Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ (рус. популярнзацня, ад лац. popularis = народны) — 1) выклад якога-н. складанага пытання ў агульнадаступнай форме; 2) распаўсюджанне чаго-н., імкненне зрабіць шырока вядомым.
п
ПАПУЛЙЦЫЯ (п.-лац. populatio, ад лац. populus = насельніпдва) — сукупнасць асобін аднаго віду жывёл або раслін, жія займаюць пэўную тэрыторыю і ўзнаўляюць сябе на працягу вяпікай колькасці пакаленняў.
ПАПУРЫ (фр. pot-pourri = мяшаная страва, усякая ўсячына) — 1) музычная п’еса гачоўным чьшам для эсграднага або духавога аркестра, складзеная з папулярных магываў; 2) перан. мешаніна, сумесь розных рэчаў.
ПАПУША (польск. papusza, ад рум. papula) — скрутак тьпунёвага лісця.
ПАПЯРОСА (ад ням. Papier = папера) — папяровая трубка з тьггунём для курэння і муштуком.
пАра (ст.-польск. para, ад с.-в.ням. par) — 1) два аднолькавыя сіметрычныя прадметы, якія складаюць адно цэлае; 2) дзве асобы або дзве жывёліны рознага полу; 3) запрэжка з дваіх коней.
ПАРА (тур. para) — разменная манета Турцьіі, роўная ’/40 куруша (піястра), і Югаславіі, роўная 7юо дынара.
ПАРА(гр. para = каля, пры) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае знаходжанне побач, а таксама перамяшчэнне, адхіленне ад чаго-н., змену чаго-н.
ПАРААГЛЮІДНАЦЬІЯ (ад пара+ аглюцінацыя) — склейванне і выпаданне ў асадак пад дзеяннем сывараткі крыві хворага не толькі ўзбуджальніка дадзенай хваробы, але і мікроба, які знаходзіцца ў сімбіёзе з ім.
ПАРАБАЗАЛЬНЫ (ад пара+ гр. basis = аснова); п. апарат — зерні рознай формы і велічыні, размешчаныя каля ядра ў многажгуцікавых аднаклетачных.
ПАРАБАЛА (гр. parabole = параўнанне) — 1) .wm. лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-н. датычнай плоскасці гэтага конуса; 2) прытча, кароткая казка, анекдот, алегарычнае апавяданне павучальнага зместу.
ПАРАБАЛІЧНЫ (гр. parabolikos = параўнальны) — 1) жі мае форму парабалы, 2) іншасказальны, алегарычны.
ПАРАБАЛОГРАФ (ад парабала + -граф) — прыбор для вычэрчвання парабал.
ПАРАБАЛбіД (ад парабала + -оід) — мат. паверхня, утаораная рухам парабалы, вяршыня якой слізгаціць па другой нерухомай парабале.
ПАРАБЁЛУМ (ням. Parabellum, ад лац. para bellum = рыхтуйся да вайны) — від аўгаматычнага васьмізараднага пісталета.
ПАРАБІЁЗ (ад пара+ -біёз) — 1) часовая страта жывой тканкай здольнасці да ўласцівай ёй дзейнасці пад уплывам моцнага раздражнення; 2) метад нпучнага зрашчэння двух жывел з мэтай вывучэння ўзаемнага ўппыву іх органаў і тканак.
ПАРАБІЯСФЕРА (ад нара+ біясфера) — слой літасферы глыбінёй да 5 км, у які жывыя арганізмы трапляюць выпадкова і існуюць часова.
ПАРАБРОНХІ (ад пара+ бронхі) — тонкія трубкі, якія пранізваюць лёгкія птушак.
ПАРАВАН 1 (англ. paravane, ад гр. para = пры, каля + англ. vane = лопасць вінта) — прыстасаванне тыпу трала для засцярогі карабля ў час руху ад мін.
ПАРАВАН 2 (фр. paravent) — шырма.
ПАРАГАМІЯ (ад гр. poros = адіуліна + -гамія) — пранікненне пылковай трубкі пры апладненні ў зародкавы мяшок праз мікрапіле.
ПАРАГАНГЛП (ад пара+ ганглій) — залозы ўнутранай сакрэцыі пазваночных жывёл і чалавека ў наднырачніках, у вобласці сэрца і аорты, якія выпрацоўваюць і выдзяляюць у кроў адрэналін.
ПАРАГАРМОНЫ (ад пара+ гармоны) — тое, што і гарманоіды.
ПАРАГЕЛІЯТРАЛІЗМ (ад пара+ геліятрапізм) — рухі лісця некаторых раслін з мэтай пазбегнуць яркага сонечнага святла.
ПАРАГЕНЕЗІС (ад пара+ генезіс) — заканамернае сумеснае знаходжанне ў зямпой кары груп мінералаў, звязаных агульнасцю ўмоў утварэння.
ПАРАГНЕ ЙС (ад пара+ гнейс) — горная парода, утвораная пры метамарфізме асадачпых парод.
ПАРАГРАФ (лац. paragraphus, ад гр. paragraphos) — частка тэксту ўнутры раздзела, пазначакая знакам §, а таксама сам гэты знак.
ПАРАГРЫП (ад пара+ грып) — вострае рэспіраторнае захворванне чалавека паводле віруснай этыялогіі.
ПАРАД (гр. parodos) — 1) праход па архестры паміж амфітэатрам і скенай у старажытпагрэчаскім гэатры; 2) першая ўступная песня
хора ў антычнай трагедыі і камедыі.
ПАРАД (фр. parade) — урачыстае праходжанпе войск з баявой тэхнікай, а таксама спартыўных і іншых калектываў з выпадку свята (напр. ваенны п., фізкультурны п.).
ПАРАДАНТдз (н.-лац. paradentosis, ад гр. para = пры, каля + лац. dens, -ntis = зуб) — запаленчы працэс у калязубнай тканцы.
ПАРАДЗІРАВАЦЬ (гр. parodeo = перарабляю на смешны лад) — 1) пісаць на каго-н. ці на чый-н. твор пародыю', 2) высмейваць каго-н.
ПАРАДОКС (гр. paradoksos = нечаканы, дзіўны) — своеасаблівая думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу; 2) нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы; 3) лог. адзін з відаў супярэчнасцей, што ўзнікаюць у правільным па лагічнай форме разважанні.
ПАРАДЬІГМА (гр. paradeigma = прыклад, узор) — 1) лінгв. сістэма форм якога-н. слова, напр. скланенне назоўнікаў, спражэнне дзеясловаў; 2) прыклад з гісторыі, узяты для доказу, параўнапня.
ПАРАДЫЗ (фр. paradis, ад гр. раradeisos = сад, парк) — 1) галёрка ў даўнейшым тэатры; 2)уст. рай.
ПАРАДЫЗІЯ (н.-лац. paradisea) — травяністая расліна сям. лілейных з доўгім вузкім лісцем і кветкамі з буйным лейкападобным снежнабелым калякветнікам у рэдкай гронцы, пашыраная ў гарах Паўд. Еўропы; дэкаратыўная расліна.
ПАРАЗІТ (гр. parasites = нахлебнік, дармаед) — 1) расліна або жы-
вёла, якая жыве на паверхні (эктапаразіт) ці ўнутры (эндапаразіт) іншага арганізма і корміцца за яго кошт, 2) перан. асоба, якая жыве з чужой працы.
ПАРАЗІТАЛОГІЯ (ад паразіт + -логія) — біялагічная навука, якая вывучае паразітаў і выкліканыя імі хваробы чалавека, жывёл і раслін. паразггафАуна (ад паразіт + фауна) — сукупнасць паразітычных арганізмаў у жывёлы-гаспадара.
ПАРАЗГГАЦЭНОЗ (ад паразіт + -цэноз) — сукупнасць відаў паразітаў, што насяляюць пэўны орган або ўвесь арганізм чалавека, жывёлы або расліны.
ПАРАЗІТОЛАГ (ад паразіт + -лаг) — спецыяліст у галіне паразіталогіі.
ПАРАЗГГЫЗМ (ад паразіт) — 1) форма адносін паміж арганізмамі розных відаў, пры якой адзія арганізм корміцца за кошт друтога, спажываючы яго тканкі або перавараную ім ежу; 2) перан. жьшцё з чужой працы, дармаедства.
ПАРАЗОА (н.-лац. parazoa) — надраздзел падцарства мнагаклетачных, у які ўваходзяць губкі.
ПАРАІМУШТЭТ (ад пара+ імунітэт') — неўспрымальнасць да спадарожнага мікроба, якая ўзнікае паралельна з імупітэтам да асноўнага ўзбуджальніка хваробы. ПАРАЙКІЯ (гр. paroikia = знаходжанне на чужбіне) — адна з форм міжвідавых узаемаадносін, разнавіднасць сінайкіі.
ПАРАКЛАЗЫ (ад пара+ гр. klasis = разлом) — тэктанічныя трэшчыны, уздоўж якіх адбываліся перамяшчэнні горных парод.
ПАРАКбкЛЮШ (ад пара+ коклюш) — вострае інфекцыйнае дзіцячае захворванне, падобнае да кокліошу, але з больш лёгкім працяканнем.
ПАРАКСІЗМ (гр. paroksysmos = узбуджэнне, раздражненне) — 1) моцны прыступ хваробы; 2) перан. вострае перажыванне, прыступ душэўнага ўзбуджэння.
ПАРАКСІЗМАЛЬНЫ (ад параксізм) — які праяўляецца ў прыступах (напр. п-ая тахікардыя).
ПАРАКСІЙЛЬНЫ (ад пара+ аксіяльны) — прывосевы, які мае аднолькавы напрамак з воссю (напр. п. пучок праменяў).
ПАРАЛАГІЗМ (гр. paralogismos) — няправільны вывад у выніку ненаўмыснай лагічнай памылкі (параўн. сафізм).
ПАРАЛАКС (гр. parallaksis = адхіленне) — 1) уяўнае змяненне становішча прадмета як вынік перамяшчэння вока назіральніка; 2) вугал, які вымярае ўяўнае зрушэнне свяціла пры перамяшчэнні назіральніка з аднаго пункта прасторы Ў ДРУГІ.
ПАРАЛАНПСТ [ад пара(шут) + (аква)ланг] — спартсмен-парашутыст і аквалангіст.
ПАРАЛЕЛАГРАМ (ад гр. parallelos = паралельны + -грам) — чатырохвугольнік, у якога бакі папарна паралельныя.
ПАРАЛЕЛЕШПЕД (ад гр. рагаUelos = паралельны + epipedon = плоскасць) — шасціграннік, усе грані якога з’яўляюцца паралелаграмамі.
ПАРАЛЕЛІЗМ (гр. parallelismos = параўнанне) — 1) знаходжанне на аднолькавай адлегласці адна ад
другой ліній і плоскасцей на ўсім іх працягу; 2) нязменныя суадносіны і адначасовасць дзвюх з’яў або дзеянняў (напр. п. у песні, п. у рабоце); 3) тое, пгго і парафіпія', 4) стылістычная фігура, аднародная сінтаксічна-кампазіцыйная пабудова аднатыпных элементаў паэтыкі (з’яў, вобразаў, матываў і г.д), якія супастаўляюцца паміж сабой і размяшчаюцца паралельна ў двух ці трох сумежных сказах, радках, строфах.
ПАРАЛЕЛОЭДРЫ (ад гр. parallelos = паралельны + -эдр) — мнагаграннікі, паралельным перанясеннем якіх можна запоўніць усю прастору так, каб яны не ўваходзілі адзін у адзін і не пакідалі пустых месц (напр. куб, правільная шасцівугольная прызма).
ПАРАЛ^ЛЬ (гр. parallelos = які праходзіць побач) — 1) мат. кожная з прамых ліній, якая знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад дадзенай; 2) геагр. умоўная лінія, праведзеная паралельна экватару па зямной паверхні; 3) перан. з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (напр. гістарычныя паралелі).
ПАРАЛЕЛЬНЫ (гр. parallelos) — 1) мат. які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой-н. лініі; 2) які размяшчаецца ў адным напрамку прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго-н.; 3) які дубліруе, паўтарае што-н.; аднолькавы, падобны.
ПАРАЛЕЎкбБРЫУМ (н-лац paraleucobryum) — брыевы мох сям. дыкранавых, які пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я; расце на валунах, радзей на пнях у лясах.
ПАРАЛІЗАВАЦЬ (фр. paralyser, ад гр. paralysis = расслабленне) — 1) прывесці ў стан паралічу (напр. п. ногі); 2) перан. пазбавіць здольнасці або магчымасці дзейнічаць (напр. п. сілы ворага).
ПАРАЛІНГВІСТЫКА (ад пара+ лінгвістыка) — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі, што суправаджаюць маўленне (ступень гучнасці, размеркаванне паўз і інш.).
ПАРАЛГГАРАТУРА (ад пара+ літаратура) — сукупнасць псеўдатвораў (коміксаў, кароткіх пераказаў вядомых твораў), якія навадняюць кніжныя рынкі многіх краін.
ПАРАЛІТЫК (гр. paralytikos) — хворы на параліч, разбіты паралічам.
ПАРАЛІЧ (рус. паралмч, ад гр. paralysis = расслабленне) — 1) хвароба, якая пазбаўляе той або іншы орган цела здольнасці рухацца, дзейнічаць (параўн. парэз), 2) перан. стан бяздзейнасці, страта здольнасці выконваць свае функцыі (напр. п. чыгункі).
ПАРАМАГНЕТЫЗМ (ад пара+ магнетызм) — уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку, які супадае з напрамкам сілавых ліній знешняга магнітнага поля.