Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
тоўваюцца ў парфумерыі, у вытворчасці фарбавальнікаў і інш.
НАФТЭНАТЫ (ад нафтэны) — солі і эфіры нафтэнавых кіслот.
НАФТЭНЫ (ад гр. naphtha = нафта) — цыклічныя насычаныя вуглевадароды, якія змяпічаюцца ў кафце.
НАХГЕШЫХТЭ (ням. Nachgeschichte = гісторыя, што адбылася пасля) — сціслыя звесткі, якія падаюцца ў літаратурным творы пра герояў і падзеі пасля развязкі.
НАЦЫЗМ (ням. Nazismus, ад Nationalsozialismus = нацыянальны сацыялізм) — назва фашызму ў гітлераўскай Германіі.
НАЦЬІСТ (пям. Nazi, ад Nationalsozialisten = нацыянал-сацыяліст) — член гітлераўскай фашысцкай партыі ў Германіі, прыхільнік нацызму.
НАЦЫЯ (лац, natio = племя, народ) — устойлівая агульнасць людзей, якая ўзнікла гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, культуры і асаблівасцей характару.
НЛЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ (фр. nationalisation, ад лац. natio = народ) — перадача прыватнай уласнасці (зямель, прадпрыемстваў, банкаў, жылых будынкаў) ва ўласнасць дзяржавы.
НАЦЫЯНАЛІЗМ (фр. nationalisme, ад лац. natio = народ) — 1) рэакцыйная ідаалогія і палітыка, накіраваная на распальванне нацыянальнай варожасці; 2) рух у прыгнечаных краінах за нацыянальную незалежнасць.
НАЦЫЯНАЛІСТ (ад нацыяналізм) — прыхільнік нацыяналізму.
НАЦЫЯНАЛ-ЛІБЕРАЛ (ням. Nationalliberale) — назва прадстаўнікоў рада партый буйной буржуазіі ў Зах. Еўропе, напр. у Германіі ў 1866—1918 гг.
НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛТСТ (ням. Nationalsozialisten) — тое, пгго і нацыст.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ (н.-лац. nationalis = народны) — 1) звязаны з грамадска-палітычным жыццём нацый (напр. н. рух); 2) які ўласцівы дадзенай нацыі, выражае яе характар (напр. н-ая культура); 3) які належыць дадзенай краіне, дзяржаўны (напр. н. гімн).
НАЦЮРМбРТ (фр. nature morte = літар. мёртвая прырода) — жанр выяўленчага мастацтва, дзе прадметам адлюстравання з’яўляюцца рэчы, размешчаныя ў адзіным асяроддзі і арганізаваныя ў групу, а таксама твор гэтага жанРУ
НАШАТЫР (рус. нашатырь, ад ар. nusadir) — водны раствор аміяку з вострым пахам, нашатырны спірт.
НАЯ (інд. naja) — вельмі ядавітая змяя сям. аспідаў з шыяй, здольнай расшырацца ў выглядзе круга; пашырана ў Індыі; індыйская кобра, змяя-акулярніца.
НАЯДЫ (гр. naiades) — 1) німфы рэк, ручаёў, крыніц у старажытнаі’рэчаскай міфалогіі; 2) водныя травяністыя расліны сям. наядавых, якія пашыраны ў цёплых і ўмерана цёплых зонах зямнога шара; на Беларусі трапляюцца рэдка.
НЕА(гр. neos = новы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «новы».
НЕААНТРАПЫ (ад неа+ -антрап) — назва выкапнёвых людзей (краманьёнцы), а таксама людзей сучаснага тыпу.
НЕААРКТЫКА (ад неа+ арктыка) — зоагеаграфічная вобласць, якая ўключае паўночнаамерыканскую частку галарктычнай вобласці.
НЕААСКАРЫДОЗ (ад неа+ аскарыды) — глісная хвароба жвачных жывёл, пераважна маладняку.
НЕАБАРОКА (ад неа+ барока) — умоўная назва кірунку ў архітэктуры 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., які пераймаў формы, элементы кампазіцыі будынкаў стылю барока.
НЕАВІТАЛІЗМ (ад неа+ віталізм) — ідэалістычная плынь у біялогіі, блізкая да віталізму, якая тлумачыць якасныя змены жыццёвых з’яў нематэрыяльнымі фактарамі,
НЕАГЕГЕЛЬЙНСТВА (ад неа+ гегельянства) — ідэалістычная філасофская плынь канца 19—пач. 20 ст., якая спрабавала асэнсаваць праблемы філасофіі на падставе абноўленай ііггарпрэтацыі вучэння Г.Гегеля.
НЕАГЕН (ад неа+ -ген) — другі перыяд кайназою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 25 млн. гадоў таму назад і цягнуўся болып за 23 млн.гадоў, а таксама тоўшча горных парод, што адклалася ў гэты перыяд.
НЕАГЕНАВЫ (ад неа+ -ген); н. п е р ы я д — тое, што і неаген.
НЕАГЕЯ (ад неа+ гр. ge = зямля) — адно з трох асноўных зоагеаграфічных падраздзяленняў сушы, якое ўключае Паўд. і Цэіггр.
Амерыку (параўн. нотагея і арктагея).
НЕАГЛАБАЛІЗМ (ад неа+ фр. global = глабальны) — імкненне вялікай дзяржавы да сусветнага панавання.
НЕАГОТЫКА (ад неа+ готыка) — умоўная назва кірункаў у архітэктуры 18—19 ст., якія пераймалі формы, а часам і канструкцыі сярэдневяковай готыкі; несапраўдная готыка.
НЕАДАРВІНІЗМ (ад неа+ дарвінізм) — 1) тое, што і вейсманічм; 2) кірунак у эвалюцыйным вучэнні, які з’яўляецца спробай абнаўлення класічнага дарвінізму на аснове дапушчэння выключнай ролі натуральнага адбору ў эвалюцыі арганізмаў.
НЕАДЫКУМАРЬІН (ад неа+ гр. dis = двойчы + кумарын) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння пірамбозаў тромбафлебітаў, эмбалій.
НЕАДЫМ (ад неа+ гр. didymos = падвойны) — хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да лантаноідаў, выкарыстоўваецца як кампанент лазерных малэрыялаў.
НЕАЗОЙ (ад неа+ -зой) — тое, што і кайназой.
НЕАЗОЙСКІ (ад неазой), н а я э р a — тое, што і неазой.
НЕАІМПРЭСІЯНІЗМ (ад неа+ імпрэсіянізм) — плынь у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., прадстаўнікі якой развівалі тэндэнцьп позняга імпрэсіянізму, надавалі метадычны характар прыёмам раскладання складаных тонаў на чыстыя колеры.
НЕАШДУІЗМ (ад неа+ індуізм) — рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Індыі як рэфармаваная форма індуізму.
НЕАКАЛАНІЗАТАР (ад неа+ каланізатар) — асоба, якая праводзіць палітыку неакаланіялізму.
НЕАКАЛАНІЯЛІЗМ (ад неа+ каланіялізм) — эканамічная палітыка і ідэалагічная дзейнасць імперыялістычных дзяржаў, накіраваная на захаванне свайго ўплыву ў залежных краінах пры дапамозе новых форм і метадаў каланіялізму.
НЕАКАЛбшЯ (ад неа+ калонія) — бьілая калонія, якая па сутнасці з’яўляецца аб’ектам эканамічнай і палітычнай эксплуатацыі з боку неакаланізапіараў.
НЕАКАНТЫЙНСТВА (ад неа+ кантыянства') — ідэалістычная філасофская плынь канца 19 — пач. 20 ст., якая спрабавала асэнсаваць праблемы філасофіі на падставе абноўленай інтэрпрэтацыі вучэння І.Канта.
НЕАКАШТАЛІЗМ (ад неа+ капіталізм) — сучасная характарыстыка буржуазнымі ідэолагамі капіталізму піляхам маскіроўкі яго класавага характару.
НЕАКЛАСІЦЬІЗМ (ад неа+ класіцызм) — плынь у літаратуры, жывапісе, архітэктуры і музыцы 2-й пал. 19 — 20 ст., якой уласцівы зварот да традыцыйнай антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.
НЕАКОРТЭКС (ад неа+ лац. cortex = кара) — асноўная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.
НЕАЛАГІЗМ (ад неа+ -лагізм) — слова ці словазлучэнне, якое з’явілася ў мове для абазначэння новай рэаліі або паняцця.
НЕАЛАМАРКІЗМ (ад неа+ ламаркізм) — сукупнасць эвалюцыйных канцэпцый, якія намагаюцца абгрунтаваць і развіць ідэалістычныя і механісіычныя бакі вучэння Ж.-Б.Ламарка; асноўныя кірункі неаламаркізму — механаламаркізм, орталамаркізм, псіхаламаркізм.
НЕАЛЕБІЯС (н.-лац. neolebias) — рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў вусці ракі Конга; вядома як акварыумная.
НЕАЛЕЙКАРЫТ (ад неа+ гр. leukos = белы) — літая смала колеру слановай косці, якая атрымліваецца ў выніку кандэнсацыі фенолу з фармапьдэгідам, выкарыстоўваецца для вырабу кнопак, ручак, прадметаў шырокага ўжытку.
НЕАЛГГ (ад неа+ -літ') — апошні перыяд пазнейшага каменнага веку, які працягваўся ў Еўропе ў 6—3 тыс. да н.э.
НЕАМАЛЬТУЗІЯНСТВА (ад неа+ мальтузіянства) — кірунак у сучаснай сацыялогіі, які мадэрнізуючы ідэі мальтузіянства, намагаецца апраўдаць супярэчнасці сучаснага грамадства.
НЕАМЕРКАНТЫЛІЗМ (ад неа+ меркантылізм) — напрамак эканамічнай думкі 19—20 ст., які зводзіць адносіны ў капіталістычным грамадстве да адносін абмену тавараў.
НЕАМІЦЫН (ад неа+ -міцын) — біял. антыбіятычііы комплекс, які ўтвараецца некаторымі
н
мікраарганізмамі з групы актынаміцэтаў.
НЕАНАЦЬІЗМ (ад неа+ нацызм) — нацызм у сучасным выглядзе, які адрадзіўся ў некаторых краінах.
НЕАНДЭРТАЛЕЦ [ад ням. Neandertal = назва даліны каля Дзюсельдорфа (Германія), дзе ў 1856 г. былі ўпершыню знойдзены выкапнёвыя рэшткі гэтага чалавека] — від выкапнёвага чалавека, які жыў 200—35 тысяч гадоў таму назад у Еўропе, Азіі і Афрыцы.
НЕАНТАЛОГІЯ (ад неа+ гр. on, ontos = якое існуе + -логія) — комплекс біялагічных навук, якія вывучаюць сучасны арганічны свет (параўн. палеанталогія).
НЕАПАЗІТЫВІЗМ (ад неа+ пазітывізм) — суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у філасофіі як спроба прыстасаваць прынцыпы пазітывізму да ўмоў развіцця сучаснай навукі, пераважна прыродазнаўства і грамадазнаўства.
НЕАПЛАЗІЯ (ад неа+ гр. plasis = узнікненне) — паталагічнае злаякаснае новаўтварэнне тканкі ў арганізме; пухліна (параўн. метаплазія).
НЕАПЛАЗМА (ад неа+ плазма) — тое, што і неаплазія.
НЕАПЛАСТЫЦЫЗМ (гал. пеоplasticism) — плынь у галандскім мастацгве пач. 20 ст., якая прытрымлівалася ідэі «чыстай», геаметрызавана абагуленай формы.
НЕАПЛАТАНІЗМ (ад неа+ платанізм) — містьічна-ідэалістьічны кірунак у філасофіі перыяду заняпаду Рымскай імперыі, які імкнуўся аб’яднаць на аснове платанізму
розныя сістэмы антычнай філасофіі.
НЕАПРЭН (ад неа+ гр. prenes = нахілены) — гандлёвая назва сінтэтычных хларапрэнавых каўчукоў, якія выпускаюцца ў ЗША.
НЕАРАМАНТЬІЗМ (ад неа+ рамантызм) — кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які выяўляў падабенства да рамантызму.
HE АРКТЫКА (ад неа+ арктыка) — тое, што і неаарктыка.
НЕАРЭАЛІЗМ (ад неа+ рэалізм) — плынь у літаратуры і мастацгве 40—60-х гг. 20 ст., якая характарызуецца тоорчым выкарыстаннем традыцый класічнага рэалізму і дэмакратычнага мастацтва, паглыбленай цікавасцю да грамадскага і асабістага жыцця простых людзей.
НЕАСАРТбРЫЯ (н.-лац. neosartorya) — сумчаты грыб сям. эўроцыевых, які расце ў глебе, на адмерлых частках раслін.
НЕАСХАЛАСТЫКА (ад неа+ схаластыка) — шіынь каталіцкай філасофіі, якая спрабуе абнавіць сярэдневяковую схаластыку.
НЕАТАМІЗМ (ад неа+ тамізм) — афіцыйная філасофская дактрына каталіцызму.
НЕАТРАПІЧНЫ (ад неа+ гр. tropikos = паваротны) — які мае адносіны да зоагеаграфічнай вобласці, што адпавядае неагеі.
НЕАТЫЯНТА (н -лац. neottianthe) — травяністая расліна сям. ятрышнікавых з фіялетава-ружовымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных зонах Еўразіі, у т.л. і на Беларусі.
HEАТЭКТОШКА (ад неа+ тэктоніка) — раздзел тэктонікі, які
вывучае геалагічныя працэсы зямной кары чацвярцічнага перыяду.
НЕАТЭШЯ (ад гр. neos = няспелы, юны + teino = расцягваю) — здольнасць некаторых земнаводных і беспазваночных размнажацца на стадыі лічынкі (параўн. педагенез).
НЕАФАШЬ'іЗМ (ад неа+ фашызм) — фашызм, які змяніў у адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі канкрэтныя лозунгі і метады дзейнасці, захаваўіпы сваю ідэйна-палітычную аснову.