Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МАКРАСТРУКТУРА (ад макра+ структура) — структура цвёрдых рэчываў, бачная простым вокам або пры невялікім павелічэнні (проціл. мікраструктура).
МАКРАФАГІ (адмакра+ -фаг') — клеткі злучальнай тканкі жывёльных арганізмаў, здольныя захопліваць і пераварваць бактэрыі і іншыя чужародныя арганізму часцінкі.
МАКРАФАТАГРІФІЯ (ад макра+ фатаграфія) — фатаграфічны здымак структуры аб’екта, бачнай няўзброеным вокам (мінералаў, дэталей машын і інш.).
МАКРАФЛуНА (алмакра+ фауна) — рэшткі выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія можна разгледзець простым вокам.
МАКРАФІЛ (ацмакра+ -філ) — тое, што і мегафіл.
МАКРАФІТЫ (ад ліакра+ -фіты) — кветкавыя і споравыя расліны, прыстасаваныя да жыцця ў вадзе.
МАКРАФЛОРА (ад макра+ фяора) — рэшткі выкапнёвых раслінных арганізмаў, якія можна разгледзець простым вокам.
МАКРАХЛбРЫС (н.-лац. macrochloris) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. гіпнаманадавых, якая трапляецца ў тарфяна-балотных глебах.
МАКРАЦЬІСЦІС (н.-лац. тасгоcystis) — бурая водарасць, пашыраная ў морах умераных зон; выкарыстоўваецца як угнаенне, сыравіна для атрымання штучнага валакна.
МАКРАЦЫТбз (ад макра+ -цытоз) — павышаная колькасць макрацытаў у крыві.
МАКРАЦЫТЫ (ад макра+ -цыты) — эрытрацыты, якія памерам большыя за нармальныя (параўн. мікрацыты).
МАКРАЦЭФАЛ (ад макра+ -цэфап) — чалавек з вялікай або падоўжанай спераду назад галавой (параўн. мікрацэфал).
МАКРАЦЭФАЛІЯ (ад макра+ -цэфалія) — празмерная велічыня або падоўжанасць галавы пры нармальных памерах іншых частак цела (параўн. мікрацэфалія).
МАКРАЭВАЛЮЦЫЯ (ад макра+ эвалюцыя') — працэс эвалюцыі
арганізмаў унутры роду, сямейства і іншых сістэматычных катэгорый, вьппэйшых, чым від; адбываецца на падставе працэсаў мікраэвалюцыі.
МАКРАЭКАНдміКА (ымакра+ эканоміка) — эканамічная навука, якая вывучае ўзаемасувязі і прапорцыі развіцця народнай гаспадаркі ў цэлым і асобных яе галін (параўн. мікраэканоміка).
МАКРАЭЛЕМІНТЫ (ад макра+ элемент) — найбольш паіпыраныя 10 хімічных элементаў з атамнымі нумарамі ў інтэрвале ад 8 да 26, якія складаюць 99,92 % масы зямной кары (кісларод, крэмній, кальцый, алюміній, жалеза, магній, калій, натрый, тытан, марганец); параўн. мікраэлементы.
МАКРІІЬ (рус. макрель, ад гал. makreel) — тое, піто і скумбрыя.
мАкСВЕЛ [англ. J.Maxwell = прозвішча англ. фізіка (1831— 1879)] — адзінка магнітаага патоку.
МАКСІ (англ. maxi) — жаночае адзенне (спадніца, сукенка, паліто) максімапьнай даўжыні (параўн. мідзі, міні).
МАКСІЛАПОДЫ (н.-лац. тахіllapoda, ад лац. maxilla = сківіца + гр. pus, podos = нага) — падклас ракападобных; пашыраііы ў марскіх і прэсных вадаёмах; жывуць свабодна, прымацаваныя да субстрату, ёсць паразіты, драпежнікі; састаўная частка зоапланктону, корм для рыб.
МАКСІМ [англ. maxim, ад Н.Махіт = прозвішча амер. канструктара (1840—1916)] — станкавы кулямёт, які быў на ўзбраенні многіх армій да 2-й сусветнай вайны.
МАКСША [лац. maxima (sententia) = асноўнае правіла, прынцып] — лагічны або этычны прынцып, норма паводзін.
МАКСІМАЛВМ (ад с.-лац. maximalis = найбольшы) — празмернасць, крайнасць у якіх-н. патрабаваннях, поглядах (параўн. мінімалізм).
МАКСІМАЛІСТ (ад максімалізм) — прыхільнік максімалізму.
МАКСІМАЛЬНЫ (с.-лац. maximalis) — самы вялікі, найболыпы (напр. м-ая глыбіня, м-ая тэмпература); параўн. мінімальны.
МАКСІМУМ (лац. maximum = найбольшае) — найбольшая велічьшя, найболыпая колькасць, найвышэйшая ступень чаго-н. (напр. м. ападкаў); параўн. мінімум 7; 2) мат. найбольшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах.
МАКУЛА (лац. macula = пляма) — група чуллівых клетак унутранага вуха пазваночных; сльгхавая пляма.
МАКУЛАТУРА (ням. Makulatur, ад лац. maculare = пэцкаць) — 1) непрыгодная папера, старыя кнігі, часопісы, газеты, прызначаныя для перапрацоўкі на папяровых фабрыках; 2) перан. бяздарныя літаратурныя творы.
МАК’ЯЁЛІ (іт. macchiaioli, ад таcchia = пляма) — група італьянскіх мастакоў 2-й пал. 19 ст., жывапісу якіх бьша ўласціва свабодная манера пісьма сакавітымі каляровымі плямамі.
МАЛАГА (ісп. malaga, ад Malaga = назва горада ў Іспаніі) — сорт дэсертнага вінаграднага віна.
МАЛАКАЗААЛбгіЯ (ад гр. таlakos = мяккі + заалогія) — тое, што і малакалогія.
МАЛАКАЛбгІЯ (ад гр. malakion = малюск + -логія') — раздзел заалогіі, які вывучае малюскаў.
МАЛАКАФАУНА (ад гр. malakion = малюск + фауна) — сукупнасць відаў малюскаў пэўнай мясцовасці, краіны або геалагічнага перыяду.
МАЛАКАФІЛІЯ (ад гр malakion = малюск + -філія) — прыстасаванасць некаторых раслін да апылення пры дапамозе смаўжоў (малюскау).
МАЛАМбНАС (н.-лац. mallomonas) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. маламанадавых, якая трапляецца ў чыстых халодных водах, балотах, канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках; тыповы прадстаўнік планктону.
МАЛАСЫ (фр. mollasses, ад лац. mollis = мяккі) — тоўшчы горных парод (кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін), якія адкладваюцца ў міжгорных упадзінах пры разбурэнні гор.
МАЛАХАЙ (тат. malachai) — 1) шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам; 2) шырокі кафтан без пояса.
МАЛАХІТ (гр. malachites, ад таlache = мальва) — мінерал ярка-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў.
МАЛЕШ (ад лац. malleus = can) — прэпарат для алергічнай дыягностыкі сапу ў коней, аслоў, мулаў.
МАЛЕІНАВЫ (ад лац. malum = яблык) — звязаны з арганічнай
кіслатой, якая ў форме бясколсрных крышталёў выпрацоўваецца сінтэтычна і выкарыстоўваецца для сінтэзу розных хімічных злучэнняў.
МАЛЕКУЛА (н.-лац. molecula, ад лац. moles = маса) — самая дробная часцінка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасЦі.
МАЛЕКУЛЙРНЫ (ад малекула) — які адносіцца да малекулы, звязаны з вывучэннем малекул (напр. м. рух, м-ая фізіка).
МАЛЕСКІН (англ. moleskine) — шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць рабочае і спартыўнае адзенне («чортава скура»),
МАЛІБДЭН (н.-лац. molibdenum, ад гр. molybdos = свінец) — хімічны элемент, серабрыста-шэры цвёрды тугаплаўкі метал.
МАЛІБДЭНІТ (ад малібдэк) — мінерал свінцова-шэрай афарбоўкі з металічным бляскам, з якога атрымліваюць малібдэн.
МАЛПЛПЗАЦЫЯ (ад лац. malignus = шкодны) — злаякаснае перараджэнне клетак тканак.
МАЛІЕНЕЗІЯ (н.-лац. mollienesia) — рыба сям. пецыліевых, блізкая да мечаносцаў, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах паўднёвай часткі Паўн. Амерыкі.
МАЛІЗІЯ (н.-лац. mallisia) — сумчаты грыб сям. дэрматэяцавых, які развіваецца на імхах, папарацях, сцёблах траў, лісці дрэў.
МАЛШЁЗІЯ (н.-лац. mollinesia) — рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах Амерыкі; вядома як акварыумная.
МАЛІШЯ (н.-лац. molinia) — травяністая расліна сям. злакавых з доўгім лісцем і суквеццем у выглядзе шматкаласковай мяцёлкі, пашыраная ў субтрапічных і ўмераных зонах; на Беларусі расце на забалочаных лугах, лясных палянах.
МАЛІРАВАЦЬ (лац. mollire = рабіць мяккім, плавіць) — фармаваць разагрэтую шкляную масу, надаваць ёй пэўную канфігурацыю.
МАЛКАНТ^НТ (фр. malcontent, ад mal = дрэнны + content = задаволены) — чалавек, які незадаволены ўсім, шукае ва ўсім недахопы і адмоўныя бакі.
МАЛОХ 1 (ад. фінік. molek = цар, ад Molek = імя фінікійскага бога сонца, агню і вайны, якому прыносілі ў ахвяру людзей) — перан. сімвал бязлітаснай сілы, якая патрабуе мноства чалавечых ахвяр (напр. м. вайны).
МАЛОХ2 (лац. moloch) — яшчарка сям. агамаў з пакрытым калючкамі целам, якая водзіцца ў пустынях Аўстраліі.
мАлпа (польск. matpa, ад с.-в,ням. mulaffe) — млекакормячая жывёла, якая па будове свайго цела самая блізкая да чалавека.
МАЛЬБЕРТ (рус. мольберт, ад ням. Malbrett) — падстаўка, на якой мастак мацуе палатно ў час работы над карцінай.
мАлЬВА (лац. malva) — травяністая расліна сям. мальвавых з буйнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; на Беларусі вырошчваецца як докаратыўная.
МАЛЬвАзіЯ (іт. malvasia, ад МаIvasia = назва горада ў Грэцыі) — салодкае вінаграднае віно, якое вырабляецца на астравах Міжземнага мора і на поўдні Еўропы.
МАЛЫПГІЯ (н.-лац. malpighia, ад M.Malpighi = прозвішча іт. біёлага (1628—1694)] — дрэвавая або кустовая расліна класа двухдольных, пашыраная ў тропіках Амерыкі; некаторьія віды даюць ядомыя плады, падобныя да вішні.
МАЛЫІСІСТ (фр. malle-poste) — паштовая карэта, якая выкарыстоўвалася для перавозкі пасажыраў і пошты да правядзення жалезных дарог.
МАЛЬСЙКА (іт. malsecco, ад male = хвароба + secco = сухасць) — грыбковае захворванне цытрусавых, якое прыводзіць да высьгхання раслін.
МАЛЬТОЗА (англ. maltose) — цукрыстае рэчыва, якое атрымліваецца пры ўздзеянні соладу на крухмал; змяшчаецца ў насенні, пылку і нектары некаторых раслін.
МАЛЬТОН (фр. molleton) — мяккая баваўняная тканіна, падобная на тоўстую фланель.
МАЛЬТУЗІЯНСТВА [ад англ. T.Malthus = прозвішча англ. эканаміста (1766—1834)] — тэорыя народанасельніцгва (створаная Т.Мальтусам), згодна з якой становішча працоўных вызначаецца не сацыяльнымі ўмовамі, а хуткім ростам колькасці насельніцтва.
МАЛЮНАК (польск. malunek, ад malowac < с.-в.-ням. malen) — 1) карціна, ілюсзрацыя, рысунак; 2) тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах.
малк5скі (фр. mollusque, ад лац. molluscus = мяккі) — беспазваночныя мяккацелыя жывёлы, звычайна пакрытыя ракавінамі; пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы.
МАЛЯВАЦЬ (польск. malowac, ад с.-в.-ням. malen) — 1) перадаваць прадметы на плоскасці пры дапамозе фарбаў (напр. м. пейзаж); 2) фарбаваць (напр. м. сцены); 3) перан. расказваць або апісваць што-н.; мысленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах (напр. м. карціны жыцця).
МАЛЯР (польск. malarz, ад с.-вням. malaere) — 1) рабочы, які фарбуе, беліць дамы, памяшканні і інш.; 2) перан. бяздарны жывапісец.
МАЛЯРНЫ (ад лац. moles = маса) — які мае адносіны да канцэнтрацыі раствору, што характарызуецца колькасцю молей растворанага рэчыва ў 1 л раствору.
МАЛЯРЫ (лац. molaris = які служыць жорнамі) — група вялікіх карэнных зубоў, якая служыць для драблення і жавання ежы.
МАЛЯРЫЁЛАГ (ад малярыя + -лаг) — спецыяліст па лячэнню малярыі.
МАЛЯРЫЯ (іт. malaria) — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца плазмодыямі 2 і характарызуецца прыступамі ліхаманкі і высокай тэмпературай; перамежная трасца.