• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МУТУЛЫ (лац. mutuli) — архіт. плоскія нахільныя выступы над выноснай плітой карніза ў дарычным ордэры.
    МУТЫЗМ (ад лац. mutus = нямы) — адмаўленне ад моўных зносін пры захаванні функцый маўленчага апарата; назіраецца пры псіхічных захворваннях.
    МУФЕЛЬ (ням. Muffel) — вогнетрывалая танкасценная камера або пасудзіна, куды змяшчаюць керамічныя, фарфоравыя і іншыя вырабы пры абпальванні для засцярогі ад непасрэднага ўздзеяння агню, сажы.
    МУФЛОН (фр. mouflon, ад іт. muflone) — дзікі горпы баран сям. пустарогіх, які водзіцца на астравах Міжземнага мора і ў Закаўказзі.
    МУФТА (рус. муфта, ад пям. Muffe) — 1) прыналежнасць жаночай вопраткі ў выглядзе цёплага, адкрытага з двух бакоў мяшочка для сагравання рук; 2) тэх. прыстасаванпе для пастаяннага або часовага злучэння капцоў труб, валаў, стальных канатаў і інш.
    МУФТЫЙ (ар. mufti = які вызначае) — вышэйшая духоўная асоба ў мусульман, якая надзелена правам выносіць рапгэпні па рэлігійна-юрыдычных пытаннях, даваць растлумачэнні і па выкарыстанні шарыяту.
    МУХАЯР (тур. muhayyer, ад ар. tnukhayyer) — баваўняная тканіна з дабаўленнем шэрсці або шоўку.
    МУЦЬІНЫ (ад лац. mucus = слізь) — складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія абумоўліваюць вязкасць і цягучасць выдзяленняў слізістых залоз і некаторых іншых вадкасцей жывёльнага арганізма,
    МЎШКЕЛЬ (ням. Muschkeule) — драўляны малаток для канапачання драўляных суднаў, палуб і інш.
    МУШКЕТ (фр. mousquet) — буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое было на ўзбраенні пяхоты ў 16—17 ст.
    МУІІІКЕТОН (фр. mousqueton) — кароткі мушкет, які быў на ўзбраенні конніцы ў 16—17 ст.
    МУШКЕЦЁР (фр. mousquetaire, ад mousquet = мушкет) — салдат еўрапейскіх армій 16—17 ст., узброены мушкетам.
    МУШМУЛА (тур. musmula) — дрэвавая або кустовая расліна сям. ружавых з мучністымі кісла-салодкімі пладамі, пашыраная на Каўказе, у Крыме, Туркменіі, Малой Азіі і на Балканскім паўвостраве, а таксама плады гэтай расліны.
    МУШТАБЕЛЬ (польск. musztabel, ад ням. Malstab) — падстаўка ў выглядзе доўгай палкі, якую жывапісцы выкарыстоўваюць як падпорку для рукі пры рабоце над дробнымі дэталямі карціны МЎШТРА (польск. musztra, ад ням. Muster) — 1) сістэма ваеннага навучання, выхавання, заснаваная на механічнай дысцыпліне, бяссэнсавым завучванні пэўных пры-
    ёмаў, 2) перан. вельмі строгі метад навучання, дрэсіроўка.
    МУШТРАВАЦЬ (польск. musztrowac, ад ням. mustem) —1) навучаць, выхоўваць жорсткімі метадамі, заснаванымі на механічнай дысцыпліне; 2) перан. мучыць несправядлівымі патрабаваннямі.
    МУШТЎК (польск. munsztuk, ад ням. Mundsttick) — 1) невялікая трубачка, у якую ўстаўляюцца цыгарэты, а таксама свабодная ад тытуню частка папяроснай гільзы; 2) цуглі; 3) дэталь духавога музычнага інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладваюць да губ.
    МУЭДЗШ (ар. mu’addin) — служыцель пры мячэці, які з высокай вежы (мінарэта) заклікае вернікаў на малітву.
    МЫЗА (рус. мыза, ад эст. moiz.) — сядзіба з сельскагаспадарчымі будынкамі, хутар (пераважна ў Прыбалтыцы).
    МЫТА (польск. myto, ад ст.-в,ням. muta) — гіап. пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па іэрыторыі дзяржавы.
    МЫТШК (польск. inytnik) — гіст. служачы мытніцы.
    мытнпід, мьітня (польск. mytnica, mytnia) — гіст. таможня. М^БЛЯ (фр. meuble) — прадметы абстаноўкі памяшкання (сталы, крэслы, канапы і інш.) для сядзення, ляжання, пісання і г.д.
    МЭДЫСАН (англ. madison) — групавы бальны танец амерыканска-канадскага паходжання з разнастайнымі фігурамі напружанаэкспрэсіўнага характару.
    МЭНДАЛЬ (польск. mendel, ад ням. Mandel) — дзесяць снапоў
    збожжа, пастаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху; бабка.
    МЭР (фр. maire, ад лац. таіог = больш) — кіраўнік муніцыпалітэта ў Англіі, Францыі, ЗША і некаторых іншых краінах.
    МЭРЫЯ (фр. mairie) — муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будьшак, дзе яно размешчана.
    МЭТА (лац. meta) — тое, да чаго імкнуцца людзі і пгго хочуць ажыццявіць.
    МЭТР (фр. maitre) —уст. настаўнік; майстар у якой-н. галіне.
    МЮЗЕТ (фр. musette) — 1) старадаўні французскі народны музычны інструмент тыпу валынкі, 2) вясёлы народны танец, пгго выконваецца пад акампанемент гэтага інструмента.
    МЮЗІКЛ (англ. musical = музычны) — 1) музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады; 2) кінафільм такога характару.
    МЮЗІК-ХбЛ (англ. music-hall) — эстрадны тэатр, у якім выконваюцца тэматычныя эстрадныя агляды і праграмы.
    МЮІД (фр. muid) — старадаўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей у Францыі, роўная прыблізна 270 л.
    МЮЛЬ (аягл. mule = мул) — тое, піто і мюль-машына.
    МЮЛЬ-МАШЫНА (ад англ. mule = мул + машына) — машына дая вырабу ваўнянай пражы.
    МЮ-МЕЗдн (ад ip. mu = назва літары ц + мезон) — тое, што і мюон
    МЮОН [ад гр. mu = назва літары ц + (л<ез)он] — фіз. няўстойлівая дадатна або адмоўна зараджаная элементарная часцінка, маса якой болыпая за масу электрона прыблізна ў 207 разоў.
    МЮОШЙ [ад мю(он) + (электр)он] — фіз. нестабільная сіст> ма з дадатна зараджанага мюона і электрона, па структуры аналагічнай атаму вадароду.
    МЮРЫД (ар. murid) — мусульманскі паслушнік, які павінен безагаворачна падпарадкоўвацца вышэйшаму настаўніку — імаму або шэйху.
    МЮРЫДЫЗМ (ад мюрыд) — нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўн. Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.
    МЮТУЭЛІЗМ (фр. mutuellisme, ад лац. mutuus = узаемны) — утапічнае вучэнне П.Прудона аб мірнай перабудове грамадства пры дапамозе пэўнай сістэмы крэдыту, пры якой адбываўся б абмен паслугамі паміж яго членамі.
    МЮТУЭЛІСТЫ (фр. mutuellistes) — 1) паслядоўнікі мютуэлізму, 2) члены заснаванага ў 1828 у Ліёне (Францыя) таварыства ўзаемадапамогі ткацкіх майстроў.
    МЯСТЭЧКА (польск. miasteczko) — уст. вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада.
    МЯЧЭЦЬ (тур. mesCit, medit, ад ар. masgid) — мусульманскі храм.
    НААС (гр. naos) — галоўнае памяшканне антычнага храма, дзе знаходзілася скулытгура бажаства.
    НААСФЕРА (ад гр. noos = розум + сфера) — абалонка Зямлі, у якой выяўляецца ўплыў чалавека на структуру і хімічны склад біясферы.
    НАБАТ (цюрк. naubat, ад ар. nauba) — 1) сігнал трывогі, які падаецца пры дапамозе звана; 2) вялікі вайсковы барабан у старажытнай Русі.
    НАБІЛГГЭТ (лац. nobilitas, -atis = знаід.) — кіруючыя вярхі рабаўладальніцкага класа ў Стараж. Рыме.
    НАБЛА (гр. nabla = арфа) — перавернутая літара грэчаскага алфавіта дэльта (Д), якая выкарыстоўваецца ў якасці друкарскага элемента пры наборы матэматычных формул.
    НАБОБ (англ. nabob < інд. navab, ад ар. nuvvab) — 1) тытул правіцеляў індыйскіх правінцый у 17— 19 ст.; 2) перан. еўрапеец, які разбагацеў у Індыі ў 18 ст.; 3) перан. вельмі багаты чалавек, які жыве ў раскошы.
    НАВАКАШ [ад лац. novus = новы + (ка)каін] — лекавы прэпарат, які ўжываецца ддя мясцовага абязбольвання, пры спазмах сасудаў і іншых захворванпях.
    НАВАКАІНАМІД (ад навакаін + амід) — лячэбны сродак, які па хімічнай структуры блізкі да навакаіну.
    НАВАРХ (rp. nauvarchos) — камандуючы флотам у Стараж. Грэцыі.
    НАВАТАР (лац. novator = абнавіцель, вынаходца) — той, хто выкарыстоўвае новыя, прагрэсіўныя метады і прыёмы ў сваёй дзейнасці.
    навАтарства (ад наватар') — 1) дзейнасць наватараў; 2) усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне.
    навАха (ісп. navaja) — халодная зброя, іспанскі доўгі складны нож.
    НАВАЦЫЯ (лац. novatio = абнаўленне, змяненне) — 1) пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага імі абавязацельства другім; 2) новаўвядзенне.
    НАВЕЛА (іт. novella) — 1) невялікі празаічны твор са строгай кампазіцыяй, адсутнасцю апісальнасці і нечаканым фіналам; 2) юр. змена, якую новы закон уносіць у дзеючае заканадаўства.
    НАВЕЛЕТА (іт. novelletta = кароткае апавяданне) — муз. невялікая інструментальная (пераважна фартэпіянная) п’еса ліра-эпічнага, часам драматычнага характару.
    НАВЕЛІСТ (іт. novellista) — ayTap навел.
    НАВЕЛІЯ (н.-лац. naveilia) — пячоначны мох сям. цэфалозіевых, які трапляецца ў цяністых, вільготных і забалочаных лясах на гнілой драўніне.
    НАВЁЛЫ [лац. novellae (leges) = новыя законы] — новы закон, які ўносіць змены ў існуючае заканадаўства.
    HABITАТАР (лац. navigator) — спецыяліст у галіне навігацыі.
    HABITАЦЫЯ (лац. navigatio = суднаходства, мараплаванне) — 1) навука аб спосабах і метадах вадзіць караблі, самалёты і касмічныя лятальныя апараты; 2) суднаходства, мараплаванне, а таксама перыяд часу, калі па мясцовых кліматьгчных умовах яно магчыма.
    НАВІГРАФ [ад наві(гацыя) + -граф] — авіяцыйны прыбор на лятальных апаратах для вызначэння пройдзенага шляху, хуткасцей ветру і руху апарата.
    НАВІКУЛА (н.-лац. navicula) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў вадаёмах рознага тыпу.
    НАГАЙКА (укр. нагайка, ад цюрк. nagaj = нагаец) — кароткі раменны плецепы бізун.
    НАГАН (рус. наган, ад бельг. Nagyan = прозвішча бельг. збройніка) — рэвальвер з барабанам на сем патронаў, які круціцца.
    НАГАТА (ад ар. nagh = адборная манета) — тое, пгго і дырхем.
    НАГЕЛЬ (ням. Nagel = цвік) — вялікі металічны або драўляны стрыжань, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.
    НАГІЯГІТ (ад рум. Nagiag = назва мясцовасці ў Румыніі) — мінерал класа сульфідаў свінцова-шэрага колеру з металічным бляскам; сыравіна для атрымання золата.
    НАДЗІР (ар. nazir) — астр. пункт перасячэння нябеснай сферы з вертыкальнай лініяй, праведзенай уніз ад плоскасці гарызонта (проціл. зеніт 1).
    НАДУЛЯРЫЯ (н.-лац. nodularia) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. надулярыевых, якая трапляецца ў марской, саланаватай і прэснай вадзе, у глебе, на скалах, кары дрэў.
    НАДФІЛЬ (ням. Nadelfeile) — невялікі напільнік з дробнай насечкай для апрацоўкі дакладных дэталей.
    НАЖДАК (цюрк. nadzak) — дробназярністая горная парода, якая складаецца з сумесі карунду з іншымі мінераламі, а таксама парашок з гэтай горнай пароды, якім шліфуюць і чысцяць металічныя вырабы і шкло.
    НАЗААРЭАЛ (ад гр. nosos = хвароба + арэал) — вобласць распаўсюджання пэўнай хваробы або групы хвароб.
    НАЗАГЕАГРАФІЯ (ад гр. nosos = хвароба + геаграфія) — раздзел медыцынскай геаграфіі, які вывучае заканамернасці тэрытарыяльнага пашырэння хвароб чалавека.