Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МЁДЫУМ2 (лац. medium = сярэдні) — сярэдні рэгістр жаночага пеўчага голасу.
МЕДЫЦЫНА (лац. medicina) — сукупнасць навук і практычная
дзейнасць, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, папярэджанне і лячэнне хвароб.
МЕДЫЦЫНБОЛ (англ. medicine ball = лячэбны мяч) — скураны мяч з мяккай набіўкай для практыкаванняў у штурханні і кідалні.
МЕДЫЯВІСТ (фр. medieviste, ад лац. medium aerum = сярэдні век) — спецыяліст па медыявістыцы.
МЕДЫЯВІСТЫКА (ад медыявіст) — раздзел гістарычнай навукі, які вывучае гісторьпо сярэдніх вякоў.
МЕДЫЯЛЬНЫ (лац. medialis) — анат. які знаходзіцца бліжэй да сярэдняй падоўжанай плоскасці цела (напр. м-ая група мышцаў).
МЕДЫЯНА (лац. mediana = сярэдняя) — мат. 1) адрэзак, які злучае вяршьппо трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны; 2) велічыня, што знаходзіцца ў сярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.
МЕДЫЯННЫ (лац. medianus) — анат. які знаходзіцца ў сярэдняй плоскасці цела, што ідзе спераду назад па яго цэнтру.
МЕДЫЯНТА (лац. medians, -ntis = які раздзяляе папалам) — трэцяя і чацвёртая ступень мажорнага або мінорнага ладу, а таксама пабудаваны на адной з гэтых ступеней акорд.
МЕДЫЯСТЫНАЛЬНЫ (ад плац. mediastinum = міжсценне) — анапі. міжсценневы.
МЕДЫЯСТЫНАСКАШЯ (ад п лац. mediastinum = міжсценне +
-скапія) — метад даследавання пярэдняга міжсцення пры дапамозе медыястынаскопа.
МЕДЫЯСТЫНАСКОП (ад п лац. mediastinum = міжсценне + -скогі) — металічная трубка з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі для даследавання ўнутраных органаў грудной клеткі.
МЕДЫЯСТЫНІТ (п.-лац. mediastinum = міжсценне) — запалепне клятчаткі міжсцення.
МЕДЫЯТАР (лац. mediator = пасрэднік) — 1) тое, што і плектр', 2) пасрэднік у гандлёвых, дыпламатычных справах; 3) біял. рэчыва, якое перадае нервовы імпульс з нервовых клетак на рабочы орган арганізма.
ME ДЫЯТЫЗАЦЫЯ (ад лац. теdiatus = які выступае пасрэднікам) — ператварэнне ўладальных нямецкіх князёў у падначаленых германскай імперыі, якое адбылося ў пач. 19 ст.
МЕДЫЯТЬІЧНЫ (ад лац. madiatus = які выступае пасрэднікам) — пасрэдніцкі (напр. пасрэдніцкая роля якой-н. дзяржавы або аўтарытэтнага дзеяча ў міжнароднай спрэчцы).
МЕДЫЯЦЫЯ (лац. mediatio = пасрэдніцтва) — спосаб мірнага вырашэння міжнародных спрэчак пры дапамозе садзейнічання дзяржавы, якая не ўдзельнічае ў спрэчцы.
МЕДЭЛЯН (польск. medelan, ад іт. Mediolano = Мілан) — паляўнічы сабака, з якім хадзілі на мядзведзя.
МЕДЭЛЯНСКІ (ад медэлян)\ м. с а б а к a — тое, што і медэлян.
МЕДЭЛЯН (польск. medelan, ад іт. Mediolano = Мілан) — паляўнічы сабака, з якім хадзілі на мядзведзя.
МЕДЭЛЙНСКІ (ад ліедэлян); м. с а б а к a — тое, што і медэлян.
МЕЕЗІЯ (н.-лац. meesia) — лістасцябловы мох сям. меезіевых, які трапляецца на балотах як леднікова-рэліктавы від.
МЕЁЗ (гр. meiosis = змянпіэнне) — асобы спосаб дзялення клеткі ў жывых арганізмах, пры якім адбываецца змянппнне (рэдукцыя) колькасці храмасом у даччыных клетках і пераход клетак з дьшлоіднага стану ў гаплоідпы (у выніку ўтвараюцца палавыя клеткі); рэдукцыйнае дзяленне.
МЕЗ-, МЕЗА(гр. mesos = сярэдні, прамежкавы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае сярэднюю велічьппо або прамежкавае становішча чаго-н.
МЕЗАІТАМ (адмезон + атам) — атам, у якім адзін з электронаў атамнай абалонкі замешчаны адмоўна зараджаным мезонам або мюонам.
мезаблАст (ад меза+ -бласты) — тое, што і мезадэрма.
МЕЗАГЛЁЯ (ад меза+ гр. glia = клей) — студзяністы слой паміж знешнім (эктадэрма) і ўнутралым (энтадэрма) слоем клетак, якія пакрываюць цела кішачнаполасцевых жывёл.
МЕЗАДЭРМА (ад меза+ -дэрма) — сярэдні зародкавы лісток у мнагаклетачных жывёл (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека, размешчаны паміж эктадэрмаю і энтадзрмаю
МЕЗАЗАЎР (ад меза+ -заўр) — вымерлы прэснаводны паўзун, які жыў у палеазоі.
МЕЗАЗОІ (н.-лац. mesozoa) — тып беспазваночных жывёл спрошчанай будовы, якія з’яўляюцца эндапаразітамі марскіх беспазваночных; уключае класы артанектыдаў і дыцыемідаў.
МЕЗАЗбЙ (ад меза+ -зой) — чацвёртая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, сярэдняя паміж палеазоем і кайназоем', працягвалася 160 — 170 млн. гадоў.
МЕЗАЗОЙСКІ (ад мезазой), м-ая э р a — тое, што і мезазой.
МЕЗАКАРШЙ (ад меза+ гр. karpos = плод) — сярэдні слой каляплодніка раслін (напр. сакавітая мякаць плада гарбуза).
МЕЗАКАРЫЁТЫ (н.-лац. mesocaryota) — арганізмы, якія па тыпу арганізацыі ядра і клетак з’яўляюцца прамежкавымі паміж пракарыётамі і эўкарыётамі.
МЕЗАКЛІМАТ (ад меза+ клімат) — мясцовы клімат, кліматычныя ўмовы, уласцівыя пэўнаму абмежаванаму раёну на зямной паверхні.
МЕЗАЛІТ (ад меза+ -літ) — прамежкавая эпоха каменнага веку паміж папеалітам і неалітам.
МЕЗАЛЬЯНС (фр. mesalliance) — шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча ў дваранскабуржуазпым грамадстве; няроўны шлюб.
МЕЗАМАЛЕКУЛА (ад меза+ малекула) — малекула, у якой хімічная сувязь паміж атамамі ажыццяўляецца не электронам, a адмоўна зараджаным мюонам.
МЕЗАМОРФНЫ (адліем+ -морфны) — які мае прамежкавую форму; м. т ы п — сярэдні тып будовы цела чалавека (паміж брахіморфным і даліхаморфным).
МЕЗАНЕФРбС (ад меза+ гр. nephros = нырка) — першасны орган выдзялення ў пазваночных; у рыб і земнаводных функцыяніруе на працягу ўсяго жыцця, у паўзуноў, гпушак, млекакормячых і чалавека толькі на ранняй стадыі зародкавага развіцця, замяняючыся пазней ньгркай (метанефрасам).
МЕЗАНІН (іт. mezzanino) — няпоўны паверх, надбудаваны над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома.
МЕЗАПАЎЗА (ад меза+ паўза) — пераходны слой атмасферы на вышыні 80 — 90 км паміж мезасферай і страпгасферай.
МЕЗАШТЭК (н.-лац. mesopithecus) — вымерлая малпа сям. мартышкавых, якая жыла ў канцы міяцэну і ў пліяцэне.
МЕЗАРЭЛЬЕФ (ад меза+ рэльеф) — формы рэльефу зямной паверхні з амплітудай вышынь да некалькіх дзесяткаў метраў, прамежкавыя паміж макрарэльефам і мікрарэльефам (рачныя даліны, катлавіны і інш.).
МЕЗАСАПРОБЫ (ад меза+ гр sapros = гнілы + bios = жыццё) — раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія жывуць у водах, што ўмерана забруджаны арганічным рэчывам.
МЕЗАСІДЭРЫТЫ (ацмеза+ сідэрыты) — жалезна-каменныя метэарыты.
МЕЗАСКАФ (ад меза+ -скаф} — камера, прызначаная для вывучэння сярэдніх глыбінь акіяна.
МЕЗ АСФЕРА (адмеза-+сфера) — пераходны слой атмасферы на вышыні 50—80 км паміж стратасферай і іанасферай.
МЕЗАТОРЫЙ (ад меза+ торый) — прадукт радыеактыўнага распаду торыю; выкарыстоўваецца ў медыцыне, для вырабу святлівых фарбаў.
МЕЗАТРОН (ад меза+ -трон) — устарэлая назва мезона.
МЕЗАТРОФНЫ (ад.мкм+ -трофны); м ы я азёры — вадаёмы з сярэднім утрыманнем пажыўных рэчываў.
МЕЗАТРбфЫ (ад меза+ -трофы) — расліны, якія растуць на ўмераных па ўрадлівасці глебах (параўн. алігатрофы, эўпірофы').
МЕЗАТ^ЛШ [ад меза+ (эпіўпэлш] — разнавіднасць эпітэлію, які высцілае серозныя абалонкі поласцей цела (брушыну, плеўру і інш.) пазваночных жывёл і чалавека.
МЕЗАТЭШУМ (н.-лац. mesotenium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая трапляецца на вільготных скалах, схілах, імхах, рэдка на балоце, у рэках, канавах, лужынах.
МЕЗАТЭРМАЛЬНЫ (ад меза+ rp. therme = цяпло); м ы я р a д о в і ш ч ы — залежы карысных выкапняў, адкладзеныя з гарачых мінеральных раствораў у нетрах Зямлі на глыбіні да 5 км пры тэмпературах 200 — 300°С.
МЕЗАТЭРМІЯ (ад меза+ -тэрмія) — павыіпэнне температуры вады ў вадаёме на глыбіні 0,5 — 1,5 м.
МЕЗАФІЛ (ад меза+ гр. phyllon = ліст) — асноўная тканка лістоў
раслін (парэнхіма), у клетках якой змяшчаецца хларафіл.
МЕЗАФІЛЫ (ад меза+ -філ) — арганізмы, якія нармалыза існуюць і размнажаюцца пры сярэдніх тэмпературах (20 — 40° С).
МЕЗАФІТ (ад меза+ -фіты) — этап эвалюцыі расліннага покрыву Зямлі, які замяпіў палеафіт і папярэднічаў кайнафіпіу.
МЕЗАФІТЫ (ад меза+ -фіты) — расліны, якія жывуць ва ўмовах дастатковай увільготненасці; займаюць прамежкавае становіцгча паміж гіграфітамі і ксерафітамі.
МЕЗАЦЭСТАІДЗІДЫ (н .-лац. mesocestoididae) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, якія паразітуюць у тонкім кішэчніку ваўкоў, лісоў, куніц, сабак.
МЕЗАЦЭФАЛ (ад меза+ -цэфал) — антр. чалавек, у якога форма галавы мае сярэднія паказчыкі ў параўнанні з брахіцэфалам і даліхацэфалам.
МЕЗАЦЭФАЛІЯ (ад меза+ -цэфалія) — форма галавы, сярэдняя паміж брахіцэфаліяй і даліхацэфаліяй; сярэднегаловасць.
МЕЗЕМБРЫЯНТ^МУМ (н.-лац. mesembryanthemum) — травяністая расліна сям. аізавых, папіыраная ў паўднёвай частцы Афрыкі.
МЕЗЕНТЭРЫЙ (гр. mesenteriоп) — складка брушыны, якая прымацоўвае ўнутраныя органы да сценак поласці цела ў чалавека і жывёл.
МЕЗЕНХІМА (ад мез+ энхіма) — зародкавая злучальная тканка большасці мнагаклетачпых жывёл і чалавека.
МЕЗЕНХІМ6МА (ад мезенхіма + -ома) — саркома зародкавай злучальнай тканкі жывёл і чалавека.
МЕЗбн [ад гр. mesos = сярэдні, прамежкавы + (электр)он] — нестабільная элементарная часціца, маса якой большая за масу электрона і меншая за масу пратона.
МЕЙСТЭРЗІНГЕРЫ (ням Meistersinger = майстар спеву) — нямецкія паэты-спевакі 14 — 16 ст . з цэхавых рамеснікаў, якія практыкавалі кананічную манеру выканання песень на рэлігійна-дыдактычныя, а пазней і свецкія тэмы; пераемнікі мінезінгераў.
МЕКОНІЙ (гр. mekonion = макавы сок) — першародны кал плода і немаўляці.
МЕКТЭБ (ар. maktab) — пачатковая мусульманская школа для хлопчыкаў.
МЕЛА(rp. melos = песня) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны са спевамі, музыкай».
МЕЛАДРАМА (ад мела+ драма) — 1) драматычны жанр, п’еса з вострай інтрыгай, ярка выражаным супрацьпастаўленнем дабра і зла, павьішанай эмацыянальнасцю; 2) перан. падзеі, перажыванні, якія выклікаюць смех сваёй ненатуральнасцю і прыўзнятасцю.
МЕЛАДРАМАТЫЗМ (фр. тёіоdramatisme) — празмерная чуллівасць, ненатуральнасць у паказе чаго-н., уласцівая меладраме.
МЕЛАДЭКЛАМАЦЫЯ (адлгела+ дэкпамацыя) — мастацкае чытапне ў суправаджэпні музыкі.
МЕЛАЗІРА (н.-лац. melosira) — каланіяльная дыятомавая вода-
расць сям. касцыпадыскавых, якая пашырана ў планктоне і бентасе прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.
МЕЛАМАН (ад мела+ -ман) — той, хто вельмі любіць музыку і спевы.
МЕЛАМАШЯ (ад мела+ манія) — вялікае захапленне музыкай і спевамі.