Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
МПСРАСХЕМА (ад мікра+ схема) — элемент радыёэлектроннай апаратуры, выраблены з выкарыстаннем мікраэлекпіронікі.
МПСРАТАМНІЯН (н.-лац. microthamnion) — ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравьіх, якая трапляецца ў стаячых і цякучых прэсных водах, на гнілых раслінных рэштках і ў глебе.
МІКРАТАПАНІМІКА (ад мікра+ тапаніміка) — раздзел тапанімікі, які вывучае назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (мікратапонімы), іх значэнне, паходжанне і пашырэнне на пэўнай тэрыторыі.
МІКРАТАПАНІМІЯ (ацмікра+ тапанімія) — сукупнасць мікратапонімаў.
МПСРАТАПбшМЫ (ад мікра+ тапонімы) — назвы дробных геаграфічных аб’ектаў вакол аднаго населенага пункта ці на абмежаванай тэрыторыі.
МІКРАТбм (ад мікра+ гр. tome = рэзанне) — інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў ткаііак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.
МІКРАТРАЎМА (ад мікра+ траўма)—мед. нязначнае пашкоджанне скуры або слізістай абалонкі (укол, парэз, сіняк, драпіна).
МІКРАТРОН (адлолра+ -трон) — прыбор для паскарэння зараджаных мікрачасцінак.
МЖРАТЫШЯ (ад мікра+ -тыпія) — адбітак з фатаграфіі, знятай праз мікраскоп.
МІКРАТЫРЫЙ (н.-лац. тісгоthyrium) — сумчаты грыб сям. мікратырыевых, які трапляецца на жывым і адмерлым лісці, галінках і сцёблах раслін.
МІКРАТЭЛЕВІЗАР (ад мікра+ тэлевізар) — тэлевізар вельмі малых памераў, які працуе на паўправадніках.
ШКРАТЭЛЕфбн (ад мікра+ тэлефон) — тэлефонная трубка з умацаванымі ў ёй мікрафонам і тэлефонам.
МІКРАТЭЛІЯ (н.-лац. micro thelia) — накіпны лішайнік сям. гіялектавых, які пашыраны ў Еўропе; расце ў лясах на гладкай кары лісцевых дрэў, асабліва бярозы і таполі.
мжрафАгі (ад мікра+ -фаг) — тое, што і нейтрафілы.
МІКРАФАРАДА (адмікра+ фарада) — адзінка электрычнай ёмкасці, роўная мільённай частцы фарады.
МІКРАФАТАГРАФІЯ (ад мікра+ фатаграфія) — фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.
МПСРАФАТбМЕТР (ацмікра+ фатометр) — прыбор для вымярэння аптычных шчыльнасцей на малых участках фатаграфічных адлюстраванняў (спектраграм, аэрафотаздымкаў і інш.).
МІКРАФАУНА (ацмікра+ фауна) — сукупнасць жывёльных мікраарганізмаў у якім-н. прыродным асяроддзі.
МІКРАФІЛ (ад мікра+ гр. phyllon = ліст) — дробны ліст вышэйшых раслін, які ўзнік у выніку эвалюцыі як выраст на бязлістых галінках прымітыўных продкаў гэтых раслін.
МІКРАФІЛАМЕНТЫ (ад мікра+ філаменты') — ніці бялку актыну нямышачнай прыроды ў цытаплазме эўкарыёпіых клетак.
МІКРАФІЛЬМ (ад мікра+ фільм) — рэпрадукцыя рукапіснага, друкаванага або графічнага дакумента, паменшаная ў дзесятаі, сотні разоў і выкананая на кінаабо фотаплёнцы.
МІКРАФІЛЯРЫІ (ад мікра+ лац. filum = нітка) — лічынкі некаторых нематодаў, якія паразітуюць у крыві або тканках птушак, млекакормячых і чалавека.
МТКРАФГТЫ (ад мікра+ -фіты) — група раслін, пераважна водарасцей, болыпасць якіх мае
мікраскапічныя памеры і ўваходзіць у склад фітапланкпіону.
МЖРАФІЯЛЕ (н.-лац. microphiаіе) — накіпны лішайнік сям. гіялектавых, які расце ў лясах на камлях дрэў, імхах і раслінных рэштках.
МІКРАФЛбРА (ад мікра+ флора) — сукупнасць раслінных мікраарганізмаў у якім-н. прыродным асяроддзі.
МІКРАфбн (ад мікра+ -фон) — прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць ддя перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.
МПСРАХІМІЯ (ацмікра+ хілйя) — раздзел аналітычнай хіміі, які вывучае мікраскапічна малыя ўзоры разнастайных рэчываў.
МІКР АХІРУРГІЯ (ад мікра+ хірургія) — тое, што і мікрургія.
МІКРАХРАНОМЕТР (ад мікра+ хранометр) — прыбор для ВЫмярэння вельмі малых адрэзкаў часу.
МІКРАЦЫД (ад мікра+ -цыд) — лекавы прэпарат, супрацьмікробны сродак, які выкарыстоўваецца пры лячэнні ран, апёкаў, абмарожанняў, пролежняў, гнойна-запаленчых працэсаў і інш.
МІКРАЦЫРКУЛЙЦЫЯ (ад мікра+ цыркуляцыя) — рух крыві ў сістэме дробных крывяносных сасудаў.
МІКРАЦЫСЦІС (н.-лац. micracystis) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая пашырана ў прэсных і марскіх вадаёмах, у глебе.
МПСРАЦЫТОЗ (ад мікра+ -цытоз) — з’яўленне ў перыферычнай крыві мікрацытаў.
МІКРАЦЬІТЫ (ад мікра+ -цыты) — эрытрацыты малой (у параўнанні з нармапьнай) велічыні (параўн. макрацыты).
МЖРАЦЭФАЛ (ад мікра+ -і/эфал) — чалавек з вельмі малой, недаразвітай галавой (параўн. макрацэфал).
МЖРАЦЭФАЛІЯ (ад мікра+ -цэфалія) — вельмі малы аб’ём чэрапа галавы, недаразвітая галава (параўн. макрацэфалія').
МІКРАШПбНА (ад мікра+ шпона) — тонкі драўняны матэрыял для абліцоўкі паверхняў, фанеравання мэблі.
МІКРАЭВАЛЮЦЫЯ (ад мікра+ эвалюцыя') — эвалюцыйны працэс, які адбываецца ўнутры папуляцый і прыводзіць да дыферэнцыяцыі віду.
МІКРАЭКАНбміКА (ад мікра+ эканаміка) — эканамічная навука, якая вывучае ўзаемасувязі і прапорцыі ў межах асобнай галіны вытворчасці або асобнага прадпрыемства (параўн. макраэканаміка).
МІКРАЭЛЕКТРбд (ад мікра+ электрод) — самы тонкі электрод у канцы ўчастка электрычнага ланцуга; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
МІКРАЭЛЕКТР6НІКА (ад мікра+ электроніка) — раздзел электронікі, які займаецца канструяваннем мініяцюрных радыёэлектронных устройстваў.
ШКРАЭЛЕМІНТЫ (ацмікра+ элементы) — хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў раслінных і жывёльных арганізмах у вельмі малой колькасці і неабходны для іх нармальнай жыццядзейнасці
(напр. бор, малібдан, марганец і інш.); параўн. макраэлементы.
ШКРОБЫ (фр. microbe, ад гр. mikros = маленькі + bios = жыццё) — найдрабнейшыя жывыя арганізмы, бачныя толькі пад мікраскопам, да якіх належаць бактэрыі, актынаміцэты, мікраплазмы, вірусы, мікраскапічныя грыбы і водарасці, часам прасцейшыя.
МЖРбМЕТР (ад мікра+ -метр) — інструмент для вымярэння лінейных велічынь невялікіх цел.
МІКРОН (гр. mikron = малое) — мера даўжыні, роўная мільённай частцы метра.
МІКРУРГІЯ [ад мікр(а) + (хір)ургія] — правядзенне пад мікраскопам аперацый на прасцейшых, клетках шматклетачных арганізмаў і інш.
МПССАБАКТ§РЫІ (ад гр myksa = слізь + бактэрыі) — палачкападобныя бактэрыі, рух якіх адбываецца ў выніку выдзялення слізі; жывуць у глебе, гноі, раслінных рэштках і прымаюць удзел у іх разлажэнні.
МІКСАВІРУСЫ (ад гр. myksa = слізь + вірусы) — тое, што і артаміксавірусы.
МІКСАМІЦ^ТЫ (ад гр. myksa = слізь + -міцэты) — бесхларафільныя ніжэйшыя раслінныя арганізмы, якія развіваюцца пераважна на гнілой драўніне; слізевікі.
МЖСАСПАРЫДЫЁЗЫ (ад міксаспарыдыі) — інвазійныя хваробы рыб, якія выклікаюцца міксаспарыдыямі.
МІКСАСПАРЫДЫІ (н.-лац. туxosporidia) — атрад прасцейшых
класа кнідаспарыдый', тканкавыя або поласцевыя паразіты рыб.
МІКСАТРбФЫ (ад гр miksis = змяшчэнне + -трофы) — арганізмы са змешаным спосабам харчаванпя; сустракаюцца сярод прасцейшых класа жгуцікавых.
МПССБбРДЭР (англ. mixborder, ад mix = змешваць + border = край) — шматрадковая пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падбор якіх забяспечвае бесперапыннае цвіценне ад ранняй вясны да позняй восені.
МІКСЕДЭМА (ад гр. myksa = слізь + oidema = пухліна, ацёк) — захворванне чалавека, якое абумоўлена рэзкай недастапсовасцю функцыі шчытападобнай залозы (гіпат ырэозам).
МІКСЕР (англ. mixer) — 1) механічны або электрычны апарат для хуткага змешвання, збівання чаго-н. (крэмаў, кактэйляў, мусаў і інш.); 2) ёмістасць для прыёму вадкага чыгуну з доменнай печы.
МІКСІНЫ (н.-лац. myxini, ад гр. myksa = слізь) — атрад агнатаў класа кругларотых; пашырапы ў морах, прамысловага значэння не маюць.
-МПССІС (гр. miksis = сумесь, змешванне) — другая састаўная частка складаньтх слоў, якая адпавядае паняццям «змешванпе», «замяшчэнне».
МІКСТ (англ. mixed, ад лац. mixtus = змешаны) — 1) змешаны рэгістр пеўчага голасу, пераходны паміж грудным і галаўным рэгістрамі, 2) поезд з вагонаў рознага прызначэння; 3) гульня ў тэніс, у якой партнёрамі з’яўляюцца змешаныя пары (мужчына і жанчына).
МЖСТУРА (лац. mixtura = сумесь) — вадкае лякарства з сумесі некалькіх рэчываў.
МІКШЭР (англ. mixer) — электрычнае ўстройства ддя змешвання (складання) некалькіх сігналаў у сістэмах гукавога вяшчання або гуказапісу.
МІЛ (англ. mill = тысяча) — адзінка даўжыні ў сістэме аііглійскіх мер, роўная 0,0254 мм.
МІЛАНІТ (ад гр. mylon = млын) — сланцаватая метамарфічная горная парода, якая ўтварылася пры руху мас горных парод па паверхні тэктанічных разрываў, пры пераціранні і сцісканні мінералаў зыходных парод.
МІЛЕНАРЬІЗМ (ад лац. mille = тысяча + annus = год) — тое, што і хіліязм.
МІЛЕНАРЫІ (ад лац. mille = тысяча + annus = год) — прьгхільнікі міленарызму.
МІЛЕРЫТ (ад англ. W.Miller = прозвішча англ. мінералога (1801—1880) мінерал класа
супьфідаў латунна-жоўтага колеру, які ўваходзіць у склад меднанікелевых руд.
МІЛЕСІМА (ісп. milesimo = тысячны) — дробная разменная манета Чылі, роўная тысячнай частцы эскуда.
МІЛЕФ’ЁРЭ (іт. millefiori = гысяча кветак) — разнавіднасць мастацкага шкла і эмалі.
МІЛІ(лац. mille = тысяча) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае тысячную долю адзінкі меры, названай у другой частцы слова.
МІЛІАМПЁР (ад мілі+ ампер) — адзінка сілы электрычнага току, роўная тысячнай частцы ампера.
ШЛІАМПЕРМЁ'ГР (ад мілі+ амперметр) прыбор для вымяртння сілы электрычнага току ў міліамперах.
МІЛІБАР (ад міпі+ бар) — адзінка ціску, роўная тысячпай частцы бара.
МІЛІВАЛЬТМЕТР (ад міпі+ вальтпметр) — прыбор для вымярэння напружання электрычнага току ў мілівопыпах.
МІЛІВАТ (ад мілі+ ват) — адзінка магутнасці электрычнага току, роўная тысячнай долі вата.
МІЛІВблЬТ (ад мілі+ вопьт) — адзінка напружання электрычнага току, роўная тысячнай долі вольта.
МІЛІГРАМ (ад мілі+ грам) — мера вагі, роўная тысячнай долі грама.
МІЛІКЮРЫ (ад мілі+ кюры) — адзінка радыеактыўнасці, роўная 0,001 кюры.
МІЛІМЕТР (ад мілі+ метр) — мера даўжыні, роўная тысячнай частцы метра.
MUIIMIKPOH (ад міпі+ мікрон) — адзінка вымярэння даўжыні, роўная тысячнай долі мікрона.
МІЛІТАРЫЗАВАЦЬ (ад лац. тіlitaris = ваенны) — праводзіць міпітарызацыю.
МІЛГГАРЫЗАЦЫЯ (фр. militarisation, ад лац. militaris = ваенны) — падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця якой-н. дзяржавы мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў.
МІЛІТАРЬІЗМ (фр. militarisme, ад лац. militaris = ваенны — палітыка нарошчваніія ваеннай магутнасці якой-н. дзяржавы, што праводзіцца з мэтай падрыхтоўкі захоішіцкіх войнаў.