Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МАЦОШ (цюрк. macun) — назва кіслага малака ў некаторых народаў Каўказа.
МАЦЫЁЛА (н.-лац. matthiola) — тое, што і ляўконія.
МАЦЫЁН (ням. Motion, ад лац. motio, -onis = pyx) — прагулка з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку.
МАЦЭРАЦЫЯ (лац. maceratio) — размякчэнне раслінных або жывёльпых тканак у выніку растварэння міжклетачнага рэчыва пад
уздзеяннем вадкасці, выкарыстоўваецца пры апрацоўцы валакністых раслін (лёну, канапель), пры вырабе анатамічных прэпаратаў.
мАчТА (рус. мачта < с.-в.-ням. mast, гал. mast) — 1) высокі слуп на караблі дая мацавання парусоў, а таксама дая сігналізацыі, вядзення назіранняў і інш.; 2) высотная канструкцыя ддя падвешвання электрычных правадоў, антэн радыёстанцый і інш.
МАЧЭТЭ (ісп. machete) — вялікі нож, якім высякаюць цукровы трыснёг.
МАЧЭТЭРА (ісп. machetero) — зборшчык цукровага трыснягу.
МАШТАБ (ням. MaBstab, ад МаВ = мера, памер + Stab = палка) — 1) адносіны даўжыні ліній на карце, глобусе, плане да іх сапраўднай даўжыні на мясцовасці; 2) сродак выразнасці архітэктурнай формы; 3) перан. велічыня, размах, значэнне.
МАШТАК (цюрк. masstak = маленькі) — невялікі моцны конь, інаходзец.
МАШЫКУЛІ (фр. machicoulis) — навясныя байніцы ў верхняй частцы сцен і вежаў сярэдневяковых умацаванняў, пазней элемент архітэктурнага дэкору.
МАШЫНА (ням, Maschine, ад лац. machina) — 1) складаны механізм, які выконвае карысную работу шляхам ператварэння аднаго віду энергіі ў другі (напр. паравая м., вылічальная м.); 2) транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух якім-н. механізмам (напр. легкавая м., грузавая м ); 3) перан. арганізацыя, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна (напр. ваенная м.).
МАШЫНАЛЬНЫ (фр machinal) — міжвольны, аўтаматычны. МАШЫНЁРЫЯ (фр. machineгіе) — 1) унутраная канструкцыя машыны; 2) прыстасавашіе ў тэатры для змены дэкарацыі; 3) разм. нескладанае, прымітыўнае прыстасаванне, прылада.
МАШЫНІСТ (ням. Maschinist) — 1) спецыяліст, які працуе на машыне; 2) той, хто кіруе паравозам, вядзе поезд; 3) спецыяліст, які кіруе абсталяваннем сцэны і заменай дэкарацый.
МАЭСТбЗА (іт. maestoso = велічны) — муз. велічны, урачысты характар выканання.
МАЗСТРА (іт. maestro = настаўнік, майстар) — 1) ганаровая назва выдатаага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы; 2) званне, якое прысвойваецца за мяжой выдатным шахматыстам.
МАЮСКУЛЫ (лац. maiusculus = некалькі болыц) — вялікія (прапісныя) літары старажытных лацінскай і грэчаскай пісьменнасцей (проціл. мінускулы).
МАЯНЭЗ (фр. mayonnaise) — соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў.
МАЯРАН (іт. maiorana) — травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжана-авальным лісцем і дробнымі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.
МАЯРАТ (п.-лац. maioratus, ад лац. maior = старэйшы) — 1) парадак атрымання спадчыны ў феадальным і буржуазным праве, пры
якім маёмасць пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе (проціл. мінарат), 2) маёмасць, што перадаецца на аспове такога права.
МАЯРЫЗАВАЦЬ (ням. majorisieren, ад лац. major = большы) — выкарыстаць большасць галасоў для адхілення прапаноў меншасці (напр. у парламенце).
МЕАНДР (лац. maeander, ад гр. Maiandros = назва звілістай ракі ў Малой Азіі) — 1) звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная ддя раўнінііых рэк; 2) геаметрычны арнамент у выглядзе выгнутых ліній.
МЕГА(гр. megas = вялікі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «буйпы, вялікі», «гіганцкі».
мегавАт (ад мега+ ват) — адзііпса магутнасці электрычнага току, роўная мільёну ват.
МЕГАГЕРЦ (ад мега+ герц) — адзінка частаты ваганняў, роўная мільёну герц.
МЕГАКАЛбРЫЯ (адліем+ калорыя) — адзінка колькасці цяпла, роўная мільёну калорый.
МЕГАКАРЫЯЦЫТЫ (ад мега+ гр. karyon = ядро + -цыты) — буйныя клеткі касцявога мозгу, якія ўтвараюць трамбацыты.
МЕГАКбЛАН (ад мега+ гр. kolon = тоўстая кішка) — паталагічнае павелічэнле таўшчыні кішкі з наступным развіццём ачаговага запалешія і атрафіі слізістай абалонкі.
МЕГАЛА(гр. megas, -alu = вялікі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае папяцце «гіганцкі».
МЕГАЛАБЛАСТЫ (ад мегала+ бласты) — чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на ранніх стадыях развіцця, буйныя, здольныя да дзялення. МЕГАЛАЗАЎР (ад мегала+ -заўр) — буйны драпежны дыназаўр з групы карназаўраў, які жыў у мезазоі.
МЕГАЛАМАНІЯ (ад мегала+ манія) — манія вялікасці.
МЕГАЛАПЛАНКТОН (ад мегала-+ планктон) — самыя буйныя (болып за 1 м) арганізмы планктону.
МЕГАЛАЦЬІТЫ (ад мегала+ -цыты) — чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на позніх стадыях развіцця, якія ўтвараюцца ў выніку дыферэнцыроўкі мегалабластаў.
МЕГАЛАЦЭФАЛІЯ (ад мегала+ -цэфалія) — тое, што і макрацэфалія.
МЕГАЛІТ (ад мега+ -літ) — старажытнае збудаванне (3 — 2 тыс. да н.э.) з вялізных камянёў, звязанае з пахавальным культам.
МЕГАЛбПАЛІС (ад гр. megas, -alu = вялікі + polis = горад) — буйная агламерацыя гарадоў.
МЕГАНТРАП (ад мега+ -антрап) — вымерлая вялікая чалавекападобная малпа эпохі плейстацэну, рэшткі якой знойдзены на востраве Ява і ва Усх. Афрыцы.
МЕГАІІАРСЕК (ад мега+ парсек) — адзінка вымярэння астранамічных адлегласцей, роўная мільёну парсекаў.
МЕГАГПР (ад мега+ гр. руг = аі’онь) — гарачаўстойлівы сплаў на аснове жалеза.
М
МІГАРАН (rp. megaron = вялікая зала) — тып старажытнагрэчаскага жылля ў выглядзе прамавугольнай пабудовы з порцікам у тарцы, за якім змяшчалася зала з ачагом пасярэдзіне.
МЕГАРЭЛЬЕФ (ад мега+ рэльеф) — самыя буйныя формы рэльефу зямной паверхні (мацерыковыя выступы, акіянічныя ўпадзіны і інш); параўн. макрарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф.
МЕГАСКОП (ад мега+ скоп) — аптычны інструмент для разглядання дробных каштоўных камянёў.
МЕГАСПАРАГЕНЁЗ (ад мегаспора + -генез') — развіццё ў разнаспоравых вышэйшых раслін мегаспор.
МЕГАСПАРАНГІЙ (ад мега+ спарангій) — орган, у якім у споравых і насенных раслін утвараюцца мегаспоры.
МЕГАСПАРАФІЛ (ад мега+ спарафіл) — відазменены ліст вышэйшых разнаспоравых раслін, на якім развіваюцца мегаспарангіі.
МЕГАСПАРАЦЫТ (ад мегаспора + -цыты') — мацярынская клетка мегаспор разнаспоравых вышэйшых раслін.
МЕГАСПОРА (ад мега+ спора) — вялікая спора, што ўтвараецца ў мегаспарангіях разнаспоравых вышэйшых раслін (параўн. мікраспора).
МЕГАТАЙП (адмега+ англ. tipe = адбітак) — электронная машына для атрымання фотанабору шрыфтамі кегеляў ад 6 да 144 пунктаў.
МЕГАТОНА (ад.меая+ тона) — умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада або выбуху,
роўная магутнасці выбуху мільёна тон трынітраталуалу.
МЕГАТЭРЫЙ (ад мега+ -тэрый') — вымерлая жывёла вялікіх памераў, падобная да сучаснага ляніўца, якая жыла ў неагене.
МЕГАФІЛ (ад мега+ гр. phyllon = ліст) — ліст папаратнікаў і насенных раслін, які ўзнік са сплюшчанай сістэмы галінак у продкавых груп прымітыўных вышэйшых раслін, што яшчэ не мелі лістоў.
МЕГАФОН (ад мега+ -фон) — рупар для ўзмацнення гуку.
МЕГАЦЬІКЛ (ад мега+ цыкл) — мільён цыклаў.
МЕГАЭВАЛЮЦЫЯ (ад мега+ эвалюцыя) — сукупнасць эвалюцыйных працэсаў, якія вядуць да фарміравання найбольш буйных таксонаў.
МЕГАЭРГ (ад мега+ эрг) — адзінка працы і энергіі, роўная мільёну эргаў.
МЕГЕРА (гр. Megaira = імя адной з трох багінь кроўнай помсты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — перан. злая, сварлівая жанчына.
МЕГОМ (ад мега+ ом) — адзінка электрычнага супраціўлення, роўная мільёну омаў.
МЕГЬММЕТР (ад мегом + -метр) — прыбор для вымярэння вялікіх электрычных супраціўленняў у мегомах.
МЕдАлЬ (фр. medaille) — 1) металічны знак у выглядзе кружка з рэльефным адбіткам і надпісам для ўзнагароды за асаблівыя заслугі; 2) падобны знак як узнагарода за дасягненні ў навуцы, культуры, за поспехі ў вучобе або пе-
рамогу ў конкурсе, спаборніцтве (напр. залаты алімпійскі м.); 3) падобны знак, выпушчаны ў памяць аб якой-н. гістарычнай падзеі або ў гонар выдатнага дзеяча (напр. юбілейны м. у гонар Ф.Скарыны).
МЕДАЛЬЕР (фр. medailleur) — спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканкі манет і медалёў.
МЕДАЛЬЁН (фр. medaillion) — 1) ювелірнае ўпрыгожаннё ў форме авальнага або круглага футарала з ланцужком, каб насіць на іпыі; служыць ддя захавання партрэта або якога-н. талісмала, 2) выяўленчая або арнаментальная кампазіцыя ў авальным або круглым абрамленні, пгго служыць для аздаблення будынкаў, мэблі і інш.
МЕДЖЛІС [тур. meclis (вым. medzlis), ад ар. madzlis = пасяджэнне, сход] — 1) парламент у Турцыі; 2) ніжняя палата парламента ў Іране.
МЕДЗЬЕ (венг. megye) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Венгрыі.
МЕДЗЯРЬІТ (польск. miedzioryt, ад miedz = медзь + ryt = гравюра) — назва гравюры на медзі ў канцы 16 — 17 ст.
МЕДРЭСЭ (ар. tnadrasa = месца, дзе даюць урокі) — сярэдняя і вышэйшая рэлігійная іпкола ў мусульман у краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.
МЕДЎЗА (гр. Medusa = імя адной з трох гаргон у старажытнагрэчаскай міфалогіі) — асобіна палавага пакалення кнідарый, якая вядзе пераважна свабоднаплаваючы спосаб жыцця; марская кішачнаполасцевая жывёла са студзяністым целам у форме звана або парасона са шчупальцамі па краях.
МЕДУЗОІДЫ (ад медуза + -оід) — палавыя асобіны ў калоніі гідроідаў, падобныя да медуз.
МЕДУЛАТЭРАГПЯ (ад лац. medulla = касцявы мозг + тэрапія) — перасадка касцявога мозгу хворым з расстройствам крывятварэння.
МЕДУЛЯРНЫ (лац. medullaris) — анат. касцёва-мазгавы.
МЕДЫЕВАЛЬ (фр. medieval = сярэдневяковы, ад лац. medium aerum = сярэдні век) — друкарскі шрыфт, блізкі па малюнку да лацінскіх шрыфтоў эпохі Адрадяоння.
МЁДЫК (лац. medicus) — спецыяліст у галіне медыцыны, урач.
МЕДЫКАМЕНТЫ (лац. medicamentum) — лячэбныя сродкі, лякарствы.
МЕДЫНАЛ (н.-лац. medinal, ад лац. medicina = медыцына) — лячэбны прэпарат, які выкарыстоўваецца як снатаорны і заспакойлівы сродак.
МЕДЫТАТЫЎНЫ (лац. meditativus = задумлівы) — які мае адносіны да лірыкі, што носіць характар роздуму.
МЕДЫТАЦЫЯ (лац. meditatio) — 1) роздум, самапаглыбленне; 2) форма філасофскай лірыкі, у якой паэт выкладвае свае роздумы над праблемамі жыцця і смерці.
МЁДЫУМ1 (лац. medium = сярэдні) — паводле ўяўленняў спірытаў (гл. спірытызм), пасрэднік паміж людзьмі і «духамі».