Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МАРЖА (фр. marge = край, мяжа) — 1) розніца паміж двума пэўнымі паказчыкамі, напр. пры набыцці капггоўных папер — паміж цаной пакупніка і цаной прадаўца; 2) гандаёвая нацэнка, якая ўстанаўліваецца прамысловымі прадпрыемствамі; 3) сума грошай, якія вьшлачваюцца разліковай палаце брокерам або брокеру кліентамі для пакрыцця неспрыяльных ваганняў у вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ф'ючэрс) пасля яго рэгістрацыі.
МАРЖЫНАЛІЗМ (ад фр. marginal — гранічны) — адзін з метадалагічных прынцыпаў папітэканоміі, заснаваны на выкарыстанні гранічных велічынь пры аналізе эканамічных з’яў.
МАРЖЫНАЛЬНЫ (фр. marginal) — экан. блізкі да мяжы, амаль стратны.
МАРЗАН (фр. margine = край, none старонкі) — палігр. металічны брусок, які ўстаўляецца ў наборную форму для запаўнення вольных ад тэксту месцаў, напр. палёў кнігі.
МАРКА 1 (ням. Marke) — 1) паштовы або гербавы знак рознай вартасці, які сведчыць, што дзяржаўпы збор заплачаны; 2) знак, кляймо на тавары з абазначэннем вытворцы прадукцыі', 3) гатунак, тып вырабу, тавару (напр. м. сталі).
МАРКА2 (ням. Mark, фін. markka) — грашовая адзінка Германіі, роўная 100 пфенігам, і Фінляндыі, роўная 100 пені 2.
МАРКА3 (ням. Mark) — 1) сялянская абшчына ў сярэдневяковай
Зах. Еўропе; 2) пагранічная адміністрацыйная акруга ў Франкскай дзяржаве і сярэдневяковай Германіі на чале з маркграфам.
МАРКА4 (іт. тагсо) — вызначэнне вартасці манеты па яе вазе, а не па наміналу.
МАРКАЗГГ (с.-лац. marcasita) — мінерал класа персульфідаў латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам; руда для вытворчасці сернай кіслаты; прамяністы калчадан.
МАРКГРАФ (ням. Markgraf) — правіцель пагранічнай адміністрацыйнай акругі (маркі3) у сярэдневяковай Германіі, а пазней тьпул некаторых князёў у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі.
МАРКЕТРЬІ (фр marqueterie) — інкрустацыя па дрэве з кавалачкаў металу, розных парод дрэва, слановай косці і іншых матэрыялаў; від мазаікі.
МАРКЁТЫНГ (апгл. marketing = гандаль, продаж) — арганізацыя вытаорчасці і збьпу прадукцыі на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназіравання попыту, цэн, шырокага выкарыстання рэкламы і стымулявання вытаорчасці, прымяненне сучасных спосабаў захавання і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.
МАРКЁР (фр. marqueur) — 1) асоба, якая абслугоўвае більярд і вядзе падлік ачкоў пры більярднай гульні; 2) прыстасаванне ў сеялцы, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі.
МАРКІЗ (фр. marquis) — дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам, у краінах Зах. Еўропы.
М—
МАРКІЗА (фр. marquise) — 1) жонка або дачка маркіза\ 2) навес над акном, дзвярамі, балконам для засцярогі ад сонца; 3) штора на акно або дзверы, якая апускаецца зверху ўніз.
МАРКІЗЕТ (фр. marquisette) — празрыстая баваўняная або шаўковая тканіна з тонкай кручанай пражы.
МАРКІРАВАЦЬ (фр. marquer = адзначаць) — 1) ставіць кляймо, марку на якім-н. тавары, вырабе; 2) праводзіць маркёрам 2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго-н.; 3) адзначаць біткі пры гульні ў карты або ачкі пры гульні ў більярд.
МАРКГГАНТ (ням. Marketender, ад іт. marcantante = гандляр) — дробны гандляр харчовымі прыпасамі і рэчамі салдацкага ўжытку, які суправаджаў армію ў 18—19 ст.
МАРКСВМ [ад ням. K.Marks = прозвішча заснавальніка вучэіпы (1818—1883] — вучэнне аб агульных законах развіцця прыроды і грамадства, шляхах пераходу чалавецтва ад класавага да бяскласавага грамадства, ад капіталізму да камунізму, заснавальнікамі якога былі К Маркс і Ф.Энгельс.
МАРКШЭЙДЭР (ням. Markscheider) — горны інжынер або тэхнік, спецыяліст па маркшэйдэрыі.
МАРКШЭЙДЭРЬІЯ (ням. Markscheiderei, ад Mark = грашца + scheiden = раздзяляць) — галіна горнай навукі і тэхнікі, якая вывучае геадозічныя і геалагічныя асаблівасці горных разработак.
МАРЛЯ (фр. marli) — тонкая баваўняная тканіна з рэдка перапле-
ценых нітак; выкарыстоўваецца ў медыцыне, швейнай вытворчасці і І’ШІ.
МАРМЕЛАД (фр. marmelade, ад парт. marmelada) — кандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам у выглядзе жэле або цукерак.
МАРМІТ (фр. mannite) — награвальны апарат для падгрымлівання ў гарачым стане прыгатаванай ежы; звычайна мае выгляд рухомай шафы, дзе знаходзяцца каструлі ў ванне з пастаянна гарачай вадой.
МАРМОНЫ (англ. mormons, ад Mormon = імя ізраільскага прарока) — члены рэлігійнай секты, якая была заснавана ў ЗША Дж.Смітам (у 1830 г. апублікаваў кнігу «Мармона») і ўяўляе сабой спалучэнне элементаў розных рэлігій (хрысціянства, будызму, ісламу).
МАРМУР (польск. marmur < лац. marmor, ад гр. maumaros = бліскучы) — крышталічная горная парода, складзеная пераважна з кальцыпіу, радзей даламіту, выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання будынкаў, стварэння помнікаў, скульгтгур і інш.
МАРОНЫ (фр. marrons, ад ісп. cimarron = уцякач) — беглыя рабы-негры ў Вест-Індыі і Гвіяне, якія змагаліся супраць каланізатараў.
МАРПІСА (н.-лац. marpissa) — павук сям. скакуноў, які жыве на берагах азёр і на забалочаных участках.
МАРС (гал. mars) — невялікая пляцоўка на мачце карабля дая назірання за гарызонтам і для работы з парусамі.
МАРСАЛА (іт. marsala, ад Marsala = назва горада ў Сіцыліі) — гатунак моцнага досертнага вінаграднага віна, якое нагадвае мадэру.
МАРСАШЁЛА (н.-лац. marssoniella) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. целасферыевых, якая трапляецца ў планктоне азёр, сажалак, вадасховішчаў і рэк. МАРСАНІНА (н.-лац. marssoniпа) — недасканалы грыб сям. мелапконіевых, які развіваецца на лісці, часам на сцёблах і пладах бярозы, таполі, ружы, бружмелю і іншых дрэвавых і кустовых раслін. МАРСЕЛШ (фр. marseline) — мяккая шаўковая тканіна, разнавіднасць тафты.
МАРСЁЛЬ (гал. marszeil) — парус у форме трапецыіу які падымаецца над ніжнім галоўным парусам.
МАРСЕЛЬЁЗА (фр. Marseillaise, ад Marseille = Марсель) — французская рэвалюцыйная песня, напісаная ў 1792 г. К.-Ж.Ружэ дэ Лілем, якая стала потым нацыянальным гімнам Францыі
МАРСІЛЕЯ МАРСІЛІЯ (н.-лац. inarsilea) — водная папараць сям. марсілеевых з паўзучым карэнішчам і доўгачаранковым плаваючым лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах, асабліва ў Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі культывуецца ў акварыумах, аралжарэях.
МАРТМАСА (ад лац. mortuus = мёртвы + маса) — арганічнае рэчыва, створанае і адмерлае ў межах дадзенага біягеацэнозу, папуляцыі.
МАРТЫРАЛОГ (ад гр. martys, -yros = пакутнік + -лог) — 1) кніга
з апісаннем жыцця мучанікаў і святых у хрысціянскай царкве; 2) пералік ахвяр, якія падвергліся ганенпям, а таксама пералік перанесеных кім-н. пакут.
МАРТЫРАЛбгіЯ (ад гр. martys, -yros = пакутнік + -логія) — цярпенне, пакуты, звязаныя з ганеннямі.
МАРТЫТ (ад лац. Mars, -rtis = імя бога вайны ў старажытнарымскай міфалогіі; назва планеты Сонечнай сістэмы) — мінерал, разнавіднасць гематыту, утвораны акісленііем магнетыту.
МАРТЭН [рус. мартен < фр. martin, ад P.Martin = прозвішча фр. металурга (1824—1915)] — асобая печ для выплаўкі сталі; мартэнаўская печ.
МАРТЭНСІТ [ад ням. A.Martens = прозвішча ням. металазнаўцы (1850—1914)] — структурная састаўная некаторых загартаваных металаў і сплаваў, якая мае ігольчатую будову.
МАРФАГЕНЕЗ (ад гр. morphe = форма + -генез) — 1) працэс узнікнення і развіцця форм рэльефу зямной паверхні; 2) узнікненне і развіццё органаў і частак арганізма ў час яго індывідуальнага развіішя (антагенезу).
МАРФАГРАФІЯ (ад гр. morphe = форма + -графія) — раздзел геамарфалогіі, які апісвае і класіфікуе формы рэльефу зямной паверхні і сістэматызуе іх па знешніх прыметах, незалежна ад паходжання.
МАРФАЛАГІЧНЫ (ад марфазогія) — які мае адносіны да марфалогіі ў біялагічным і граматычным разуменні.
МАРФАЛАКСІС (ад гр. morphe = форма + allaksis = змена) — адна з форм рэгенерацыі ў жывёл, пры якой аднаўленне страчаных органаў і тканак адбываецца шляхам іх карэннай перабудовы.
МАРФАЛОГІЯ (ад гр. morphe = форма + -логія) — 1) навука аб будове і форме арганізмаў, рэчываў, а таксама сама будова арганізмаў, рэчываў (напр. м. жывёл, м. глебы); 2) сукупнасць форм слоў у мове, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.
МАРФАМЁТРЫЯ (ад гр. morphe = форма + -метрыя) — раздзел геамарфалогіі, які вывучае лічбавыя характарыстыкі асобных форм і тылаў рэльефу зямной паверхні (іх даўжыню, плошчу, аб’ём і інш.).
МАРФАНАЛбГІЯ [ацмар(фалогія) + фаналогія] — раздзел мовазнаўства, які вывучае сувязі марфалогіі і фанетыкі, гукавую будову марфем у залежнасці ад іх узаемасувязей у розііых словах.
МАРФАНЁМЫ (ад гр. morphe = форма + nema = нітка) — сістэма пераплеценых валакоігцаў у цытаплазме некаторых прасцейшых, якая выконвае апорную ролю і садзейнічае захаваіппо пастаяннай формы цела.
МАРФАСКУЛЬПТЎРЫ (ад гр. morphe = форма + скульптура) — дробныя формы рэльефу зямной паверхні (рачныя даліны, барханы, карставыя формы і інш ), ва ўтварэнні якіх асноўная роля належьпд> экзагенным іірацэсам.
МАРФАСТРУКТЎРЫ (ад гр. morphe = форма + струкпіура) — буйныя формы рэльефу зямной паверхні (нізіны, раўніны, плато, горныя кражы і інш.), асноўныя
рысы якіх абумоўлеігы эндагеннымі працэсамі пры ўзаемадзеянні з экзагеннымі.
МАРФАТРАПІЯ (ад гр. morphe = форма + -трапія) — змяненне крышталічнай структуры хімічнага злучэння пры замене ў яго малекуле аднаго з атамаў на суседні па групе ў перыядычнай сістэме элементаў.
МАРФАТЭКТЎРА (ад гр. morphe = форма + лац. tectura = пакрыццё) — тое, што і мегарэльеф.
МАРФЁМА (фр. morpheme, ад гр. morphe = форма) — часпса слова (корань, суфікс, прыстаўка або канчатак), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.
-МАРФІЗМ (ад гр. morphe = форма) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.
МАРФІН (н.-лац. morphinum, ад гр. Morpheios = імя бога сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — алкалоід опію, наркатычны абязбольваючы і снатворны сродак.
МАРФШІЗМ (ад марфін) — хваравітая цяга да марфіну, адзін з відаў наркаманіі.
-МАРФОЗ (ад гр. morphe = форма) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.
МАРФбзЫ (ад rp. morphe = форма) — няспадчынныя змены арганізмаў, якія выклікаюцца дзеяннем знешніх фактараў (радыяцыі, высокіх тэмператур, хімічных р> чываў і інш).