• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МАСЬЁ (фр. monsieur = пан) — форма ветлівага звароту да мужчыны ў Францыі, якая звычайна далучаецца да прозвішча.
    MAT (фр. mat, ад ар. mat = памёр) — становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, які знаходзіцца пад ударам фігуры гіраціўшка, не можа абараніцца.
    МАТА1 (польск. mata, ад лац matta) — подсцілка на падлогу або пляцёнка на вокны, дзверы з саломы, травы і інш.
    MATA 2 (парт. mato) — тое, што і матараль.
    мАіАВЫ (польск. matowy, ад ням. matt) — 1) няяркі, пазбаўлены бляску (напр. м-ае святло, м-ая фотапапера); 2) паўпразрысты, пакрыты цьмяным налётам (напр. м-ае шкло).
    МАТАДбР (ісп. matador) — галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць быку апошні, смяртэльны ўдар шпагай.
    МАТАРАЛЬ (ісп. matorral) — згуртаванне хмызнякоў у пераменна вільготных і засушлівых раёнах Паўд. Амерыкі.
    МАТАРЫзАцЫЯ (ад матор) — аснашчэшіе маторамі, механічным транспартам.
    МАТАЦЬІКЛ (фр. motocycle, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола) — двухколавы або трохколавы транспартны сродак з рухавіком унутранага згарання.
    МАТАЦЫКЛЕТ (фр. motocyclette, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола) —уст. тое, што і матацыкл.
    МАТЛбт (фр. matelote, ад matelot = матрос) — 1) французскі матроскі танец, блізкі да жыгі', узнік у 19 ст., у пач. 20 ст. атрымаў пашырэнне як бальны танец; 2) страва з кавалачкаў рыбы ў соусе з чырвонага віна і розных прыпраў.
    МАТОР (ням. Motor < фр. moteur, ад лац. motor = які рухае) — машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік.
    МАТОРІІЫ (ад лац. motor = які рухае) — 1) які мае адносіны да матора, 2) фізіял. рухальны (напр. м-ыя нервовыя цэнтры); параўн. сенсорны.
    МАТОР-РЭДЎКТАР (ад матор + рэдуктар) — агрэгат, які складаецца з рухавіка і рэдуктара, змепгчаных у адным блоку.
    МАТРАКАЖ (фр. matraquage) — радыётэлевізійная рэклама ў выглядзе бясконцага паўтарэння лозунга, малюнка, песенькі і г.д. да поўнай знямогі і атуплення слухача або гледача.
    МАТРАЦ (польск. materac < іт. materazzo, ад ар. matrah = падушка) — 1) мяккая тоўстая ватовая подсцілка на ложак; 2) частка ложка або канапы са спружынавым каркасам і мяккай пракладкай.
    МАТРбНА (лац. matrona, ад mater = маці) — паважаная замужняя жанчына, маці сямейства ў Стараж. Рыме.
    МАТРОС (рус. матрос, ад гал. matroos ) — марак, радавы флоту.
    МАТРЫКЛІННЫ (ад лац. mater, -tris = маці + гр. klino = нахіляю) — звязаны з формай выяўлення спадчыннасці, пры якой у нашчадкаў відавочная перавага ўласцівасцей мацярынскага арганізма.
    МАТРЫКС (лац. matrix, ад mater = аснова; маці) — 1) біял. дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі; 2) палігр. адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку.
    МАТРЬІКУЛ (лац. matricula = спіс) — 1) уст. афіцыйны спіс пэўных асоб, напр. студэнтаў універсітэта, служачых установы; 2) спіс асоб касцельнай парафіі або яе даходаў; 3) запісы актаў грамадзянскага стану.
    МАТРЫЛАКАлЬНЫ (ад лац. mater, -tris = маці + лакальны), м. ш л ю б — пашыраны пры матрыярхаце звычай пражывашія мужа і жонкі ў абшчыне жонкі.
    МАТРЫЛПЙЙНЫ (ад лац. mater, -tris = маці + лінія) — заснаваны на сваяцтве па манярынскай, жаночай лініі (напр. м. род).
    МАТРЫМАШкЛЬНЫ (лац. matrimonialis) — які мае адносіны да шлюбу, шлюбны.
    МАТРЫЦА (ням. Matrize, ад лац. matrix, -icis = маці) — 1) форма (штампі') для адліўкі друкарскіх літар, стэрэатыпаў, ддя штампоўкі розных вырабаў, 2) табліца матэматычных велічынь, размешчаных у выглядзе прамавуголыіай схемы.
    МАТРЫЯРХАТ (ням. Matriarchat, ад лац. mater, -tris = маці + гр. arche = улада) — перыяд у развіцці першабытнаабшчьпшага ладу, на гграцягу якога жанчына адыгрывала кіруючую ролю ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.
    МАТУАР (фр. matoir ) — інструмент для гравіравання, чакан.
    МАТЧ (англ. match) — спартыўнае спаборнііггва паміж дзвюма камаіідамі або двума праціўнікамі.
    МАТЧ-ТУРШР (ад мапіч + турнір) — спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі (пры кругавой сістэме) сустракаюцца паміж сабой не менш двух разоў.
    МАТЫ (ням. Matte) — высакагорныя лугі ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе.
    МАТЫВАВАЦЬ (фр. motiver) — прыводзіць довады, магывы, якія пацвярджаюць, абгрунтоўваюць што-н.
    МАТЫВАЦЫЯ (ад .матыў) — сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н.
    МАТЫЎ (фр. motif, ад с.-лац. motivum = рухомае) — 1) асноўная прычына, падстава да якога-н. дзеяння, а таксама доказ у карысць чаго-н. (напр. м. учынка); 2) прасцейшая адзінка сюжэтнага развіцця літаратурнага твора, тэма твора мастацгва; 3) мелодыя, напеў; найгрыш.
    МАТЭ (ісп. mate, ад індз. mate) — 1) напітак з сухіх лістоў паўднёваамерыканскай расліны той жа назвы; парагвайскі чай; 2) маленькая пасудзіна, з якой п’юць гэты напітак у Паўд. Амерыцы.
    МАТЭЛОТ (фр. matelot) — самы блізкі, суседні ў страі ваенны карабель.
    МАТЭЛЬ [англ. motel, ад motorists) + (hot)el] — гасцініца для аўтатурыстаў са стаіпцыяй тэхнічнага абслугоўвання, гаражамі, стаянкамі і іншымі відамі паслуг.
    МАТЭМАТЫЗАЦЫЯ (ад матэматыка) — укараненне матэматычных метадаў і дасягненняў матэматыкі ў іігшыя навукі, галіны ведаў і сферы дзейнасці чалавека.
    МАТЭМАТЫК (лац. mathematicus, ад гр. mathematikos = матэматычны) — спецыяліст у галіне матэматыкі.
    МАТЭМАТЫКА (лац. mathematiса < гр, mathematike, ад mathema = навука, веды) — навука, якая вывучае колькасныя суадносіны і прасторавыя формы навакольнага свету.
    МАТЭМАТЫЧНЫ (лац. mathematicus, ад гр. mathematikos) — які мае адносіны да матэматыкі.
    МАТ^РЫЯ (лац. materia) — 1) навакольны свет, які ўспрымаецца нашымі пачуццямі і існуе незалежна ад іх; 2) рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы; 3) тканіна; 4) перан. прадмет размовы.
    МАТЭРЫЯЛ (лац. materialis = прадметны) — 1) рэчыва, сыравіна, з якіх вырабляецца, будуецца што-н. або якія прымяняюцца для пэўнай мэты (напр. будаўнічы м., перавязачны м.); 2) розныя звесткі, якія служаць асновай або доказам чаго-н. (напр. ілюстрацыйны м.); 3) тое, што і матэрыя 3.
    МАТЭРЫЯЛІЗАВАЦЬ (фр. таterialiser, ад лац. materialis = рэчыўны) — увасабляць што-н. у канкрэтныя, рэчыўныя формы.
    МАТЭРЫЯЛІЗАЦЫЯ (фр. mate­rialisation, ад лац. materialis = рэчыўны) — увасабленне чаго-н. у матэрыяльную, рэчыўную форму.
    МАТЭРЫЯЛІЗМ (фр. materialisme, ад лац. materialis = рэчыўны) — 1) філасофскі кірунак, процілеглы ідэалізму 1, які сцвярджае першаснасць матэрыі ў адносінах да свядомасці, мыслення, незалежнасць яе існавання ад людзей і яе пазнавальнасць; 2) перан. адносіны да рэчаіснасці з пункіу погляду выгады для сябе, карыслівасць.
    МАТЭРЫЯЛІСТ (фр. materialiste, ад лац. materialis = рэчыўны) — 1) паслядоўнік філасофскага матэрыялізму, 2) перан. асоба, якая падыходзіць да ўсяго з пункту погляду матэрыяльных выгад для сябе.
    МАТЭРЫЯЛІСТЬІЧНЫ (ад матэрыяліст) — 1) які грунтуецца на ідэях матэрыялізму, уласцівы яму; 2) вузка практычны.
    МАТЭРЫЙЛЬНЫ (лац. materialis = прадметны) — 1) рэчыўны, рэальны, які існуе незалежна ад нашай свядомасці (напр. м. свет); 2) звязаны з маёмасцю, сродкамі для існавання (напр. м-ая зацікаўленасць).
    МАТЭТ (фр. motet, ад mot = слова) — твор вакальнай або вакальна-інструментальнай шматгалосай музыкі.
    МАЎЗАЛЕЙ (лац. mausoleum, ад гр. Mausoleion = назва грабніцы карыйскага цара Маўсола) — манументальнае пахавальнае збудаванне.
    МАЎЗЕР (ням. W. і P.Mauser = прозвішча нямецкіх братоў-канструктараў) — сістэма аўтаматычнага пістапета.
    МАЎРЫ (лац. Mauri, ад гр. таuros = цёмны) — 1) умоўная назва карэннага насельнііггва Паўн. Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі гэту тэрыторыю (а таксама мусульман Пірэнейскага паўвострава); 2) назва насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.
    МАЎРЫСТЫ (фр. Mauristes) — члены французскай манаскай кангрэгацыі ордэна бенедыкцінцаў, удзельнікі Контррэфармацыі, якія адыгралі вялікую ролю ў збіранні і публікацыі сярэдневяковых рукапісаў.
    МАФЕТЫ (іт. mofeta) — струмені вуглякіслага газу і выкіды пары, якія выдзяляюцца з невялікіх расколін на схілах вулкана.
    МАФІЁЗІ (іт. mafioso) — член мафіі.
    МАФІЯ (іт. mafia) — 1) тайная тэрарыстычная арганізацыя, якая ўзнікла ў канцы 18 ст. у Сіцыліі
    (Італія); 2) група асоб, якая карыстаецца любымі сродкамі і метадамі для дасягнення ўласных, карыслівых інтарэсаў.
    МАФОРЫЙ (гр. maphorion) — шырокая хустка, якая прыкрывае галаву і плечы Багародзіцы на праваслаўных іконах.
    МАХАЙРбд (ад гр. machaira = меч + odus = зуб) — вымерлае млекакормячае сям. кашэчых з вялікімі верхнімі кінжалападобнымі клыкамі; жыло ў неагене', шаблязубы тыгр.
    МАХДбн (н.-лац. machaon) — дзённы матыль сям. паруснікаў, які мае прыгожую, жоўтую з чорным малюнкам афарбоўку,
    МАХАТМА (санскр. mahatma = літар. вялікая душа) — 1) сусветны дух, бажаство-звышчалавек у індуісцкай міфалогіі і тэасофіі', 2) дадатак з адценнем асаблівай павагі, які далучаецца да прозвішча славутых асоб і выдатных грамадскіх дзеячаў у Індыі.
    МАХАЯНА (санскр. mahajana = вялікая калясніца) — адзін з двух кірункаў у будызме (побач з хінаянай), паслядоўнікі якога лічаць магчымым дасягненне нірваны не толькі манахамі.
    МАХЕ [ад ням. G.Mache = прозвішча аўстр. фізіка (1876 — 1954)] —уст. пазасістэмная адзінка канцэнтрацыі радыеактыўных рэчываў.
    МАХЕР (англ. mohair, ад ар. muhayyer) — шэрсць ангорскай казы, а таксама выраб з гэтай шэрсці.
    МАХІЗМ [ад ням. Е Mach = прозвішча аўстр. філосафа (1838 — 1916)] — тое, што і эмпірыякрытыцызм.
    МАХІНА (лац. machina, ад гр. machana) — што-н. вельмі вялікае, грувасткае.
    МАХГНАЦЫЯ (лац. machinatio = хітрыкі) — несумленны спосаб дасягнення чаго-н., жульніцтва.
    МАХЛЯВАЦЬ (польск. machlowac, ад ням. makeln) — жульнічаць, ашукваць з мэтай нажывы.
    МАХЛЙР (польск. machlarz , ад с.-в.-ням. mecheler) — жулік, ашуканец з мэтай нажывы,
    МАХОМЕТР [ад ням. Е. Mach = прозвішча аўстр. філосафа (1838— 1916) + -метр] — бартавы прыбор самалёга, які паказвае хуткасць палёту.
    МАЦА (іт. mazzo) — набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівапня фарбай набору.
    МАЦА (ідыш maze, ад ст.-яўр. maccah) — тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца, паводле яўрэйскага абраду, да вялікадня.
    МАЦАВАЦЬ (польск. mocowac) — 1) трывала прымацоўваць; 2) моцна прывязваць, замацоўваць; 3) перан. рабіць моцным, узмацняць.