• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МЕШСК (гр. meniskos = паўмесяц) — 1) выпуклая або ўвагнутая паверхня вадкасці ў капіляры; 2) выпукла-ўвагнутая або ўвагнутавыпуклая лінза', 3) анат. храстковы дыск паміж пазванкамі або ў каленным суставе ў млекакормячых і чалавека.
    МЕНСТРуАлЫІЫ (лац. menstrualis = штомесячны) — які мае адносіны да менструацыі.
    менструАцыя (н.-лац. menstruatio, ад лац. menstruus = месячны) — штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.
    МЕНТАЛГТЭТ (ад лац. mens, -ntis = розум, мысленне) — 1) духоўная дзейнасць чалавека, яго здольнасць думаць, ствараць уласны погляд на аб’екты, уласцівасці і адносіны рэальнага свету; 2) склад розуму, характар пачуццяў і мыслення.
    МЕНТАЛЬНАСЦЬ (ад ментальны) — духоўнасць; характэрны для асобы або грамадскай групы спосаб мыслення, яго сацыяльная і біялагічная абумоўленасць; склад розуму.
    МЕНТАЛЬНЫ (лац. mentalis = разумовы, духоўны) — які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці.
    МЕНТАР (фр. mentor, ад гр. Mentor = імя выхавальніка Тэлемаха, сына Адысея) — настаўнік, выхавальнік, дарадчык (з адценнем іроніі).
    МЕНТОЛ (ням. Menthol, ад лац. mentha = мята + oleum = алей) — арганічнае злучэнне ў выглядзе празрыстага крышталічнага рэчыва з моцным мятным пахам; выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і харчовай прамысловасці.
    МЕНУЭТ (фр. menuet, ад menu = маленькі) — старадаўні фрапцузскі бальны танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, які складаецца ў асноўным з паклонаў і рэверансаў, а таксама музыка да гэтага танца.
    МЕНЦІК (ад венг. mente = куртка) — кароткая гусарская куртка, абшытая футрам.
    МЕНЮ (фр. menu) — 1) набор страў і напіткаў да абеду, снедання і інш., а таксама лісток у сталовай, кафэ, рэстаране з пералікам страў і напіткаў, 2) інфармацыйны пералік магчымых работ або праграм у сістэме, якая ўводзіцца на экран дысплея тэрмінала.
    -МЕР (гр. meros = частка) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «склад», «будова».
    МЕРАГАМІЯ (ад гр. meros = частка + -гамія) — працэс апладнення ў прасцейшых, пры якім капуліруюць (гл. капуляцыя) не цэлыя асобіны, а ўгвораныя ў выніку дзялення апопшіх гаметы.
    МЕРАЗІгдТА (ад гр. meros = частка + зігота) — частковая зігота, якая ўтвараецца ў бактэрый пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу (гл. трансдукцыя, трансфармацыя 2).
    МЕРАЗОІТЫ (ад гр. meros = частка + zoon = жывёла + eidos = выгляд) — асобіпы некаторых прасцейшых (спаравікі, карапяножкі, жгуцікавыя), якія ўтвараюцца ў выніку бясполага размнажэння (шызаганіі).
    МЕРАКРЫНАВЫ (ад гр. meros = частка + krino = аддзяляю) — які аддзяляе часткі; м ы я з а л о з ы — залозы, у якіх пры ўтварэнні сакрэту2 не гінуць функцыянальныя клеткі, напр. большасць потавых залоз (параўн. апакрынны, галакрынавы').
    МЕРАЛОГІЯ (ад гр. meros = частка + -логія) — раздзел анпірапалогіі, які вывучае памеры і формы асобных оргапаў чалавека.
    МЕРАМІЗА (н.-лац. meromyza) — насякомае сям. злакавых мушак атрада двухкрылых; пашкоджваюць усходы, сцёблы і насенне збожжавых злакаў і злакавых траў.
    МЕРГЕЛЬ (ням. Mergel) — асадачная горная парода, якая складаецца пераважна з карбанатаў (кальцыту, даламітў) і глігг, выкарыстоўваецца дая вырабу цэментаў.
    МЕРКАВАЦЬ (польск. miarkowac, ад ням. merken) — 1) разважаць, абмяркоўваючы што-н., думаць; 2) рабіць дапушчэіті, здагадкі; 3) мець намер, план; 4) ацэньваць пэўным чьпіам.
    МЕРКАНТЫЛІЗМ (фр. mercantilisme, ад іт. mercante = гандляр) —
    1) эканамічная палітыка перыяду ранпяга капіталізму (15 — 18 ст.), якая адлюстроўвала інтарэсы ганддёвага капіталу; 2) перан. схільнасць да нажывы, гандлярства.
    МЕРКАНТЫЛЬНЫ (фр. merkantile, ад іт. mercante = гандаль) — 1) уласцівы меркантылізму 1; 2) перан. да дробязі ашчадны, гандлярскі.
    МЕРКАПТАНЫ [ад лац. mer(carius) = ртуць + captans = які захоплівае] — арганічпыя злучэнні, сярністыя аналагі спіртоў непрыемнага паху; вьікарыстоўваюцца як паскаральнікі вулканізацыі і пластыфікацыі каўчукоў, у сінтэзе лекавых рэчываў.
    МЕРКУРЫЙ (лац. Mercurius = імя бога гандлю, заступніка падарожнікаў у старажытнарымскай міфалогіі) — перан. ганец.
    МЕРКУРЫЯЛІЗМ (ад п.-лац. mercurius = назва ртуці ў алхімікаў) — прафесійнае захворванне, выкліканае хранічпым атручваннем ртуццю і яе злучэіпіямі.
    МЕРЛАН (фр. merlan) — рыба сям. трасковых, якая водзіцца ў Атлантычным акіяне ў прыбярэжнай зоне Еўропы.
    МЕРЛУЗА (фр. merluz) — рыба атрада трасковых, якая водзіцца ва ўмераных і субтрапічных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў; хек.
    МЕРМІТЫДЫ (н.-лац. mermithidae) — сямейства чарвей класа немапюдаў, жывуць свабодна ў вадзе і ў вільготнай глебе; лічынкі — паразіты пчол, матылёў, мух.
    МЕРСЕРЫЗАЦЫЯ [ад англ. J.Mercer = прозвішча англ. хіміка (1791—1866)] — апрацоўка пражы
    або баваўнянай тканіны растворам едкага натру для надання ёй бляску, мяккасці і трываласці.
    МЁРТЭЛЬ (ням. Mortel, ад лац. mortarium = вапняковы раствор) — сумесь пяску і гашанай валны; выкарыстоўваецца ў вогнетрывалай кладцы прамысловых печаў і unu.
    МЕРЧЭНДАЙЗШГ (аіігл. mer­chandising) — комплекс мерапрыемстваў, накіравалых на тое, каб стварыць спрыяльную сітуацыю для пакупніка, забяспечыць максімальную верагоднасць куплі таваРУ-
    МЕРЫДЫЯН (н.-лац. meridion) — каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў чыстых прэсных водах на камянях, раслінах, нярэдка ў планктоне.
    МЕРЫДЫЙН (лац. meridianus = паўднёвы) — уяўная лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае абодва полюсы і ўсе пункты якой маюць аднолькавую даўгату; няб е с н ы м. — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.
    МЕРЫДЫЯНАЛЬНЫ (лац. тегіdionalis) — які мае напрамак з поўначы на поўдзень, па мерыдыяну.
    МЕРЫДЫЯННЫ (ад мерыдыян) — які мае адносіны да мерыдыяна; м. к р у г — астранамічны прыбор дая вызначэння моманту праходжання нябесных свяцілаў праз нябесны мерыдыян.
    МЕРЫНГІЯ (н.-лац. moehringia) — травяністая расліна сям. гваздзіковых з белымі кветаамі на доўгіх кветаножках, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы.
    МЕРЫНбс (ісп. merinos) — парода танкарунных авечак.
    МЕРЫСМАГГЁДЫЯ (н.-лац. теrismopedia) — калапіяльная сінезялёная водарасць сям. мерысмапедыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
    МЕРЫСТЭМА (ад гр. meristos = падзельны) — тканка ў раслін, здольная на працягу ўсяго жыцця ўтвараць новыя клеткі.
    МЕРЫТАКРАТЫЯ (ад лац. теritus = дастойны + -кратыя) — улада найбольш здольных.
    -МЕРЫЯ (гр. meros = частка) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «расчлянепне».
    МЕРЭНГА (фр. meringue) — пірожнае з запечаных узбітых яечных бялкоў і смятанкі з цукрам.
    t	1
    МЕСА' (фр. messe, ад лац. mis­sa) — 1) галоўнае богаслужэнне каталіцкай царквы; 2) многагалосы харавы твор рэлігійнага зместу на тэкст каталіцкага набажэнства.
    МЕСА2 (ісп. mesa = стол) — невялікія сталовыя ўзвышшы з абрывістымі схіламі, якія ўяўляюць сабой рэшткі вялікіх плато.
    МЕСАЛША (лац. Messalina = імя жонкі старажытнарымскага імператара Клаўдзія, вядомай сваім уладалюбствам, вераломствам і распустай) — перан. распусная жанчына.
    МЕСІдбР (фр. messidor, ад лац. messis = жніво + гр. doron = дар) — дзесяты месяц года (з 19 — 20 чэрвеня да 18 — 19 ліпеня) фрапцузскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793— 1805 іт.	'
    МЕСІЯ (лац. messias, ад ст.-яўр. masiach = памазанік) — паводле іудзейскага і хрысціянскага веравучэнняў, пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю, каб выратаваць род чалавечы ад зла і ўстанавіць «царства ііябеснае».
    МЕСІЯШЗМ (фр. messianisme, ад лац. messias < ст.-яўр. masiach = памазанік) — 1) рэлігійнае вучэнне аб прыходзе на зямлю пасланца бога (месіі) для выратавання роду чалавечага; 2) гісторыка-філасофскае вучэнне аб збавіцельнай ролі якога-н. народа ў лёсе чалавецтва.
    МЕСМЕРЬІЗМ [ад ням. F.Mesmer = прозвішча ням. урача (1734— 1815)] — уяўленне аб выпрамяненні планетамі асаблівай магнітнай сілы і аб яе лячэбным уплыве на людзей.
    МЁСУР (ням. MeBuhr) — прыбор ддя вымярэння малых дэфармацый пры выпрабаванні матэрыялаў.
    МЁТА1 (іт. meta = палавіна) — здзелка, удзельнікі якой дзеляць папалам прыбыткі і страты.
    МЁТА2 (н.-лац. meta) — павук сям. кругапрадаў, які жыве ў траве, хмызняках, рэдка на дрэвах.
    META(гр. meta = пасля, за) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «пасля», «за», «цераз», «сярод», «паводле», што паказваюць на змену, пераўтварэнне, перамяшчэнне чаго-н.
    МЕТАБАЗІС (гр. metabasis = пераход) —лог. сафістычны прыём у спрэчцы, калі пытанне, якое абмяркоўваецца, адхіляецца і падмяняецца іншым.
    МЕТАБАЛІЗМ (фр. metabolisme, ад гр. metabole = змена, пераўтварэнне) — сукупнасць працэсаў катабалізму і анабалізму ў раслінах, жывёлах, мікраарганізмах; абмен рэчываў.
    МЕТАБАЛІТЫ (ад гр. metabole = змена, пераўтварэнне) — рэчывы, якія ўгвараюцца ў арганізме ў працэсе абмену рэчываў (метабалізлгу); параўн. антыметабаліты.
    МЕТАБАЛІЯ (ад гр. metabole = змена, пераўтварэнне) — відазмяненне чаго-н.
    МЕТАБІЁЗ (ад мета+ гр. bios = жыццё) — узаемаадносіны паміж мікраарганізмамі, пры якіх прадукты жыццядзейнасці аднаго віду служаць крыніцай харчавання для іншага віду.
    МЕТАГАЛАКТЫКА (ад мета+ галактыка) — сукупнасць зорных сістэм, даступная сучасным астранамічным метадам даследавання.
    МЕТАГЕАГРАФІЯ (ад мета+ геаграфія) — галіна таарэтычных даследаванняў, якая вывучае месца геаграфіі ў агульнай сістэме навук.
    МЕТАГЕМАГЛАБІН (ад мета+ гемаглабін) — прадукт акіслення гемаглабіну некаторымі ядамі (нітратамі, нітрытамі, анілінам і інш.), часам лякарствамі пры паглынанні іх арганізмам.
    МЕТАГЕНЕЗ (адмета+ -еенез) — 1) адна з форм чаргавання пакаленняў у жывёл, пры якой пакаленне, што развілося палавым шляхам, змяняецца пакаленнем, якое размнажаецца бясполым шляхам; 2) сукупнасць працэсаў ператварэння асадачных горных парод пры апусканні іх у болын глы-
    бокія гарызонты літасферы ва ўмовах павышэпня ціску і тэмпературы (параўн. гетэрагонія).
    МЕТАД (фр. methode, ад гр. теthodos) — 1) спосаб пазнання, даследаванпя з’яў прыроды і грамадскага жыцця (наіір. эксперыментальны м ); 2) прыём, сукупнасць прыёмаў у практычным ажыццяўленні чаго-н., дасягненні канкрэтнай мэты (напр. м. навучання, мастацкі м.).