Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
НАЗАГРАФІЯ (ад гр. nosos = хвароба + -графія) — раздзел медыцыны, які займаецца апісаннем хвароб.
НАЗАЛІЗАЦЫЯ (фр. nasalisation, ад лац. nasus = hoc) — лінгв. вымаўленне гукаў з насавым адценнем.
НАЗАЛОПЯ (ад гр. nosos = хвароба + -логія) — раздзел медыцыны, які ўключае вучэнне аб хваробах, іх класіфікацыю, дыягносты-
ку, агульныя прынцыпы лячэння і прафілактыку захворванняў.
НАЗАЛЬНЫ (фр. nasal, ад лац. nasus = hoc) — лінгв. насавы (галосны або зычны гук).
НАЗАРЭІ (лац. nazaraeus, ад лац. Nazoraios) — 1) назва хрысціян у першапачатковы перыяд пашырэння хрысціянства, 2) рэлігійная секта, што існавала ў Расіі з сярэдзіны 19 да пач. 20 ст.
НАЗАРЭЙЦЫ (ням. Nazarener, ад ст.-яўр. Nazaret = назва горада, дзе нібыта нарадзіўся Хрыстос) — група нямецкіх і аўстрыйскіх мастакоў-рамантыкаў, што ў пач. 19 ст. працавалі ў Рыме і намагаліся адрадзіць рэлігійнае мастантва ў духу майстроў сярэдневякоўя і ранняга Адраджэння.
НАЗАФОБІЯ (ад гр. nosos = хвароба + -фобія) — неадчэпны страх перад смяртэльнай хваробай, сімптом псіхічнага разладу.
НАЗЙМА (гр. nosema = хвароба, зло) — прасцейшае атрада мікраспарыдый, якое паразітуе ў клетках насякомых.
НАЗЕМАТОЗ (ад назема) — хвароба насякомых, пераважна шаўкапрадаў і пчол, якая выклікаецца аднаклетачнымі паразітамі наземамі.
НАІБ (ар. naib = намеснік) — намеснік або памочнік начальніка ці духоўнай асобы ў некаторых мусульманскіх краінах.
НАІДЫ (н.-лац. nais) — кольчатыя чэрві сям. наідыдаў пашыраны ў прэсных вадаёмах па ўсім зямным шары.
НАІДЫДЫ (н.-лац. naididae) — сямейства кольчатых чарвей класа малашчацінкавых; пашыраны ў
прэсных вадаёмах, часам у прыбярэжнай зоне мораў.
НАЙТОЎ (гал. naaitouw) — мар. трос, пры дапамозе якога мацуюцца розныя прадметы на судне.
НАКАРДЬП (н.-лац. nocardiaсеае) — сямейства актынаміцэтаў пашыраны пераважна ў глебе; удзельнічаюць у разлажэнні сінтэтычных магэрыялаў.
НАКАЎТ (англ. knock-out, ад knock = ударань + out = вон) — стан спартсмена ў боксе, калі ён, збііы ўдарам праціўніка, не можа падняцца на ногі на працягу 10 секунд і лічыцца пераможаным.
НАКДАЎН (англ. knock-down, ад knock = удараць + down = уніз) — стан спартсмена, калі ён, збіты ўдарам праціўпіка, можа на працягу 10 секунд падняцца на ногі і працягваць бой.
НАКТАМБУЛІЗМ (ад лац. пох, noctis = ноч + ambulare = гуляць) — тое, што і самнамбулізм.
НАКТЙУЗ (гал. nagthuis) — драўляная тумба, якая з’яўляецца падстаўкай для компаса на судне.
НАКЦКІРН (фр. nocturne = начны) — невялікі музычны твор лірычнага характару.
накштАлт (польск. na ksztah, ад па = на + ksztalt < с.-в.-ням. gestalt = узор) — на манер, на ўзор (напр. будынак н. вежы).
НАМАГЕНЕЗ (ад гр. nomos = закон + -генез) — антыдарвінаўская канцэпцыя развіцця жывой прыроды, паводле якой эвалюцыя арганізмаў адбываецца не на аснове прыроднага адбору, а пад уздзеяннем унутраных заканамернасцей (гл. таксама аўтагенез).
НАМАГРАМА (ад гр. nomos = закон + -грама') — мапг. графік, якім выражаецца функцыянальная залежнасць паміж велічынямі.
НАМАГРАФІЯ (ад гр. nomos = закон + -графія) — раздзел матэматыкі, які аб’ядноўвае тэорыю і практычныя спосабы пабудовы намаграм.
НАМАДЫ (гр. nomades) — . плямёпы, якія качуюць; качэўнікі.
НАмАз (перс. namaz) — мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.
НАМАКАНОН (с.-гр. nomokanon, ад гр. nomos = закон + kanon = правіла) — зборнік царкоўных канонаў і грамадзянскіх законаў, якія датычылі бьггу і сямейнага права Візантыйскай імперыі.
НАМАРХ (гр. nomarches) — правіцель нома 1, царскі намеснік у Стараж. Егіпце.
НАМЕНКЛАТАР (лац. nomenclator) — 1) нявольнік, які пастаянна суправаджаў рабаўладальніка ў Стараж. Рыме; 2)уст. спіс, рэестр тэрмінаў з галіны якой-н. навукі, пералік асоб, каталог.
НАМЕНКЛАТУРА (лац. nomenclatura = пералік, спіс імён) — 1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якойн. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці; 2) спіс кадравых пасад, якія зацвярджаюцца вьппэйшай арганізацыяй.
НАМІНАЛ (лац. nominalis = імянны) — 1) намінальная вартасць, якая абазначаецца на грашах, акцыях, аблігацыях; 2) цана тавару, якая абазначана ў прэйскурантах або на саміх таварах.
НАМГНАЛІЗМ (ад лац. nominalis = імянны) — кірунак у сярэдневяковай філасофіі, паслядоўнікі якога лічылі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, a агульныя паняцці з’яўляюцца прадуктам чалавечай думкі.
НААПНАЛЬНЫ (лац. nominalis = імянпы) — 1) выражаны грашовай вартасцю, якая ўказана на чым-н. (напр. н-ая цана тавару); 2) які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (н. кіраўпік).
НАМІНАТЬІЎ [лац. (casus) поminativus] —лінгв. назоўны склон. НАМШАТЬІЎНЫ (лац. nominativus = звязаны з называннем) — 1) лінгв. які служыць для называння, абазначэння прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў (напр. н. сказ); 2) які мае адносіны да намінатыву.
НАМІНАЦЫЯ (лац. nominatio) — называнне чаго-н.
НАНАКАРА (н.-лац. паппасага) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.
НАНАКОРД (ад нона + акорд) — акорд з пяці рознаіменных гукаў, якія размеркаваны або могуць быць размеркаваны па тэрцыях.
НАНАПЛАНКТОН (ад гр nanos = карлік + планктон') — самыя малыя (меншыя за 0,05 мм) арганізмы планктону.
НАНАРЭЛЬЁФ (ад гр. nanos = карлік + рэльеф) — самыя дробныя формы рэльефу зямной паверхні, утвораныя ў выніку карставых з’яў, дзейнасці ветру, а таксама жьпдіядзейнасці жывёл і чалавека.
НАНАСТОМУС (н.-лац. палпоstomus) — рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў стаячых і
слабапраточных вадаёмах паўночнай часткі Паўд. Амерыкі; на Беларусі вядома як акварыумная.
НАНДУ (ісп. nandu, ад індз. nandu) — паўднёваамерыканскі трохпальцы страус.
НАНЁТ (іт. nonetto) — 1) музычны твор, які выконваецца на дзевяці інструментах або дзевяццю галасамі; 2) ансамбль з дзевяці выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў).
НАНЁЯ (н.-лац. попеа) — травяністая расліна сям. бурачнікавых з падоўжаным лісцем і цёмна-пурпуровымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Міжземнамор’і і часткова ў Еўропе; на Беларусі заносная.
НАНІЗМ (ад гр. nannos = карлікавы) — ненармальна нізкі, карлікавы рост.
НАНІЦЫЯ (н.-лац. nanizzia) — сумчаты грыб сям. гіленааскавых, які развіваецца ў глебе, на адмерлых раслінах, экскрэментах.
НАНКА (ад кіт. Nankin = назва горада ў Кітаі) — грубая баваўняная тканіна, найчасцей жоўтага колеРУ-
НАНПАРЭЛЬ (фр. nonpareille) — дробны друкарскі шрыфт (драбнейшы за петыт), кегель якога роўны шасці пунктам (каля 2,25 мм).
НАНСУК (англ. nainsook, ад інд. najnsukh = радасць вачэй) — тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну.
НАНТРАНІТ (фр. nontronite, ад Nontron = назва горада ў Францыі) — мінерал з трохслойнай структурай тыпу 2:1, член ізамор-
фнага рада мінералаў групы мантмарыланіту, у якім алюміній актаэдрычнага слоя замешчаны трохвалентным жалезам, а частка крэмнію ў тэтраэдрах — алюмініем.
НАПАЛЕАНДОР (фр. napoleon d’or) — французская залатая манета вартасцю ў 20 франкаў з партрэтамі Напалеона I і Напалеона III, якая чакашцца ў Францыі з 1803 г.
НАПАЛЕОН (фр. Napaleon = імя французскага імператара) — 1) чалавек з надзвычай уладалюбівымі імкненнямі; 2) від торта; 3) гатунак каньяку; 4) разнавіднасць яблыні.
НАПАЛМ (англ. napalm) — гаручая сумесь для бомб, агнямётаў.
НАРВАЛ (сканд. narval) — марское млекакормячае сям. дельфінавых, пашыранае ў арктычных водах.
НАРПЛЁ (тур. nargile, ад перс. nargila) — усходні прыбор для курэння, падобны да кальяна, але з доўгай гнуткай трубкай замест люлькі.
НАРД (гр. nardos) — 1) травяністая расліна сям. валяр’янавых з мясістым духмяным коранем і дробнымі кветкамі, пашыраная ў Гімалаях; 2) араматычнае рэчыва, якое атрымліваюць з гэтай расліны.
НАРДЬІЗМ (ад норд) — разнавіднасць расізму, вучэнне, наводле якога стваральнікамі цывілізацыі з’яўляюцца нібыта толькі прадстаўнікі «вышэйшай», нардычнай (паўночнай) расы (немцы, англасаксы, скандынаўскія народы).
НАРДЬІЧНЫ (ад ням. Nord = поўнач) — паўночнаеўрапейскі; н. т ы п — антрапалагічны тып белага чалавека, які характарызуецца высокім ростам, падоўжанай галавой, вузкім тварам, светлымі валасамі, блакітнымі вачамі.
НАРДЫЯ (н.-лац. nardia) — пячоначны мох сям. юнгерманісвых, які трапляецца на вільготнай аголенай глебе, па берагах каналаў.
НАРЗАН (кабард. nart-sane = напітак казачнага племені нартаў) — вуглякіслая мінеральная вада.
НАРКАБІЗНЕС [ад нарко(тык) + бізнес] — бізнес, які прыносіць даход ад незаконнага гандлю наркотыкамі.
НАРКАЛЁПСІЯ (ад гр narke = здранцвенне + lepsis = прыпадак) — захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое характарызуецца кароткачасовымі неадольнымі прыступамі санлівасці, расстройстоамі начнога сну і інш.
НАРКАЛОГІЯ [ад нарко(тык) + -логія] — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы, выкліканыя наркаманіяй, і распрацоўвае метады іх лячэння.
НАРКАМАН [ад нарко(тык) + -ман] — чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.
НАРКАМАНІЯ (н.-лац. narcomania, ад гр. narke = апяменне + mania = вар’япдва) — хваравітая цяга да наркотыкаў.
НАРКАМЕДУЗЫ (ад гр. narke = здранцвепне + медуза) — падаірад марскіх кішачнаполасцевьгх жывёл атрада трахілідаў, некаторыя віды якіх паразітуюць на гідрамедузах.
НАРКАТЬІЧНЫ (rp. narkotikos = які ашаламляе) — 1) які мае адносіны да наркотыкаў, змяшчае наркотыкі; 2) выкліканы наркотыкамі (напр. н. стан).
НАРКАЦІН (ад гр. narkotikos = які ашаламляе) — алкалоід, які знаходзіцца ў опіуме, але не мае наркатычных уласцівасцей; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
НАРКОЗ (фр. narcose, ад гр. пагkosis = аняменне) — штучна выкліканы стан з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці; абязбольванне.
НАРКбЛАГ [ад нарко(тык) + -лаг] — спецыяліст у галіне наркалогіі.
НАРК6ТЫК (гр. narkotikos = які ашаламляе) — рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне як сродак абязбольвання або ўсыплення, a пры бескантрольным ужыванні прыводзіць да наркаманіі.
НАРМАБЛАСТЫ (ад норма + -бласты) — адна са стадый утварэнпя эрытрацытаў, якая характарызуецца наяўнасцю ядра.
НАРМАЛІЗАВАЦЬ (ад лац. погmalis = урэгуляваны) — праводзіць нармалізацыю 1.
НАРМАЛІЗАЦЫЯ (фр. normalisation, ад лац. normalis = урэгуляваны) — 1) прывядзенне да нормы, падпарадкаванне норме (напр. н. міжнародных адносін, н. правапісу); 2) вызначэнне адзіных нормаў і патрабаванняў па тьпіах, памерах, якасці розных аб’ектаў, вырабаў, прылад ці іх вузлоў, a таксама па абазначэшіях і маркіроўцы; адзін з відаў спіандартызацыі, 3) від тэрмічнай апрацоўкі сталі, награванне яе да тэмперату-