Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МАЗАІКА (фр. mosaique) — 1) карціна, узор, арнамент з рознакаляровых кавалачкаў шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак, шчыльна падагнаных адзін да аднаго; 2) майстэрства рабіць такія ўзоры і малюнкі; 3) перан. злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь (напр. м. літаратурнага жыцця).
МАЗАІЦЫЗМ (ад мазаіка) — наяўнасць у мнагаклетачным арганізме клетак рознага генатыпу.
МАЗАМА (н.-лац. mazama) — млекакормячая жьшёла сям. аленевых з кароткімі, у выглядзе шпілек, рагамі, якая водзіцца ў Цэнтр, і Паўд. Амерыцы; аб’ект палявання.
МАЗАХІЗМ (ням. Masochismus, ад Sacher-Masoch = прозвішча
аўстр. пісьменніка) — від палавой ненармальнасці, калі асоба атрымлівае задавальненне пад уплывам болю, які прычыняецца сексуальным партнёрам; апісаны аўстрыйскім раманістам Захер-Мазохам.
МАЗДЭІЗМ (ад перс. AhuraMazda = імя бога ў старажытных іранцаў) — старажытная рэлігія, пашыраная ў 1 тыс. да н.э. у Мідыі, Персіі.
МАЗЕР (англ. maser, скар. ад Microwave Amplification by Stimulated Emission of Radiation = узмацненне мікрахваляў пры дапамозе індуцыраванага выпрамянення) — прыбор для атрымання канцэнтраванага пучка мікрахвалевага электрамагнітнага выпрамянення.
МАЗЎРКА (польск. mazurek, mazurka) — польскі народны парны танец, а таксама музыка да гэтага танца.
МАЗУТ, МАЗУТА (рус. мазут < тур. mazut, ад ар. makhzulat = адыходы) — астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газы і газаліну-
МАІС (ісп. maiz, ад гаіці mahi'z) — тое, што і кукуруза.
МАЙ (лац. maius) — пяты месяц каляндарнага года.
МАЙДАН (укр. майдан < кр.-тат. maidan, ад ар. majdan) — плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях Расіі і Украіны).
МАЙІІА [іт. (am)maina = убірай парусы] — слова са значэннем «апускай уніз!», уласцівае мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў.
МАНСТАР (польск. majster < ням. Meister, ад лац. magister = кі-
раўнік, настаўнік) — 1) спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці; 2) кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці (напр. зменны м.); 3) чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе (напр. м. мастацкага слова); 4) званне, якое прысвойваецца спартсменам, якія дасягнулі пэўных вынікаў.
МАКАДАМ (англ. J.Mac Adam = прозвішча шатл. інжынера 18 ст.) — дарожнае пакрыццё з двух пластоў шчэбню рознай зярністасЦі.
MAKARA (парт. macaco, ад банту makaokoo = малпа) — невялікая малпа надсямейства мартышкападобных, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.
МАКАМ (ар. makam) — музычны лад у прафесіянальнай музыцы арабаў і іранцаў.
МАКАМА (ар. makame = спатканне) — каротаае рыфмаванае гумарыстычна-сагырычнае апавяданне як жанр сярэдневяковых літаратур на арабскай, персідскай і старажытнаяўрэйскай мовах.
МАКАО1 (кіт. Macao = назва горада ў Кітаі) — род азартаай картачнай гульні.
МАКАО 2 (парт. тасао) — бразільскі папугай, які мае яркае апярэнне і доўгі хвост.
МАКАРАНІЗМ (фр. macaronisme, ад іт. maccheroni = макароны) — 1) іншамоўнае слова або выраз, якія ўжываюцца ў мове ў нязменным выглядзе; 2) іншамоўнае слова або выраз, уключаныя пісьменнікам у мову твора з захаваннем іх фанетыка-графічнай абалонкі ў стылістычных мэтах, 3) перан. празмер-
нае ўжыванне на пісьме і ў размове іншамоўнай лексікі.
МАКАРАНІЧНЫ (іт. maccheroniсо, ад maccheroni = макароны) — насычаны макаранізмамі, м. с т ы л ь — літаратурны стыль, у якім змешваюцца словы і выразы розных моў.
МАКАРбнЫ (іт. maccheroni) — харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак, а таксама страва з такога прадукту.
МАКАРТЫЗМ [ад англ. JMcCarthy = прозвішча амер. сенатара (1909—1957)] — палітычная плынь у ЗША у 50-х гадах 20 ст., звязаная з прыняццем антыдэмакратычнага заканадаўства, з узмацнеішем «халоднай вайньо>.
МАКАСШЫ (англ. moccosins, ад індз. makisin) — 1) мяккія чаравікі з аленевай шкуры ў паўночнаамерыканскіх індзейцаў; 2) сучасны эластьгчны абутак з рознымі ўстаўкамі.
МАКВІС (фр. maquis = хмызняк) — зараснік вечназялёных кустоў і невысокіх дрэў, харакгэрны для краін Міжземнамор’я.
МАКЕТ (фр. maquette, ад іт. macchietta) — 1) узор чаго-н. звычайна ў паменшаным выглядзе, мадэль (напр. м. будынка); 2) пробны экзэмпляр кнігі, часопіса, газеты.
МАКІ (фр. maquis) — фрапцузскія партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення ў 1940—1944 гг. супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў; назва паходзіць ад назвы хмызняку (гл. маквіс).
МАКІМОНА (яп. makimono) — малюнак на паперы або шоўку з адлюстраваннем гістарычнага або
рэлігійнага сюжэта і тлумачэпнем; вядомы ў Японіі і Кітаі з 11 ст. як старэйшая форма ілюстраванай кнігі.
МАКШТбШ (англ. makintosh, ад С.Mackintosh = прозвішча шатл. хіміка) — лёгкае легняе паліто, часцей прагумаванае.
МАКІЯ (іт. macchia) — тое, што і маквіс.
МАКІЯВЕЛІЗМ [ад іт. N.Machiavelli = прозвішча палітычнага дзеяча Фларэнтыйскай рэспублікі (1469—1527)] — 1) палітыка, пры якой выкарыстоўваюцца любыя сродкі для дасягнення мэты; 2) перан. вераломства, каварства.
МАКІЯЖ (фр. maquillage) — комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і інш.; 2) уменне рабіць знешнюю прыгажосць чалавека з дапамогай касметыкі.
МАКЛЕР (ням. Makler, ад гал. makelaar) — біржавы пасрэднік, які заключае гандлёвыя здзелкі для сябе і за свой кошт у адрозненне ад брокера, які заключае здзелкі і для кліентаў за іх кошт.
МАКЛЁЯ (н.-лац. macleya) — травяністая расліна сям. макавых з сэрцападобным лісцем і дробнымі белавата-ружовымі кветкамі ў мяцёлцы, пашыраная ў Кітаі, Японіі, трапічнай Амерьіцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; баконія.
МАКЛЮРА (н.-лац. maclura, ад Maclur = прозвішча амер. вучонага) — дрэва сям. тутавых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; дае аранжавую фарбу; на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўнае.
МАКОМА (н.-лац. macoma) — марскі двухстворкавы малюск, які пашыраны ў халодных і ўмераных водах; з’яўляецца ежай для рыб, крабаў.
МАКРА(гр. makros = вялікі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вялікі», «буйньп>, «які адносіцца да вялікіх памераў, велічынь».
МАКРАБІЁТЫКА (ад макра+ гр. biotikos = які датычыць жыцця) — навука аб спосабах прадаўжэння жыцця.
МАКРАГАМЕТАЦЬІТЫ (ад макрагаметы + -цыты) — няспелыя жаночыя палавыя асобіны спаравікоў, якія развіваюцца ў макрагаметы (параўн. макрагематацыты).
МАКРАГАМЕТЫ (ад макра+ гамета) — жаночыя палавыя клеткі або асобіны ў прасцейшых, звычайна нерухомыя і больш буйныя, чым мужчынскія (параўн. мікрагаметы').
МАКРАГЛІЯ (адмакра+ гр. glia = клей) — адзін з відаў нервовай тканкі жывёльных арганізмаў, састаўная частка нейрагліі., выконвае апорную і харчавальную функцыі (параўн. мікрагпія').
МАКРАГРАФІЯ (ад макра+ -графія) — даследаванне паверхні металу пры дапамозе фатаграфій або малюнкаў.
МАКРАКАНТАРЫНХОЗ (адл«якракантарынхус) — глісная хвароба свіней і драпежных звяроў, якая выклікаецца паразітычнымі чарвямі з роду макракантарынхус.
МАКРАКАНТАРЫНХУС (н.-лац. macracanthorhynchus, ад гр. makros = вялікі + akantha = калючка +
rhynchos = хабаток) — гельмінт сям. алігакантарынхідаў, паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней.
МАКРАКШЁТЫКА (ад макра+ кінетыка) — раздзел кінетыкі, які вывучае ўплыу працэсаў пераносу рэчываў і цяпла на хуткасць хімічных рэакцый.
МАКРАКЛІМАТ (ад макра+ тімат) — клімат буйных геаграфічных рэгіёнаў (мацерыкоў, акіянаў); параўн. мікраклімат.
МАКРАКЙСМАС (ад макра+ коамас) — свет вялікіх адлегласцей і цел (планет, зорак, галактык), Сусвет (параўн. мкракосмас).
МАКРАЛІТЫ (ад макра+ -літ) — масіўныя, груба апрацаваныя каменныя прылады (сякеры, кіркі, долаты), якія ўжываліся ў неаліце (параўн. мікраліты').
МАКРАМАЛЕКУЛА (ад макра+ малекула) — малекула палімера, пабудаваная з вялікай колькасці хімічна звязаных атамаў.
МАКРАМАРКЕТЫНГ (ад макра+ маркетынг) — сістэма кіравання дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый, заснаваная на прынцыпах маркетынгу.
МАКРАМЁРЫ (ад макра+ -wep) — буйныя бластамеры (параўн. мікрамеры).
МАКРАМІЦ^ТЫ (ад макра+ -міцэты) — зборная група вышэйшых грыбоў з буйнымі пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды; пераважную большасць іх складаюць базідыяльныя і сумчатыя грыбы (параўн. мікраміцэты).
МАКРАМЭ (ар. makrame = тасьма, карункі, махры) — вырабы, створаныя ў тэхніцы вузялковага ручнога пляцення; від дэкаратыў' на-прыкладнога мастацтва.
МАКРАГідд (н.-лац. macropodus, ад гр. makros = вялікі + pus, podos = нага) — рыба сям. лабірынтавых, здольная дзякуючы наяўнасці асобых дыхальных органаў дыхаць не толькі ў вадзе, але і кіслародам паветра; водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах і на рысавых палях Карэі, Кітая, В’етнама; вядома як акварыумная.
МАКРАПОДЫЯ (н.-лац. macropodia) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які трапляецца на глебе ў лясах або драўніне, якая паглыблена ў глебу.
МАКРАРАЁН (ад макра+ раён) — найбольшая тэрытарыяльная адзінка, у якую пры раяніраванні можна аб’яднаць па якіх-н. прыкметах розныя мясцовасці (параўн. мікрараён).
МАКРАРГУС (н.-лац. macrargus) — павук сям. лініфіідаў, пашыраны ў Еўропе.
МАКРАРЭЛЬЙФ (ад макра+ рэльеф) — буйныя формы рэльефу зямной паверхні са значнымі ваганнямі вышынь (горы, пласкагор’і, раўніны і інш.); параўн. мегарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф.
МАКРАСЕЙСМІЧНЫ (ад макра+ сейсмічны') — звязаны з моцным ваганнем зямной паверхні, якое адчуваецца людзьмі без спецыяльных прыбораў (параўн. мікрасейсмічны').
МАКРАСІСТ^МА (ад макра+ сістэма) — фізічная сістэма, якая
складаецца з макрацел, даступных для ўспрымання органамі пачуццяў (параўн. мікрасістэма).
МАКРАСКАПІЧНЫ (ад макра+ гр. skopeo = гляджу) — бачны простым вокам, без мікраскопа (параўн. мікраскапічны).
МАКРАСПАРАНГШ (ад макра+ спарангій) — тое, што і мегаспарангій.
МАКРАСПАРАФІЛ (ад макраспора + -філ) — тое, што і мегаспарафіл.
МАКРАСПАРЫЁЗЫ (ад макраспорый) — хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі роду макраспорый і праяўляюцца ў выглядзе розных па форме, велічыні і афарбоўцы плям; часцей за ўсё пашкоджваюць бульбу і памідоры.
МАКРАСйбРА (ад макра+ спора) — тое, што і мегаспора.
МАКРАСПОРЫЙ (н.-лац. macrosporium) — недасканалы грыб сям. домацыевых, які развіваецца на розных раслінных рэштках, паразітуе на бульбе і памідорах.