Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МАМАГРАФІЯ (ад лац. mamma = жаночыя ірудзі + -графія) — рэнтгеналагічнае даследаванне малочных залоз.
МАМАЛІЯЛОГІЯ (ад лац. mammalia = млекакормячыя + -ло-
гія) — раздзел заалогіі, які вывучае млекакормячых.
МАМАЛОГІЯ (ад лац. mamma = жаночыя грудзі + -логія) — тое, што і мамаліялогія.
МАМАЛЫГА (рум. mamaliga) — каша з кукурузнай мукі.
МАМАНТ (рус. мамонт, ад тунгуск. namendi) — вымерлая млекакормячая жывёла сям. сланоў з доўгай поўсцю і вялікімі біўнямі; жыла ў час ледніковага перыяду.
МАМБА 1 (афр. mamba) — ядавітая змяя сям. аспідаў, якая пашырана ў Афрыцы.
МАМБА 2 (ісп. mambo) — хуткі парны танец лацінаамерыканскага паходжання; роднасны румбе 1.
МАМЕЛЮК (ар. mamluk = нявольнік) — 1) воін-раб цюркскага або каўказскага паходжання, з якіх складалася султанская гвардыя ў Егіпце ў 13 ст.; 2) прадстаўнік ваенна-феадальнай касты ў Егіпце ў 13—16 ст.
МАМЕНТАЛЬНЫ (ацмамаюп) — вельмі хуткі, імгненны.
МАМІЛЯРЫЯ (н.-лац. mammillaria) — травяністая або кустовая расліна сям. кактусавых з калючкамі і дробнымі кветкамі, пашыраная ў засушлівых абласцях Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
МАМОНА (гр maimnonas, ад арам. mamona = багацце) — перан. прага да нажывы, ненажэрнасць, хцівасць.
МАМУРА (рус. мамура, ад фін. maamuurain) — травяністая расліна сям. ружавых з трайчастым лісцем і чырвонымі ядомымі пладамі, пашыраная ў тундры і тайзе.
-MAH (гр. mania = шаленства; захапленне, цяга) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «заўзяты аматар».
МАНАгл. мона-
МАНАВЁРШ (ад мана+ верш) — верш, які складаецца з аднаго радка; аднарадковік.
МАНАГАМІЯ (ад мана+ -гамія) — 1) аднашлюбнасць, форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай (параўн. палігамія 1); 2) адносіны паміж жывёламі, калі самец на працягу доўгага часу спароўваецца з адной самкай (параўн. папігамія 2).
МАНАГІШЯ (ад мана+ гр. gyne = жанчына, жонка) — аднажонства.
МАНАГОШЯ (ад мана+ -гонія) — бясполае, вегетатыўнае размнажэнне, якое адбываецца без апладнення шляхам аддзялення часткі бацькоўскага арганізма або простага дзялення.
МАНАГРАМА (ад мана+ -грама) — спляценне некалькіх літар у адзін узор.
МАНАГРАФІЯ (ад мана+ -графія) — навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследавапню адной тэмы, праблемы.
МАНАДА (гр. monas, -ados = адзінка) — паняцце, якое абазначае непадзельнае адзінства, пачатак, аснову з’яў у некаторых філасофскіх сістэмах, напр. у ідэалістычнай філасофіі Г.Лейбніца (1646—1716).
МАНАДАЛОГІЯ (ад манада + -логія) — вучэнне аб манадах, развітае нямецкім філосафам Г.Лей-
бніцам (1646—1716) і яго паслядоўнікамі.
МАНАДРАМА (ад мана+ драма) — драматычны таор, разлічаны на выкананне адным акцёрам.
МАНАДЭТЛНДЭР (ад гр. manos = рэдкі, няшчыльны + damandap) — устройства ў выглядзе клапана з мембранай, якое паніжае ціск газу, калі яго выпускаюць з балона (часцей пры газавай зварцы).
МАНАКЛІННЫ (ад мана+ гр. klino = нахіляюся) — які мае адносіны да крышталеграфічнай сістэмы, пгго аб’ядноўвае тры віды сіметрыі.
МАНАКбк (фр monocoque, ад гр. monos = адзін + фр. coque = корпус) — бескаркасны фюзеляж самалётаў, які складаецца толькі з абшыўкі.
МАНАЛІТ (rp. monolithos) — сунэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з суцэльнага каменя.
МАНАЛІТНЫ (ад маналіт) — 1) высечаны з суцэльнай каменнай глыбы; 2) перан. моцна згуртаваны, з’яднаны.
МАНАЛЙГ (гр. monologos) — разгорнутае выказванне адной дзеючай асобы ў літаратурным творы.
МАНАМАШЯ (ад мана+ манія) — памяшанне на якой-н. адной ідэі як адзін з відаў псіхічнага захворвання.
МАНАМЕР (ад мана+ -мер) — нізкамалекулярнае хімічнае злучэнне, якое з’яўляецца зыходным матэрыялам для сінтэзу палімераў.
МАНАНДРЫЯ (ад гр. monos = адзін + andreios = мужчынскі) — аднамужжа.
манапалізавАць (фр. monopoliser) устанаўліваць манаполію на пгго-н. (напр. м. знешні рынак).
МАНАПАЛІСТ (ад манаполія) 1) чалавек, прадпрыемства, што карыстаюцца манаполіяй у якой-н. галіне; 2) прадстаўнік манапалістычнага капіталу.
МАНАГІЛАН (адлюна+ -план) — самалёт з адной плоскасцю крылаў, размешчанай пад фюзеляжам (параўн. біплан, парасоль, трыплан).
МАНАПОДЫЙ (ад мана+ гр. pus, podos = нага) — восевы орган расліны, утвораны ў выніку дзейнасці адной верхавіннай мерыспгэмы, у выніку чаго асноўная вось здольная доўга расці.
МАНАПОЛІЯ (гр. monopolia) — 1) выключнае права на выраб, продаж або выкарыстанне чаго-н. (напр. м. знешняга гандлю); 2) буйное аб’яднанне, якое ўзнікла на аснове канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай устанаўлення панавання над якой-н. галіной гаспадаркі і атрымання найбольшых прыбыткаў; 3) сітуацыя на рынку, калі ўсе прапановы тавараў і паслуг засяроджаны ў руках аднаго прадаўца.
МАНАПОЛЬ (ад мана+ полюс); магнітны м. — элементарная часцінка, якая валодае адным магнітным полюсам (магнітным зарадам, аналагічным электрычнаму зараду).
МАНАПОСТА (ад мана+ іт. posto = месца) — адкрыты кузаў гоначнага аўтамабіля, разлічаны на размяшчэнне вадзіцеля ў напаўляжачым становішчы.
МАНАР (англ. manor, ад лац. manere = пражываць) — феадальны маёнтак у сярэдневяковай Англіі.
МАНАРДА (н.-лац. monarda) — травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжаным лісцем і дробнымі пахучымі кветкамі розных колераў, папіыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
МАНАРХ (лац. monarcha, ад гр. monarchos) — асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, шах і інш.).
МАНАРХАМАХІ (ад манарх + гр. mache = барацьба) — заходаееўрапейскія пісьменпікі другой пал. 16 — пач. 17 ст., якія змагаліся супраць абсалютызму.
МАНАРХІЗМ (ад гр. monarchos = манарх) — палітычпы кірунак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.
МАНАРХІСТ (ад манархізм) — прыхільнік манархізму.
МАНАРХІЧНЫ (гр. monarchikos) — які мае адносіны яаманархіі.
МАНАРХІЯ (лац. monarchia, ад гр. monarchia) — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.
МАНАРЬІМ (фр. monorime) — верш, радкі якога ядпаюцца адной рыфмай (манарыфмай).
МАНАРЫФМА (ад мана+ рыфма) — рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора.
МАНАСКОП(ад мана+ -скоп) — тэлевізійная трубка для перадачы
нерухомага адлюстравання (напр. табліцы для праверкі і настройкі тэлевізійнай апаратуры).
МАНАСОМІЯ (ад мана+ гр. soma = цела) — адсутнасць у храмасомным наборы клетак арганізма адной з парных храмасом.
МАНАСТЫР (гр. monasterion) — абшчына манахаў або манашак, якія прытрымліваюцца агульных правіл жьшця і ўтвараюць царкоўна-гаспадарчую арганізацьпо, a таксама жылыя памяшканні, царква і тэрьгторыя, якія належаць гэтай абшчыне.
МАНАТАНІЗМ (ад мана+ гр. tonos = тон) — лінгв. адсутнасць меладычнай карэляцыі ў гукавой сістэме мовы.
МАНАТАНІЧНЫ (ад мана+ танічны) — лінгв. які не выкарыстоўвае меладычных адрозненняў для проціпастаўлення марфем і слоў (напр. беларуская мова).
МАНАТОННЫ (ад гр. monotonos = які мае аднолькавае гучанне) — 1) аднастайны па тону, інтанацыі (напр. м. спеў); 2) перан. надакучлівы, нудны (напр. м-ае жыццё).
МАНАТРЫХІ (ад мана+ гр. thriks, -ichos = волас) — бактэрыі з адным палярна размешчаным жгуцікам.
МАНАТЫП (ад мана+ -тып) — друкарская наборная машына, якая адлівае набор асобнымі літарамі.
МАНА ГЫПІЯ (ад мана+ -тыпія) — від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі пераносяцца на ідэальна гладкую паверхню металічнай друкарскай формы.
МАНАФАГІ (ад мана+ фагі) — жывёлы, якія харчуюцца толькі адным відам корму (напр. тутавы шаўкапрад); параўн. паліфагі, стэнафагі.
МАНАФАГІЯ (ад мана+ -фагія) — крайняя ступень ежавай спецыялізацыі, існаванне жывёлы (манафага) за кошт толькі пэўнага віду корму.
МАНАфбвіЯ (ад мана+ -фобія) — псіхічны стан, пры якім чалавек баіцца застацца адзін.
МАНАФЙТА (ад мана+ фота) — фотанаборная машына, пабудаваная па прынцыпу манатыпа.
МАНАФТАНГІЗАЦЫЯ (ад манафтонг) — лінгв. сцягванне дыфтонга ў адну галосную фанему — манафтонг.
МАНАФТОНГ (гр. monophthongos) —лінгв. просты галосны гук, які ў прапэсе свайго гучання не распадаецца на два элементы.
МАНАХ (гр. monachos = які жыве ў адзіноце) — 1) член рэлігійнай абшчьшы, які жыве ў манастыры і вядзе аскетычны спосаб жыцця ў адпаведнасці з манастырскімі правіламі; 2) перан. мужчына, які вядзе адзінокі спосаб жыцця.
МАНАХАЗІЙ (ад мана+ гр. chasis = раздзяленне) — цытоіднае суквецце, у якога пад кветкай, што завяршае асноўную вось суквецця, развіваецца бакавая вось таксама з адной кветкай.
МАНАХОРД (гр. monochordon = які мае адну струну) — 1) старажытны грэчаскі аднаструнны іпчыпковы музычны інструмент, 2) прылада для вызначэння вышыні тону струны; 3) прыстасаванне ў фартэпіяна для перасоўвання
клавішнага механізма; 4) назва клавікордаў да 18 ст.
МАНАХРОМ (ад мана+ гр. chroma = колер, афарбоўка) — аднаколерны прадмет.
МАНАХРбміЯ (ад гр. monochromos = аднаколерны) — 1) аднаколернасць мастацкага твора; 2) палігр. аднаколерны друк.
МАНАХРОМНЫ (гр monochromes) — аднаколерны (напр. м. жывапіс).
МАНАЦЫКЛ (ад мана+ цыкл) — аднаколавы веласіпед, які выкарыстоўваецца ў цыркавых нумарах.
МАНАЦЫТЫ (ад мана+ -^ыты) — адна з формаў незярністых лейкацыпгаў (агранулацытаў)', выконваюць у арганізме абарончую функцыю (трапляючы з крыві ў тканкі здольны ператварацца ў макрафагі).
МАНАЦЫЦШ (ад гр. manos = рэдкі, няшчыльны + kytos = клетка) — антыкаразійнае рэчыва, якое ўяўляе сабой сумесь ваўнянага тлушчу з камфорным алеем.
МАНАШЫХТА (ад мана+ шыхта) — сумесь мапрыялаў, прадукт апрацоўкі шыхты доменных і электраметалургічных печаў.
МАНГА (англ. mango, ад тамільск. mankaj) — вечназялёнае дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў тропіках, а таксама салодкі духмяны плод гэтага дрэва жоўтазялёнага колеру.
МАНГАЛ (кр.-тат. mangal, ад ар. mankal) — жароўня на ножках (на Поўдні і Усходзе).
МАНГАЛЬФ’ЁР (фр. J. і E.Motgolfier = прозвішча французскіх братоў-вынаходцаў 18 ст.) — паветраны шар, напоўнены нагрэтым
паветрам; зрабіў першы палёт у 1783 г.
МАНГАНАКАШЁЗ (ад лац. manganum = марганец + гр. копіа = пыл) — захворванне лёгкіх, выкліканае ўдыханнем пылу, у якім змяпгчаецца марганец.