са слюды і цэментуючых рэчываў, выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матарыял.
МІКАЛІТЫЧНЫ (ад міка+ гр. lytikos = які растварае) — здольны раствараць міцэлій мікраскапічных грыбоў (налр. м-ыя бактэрыі).
МЖАЛбГІЯ (адляга+ -логія) — раздзел батанікі, які вывучае грыбы.
МПСАНГГ (ад лац. mica = слюда) — шараваты ізаляцыйны матэрыял, выраблены з лісткоў слюды, склееных лакам; выкарыстоўваецца ў электратэхіішы.
МІКАПЛАЗМОЗ (ад мікаплазмы) — хранічная інфекцыйная хвароба птушак, якая выклікаецца мікаплазмамі.
МІКАПЛАЗМЫ (ад міка+ плазма) — вельмі дробныя мікраарганізмы, якія не маюць клетачнай сценкі; паіпыраны ў вадаёмах, сцёкавых водах, тканках раслін і інш.
МІКАРЬІЗА (ад міка+ гр. rhiza = корань) — сімбіёз грыбоў з каранямі вышэйшых раслін; грыбакорань.
МІКАРЫЯ (н.-лац. тісагіа) — павук сям. клубіянідаў, які жыве ў імху, траве, лясным подсціле.
МІКАСФЕРЭЛА (н.-лац. тусоsphaerella) — сумчаты грыб сям. мікасфарэлавых, які развіваецца на агрэсце, парэчках, суніцах, гру-
шы, маліне; узбуджальнік белай гоіямістасці.
МЖАТАКСПСбзЫ (ад міка+ гр. toksikon = атрута) — хваробы, якія ўзнікаюць у чалавека і жывёл пры ўжыванні таксічных грыбоў. МПСАТРбФНЫ (ад міка+ -трофны) — які існуе разам з мікарызай', м ы я расліны — вышэйшыя расліны (напр. сасна, елка, дуб), якія маюць патрэбу ў развіцці на карэнні пэўных відаў грыбоў.
МІКАфбліЙ (ад лац. mica = слюда + folium = ліст) — электраізаляцыйны матэрыял са слаёў паперы і слюды.
Мікбзы (ад гр. mykes = грыб) — хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца патагеннымі грыбамі, напр. дражджавымі (бластамікоз), плесневымі (аспергілёз), актынаміцэтамі (актынамікоз) і інш.
МІКОЛАГ (ад міка+ -лаг) — спецыяліст у галіне мікапогіі.
МІКРА(гр. mikros = малы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вельмі малы, дробньо>, «звязаны з вывучэннем або вымярэннем вельмі малых прадметаў, велічынь», «мільённая доля адзінкі меры, названай у другой частцы слова».
МІКРААМПЕР (ад мікра+ ампер) — адзінка сілы электрычнага току, роўная мільённай частцы ампера.
МПСРААНАЛІЗ (ад мікра+ аналіз) — сукупнасць метадаў і прыёмаў, пры дапамозе якіх можна рабіць аналіз вельмі малых колькас-
цей хімічных рэчываў (вагой да 1 мг).
МПСРААПЕРАЦЫЯ (ад мікра+ аперацыя) — элементарная аперацыя перапрацоўкі інфармацыі электронна-вылічальнай машынай.
МПСРААРГАНІЗМЫ (ад мікра+ арганізм) — нябачныя простым вокам раслінныя або жывёльныя арганізмы.
МПСРААЎТдБУС (ад мікра+ аўтобус) — невялікі аўтобус, разлічаны на 10 пасажыраў.
МІКРАБАР (ад мікра+ бар) — адзінка вымярэння ціску, мільённая частка бара.
МІКРАБАРОГРАФ (ад мікра+ барограф) — прыбор для рэгістрацыі малых і хуткіх ваганняў атмасфернага ціску.
МІКРАБІЁЛАГ (ад мікра+ біёлаг) — спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.
МІКРАБІЁТА (н.-лац. microbiota) — вечназялёная кустовая расліна сям. кіпарысавых, пашыраная ў гарах Сіхотэ-Аліня; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
МІКРАБІЯЛбгіЯ (ад мікра+ біялогія) — раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.
МІКРАБІЯЦЭНОЗ (ад мікра+ біяцэноз) — сукупнасць мікраарганізмаў, якія насяляюць тэрыторыю з аднолькавымі ўмовамі існавання.
МІКРАВАГА (ад мікра+ вага) — вага дпя ўзважвашія вельмі малых цяжараў.
МІКРАВАЛЮМЕТР (ад мікра+ валюметр) — вымяральны пры-
бор для вызначэння неабходнай вагі друкарскіх фарбаў.
МІКРАГАМЕТАЦЫТЫ (ад мікрагаметы + -цыты) — няспелыя мужчынскія палавыя асобіны спаравікоў, якія развіваюцца ў мікрагаметы (параўн. макрагаметацыты).