• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    звароце да герцагаў і іншых прадстаўнікоў вышэйшай знаці, а пазней як зварот да прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага духавенства.
    МАНСТЭРА (н.-лац. monstera) — вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых з буйным цёмназялёным лісцем і дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    МАНТА (н.-лац. manta, ад ісп. manta = плашч) — рыба сям. мантавых з галаўнымі плаўнікамі, якія нагадваюць рогі; жыве ў верхніх слаях трапічных акіянскіх вод.
    МАНТАЖ (фр. montage) — 1) зборка і ўстаноўка машын, абсталявання, канструкцый, збудаванняў у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі (напр. м. электрастанцыі); 2) падбор і аб’яднанне розных частак чаго-н. у адно цэлае (напр. м. кінафільма).
    МАНТАЖОР (ад мантаж) — спецыяліст па мантажу (у кінематаграфіі, фатаграфіі).
    МАНТАЖЫСТ (ад мантаж) — спецыяліст, які манціруе друкарскі набор, стэрэатыпы, клішэ.
    МАНТАНІСТЫ (лац. montan! stae < гр. montanistai, ад Montan = імя жраца) — члены хрысціянскай секты, заснаванай у 2 ст. Мантанам, якая выступала супраць канцэнтрацыі ўлады ў руках епіскапаў і заклікала да адмаўлення ад уласнасці.
    МАНТАНЬЯРЫ (фр montagna­rds, ад montagne = гара) — 1) рэвалюцыйна-дэмакратычная група дэпутатаў Нацыянальнага канвента ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.; 2) групоўка дробнабуржуазных дэмакратаў у фран-
    цузскім Нацыянальным сходзе 1848—1849 гг.
    МАІГГМАРЫЛАНІТ (ад фр. Моntmorillon = назва горада ў Францьіі) — гліністы мінерал пераменнага саставу; выкарыстоўваецца як адсарбент, у ліцейнай вытворчасці і інш.
    МАНТб (фр. manteau) — жапочае паліто, пераважна футравае, свабоднага пакрою.
    МАНТЫКА (гр. mantike) — майстэрства прадказвання, прадракання.
    МАНТЬІЛЬЯ (ісп. mantilla) — 1) карункавая накідка ў іспанак на галаву і плечы; 2) кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме 19 ст.
    МАНТЫСА (лац. mantissa = прыбаўка, дабаўленне) — мат. дробавая частка дзесятковага лагарыфма.
    МАНТЫЯ (с.-гр. mantion = пакрывала, плашч) — 1) шырокае доўгае адзенне ў выглядзе плашча (напр. каралеўская м., м. кардынала); 2) складка скуры ў некаторых беспазваночных жывёл (ракаў, малюскаў), якая ахоплівае ўсё цела або яго частку і ўтварае знешні шкілет; 3) абалонка Зямлі, размешчаная паміж літасферай і ядром Зямлі.
    МАНТЭЖУ (фр. monte-jus, ад mo­nter = паднімацца + jus = сок) — апарат для падачы вадкасці шляхам выцяснення яе сціснутым паветрам; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, ва ўстаноўках для рэгенерацыі змазачных маслаў і інш.
    МАНТЭКРЫСТА (фр. Monte-Cri­sto = прозвішча героя рамана А.
    Дзюма «Г'раф Монта-Крыста») — сістэма дробнакаліберных ружжаў і пісталетаў.
    МАНУАл (лац. manualis = ручны) — клавіятура для рук у аргане, клавесіне, фісгармоніі (параўн. педапь 2).
    МАНУАЛЬНЫ (лац. manualis = ручны) — які робіцца, ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).
    МАНУЛ (манг. manuul) — драпежная жывёла сям. кашачых з каштоўным футрам, якая пашырана ў стэпах і паўпустынях Цэнтр. Азіі.
    МАНУМЕНТ (лац. monumentum) — 1) вялікі помнік, архітэктурнае або скулыпурнае збудаванне ў гонар выдатнай гістарычнай падзеі або асобы; 2) перан. што-н. велічнае, створанае чалавекам, якое застаецца як памяць аб ім.
    МАНУМЕНТАЛЬНЫ (лац. monumentalis) — 1) велічны, грандыёзны (напр. м-ае збудаванне); м а е мастацтва — род пластычнага мастаптва, які ахоплівае помнікі, манументы, жывапіснае і скулыпурнае аздабленне будынкаў і інш.; 2) перан. грунтоўпы, глыбокі па зместу (напр. м-ае даследаванне).
    МАНУСКРЫІГГ (с.-лац. manuscriptum, ад лац. manus = рука + scribo = пішу) — старажытны рукапіс (на папірусе, пергаменце, паперы).
    МАНУФАКТЎРА (с.-лац. manufactura, ад лац. manus = рука + facere = рабіць) — 1) пачатковая форма капіталістычнай вытворчасці (16—18 ст.), заснаваная на падзеле працы і ручной рамесніцкай
    тэхніцы; 2)уст. вырабы тэкстыльнай прамысловасці, тканіны.
    МАНЦАНІТ (ад іт. Monzoni = назва гары ў Альпах) — магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з каліевага палявога шпату і плагіяклазу.
    МАНЦЕР (фр. monteur) — 1) спецыяліст па электраправодцы, электраабсталяванню; 2) спецыяліст па мантажу 1 машын, абсталявання. МАНЦІРАВАЦЬ (ням. montieren) — рабіць мантаж чаго-н. (напр. м. кран).
    МАНЦЫНЕЛА (ісп. manzanilla) — дрэва сям. малачаевых, пашыранае ў тропіках, лісце і кара якога ўтрымліваюць ядавіты млечны сок.
    МАНЦЫПАЦЫЯ (лац. mancipa­tio) — урачысты спосаб перадачы права ўласнасці ў прысутнасці сведак у старажытнарымскім праве.
    МАНЧЭСТЭР (англ. Manchester = назва горада ў Англіі) — аксамітная тканіна, разнавіднасць вельвету.
    МАНЫ (лац. manes) — паводле веравання старажытных рымлян, душы продкаў, якія лічыліся боствамі.
    МАНЬЕРЬІЗМ (іт. manierismo = літар. вычварнасць, мудрагелістасць) — плынь у заходнееўрапейскім мастацгве 16 ст., якая адлюстроўвала крызіс гуманістычнай кулыуры Адраджэння і сцвярджала няўстойлівасць, дысанансы быцця; характарызавалася суб’ектыўнасцю, ускладненасцю поз і кампазіцыі, дэфармацыяй прапорцый.
    МАНЬЙК (фр. maniaque < с.-лац. maniacus, ад гр. mania = шаленстаа, захапленне, цяга) — чалавек, ахоплены маніяй.
    МАПЁД [ад ма(тацыкл) + (вепаеі)пед] — лёгкі матацыкл з педальным прыводам; веласіпед з навесным маторам.
    мАПЕТС (англ. muppets = лялькі) — група лялек, што прыводзяцца ў рух рукамі аднаго або некалькіх акцёраў і паказваюпь тыпы жывёл і людзей.
    МАРАБЎ (фр. marabout, ад ар. murabit = пустэльнік) — вялікая трапічная птушка сям. бусліных, якая водзіцца ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы.
    МАРАБЎТ (фр. marabout, ад ар. murabit = манах) — член сярэдневяковага мусульманскага ваеннарэлігійнага ордэна дэрвішаў у Паўн. Афрыцы..
    МАРАДЗЁР (фр. maraudeur = грабежнік) — салдат, які грабіць забітых і раненых на полі бою, а таксама мірнае насельнпггва на акупіраваных тэрыторыях.
    МАРАЗМ (гр. marasmos = знясіленне) — 1) стан поўнага ўпадку псіхічных і фізічных сіл чалавека, што развіваецца ў глыбокай старасці або ў выніку працяглай хваробы; 2) перан. упадак, разлажэнне.
    MAPAKAC (ісп. maracas) — паўднёваамерыканскі ўдарны музычны інструмент, род бразготак; атрымаў пашырэнне ў джазе.
    МАРАКЕН (фр. maroquin, ад Магосо = Марока) — тканіна са ппучнага шоўку, падобная на крэпдашын; 2) ціснёны саф’ян, які
    	м
    раней выкарыстоўваўся для пераплётаў.
    МАРАЛ (цюрк. maral) — алень з вялікімі рагамі, які водзіцца ў горных лясах Цянь-Шаня і Алтая; разводзяць у гадавальніках для атрымання пантаў.
    МАРАЛІЗАВЛЦЬ (с.-лац. moralizare, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў) — прапаведаваць строгую мараль, павучаць.
    маралізатар (с.-лац. moralisator) — той, хто маралізуе.
    МАРАЛІЗАЦЫЯ (фр. moralisation, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў) — прапаведаванне строгай маралі, павучанне.
    МАРАЛІСТ (фр. moraliste, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў) — той, хто строга прытрымліваецца маральных правіл і павучае іншых, як сябе паводзіць.
    МАРАЛГГЭ (фр. moralite, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў) — павучальная драма з алегарьгчнымі дзеючымі асобамі ў заходнееўралейскім тэатры 15—16 ст.
    марАль (фр. morale, ад лац. mo­ralis = які датычыць звычаяў) — 1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве; 2) павучальны вывад з чаго-н. (напр. м. байкі); 3) перан. павучанне, настаўленне.
    МАРАЛЬНЫ (польск. moralny, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў) — 1) які мае адносіны да маралі, адпавядае правілам паводзін у грамадстве (напр. м. учынак); 2) звязаны з духоўнымі перажываннямі чалавека (напр. м-ая падтрымка).
    МАРАНЫ (ісп. marranos) — яўрэі і маўры ў Іспаніі і Партугаліі 14— 15 ст., якія па прымусу або разліку прынялі хрысціянства, але тайна вызнавалі сваю старую веру.
    МАРАСКПІ (фр. marasquin, ад іт. maraschino) — гатунак вішнёвага лікёру.
    МАРАТбРЫЙ (п.-лац. maratorius = які замаруджвае) — адтэрміноўка выканання абавязацельстааў, якая ўстанаўліваецца дзяржавай на пэўны тэрмін або да заканчэння якіх-н. надзвычайных абставін (напр. вайны).
    МАРАФЁТ (тур. marifet = майстэрства, спрыт) — лоск, бляск; наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад і г.д.
    МАРАфбн (гр. Marathon = назва паселішча ў Грэцыі) — спаборніцтвы на звышдалёкіх дыстанцыях, напр. у лыжным спорце (50 км), па бегу (42 км 195 м) і інш.; названы ў памяць аб элінскім воіне, які прыбег у Афіны з мясгэчка Марафон з весткай аб перамозе над персамі (490 г. да н.э.)
    МАРАФОНСКІ (ад гр. Marathon = назва паселішча ў Грэцыі) — звязаны са звышдалёкімі дыстанцыямі (напр. м. бег, м. заплыў).
    МАРГА (лац. margo = край, мяжа) — поле, пакінутае для памет, на камерцыйных лістах і іншых дзелавых дакументах.
    МАРГАНАТЬІЧНЫ (лац. morganaticus) — няроўны, неадпаведны; м. ш л ю б — шлюб асобы каралеўскай, царскай сям’і з асобай ніжэйшага роду.
    МАРГАНЕЦ (ням. Marganerz) — хімічны элемент, серабрыста-белы
    крохкі тугаплаўкі метал; выкарыстоўваецца ў металургіі, медыцыне і інш.
    МАРГАНІЗМ [ад англ. T.Morgan = прозвішча амер. біёлага (1866— 1945)] — кірунак у генетыцы, паводле якога крыніцай зменнасці арганізмаў з’яўляюцца мутацыі генаў або змены іх становішча.
    МАРГАРЬІН (фр margarine, ад гр. margaron = перл, жэмчуг) — харчовы прадукт з сумесі жывёльнага тлушчу, алею, малака, араматычных рэчываў.
    МАРГАРЫТКА (фр. margueri­te) — травяпістая расліна сям. складанакветных з буйнымі рознакаляровымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі і Паўн. Амерыцы; вырошчваецца як дэкаратыўная; стакротка.
    МАРГІНАЛ (фр. marginal = пабочны, крайні) — чалавек, які знаходзіцца ў прамежкавым становішчы паміж якімі-н. сацыяльнымі групамі, страціў рансйшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця; асоба, якая знаходзіцца на перыферыі грамадства (люмпен, бадзяга і інпі.).
    МАРГІНАЛП (н.-лац. marginalia, ад лац. marginalis = які знаходзіцца на краі) — 1) паметы чытача на палях кнігі або рукапісу; 2) загалоўкі, змешчаныя на палях кнігі.
    МАРГІНАЛЬНЫ (лац. margi­nalis) — змешчаны на палях кнігі, рукапісу.
    МАРДАВАЦЬ (польск. mordowac, ад с.-в.-ням. morden) — мучыць, таміць, знясільваць.
    МАРДЭНТ (іт. mordente) — муз. меладычнае ўпрыгожанне, якое ўтвараецца хуткім выкананнем
    пасля асноўнага гуку дапаможнага (верхняга або ніжняга) і паўгарэннем асноўнага (гл. мелізмы).