• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МАРЦІРА (гал. mortier, ад лац. mortarium = ступа) — артылерыйская гармата з кароткім ствалом
    (карацейшым, чым у гаўбіцы) дая стральбы па закрытых цэлях.
    МАРЦЫПАН (ст.-польск. marcyрап, ад іт. marzapane) — цестападобная маса, гтрыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы; 2) перан. што-н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.
    МАРШ (фр. marche) — 1) пераход войск паходным парадкам з аднаго раёна ў другі, а таксама са.м працэс гэтага пераходу; 2) спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі (напр. цырыманіялыіы м.); 3) музычны твор выразнага рытму, прызначаны для суправаджэння ўрачыстых шэсцяў, паходаў, дэманстрацый (напр. ваенны м.); 4) частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.
    МАРШАЛ (рус. маршал < фр. marechai, ад ст.-в.-ням. marahscalc = канюшы) — воінскае званне, вышэйпіае за генеральскае.
    МАРШАЛАК (польск. marszalek < чэш. marsalek, ад ст.-в.-ням. ma­rahscalc = канюшы) — 1) вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і ў феадальнай Польшчы; 2) старшыня сейму ў Рэспубліцы Польшча.
    МАРШАНЦЫЯ (н.-лац. marchantia) — пячоначны мох сям. маршанцыевых, які трапляецца на нізінных балотах, па берагах лясных рэчак, ручаёў і інш.
    МАРШ-МАНЁЎР (фр. marchemanoeuvre) — перамяшчэнне вялікіх вайсковых злучэнняў на тэатры ваенных дзеянняў з мэтай перагрупоўкі сіл.
    МАРШРУТ (ням. Marschrute, ад фр. marche = хадзьба + route = шлях, дарога) — загадзя вызнача-
    	м
    ны шлях руху (людзей, войск, паяздоў, самалётаў і г.д.).
    МАРШРУТЫЗАЦЫЯ (ад маршрупі) — арганізацыя грузавых перавозак маршрутнымі паяздамі.
    МАРШЫ (ням. Marschen) — паласа нізінных марскіх узбярэжжаў, якая затопліваецца толькі ў перыяд найбольш высокіх прыліваў.
    МАРШЫРАВАЦЬ (ням. marschieren) — 1) хадзіць, ісці маршам, 2) ісці мерным шагам, па-ваеннаму.
    МАРЫЁН [лац. (mor)morion] — мінерал класа сілікатаў, чорная разнавіднасць кварцу; выкарыстоўваецца ў радыёі электратэхніцы.
    МАРЫМБА (ісп. marimba, з афр.) — 1) афрыканскі ўдарны музычны інструмент, разнавіднасць ксілафона', 2) язычковы шчыпковы музычны інструмент, пашыраны ў Конга і Усх. Афрыцы.
    МАРЫНА (іт. marina, ад лац. marinus = марскі) — твор пейзажнага жывапісу, у якім адлюстраваны марскі краявід.
    МАРЫНАВАЦЬ (фр. mariner) — 1) кансерваваць, прыгатоўваць грыбы, агародніну, рыбу ў марынадзе; 2) перан. свядома затрымліваць вырашэнне якой-н. справы або каго-н. у якім-н. стане, званні.
    МАРЫНАД (фр. marinade) — 1) вадкасць з воцатам, алеем і вострымі прыправамі, якой заліваюць прадукты пры марынаванні; 2) марынаваны прадукт.
    МАРЫНІЗМ (ад лац. marinus = марскі) — імкненне дзяржавы да панавання на моры, якое ажыццяўляецца шляхам павелічэння колькасці ваенна-марскіх баз, марскіх узбраенняў і г.д.
    МАРЫНІСТ (фр. mariniste, ад лац. marinus = марскі) — мастак, які малюе марскія краявіды.
    МАРЬІСКІ (ісп. moriscos, ад moros = маўры) — частка маўрытанскага насельніпдва ў сярэдневяковай Іспаніі, якая засталася пасля Рэканкісты, прымусова прыняўшы хрысціянства.
    МАРЬІТА (лац. maritus = самец) — дарослы чарвяк-сасун, у якога пераўтвараецца ў канчатковым гаспадары лічынка адалескарый або метацэркарый.
    МАРЫХУАНА (ісп. marihuana, з індз.) — наркотык, які здабываецца з індыйскіх канапель.
    МАРЫЯНЁТКА (фр. marionnette) — 1) тэатральная лялька, якая прыводзіцца ў рух пры дапамозе нітак або металічнага прута; 2) перан. чалавек, палітычпы дзеяч, які слепа дзейнічае па ўказцы ііппых, з’яўляецца паслухмянай прыладай у чужых руках.
    МАРЭЛЬ (ням. morelle, ад іт. amarella) — пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае пераважна ў субтропіках, а таксама плод гэтага дрэва, падобны да вішні.
    МАРЭМА (іт. maremma) — смуга нізінных забалочаных мясцін на заходнім пабярэжжы Апенінскага паўвострава.
    МАРЭНА (фр. moraine) — скапленне абломкаў горных парод, якое ўтвараецца пры перамяшчэнні ледніка.
    МАРЭНГА (іт. marengo, ад Mare­ngo = назва паселішча ў паўночнай Італіі) — тканіна чорнага колеру з белымі або шэрымі варсінкамі.
    МАРЭОГРАФ (ад лац. mare = мора + -граф) — прыбор ддя рэгіс-
    трацыі змянення ўзроўню вады ў моры, возеры, рацэ.
    МАРЭСКА (іт. moresca = літар. маўрытанская) — музычна-танцавальная сцэна, род балета.
    МАР’ЯЖ (фр. mariage) — 1) наяўнасць караля і дамы адной масці ў адпаго гульца ў картачнай гульні; 2) стыкаванне ступеней і асноўньгх вузлоў ракеты.
    мАса (лац. massa = кавалак, камяк) — 1) фізічная велічыня, адна з асноўных характарыстык матэрыі, што вызначае яе інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці; 2) колькасць рэчыва ў якім-н. прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет (напр. м. планегы); 3) велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе; 4) бясформепнае цестападобнае рэчыва (напр. расплаўленая м. металу); 5) вялікая колькасць, мноства чаГо-н. (напр. м. абломкаў, м. уражанняў); 6) вялікая група насельніціва; група людзей з агульнымі інтарэсамі (напр. студэнцкая м.).
    масАж (фр. massage) — расціранне цела з лячэбпымі мэтамі.
    МАСАКРА (англ. massacre) — забойства, павальнае знішчэнне, бойня.
    МАСЕДуАн (фр. macedoine) — страва з варанай гароднілы і фруктаў пад соусам.
    МАСІКОТ (фр. massicot) — жоўтая разнавіднасць глёту, выкарыстоўваецца пры вырабе жоўтай фарбы, свінцовых бяліл.
    МАСІРАВАЦЬ 1 (фр. masser) — рабінь масаж.
    МАСІРАВАЦЬ 2 (рус. масснровать, ад фр. masser) — сканцэн-
    троўваць у адным месцы вялікую масу (войск, авіяцыі і інш.).
    МАСІЎ (фр. massif = цяжкавагавы, ад лац. massa = глыба, камяк) — 1) горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы (горны м.); 2) шырокая прастора, аднастайная па якіх-н. прыметах (напр лясны м.)-
    МАСІЎНЫ (фр. massif) — які мае вялікую масу, аб’ём; цяжкавагавы. МАСКД (фр. masque < ст.-іт. mascara, ад ар. mashara = насмешка) — 1) накладка на твар у форме звярынай морды або чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнакым; 2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза); 3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.; 4) перан. гірытворстаа, якім спрабуюць скрыць што-н. (напр. м. абыякавасці); 5) адліўка з гіпсу, знятая з твару нябожчыка.
    МАСКАРАД (фр. mascarade, ад ст.-іт. mascarata) — 1) баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах (напр. навагодні м.); 2) перан. ашуканства, прытворства, якое скрывае сутнасць чаго-н. (напр. м. выбараў).
    МАСКАРОН (фр. mascaron, ад іт. mascherone) — скулытгурнае ўпрыгожанне ў выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы, зрэзаных ззаду (як маска).
    МАСКАТЭЛЬ (іт. moskatello, ад перс. musk = мускус) — фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.
    МАСКІРАВАЦЬ (фр. masquer) — 1) закрываць, прыкрываць што-н.,
    робячы непрыкметным, нябачным; 2) перан. скрываць учынкі, пачуцці чым-н. паказным, ппучным.
    МАСКІРОУКА (адрчаскіраваць) — 1) сукупнасць сродкаў і прыёмаў, якія прымяняюцца з мэтай схаваць ад праціўніка свае войскі, ваенныя аб’екты; 2) перан. скрыванне сваіх сапраўдных намераў, учынкаў.
    МАСКІТЫ 1 (ісп. mosquito, ад лац. musca = муха) — сямейства крывасосных паўднёвых насякомых атрада двухкрылых, якія пашьграны пераважна ў тропіках і субтропіках.
    МАСКІТЫ2 (англ. mosquito-fleet = маскітны флот, ад ісп. mosquito = маскіт) — сукупнасць невялікіх быстраходных ваенных суднаў, прызначаных для баявых дзеянняў вялікімі групамі.
    МАСКднЫ [англ. mass concen­tration) = канцэнтрацыя масы] — вобласці над т.зв. месячнымі морамі, у якіх назіраюцца змены гравітацыйнага поля Месяца (дадатковыя анамаліі сілы цяжару).
    МАСКУЛІШЗАЦЫЯ (ад лац. masculinus = мужчынскі) — развіццё ў асобін жаночага полу мужчынскіх палавых прымет.
    МАСМІНЫ [англ. mass mini(fication) = памяншэнне масы] — вобласці аслаблення гравітацыйнага поля Месяца, якія заўважаюцца над шэрагам месячных кратэраў.
    МАСОН (фр. ma^on = літар. муляр) — член рэлігійна-этычнага таварыства з містычнымі абрадамі, якое ўзнікла ў 18 ст. у Апгліі і пашыралася ў многіх іншых краінах. МАС-СПЕКТРАМЁТРЫЯ (ад маса + спекпіраметрыя) — раздзяленне атамаў і малекул па іх
    масах пры дапамозе мас-спсктрометра.
    МАС-СПЕКТРАСКАПІЯ (ад маса + спектраскапія) — сукупнасць метадаў даследаванпя рэчыва па спектру масаў атамаў і малекул, якія ўваходзяць у яго склад.
    МАС-СПЕКТРОМЕТР (ад маса + спектрометр) — прыбор для раздзялення атамаў і малекул па іх масах.
    МАСТАБА (ар. mastaba) — сучасная назва грабніц старажытнаегіпецкай знаці (2800—2250 гт. да н.э.).
    МАСТАГЛбя (н.-лац. mastogІоіа) — аднаклетачная дыятамавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў бентасе мораў, радзей у прэсных вадаёмах.
    МАСТАДАНАЗАЎР (н.-лац. таstodonsaurus, ад гр. mastos = сасок + odus, -ontos = зуб + sauros = яшчарка) — адзін з самых апошніх гіганцкіх лабірынтадонтаў, які жыў у трыясе.
    МАСТАДОНТ (н.-лац. mastodon, -ntis, ад гр. mastos = сасок + odus, -ontos = зуб) — вялізная вымерлая хобатная жывёла, продак слана; жыла ў кайназоі.
    МАСТАІДЫТ (ад гр. mastos = сасок + eidos = выгляд) — запаленне слізістай абалонкі паветраносных ячэек саскападобнага адростка скроневай косці.
    МАСТАПАТЫЯ (ад гр. mastos = сасок + -патыя) — група захворванняў малочнай залозы, якая характарызуецца разрастаннем жалезістай або фібрознай тканкі залозы.
    МАСТУРБАЦЫЯ (н.-лац. masturbatio) — тое, што і ананізм.
    МАСТЫКС (лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца) — смала масцікавага дрэва, якое расце ў Міжземнамор’і; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў і ў медыцыне.
    МАСТЫТ (лац. mastitis, ад гр. mastos = сасок) — запаленне малочнай залозы; грудніца.
    МАСТЫХІН (іт. mestichino, ад гр. mastiche = смала) — тонкая стальная пласцінка ў выглядзе лапатачкі ці нажа для расцірання фарбаў, нанясення груніу, згладжвання мазкоў на карціне ў алейным жывапісе.
    МАСТЭКТАМІЯ (ад гр. mastos = грудзі + ektome = выраз) — аперацыя выдалення малочнай залозы ў жанчын пры выяўленні злаякаснай пухліны.
    МАСУЛА (н.-лац. massula) — пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце ў забалочаных лясах на гнілой драўніне або каранях дрэў, што выступаюць з глебы.
    МАСЦІКА (лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца) — 1) вязкая маса для прыклейвання дакаратыўных матэрыялаў, насцілу падлогі і інш.; 2) сумесь воску з фарбай для націрання паркетнай падлогі.