• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МЕЛАМЕД (яўр. melammed)— настаўнік у яўрэйскай школе.
    МЕЛАМІН (ад гр. melas = чорны + аміны) — арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў, у тэкстыльнай гірамысловасці.
    МЕЛАМПСАРЬІДЫЙ (н.-лац. melampsoridium) — базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці вышэйшых раслін.
    МЕЛАМПСОРА (н.-лац. melampsora) — базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці і парастках травяпістых раслін, кустоў і дрэў.
    МЕЛАНАЛЙЎКА (н.-лац. melanoleuca) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў лясах, садах, хмызпяках, на лугах; ядомы.
    МЕЛАНАСбмЫ (ад гр. melas, -anos = чорны + сома) — цьггаплазматычныя структуры меланацытаў і меланафораў.
    МЕЛАНАСПОРА (н.-лац. melanospora) — сумчаты грыб сям. меланаспоравых, які развіваецца на жывёльных і раслінных субстратах.
    МЕЛАНАТРАПІН (ад гр. melas, -anos = чорны + trope = паварот, перамена) — тое, што і інтэрмедын.
    МЕЛАНАФОРЫ (ад гр. melas, -anos = чорны + -фор) — пігментныя клеткі ў амфібій, размешчаныя ў эпідэрмісе і ўласна скуры.
    МЕЛАНАЦЫТЫ (ад гр. melas, -anos = чорпы + -цыты) — пігментныя клеткі жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць меланін, абумоўліваючы чорную, карычневую, шэрую і рыжую афарбоўку покрываў і ўнутраных абалонак цела.
    МЕЛАНЖ (фр. melange = сумесь) — сумесь валокнаў пражы, афарбаваных у розныя колеры, a таксама тканіна з такой пражы.
    МЕЛАН'Ж-АКТ (ад фр. melange = сумесь + акт) — цыркавы нумар, які складаецца з разнастайных трукаў.
    МЕЛАНЖЭР (фр melangeur) — машына для змешвання розных субстанцый, якая ўжываецца пры вытворчасці шакаладу, параійкоў, фарбавальнікаў і інш.
    МЕЛАНІЗМ (ад гр. melas, -anos = чорны) — пераважпае распаўсюджанне цёмнаафарбаваных асобін якога-н. віду жывёл.
    МЕЛАНІН (ад гр. melas, -anos = чорны) — пігмент карычневага або чорнага колеру, які трапляецца ў тканках жывёл і чалавека (у скуры, валасах і інш.).
    МЕЛАНІТ (ад гр. melas, -anos = чорны) — чорны непразрысты мінерал, разнавіднасць гранату.
    МЕЛАНКОНІЙ (н.-лац. теlanconium) — недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваец-
    ца' на галінках і лісці вінаграду, грэцкага арэха і іншых раслін.
    МЕЛАНОЗ (ад гр. melas, -anos = чорны) — залішняе накапленне меланіну ў арганізме чалавека.
    МЕЛАНбМА (ад гр. melas, -anos = чорны + -ома) — злажасная пухліна, якая развіваецца з клетак, пгго выпрацоўваюць меланін.
    МЕЛАНбіІСІС (ад гр. melas, -anos = чорны + opsis = зрок) — малюск класа бруханогіх, пашыраны ў рэчках з хуткім цячэннем у Сярэд. і Паўд.-Усх. Еўропе.
    МЕЛАНТЭРЬІТ (ад гр. melanteria = чорная паста) — мінерал класа сульфатаў зялёнага, шэрага, шаравата-чорнага колераў са шкляным бляскам; вьпсарыстоўваецца для вырабу фарбаў, чарніла.
    МЕЛАНХАЛІЧНЫ (гр. melancholikos) — 1) які мае адносіпы да меланхоліі, характарызуецца ўласцівымі ёй рысамі (напр. м. характар); 2) сумны, тужлівы, задумлівы (напр. м. настрой).
    МЕЛАНХбліК (гр. melancholikos) — 1) чалавек меланхалічнага тэмпераменту; 2) чалавек, схільны да тугі, журботы, задумлівасці; 3) хворы на меланхолію.
    МЕЛАНХбліЯ (гр. melancho­lia) — 1) сумны настрой, туга, задумлівасць; 2) устарэлая назва дэпрэсіі.
    МЕЛАПЕЯ (гр. melopoiia) — 1) вучэнне аб мелодыі ў Стараж. Грэцыі; 2) тое, што і мелодыка.
    МЕЛАС (гр. melos = песня) — агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы.
    МЕЛАСМІЯ (н.-лац. melasinia) — недасканалы грыб сям. танкастро-
    мавых, які развіваецца на лісці дрэвавых і травяністых раслін.
    МЕЛАТЫШЯ (ад мела+ -тыпія) — друкаванне нот друкарскім спосабам.
    МЕЛЕНА (гр. melaina, ад melas, -anos = чорны) — чорны дзёгцепадобны кал як прымета крывацёку ў страўніку або стрававальпым тракце.
    МЕЛЕС (фр. melasse) — кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.
    МЕЛІЁЛА (н.-лац. meloila) — сумчаты грыб сям. меліёлавых, які развіваецца на лісці чарніц, брусніц, буякоў.
    МЕЛІЗМЫ (ад гр. melos = песня) — муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг)', разнавіднасць музычнай арнаментыкі.
    МЕЛІЛГГ (ад гр. melinos = жаўтаваты + -літ) — пародаўтваральны мінерал, бясколерны або бледнажоўты са шкляным бляскам.
    МЕЛППТ (ад гр. melinos = жаўтаваты) — назва трынітрафенолу ў Расіі і Францыі ў канцы 19 — пач. 20 ст.; пікрынавая кіслата.
    МЕЛІС (пям. Melis, ад лац. mel, mellis = мёд) — сорт цукру-пяску, які атрымліваюць з белай патакі — пабочнага прадукту цукрарафінаднай вытворчасці.
    МЕЛІСА (ад н.-лац. melisa, ад гр. melissa = пчала) — травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем, што мае пах лімона, і дробпымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; лекавая і
    меданосная, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная
    МЕЛГГбЗА (ад гр. meli, -itos = мёд) — цукрыстае рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах, напр. у эўкаліпце, цукровых бураках.
    МЁЛІЯ (н.-лац. melia) — дрэвавая або кустовая расліна сям. меліевых з перыстым лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; лісце і карані выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
    МЕЛІЯІдбз (ад гр. melis = меліда, хвароба аслоў + eidos = выгляд) — рэдкае інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое паражае скуру і ўнутраныя органы; найбольш пашырана ў ПаўдУсх. Азіі.
    МЕЛІЯРАЦЫЯ (лац. melioratio = паляпшэнне) — сісгэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямельных угоддзяў асушэннем балот, абвадненнем, змяненнем структуры глебы вапнаваннем, пасадкай спецыяльных раслін і інш.
    МЕЛІЯРЫЗМ (ад лац. melior = лепшы) — ідэалістьгчны погляд на дабро і зло, прыхільнікі якога лічаць зло немінучым, але прызнаюць магчымым паступова пашыраць сферу дабра.
    МЕЛОДЫКА (гр. melodikos = які адносіцца да мелодыі) — 1) вучэнне аб мелодыг, 2) сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых твору, кампазітару, .музычнаму стылю або кірунку.
    МЕЛОДЫЯ (лац. melodia, ад гр. melodia = напеў, песня) — 1) паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства; 2) му-
    	м
    зыкальнасць, меладычнасць (напр. м. верша).
    МЕЛЬДОМЕТР (ад гр. meldo = расплаўляю + -метр) — прыбор для вызначэння тэмператур плаўлення тугаплаўкіх рэчываў.
    МЕЛЫІАМЕНА (гр. Melpomene = імя апякункі трагедыі, адной з дзевяці муз у старажытнагрэчас кай міфалогіі) — сімвал сцэнічнага мастацгва.
    МЕЛЬХІЁР (ням. Melchior < фр. maillechort, ад Maillot і Chorier = прозвішча фр. вынаходцаў) — сплаў медзі з нікелем серабрыстага колеру; выкарыстоўваецца для вырабу пасуды, манет і інш.
    МЕЛЯНОПУС (н.-лац. melanopus) — разнавіднасць цвёрдай пшаніцы з белым зернем.
    МЕМАРАНДУМ (лац. memora­ndum = тое, што трэба помніць) — дыпламатычны дакумент, у якім выкладзены погляды ўрада па якім-н. пытанні.
    МЕМАРЫЯЛ (лац. memorialis = памятпы) — 1) манументальнае скулыпурнае збудаванне-помнік для ўвекавечання памяці аб якой-н. падзеі; 2)успг. запіскі, дзённік; кніга для запісу гандлёвых аперацый; 3) спартыўнае спаборнінтва ў памяць выдатных спартсменаў.
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ (лац. memori­alis = памятны) — які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі (напр. м-ая дошка, м. комплекс).
    МЕМБРАНА (лац. membrana = перапонка) — 1) тонкая абалонка, перапонка ў арганізме, тонкая пагранічная структура, размешчаная на паверхні клетак і ўнутрыклетачных часцінак; 2) тонкая Mera-
    лічная пласціпка, здольная вагацца; выкарыстоўваецца для ператварэння электрычных або механічных ваганняў у гукавыя (напр. м. тэлефона, м. радыёпрыёмніка).
    МЕМІСТАР [ад англ. mem(ory) = памяць + (res)istor = які ўтварае апору] — электрахімічная кіруючая апора, здольная запамінаць пададзены на яе сігнал.
    МЕМбРЫЯ (лац. memoria = памяць) — выпіска, запіс з кароткім выкладаннем сутнасці якой-н. справы.
    МЕМУАРЫ (фр. memoires = успаміны) — літаратурны твор у форме ўспамінаў аб людзях і падзеях, сучаснікам або ўдзельнікам якіх быў аўтар.
    МЕНАДА (гр. mainas, -ados = літар. шалёная, раз’юшаная) — жрыца Вакха, вакханка ў Стараж. Грэцыі.
    МЕНАЖОР (фр. menageur) — тое, што і менеджэр 2.
    МЕНАНІТЫ [ад гал. Menno Si­mons = імя нідэрл. рэлігійнага дзеяча (1496—1559)] — члены пратэстанцкай плыні ў Нідэрландах (дзе была заснавана ў 16 ст.), ЗША, Канадзе, якая прапаведуе пакорлівасць, непраціўленне злу, пацыфізм.
    МЕНАРАГІЯ (ад гр. men = месяц + rhegnymi = перапыняюся) — узмацнепне менструальных кровацячэнняў пры захворваннях маткі.
    МЕНГІР (кельц. menhir, ад men = камень + hir = доўгі) — мегалітычны помнік (гл. мегаліт') у выглядзе прадаўгаватага каменя, пастаўленага вертыкальна, які ў старажытнасці меў культавае значэнне,
    МЕНДЭЛІЗМ [ад чэш. J. Mendel = прозвіпіча чэш. прыродазнаўцы (1822—1884)] — вучэнне аб заканамернасцях спадчыннасці, якое паклала пачатак генетыцы.
    МЕНЕГАЦЫЯ (н.-лац. menegazzia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які трапляецца на ствалах і галінках розных дрэў.
    МІНЕДЖМЕНТ (англ. manage­ment) — сукупнасць метадаў, сродкаў і формаў кіравання вытворчасцю, якія прымяняюцца з мэтай павышэння эфектыўнасці вытворчасці і павелічэння прыбытку.
    МІНЕДЖЭР (англ. manager) — 1) спецыяліст па арганізацьіі і кіраванню ў сферах вьггворчасці, збыту і абслугоўвання, які валодае пэўнай адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасцю; 2) асоба, якая арганізуе публічныя выступленні артыстаў, спартсменаў.
    МЕНЕДЖЭРЫЗМ (англ. manage­rism) — сучасная тэорыя кіравання ў сферах вытворчасці, збьпу і абслугоўвання, заснаваная на ўліку навейшых навукова-тэхнічных дасягненняў.
    МІНЕСТРІІЬ (фр. menestrel) — 1) вандроўны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі, a ў 14 — 18 ст. — музыкант-прафесіянал; 2) перан. спявак, паэт.
    МІНЗУЛА (лац. mensula = столік) — палявы чарцёжны столік, які ў комплексе з кіпрэгелем выкарыстоўваюць для тапаграфічнай здымкі мясцовасці.
    МЕНЗУРА (лац. mensura = мерка) — 1) мера рытмічнай працягласці ў сярэдневяковай многагало-
    сай музыцы; 2) лічбавая характарыстыка пэўных параметраў музычных інсзрументаў.
    МЕНЗУРКА (лац. mensura = мерка) — пасудзіна ў выглядзе высокай вузкай шклянкі з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.
    МЕШНГІТ (фр meningite, ад гр. meninks, -ningos = мазгавая абалонка) — запаленне абалонак галаўнога і (або) сіійпюга мозгу ў чалавека і жывёл.