• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МЕТАДАЛОГІЯ (ад juemad + -логія) — 1) вучэнне аб метадах навуковага пазнання; 2) сукупнасць прыёмаў, метадаў, якія прымяняюцца ў асобных навуках і практычнай дзейнасці (напр. м. мовазнаўчага даследавання, м. навучання).
    МЕТАДбЛАГ (адл«?»іад + -лаг) — спецыяліст у галіне метадалогіі. МЕТАДЬІЗМ (англ. methodism, ад гр. methodos = метад) — 1) адзін з кірункаў у пратэстантызме, які аддзяліўся ў 1-й чвэрці 18 ст. ад англіканскай царквы, ад прыхільнікаў патрабуецца строгая дысцыпліна, дакладнае выкананне царкоўных абрадаў; 2) паслядоўнасць у рабоце, навучанні, выхаванні.
    МЕТАДЬІСТ (англ. methodist, ад гр. methodos = метад) — 1) прыхільнік метадызму 1; 2) спецыяліст па методыцы выкладання якога-н. прадмета.
    МЕТАДЬГЧНЫ (гр. methodikos) — 1) які мае адносіпы да методыкі (напр. м. дапаможнік); 2) планамерны, паслядоўны (напр. м. абстрэл).
    МЕТАЗОА (ад мета+ гр. zoon = жывёліна) — агульная назва ўсіх
    мнагаклетачных жывёл (параўн. пратазоа).
    МЕТАКАРТАГРАФІЯ (ад мета+ картаграфія) — галіна тэарэтычнай картаграфіі, якая вывучае логіка-метадалагічныя асновы картаграфіі.
    МЕТАКШЕЗ (ад мета+ -кінез) — перыяд дзялення клеткі, у час якога адбываецца перамяшчэнне храмасом у плоскасць экватара клеткі.
    МЕТАКРЫЛАВЫ (ад мета+ акрыпавы), м-ая кіслата — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца ў вытворчасці палімераў.
    МЕТАКРЫЛАТЫ (ад мета+ акрылаты) — складаныя эфіры метакрылавай кіслаты або яе солі, з якіх сінтэзуюць палімеры.
    МЕТАЛ (ням. Metall < лац. metallum, ад гр. metalion) — рэчыва, якому ўласцівы бляск, коўкасць, добрая цеплаправоднасць і электраправоднасць; каляровыя м е т а л ы — медзь, алюміній, цынк, волава і інш.; ч о р н ы я м е т а л ы — жалеза, сталь, чыгун.
    МЕТАЛАГЕІПЯ (ад метал + гр. genos = нараджэнне) — раздзел геалогіі, які вывучае заканамернасці размяшчэння рудных радовішчаў у зямной кары.
    металагрАфія (ад метал + -графія) — раздзел металазнаўства, які вывучае структуру і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў, 2) друкаванне з металічных друкарскіх форм з паглыбленым малюнкам.
    МЕТАЛАІзбл [ад метал + ізал(яцыя)] — воданепранікальны матэрыял, тонкая металічная фальга, пакрытая з абодвух бакоў слоем бітуму.
    МЕТАЛАКЕРАМЖА (ад метал + кераміка) — матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічных парашкоў шляхам прасавання і спякання пры высокай тэмпературы, a таксама працэс атрымання вырабаў такім шляхам.
    МЕТАЛАМЙТРЫЯ (ад метал + -метрыя) — геалагічны метад пошукаў металічных карысных выкапняў, заснаваны на вывучэнні размеркавання хімічных элементаў па плошчы.
    МЕТАЛАОПТЫКА (ад метал + оптыка) — раздзел оптыкі, які вывучае аптычныя ўласцівасці металаў у залежнасці ад іх крышталічнай структуры.
    МЕТАЛАПЛАСТ (ад метал + -пласт) — матэрыял у выглядзе металічнага ліста з палімерным пакрыццём.
    МЕТАЛАПЛАСТЫКА (ад метал + пластыка) — творы скульптуры, адлітьія з бронзы, алюмінію і іншых металаў, пластыка якіх разлічана на маляўнічы эфект, зіхаценне святлаценяў, выяўленне ўласцівасцей матэрыялу.
    МЕТАЛАПРАДУКЦЫЯ (ад метал + прадукцыя) — вырабы з металу.
    МЕТАЛАПРАТЭІДЫ (ад метал + пратэіды) — комплексы бялкоў з цяжкімі металамі, якія выконваюць ролю дыхальных пігментаў, пераносчыкаў металаў у арганізме, ферментаў.
    МЕТАЛАТЭРМІЯ (ад метал + -пгэрмія) — працэс выдзялення металу са злучэнняў з іншымі металамі шляхам павышэння тэмпературы плаўлення (гл. алюмінатэрмія і сцйкатэрмія).
    МЕТАЛАФІЗІКА (ад метал + фізіка) — раздзел фізікі, які вывучае будову і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў, а таксама працэсы пры іх апрацоўцы.
    МЕТАЛАФОН (ад метал + -фон) — ударны музычны інструмент, у якім крыніцай гукаў з’яўляюцца падабраныя па гучанню ў адпаведным парадку металічныя пласцінкі.
    МЕТАЛІЗАЦЫЯ (ад метал) — нанясенне металічнага пакрыцця на паверхню вырабу з мэтай надання яму пэўных уласцівасцей.
    МЕТАЛІМШЁН (ад мета+ гр. limnion = азярцо) — слой вады ў вадаёмах, у межах якога тэмпература летам рэзка паніжаецца з павелічэннем глыбіні, а шчыльнасць вады ўзрастае.
    МЕТАЛОГПСА (ад метал + логіка) — тэорыя даследавання сісгэмы і паняцця сучаснай фармальнай логікі.
    МЕТАЛОІД (ад метал + -оід) — хімічны элемент, які не адносіцца да металаў; устарэлая назва неметалаў.
    МЕТАЛУРГ (ням. Metallurg, ад гр. metallurgos = рудакоп, металіст) — спецыяліст па металургіі.
    МЕТАЛУРГІЯ (ням. Metallurgie < с.-лац. metallurgia, ад гр. metallurgeion = месца апрацоўкі металу) — 1) галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца выплаўкай металаў з руд і ішных матэрыялаў.
    іх першаснай апрацоўкай, 2) навука аб спосабах прамысловай выплаўкі і апрацоўкі металаў.
    МЕТАМАРФІЗМ (ад мета+ -марфізм) — працэс пераўтварэння структуры і хімічнага саставу горных парод пад уздзеяннем фізічных і хімічных фактараў.
    МЕТАМАРфбЗА (фр. metamo­rphose < лац. metamorphosis, ад гр. metamorphosis = пераўтварэнне) — 1) біял. пераход адной формы развшця ў другую са змяненнем знешняга выгляду і функцый (напр. м. вусеня ў матыля); 2) значная перамена, істотнае змяненне.
    МЕТАМАТЭМАТЫКА (ад Me­rna+ матэматыка) — навука, якая вывучае фармалізаваныя матэматычныя тэорыі.
    МЕГАМЕРЫ (ацмета+ -мер) — падобныя паміж сабой часткі (членікі) цела метамерных (гл. метамерыя 1) жывёл; сегменты.
    МЕТАМЕРЫЯ (ад мета+ -мерыя) — 1) тып будовы цела жывёлы, пры якім яно раздзелена на падобныя паміж сабой часткі (метамеры\ напр. у кольчатых чарвей; 2) хім. назва аднаго з відаў ізамерыі.
    МЕТАМІКТНЫ (гр. metamiktos = змешаны); м ы я м і н е р a л ы — мінералы, якія пад уплывам энергіі радыеактыўнага распаду урану і торьпо перайшлі з крьппталічнага ў шклопадобны агрэгатны стан.
    МЕТАН (фр. methane) — газ, які атрымліваецца ў выніку злучэння вугляроду з вадародам; утаараецца пры гніенні арганічных рэчываў без доступу паветра; выкарыстоўваецца як паліва і як сыравіна ў хі-
    	м
    мічнай прамысловасці; балотны газ, рудніковы газ.
    МЕТАНАЛЬ [ад мепіан + аль(дэгід)] — тое, што і фармальдэгід.
    МЕТАНАУПЛІУС (ад мета+ наупліус) — лічынкавая стадыя ракападобных, якая змяняе стадыю наупліуса.
    МЕТАНЕФРбс (ад мета+ гр. nephros — нырка) — парны орган выдзяляльнай сістэмы ў паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека; нырка.
    МЕТАНЕФРЬІДЫІ (ад мета+ нефрыдыі) — органы выдзялення ў чарвей, малюскаў і некаторых членістаногіх.
    МЕТАНІМІЯ (гр. metonymia) — від тропа, замена аднаго слова другім на аснове сувязі іх значэнняў па сумежнасці (напр. «горад прачнуўся» замест «жыхары горада прачнуліся»),
    МЕТАНбл [ад метан + (ал~ каг)оль\ — арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з характэрным пахам алкаголю, якую атрымліваюць гал. ч. сінтэзам з вадароду і вокісу вугляроду; шырока ўжываецца для сінтэзу фармальдэгіду і інш.; метылавы спірт, драўняны спірт.
    МЕТАІЙЗМ (ад гр. metopon = лоб) — наяўнасць у дарослых людзей незаросшага шва па сярэдняй лініі лобнай часткі чэрапа.
    МЕТАПЛАЗІЯ (гр. metaplasis = пераўтварэнне) — пераўтварэнне дыферэнцыраванай тканкі арганізма ў іншую тканку (напр. храстка ў косць); параўн. неаплазія.
    МЕТАПЛАЗМА (ад мета+ плачма) — састаўная часпса цытаплазмы.
    МЕТАРХОЗ (ад меторхіс) — глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца гельмінтамі з роду меторхіс.
    МЕТАСАМАТбз (ад мета+ гр. soma, -atos = цела) — працэс паступовага замяшчэння адных мінералаў горнай пароды другімі ў выніку ўздзеяння на яе магмы, газаў або раствораў, якія цыркулююць у зямной кары.
    МЕТАСАМАТЫЗМ (ад мета+ гр. soma, -atos = цела) — тое, што і метасаматоз.
    МЕТАСЕКВбЯ (н.-лац. metaseq­uoia) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых, якое трапляецца ў горных лясах Цэнтр. і Зах. Кітая; культывуецца як дэкаратыўная расліна.
    МЕТАСТАБІЛЫІЫ (ад мета+ стабільны)', м. с т а н — адносна ўстойлівы стан, з якога цела можа перайсці ў больш устойлівы стан пад уздзеяннем знешніх фактараў або самаадволыза.
    МЕТАСТАЗ (фр. metastase, ад гр. metastasis = перамяшчэнне) — 1) перанясенне крывёю або лімфай узбуджальніка хваробы ў арганізме з аднаго месца на другое; 2) месца захворвання, якое ўзнікла ў выніку перамяшчэння такога ўзбуджальніка.
    МЕТАСТАТЫЧНЫ (гр. metastatikos) — звязаны з метастазам.
    МЕТАСТРАНГІЛЁЗ (ад метастрангіліды) — глісная хвароба дзікоў і свойскіх свіней, якая выклікаецца метастрангілідамі.
    МЕТАСТРАНГІЛІДЫ (н.-лац. metastrongulidae) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў, па-
    разітуюць у бронхах і лёгкіх дзікоў, свойскіх свіней.
    МЕТАТАЛАМУС (ад мета+ таламус) — задняя частка прамежкавага мозгу ў пазваночных.
    МЕТАТАНК (ацмета+ піанк) — рэзервуар для абяскоджання асадкаў, якія выдзяляюцца пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых вод, з дапамогай мікраарганізмаў без доступу паветра (параўн. аэратанк).
    МЕТАТРАНСЛЯТАР (ад мета+ транслятар) — транслятар, арыентаваны на клас уваходных моў электронна-вылічальных машын.
    МЕТАТЭЗА (фр. metathese, ад гр. metathesis = перастаноўка) — перастаноўка суседніх гукаў у сярэдзіне слова з мэтай змяніць яго агульнапрынятае гучанне; найбольш пашырана ў вусна-паэтычнай народнай творчасці, асабліва ў дзіцячых жанрах (напр. «талерка — тарэлка»).
    МЕТАТЭОРЫЯ (ад мета+ тэорыя) — лагічная тэорыя, якая вывучае заканамернасці якой-н. іншай тэорыі.
    МЕТАФАЗА (адліета+ фаза) — другая фаза непрамога дзялення клеткі; на працягу яе храмасомы расшчапляюцца на храматыды.
    МЕТАФАРА (с.-лац. metaphora, ад гр. metaphora = перанос) — від тропа, ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнпі на аснове падабенства або параўнання адной з’явы ці прадмета з другімі (напр. «гоман дрэў»),
    МЕТАФІЗІК (ад метафЫка) — 1) паслядоўнік мегафізікі; 2) пе-
    ран. чалавек, схільны ад абстрактных разважанняў.
    МЕТАФІЗІКА (лац. metaphysica, ад гр. meta ta physika = пасля фізікі) — 1) процілеглы дыялектыцы спосаб мыслення, пры якім з’явы, прадметы і паняцці разглядаюцца як ізаляваныя і нязменныя сутнасці; 2) перан. абстрактаае, туманнае разважанне; што-н. з малазразумелае, туманнае.
    МЕТАФЛА^МА (ад мета+ флаэма) — валакністая тканка маладых органаў раслін, па якой перамяшчаіоцца арганічныя рэчывы. МЕТАфбс [ад мета+ фос(фар)] — фосфараарганічны прэпарат, які прымяняецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі ў сельскай гаспадарцы.
    МЕТАФРАЗА (ад мета+ фраза) — даслоўная перадача зместу або падрадковы пераклад вершаванага твора, падрадкоўнік для мастацкага перакладу.