• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МАНГАНІН (ад лац. manganum = марганец) — сплаў на аснове медзі з прымессю марганцу і нікелю.
    МАНГАНІТ (ад лац. manganum = марганец) — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага або цёмна-бурага колеру, руда марганЧУ
    МАНГАСТАН (англ. mangostan, ад малайск. mangustan) — пладовае дрэва сям. клюзіевых, пашыранае ў трапічнай Азіі, а таксама кіславаіа-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.
    МАНГЛЬ (фр. mangle, ісп. man­gle, ад малайск. mangi-mangi) — трапічнае дрэва, якое расце на глеістых берагах і мае паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу.
    МАНГблЬД (ням. Mangold) — травяністая расліна сям. лебядовых, якая культывуецца як агароднінная культура; лісцевы бурак.
    МАНГдРА (н.-лац. mangora) — павук сям. кругапрадаў, які трапляецца на кустах і траве, у лясах.
    МАНГРАВЫ (англ. mangrove); м ы я лясы — зараснікі вечназялёных дрэў і кустоў на затапляемых прылівам трапічных пабярэжжах акіянаў і мораў.
    МАНГУСТ (фр. mangouste) — невялікая драпежная жывёла сям. віверавых, якая харчуецца дробнымі грызунамі, змеямі, птушкамі; па-
    шырана ў Паўд.-Зах. Еўропе, Паўд. Азіі і Афрыцы
    МАНДАЛІНА (іт. mandolina) — музычны пічыпковы інструмент з чатырма парамі струн, на якім іграюць медыятарам.
    МАНДАРЬІН 1 (ісп. mandarin) — вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках, а таксама кісласалодкі духмяны плод гэтага дрэва.
    МАНДАРЬІН 2 (парт. mandarin, ад санскр. mantrin = саветнік) — дадзеная партугальцамі назва чыноўніка ў феадальным Кітаі.
    МАНДАТ (лац. mandatum) — дакумент, які пацвярджае паўнамоцтаа каго-н., права на што-н. (напр. дэпутацкі м.).
    МАНДАТАРЫЙ (п.-лац. mandatarius) — 1) асоба, якая атрымала мандат на выкананне якой-н. функцыі; 2) дзяржава, якая валодае мандатам на кіраванне калоніяй.
    МАНДОЛА (іт. mandola) — 1) струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу люпіні (меншы па памерах); 2) тэнаровая разнавіднасць т.зв. неапалітанскай мандаліны.
    МАПДРАГОРА (н.-лац. mandra­gora, ад rp. mandragoras) — травяністая расліна сям. паслёнавых з буйным лісцем і моцньім коранем, які нагадвае чалавечую фігуру (у старажытнасці лічылася цудатворнай); пашырана ў Міжземнамор’і, Зах. Азіі і Гімалаях; лекавая.
    МАНДРЫЛ (ісп. mandril, ад афр. mwandaru-11) — вялікая малпа сям. павіянаў, пашыраная ў лясах Зах. Афрыкі.
    МАНЁЖ (фр. manege) — 1) спецыяльны будынак або абгароджанае месца для верхавой язды і трэніроўкі коней; 2) арэна цырка; 3) памяшканне для заняткаў па лёгкай атлетыцы, спартыўных гульняў і інш.; 4) невялікая пераносная пляцоўка з загародкай для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
    МАНЕКЁН (фр. mannequin, ад гал. mannekijn = чалавек) — фігура з дрэва або пап’е-машэ ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.
    МАНЕР (польск. manier < ням. Мапіег, ад фр. тапіёге) — спосаб дзеяння, лад, узор (напр. падабраць што-н. на адзін м.).
    МАНЕРА 1 (польск. maniera, ад фр. тапіёге) — 1) спосаб што-н. рабіць, прыём, прывычка (напр. м. размаўляць); 2) знешняя форма паводзін (напр. м. трымацца); 3) сукупнасць творчых асаблівасцей пісьменніка, мастака, музыканта, яго індывідуальны стыль, а таксама адметныя рысы якога-н. твора мастацтва, чыйго-н. выканання мастацкіх твораў.
    МАНІРА 2 (гр. moneres = адзінокі) — біял. гіпатэтычны бяз’ядзерны кавалачак пратстлазмы, з якога ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў утварыліся клеткі.
    МАНЕРКА (польск. manierka, ад ням. Manoverflasche) — паходная металічная пляшка, а таксама накрыўка да яе, якая ўжываецца замест шклянкі.
    МАНЁРНЫ (ад манера ') — ненатуральны, пазбаўлены прастаты.
    МАНЕТА (польск. moneta, ад лац. moneta) — металічны грашовы знак.
    МАНЁЎР (польск. manewr, ад фр. manoeuvre) — 1) перамяшчэнне войск або флоту з мэтай нанесці ўдар праціўніку (напр. абходны м.); тактычныя вучэнні вялікіх груп войск у абстаноўцы, блізкай да баявой (напр. марскія манеўры); 3) перан. спрытнае дзеянне, падманны прыём з мэтай перахітрыць каго-н.; 4) перамяшчэнне паравоза і вагонаў на станцьійных пуцях пры састаўленні поезда.
    МАНЕЎРАВАЦЬ (фр. manoeuvrег) — 1) рабіць перамяшчэнні ў баявой абстаноўцы, на чыгуначнай станцыі і інш.; 2) лавіруючы, абыходзіць перашкоду (напр. м. аўтамашынай); 3) перан. дзейнічаць так, каб ашукаць, перахітрыць каго-н.; 4) перасоўваць, пераразмяркоўваць пгго-н. для лепшага выкарыстання.
    МАНЖЭТА (рус. манжета, ад фр. manchette) — 1) прышыты або прышпілены абшлаг рукава ў сарочцы, блузцы; 2) тэх. кольца, якое перапікаджае перацяканню вадкасці, газу ў поршневых помпах, а таксама служыць для змацавання канцоў труб.
    МАШЕЗІЁЗЫ (ад маніезія) — інвазійныя хваробы жвачных жывёл, якія выклікаюцца маніезіяй.
    МАНІЕЗІЯ (н.-лац. moniezia) — гельмінт класа цэстодаў, паразіт авечак, буйной рагатай жывёлы, коз, ласёў, зуброў.
    МАШЁК (ісп. manioca, ад індз. mandioca) — 1) вечназялёная кустовая расліна сям. малачаевых з моцным сцяблом і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; 2) мука з карэння гэтай расліны.
    МАНІЗМ (фр. monisme, ад гр. monos = адзін, адзіны) — філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай быцця адзін пачатак — матэрыю або дух (параўн. дуалізм, плюралізм 1).
    МАШКЮР (фр. manicure) — чыстка і паліроўка ногцяў на руках, а таксама адпаліраваныя, пакрытыя лакам ногці.
    МАНІЛІЁЗ (ад манілія) — хвароба пладовых культур, якая вьіклікаецца маніліямі; пладовая гніль.
    МАШЛІНІЯ (н.-лац. manilinia) — сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца ў пладах раслін сям. ружавых.
    МАНІЛІЯ (н.-лац. monilia) — недаскапалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на семячкавых і костачкавых пладовых пародах, на глебе.
    МАНІЛКАРА (н.-лац. manilcaга) — дрэвавая або кустовая расліна сям. сапотавых, пашыраная ў тропіках, з соку якой атрымліваЮЦЬ балату.
    МАНШУЛА (лац. manipulus = пучок) — старажытнарымская вайсковая адзінка, якая складаецца з дзвюх цэнтурый 1.
    МАНГПУЛІРАВАЦЬ (фр. manipuler) — рабіць маніпуляцыі.
    МАНШУЛЯТАР (фр. manipulateur) — 1) той, хто выконвае маніпуляцыі пры ручной рабоце; 2) цыркавы артыст-фокуснік; 3) прыстасаванне для выканання дапаможных аперацый у вытворчых працэсах; 4) прыстасаванне для перадачы тэлеграфных сігналаў.
    МАШПУЛЯЦЫЯ (фр. manipula­tion) — 1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай
    дакладнасці; 2) дэманстраванне фокусаў, заснаванае пераважна на спрытнасці рук; 3) перан. спрытнае махлярства, махінацьы.
    МАНІСТ (ад манізм) — паслядоўнік манізму.
    МАНІТ (ад манна) — спірт, які змяпічаецца ў соку ясеня, марскіх водарасцях, грыбах; выкарыстоўваецца ў медьіцыне і фармацэўтьгчнай прамысловасці.
    МАШТОР (лац. monitor = які перасцерагае) — 1) браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй; 2) тое, што і гідраманітор', 3) прыбор для кантролю пэўных параметраў, якія павінны захоўвацца ў зададзеных межах; 4) частка кіруючай праграмы аперацыйнай сістэмы вылічальнай машыны.
    МАШТОРЫНГ (англ. monitoring, ад лац. monitor = які напамінае) — сістэматычнае назіранне і кантроль за станам зямельнага фопду для своечасовага выяўлення змен, папярэджання і ліквідацыі негатыўных працэсаў і тэндэнцый; складаецца з сістэмы дадзеных аб размеркаванні зямлі па ўладальніках і карыстальніках, прадуктыўнасці зямельных рэсурсаў, дэградацыі глеб, засмечвання зямель і г.д.; 2) збор інфармацыі, звестак у сродках масавай камунікацыі, вядзенне радыёперахвату.
    МАШФЁСТ (фр. manifeste, ад лац. manifestos = яўны) — 1) урачысты пісьмовы зварот урада да насельніцгва з выпадау важнай падзеі; 2) палітьгчны зварот праграмнага характару; 3) пісьмовы выклад літаратурных або мастацкіх прынцыпаў якога-н. напрамку або групы.
    МАШФЕСТАВАЦЬ (польск. таnifestowac, ад лац. manifestare) — прымаць удзел у маніфестацыі.
    МАШФЕСТАНТ (лац. manifestans, -ntis = які праяўляецца) — удзельнік маніфестацыі.
    МАШФЕСТАЦЫЯ (польск. таnifestacja, ад лац. manifestatio = выяўленне, выкрыццё) — масавае выступленне, вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці або пратэсту.
    МАШХЕІЗМ (ад перс. Mani = імя персідскага філосафа 3 ст.) — рэлігійнае вучэнне, якое ўяўляе сабой сінтез зораастрызму. хрысціянства і гнастыцызму, узнікла ў 3 ст. на Блізкім Усходзе.
    МАШЯ (гр. mania = шаленства, захапленне, цяга) — 1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці скашрнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. велічы); 2) перан. моцная цяга, схільнасць да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).
    МДНІЯКАЛЬНЫ (фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга) — звязаны з маніяй (напр. м. стан).
    МАНКА (іт. manco) — недаважванне тавару, недастача ў касавых сумах у выніку памылкі ў запісах або праліку касіра.
    МАНКІ (англ. monkey = малпа) — парны таііец амерыканскага паходжання з характэрнымі крыўляннямі, якія імітуюць рухі малпы.
    МАНКІРАВАЦЬ (фр. manquer) — нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў (напр. м. заняткамі).
    МАННА (гр. manna, ад ст.-яўр. man) — 1) ежа, якая паводле біблейскага падання, сыпалася з неба
    яўрэям у час іх вандравання па пустыні ў «абетаваную зямлю»; 2) густы сок, які выцякае пры папжоджанні кары некаторых відаў раслін (ясеня, грабеншчыка і іпш.); 3) лішайнік сям. леканоравых, які сустракаецца ў засушлівых раёнах Міжземнамор’я.
    МАНОДУС (н.-лац. monodus) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана пераважна ў грунце, трапляецца ў канавах і лужынах, сажалках, на стрэхах.
    МАНОДЫЯ (гр. monodia = песня аднаго спевака) — муз. аднагалоссе, якое не патрабуе суправаджэння.
    МАНОЗЫ (ад гр. monos = адзін) — тое, што і монацукрыды.
    МАНОКЛЬ (фр. monocle, ад п.лац. monoculus = аднавокі) — круглае аптычнае шкло дая аднаго вока, якое ўжываецца замест акуляраў.
    МАНОМ (ад гр. monos = адзін + nome = часцінка) — мат. адначлен (параўн. біном, паліном).
    МАНОМЕТР (ад гр. manos = рэдкі + -метр) — прылада для вымярэпня ціску вадкасцей і газаў.
    МАН6ЭДР (ад мана+ -эдр) — простая крьшггалеграфічная форма мінералаў, якая мае адну грань. МАНПАНСЬЁ (фр. montpensier) — сорт фруктовых ледзянцоў.
    МАНСАРДА [фр. mansarde, ад F.Mansart = прозвішча фр. архітэктара (1598—1666)] — жылое памяшканне на гарышчы, пад крутым са зломам дахам; паддашак.
    МАНСЕНЬЁР (фр. Monseigneur = мой пан) — тытул, які ў сярэдневяковай Францыі ўжывалі пры