• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    парлАмент (англ. parliament < фр. parlement, ад parler = гаварыць) — 1) вышэйшы заканадаўчы орган з выбарных прадстаўнікоў у многіх краінах; бывае аднапалатны і двухпалатны (напр. англійскі п.); 2) перан. назва найвышэйшага заканадаўчага прадстаўнічага органа любой канстытуцыйнай дзяржавы.
    ПАРЛАМЕНТАРЫЗМ (фр. рагіаmentarisme) — сістэма дзяржаўнага кіравапня на чале з парламентам.
    ПАРЛАМЕНТАРЫЙ (ням. Рагіаmentarier, фр. parlementaire) — член парламента', прыхільнік парламенцкіх метадаў барацьбы.
    ПАРЛАМЕНЦЕР (фр. parlemen­taire) — афіцыйны прадстаўнік, які пасылаеода адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам. ПАРМЕЗАН (фр. parmesan, ад іт. Parma = назва іт. горада) — сорт італьянскага цвёрдага сыру, які ўжываецца пераважна як прыправа да страў.
    ПАРМЕЛІЁПСІС (н.-лац. раппеliopsis) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце ў хваёвых і мяшаных лясах на галінах і ствалах, кустах, пнях, радзей на камяііях.
    ПАРМЕЛІЯ (н.-лац. parmelia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям.
    пармеліевых, які расце на ствалах і галінках дрэў, камянях, драўніне, зрэдку на глебе.
    ПАРНАГРАФІЯ (ад гр. pornos = распуснік + -графія) — непрыстойпасць, цынічнасць у паказе чаго-н., звя'занага з палавымі адпосінамі; літаратура, жывапіс, кіно, фатаграфія, у якіх смакуюцца сцэны распусты, палавой і маральнай разбэшчанасці.
    ПАРНАС (гр. Pamassos = гара ў Грэцыі, на якой, паводле міфатагічных уяўленняў, жылі багіні мастацтваў — музы) — перан. усё, што звязана з паэзіяй, свет паэзіі.
    ПАРОДЫЯ (гр. parodia = спевы навыварат) — 1) твор, сатырычна або камічна падроблепы пад іншы твор; жанр сатырычнай літаратуры, заснавапы на камічпым перайманні стылю асобнага твора ці пісьменніка; 2) перан. няўдалае, чыста знешняе перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н.
    ПАРОЛЬ (фр. parole = слова) — сакрэтнае ўмоўнае слова або фраза для апазпавання сваіх у канспіратыўных арганізацыях і на вайсковай службе.
    ПАРбніМЫ (ад пара+ гр. onyma = імя) — словы, блізкія па марфалагічнаму складу і гучанню, але розныя па значэпню (напр. «чалавечы» і «чалавечны»).
    ПАРОТЫЯ (н.-лац. parrotia) — дрэва сям. гамамелісавых са здольнымі зрастацца стваламі і галінкамі, якое расце ў рэліктавых лясах Азербайджана і Паўн. Ірана.
    ПАРСЕК [ад пар(алакс) + сек(унда)\ — адзіпка вымярэнпя адлегласці ў астраноміі, роўная 3,26 светлавога года.
    ПАРСІЗМ (ад перс. Parsi = перс) — сучасная назва зораастрызму ў Індыі.
    ПАРСУНА (ад лац. persona = асоба) —уст. жывалісны свецкі партрэт канца 16—17 ст., пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта ў Расіі, на Беларусі і Украіне.
    ПАРТАКРАТЫЯ (ад партыя + -кратыя) — улада партыі.
    ПАРТАЛ (с.-лац. portale, ад лац, porta = уваход, вароты) — 1) архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка; 2) частка металічнай канструкцыі ў выглядзе літары П.
    ПАРТАМАНЭТ, ПАРТМАН^Т (фр. porte-monnaie, ад porter = насіць + monnaie = грошы) — уст. невялікі кашалёк ддя грошай.
    ПАРТАМЁНТА (іт. portamen­to) — спосаб пявучага выканання, слізгаючы, лёгкі, замаруджаны пераход ад гука да гука пры спяванні або пры ігры пальцам па с груне.
    ПАРТАТЬІЎ (ням. Portativ) — невялікі ручны арган.
    ПАРТАТЫЎНЫ (фр. portatif, ад лац. porto = нашу) — зручны для пераноскі, невялікіх памераў (напр. п-ая пішучая машыпка).
    ПАРТВЁЙН (ням. Portwein, ад парт. Porto = назва горада + ням. Wein = віно) — гатунак моцнага віпаграднага віна.
    ПАРТМАНЭТ гл. партаманет.
    ПАРТНЕР (фр. partenaire) — 1) удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік жой-н. сумеснай дзейнасці; 2) краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.
    ПАРТбНЫ (ад лац. pars, -rtis = частка) — гіпатэтьгчныя часцінкі, элементы структуры адронаў.
    ПАРТПАЖ (фр. porte-page, ад po­rter = несці + page = старонка) — папяровая пракладка паміж палосамі набору пры іх транспартаванні.
    ПАРТПЛЁД (ад фр. porter = насіць + плед) — дарожная сумка, чахол для пледа або пасцельных рэчаў.
    ПАРТР^Т (фр. portrait) — 1) малюнак чалавека на карціне, фатаграфіі (напр. каляровы п ); 2) апісанне знешнасці персанажа ў мастацкім творы (літаратурны п.).
    ПАРТРЭТЫСТ (фр. portraitiste) — мастак, спецыяліст у галіне партрэтнага жывапісу.
    ПАРТСІГАР (фр. porte-cigares) — плоская кішэнная каробка для папярос, цыгарэт.
    ПАРТУЛАК (н.-лац. portulaca) — травяністая расліна сям. партулакавых з мясістым лісцем і кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; харчовая і лекавая; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ПАРТУЛАНЫ (іт. portulano) — марскія навігацьппіыя карты 13— 16 ст. з падрабязным апісаннем берагавой паласы Міжземнага мора.
    ПАРТУПЕЯ (фр. porte-ёрёе, ад porter = насіць + ёрёе = шпага) — вузкі рэмень, перакінуты цераз плячо дпя нашэння зброі.
    ПАРТФЕЛЬ (фр. portefeuille) — 1) чатырохвугольная сумка з засцёжкай для кніг, папер; 2) перан. пасада міністра, кіруючая пасада наогул (напр. размеркаванне партфеляў); 3) сукупнасць рукапісаў.
    якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі (рэдакцыйны п.).
    ПАРТШЭЗ (фр. porte-chaise, ад porter = насіць + chaise = крэсла) — лёгкае пераноснае крэсла, разнавіднасць пачанкіна.
    ПАРТЫЗАН (фр partisan) — член атрада, арганізавапага з прадстаўнікоў народпых мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі.
    ПАРТЫКУЛЯРНЫ (лац particularis) — 1) прыватны, неафіцыйны (напр. п. ліст); 2) цывшьны, не форменны (пра адзенне).
    ПАРТЫКУЛЯРЫЗМ (ад лац particularis = прыватны) — рух да набыцця або ўтрымання палітьгчнай, адміністрацыйнай ці культурнай аўтаноміі для тых або інпіых частак дзяржавы.
    ПАРТЫКУЛЯЦЫЯ (ад лац. рагticula = часцінка) — адасабленне ў межах расліннай асобіпы асобных структур, частак, якія марфалагічна выразйа вылучаюцца і здольныя да самастойнага існаваіпія і развіцця.
    ПАРТЬІТА (іт. partita) — 1) разнавіднасць аргаішых варыяцый на харальную мелодыю ў музыцы 17—18 ст. (гл. харал)', 2) разйавіднасць сюіпіы ў сучаснай музыцы.
    ПАРТЫТУРА (іт. partitura) — сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора.
    ПАРТЫЯ (фр. parti, ням. Partei, ад лац. pars, -rtis = частка) — 1) палітычная арганізацыя грамадскага класа, якая выражае яго інтарэсы і кіруе барацьбой у дасягненні пэўпых мэт; 2) група людзей, аб’яднаных ддя выканаіпія пэўнай рабо гы (напр. п. геолагаў); 3) пэўная коль-
    касць прадметаў, тавару (налр. п. дзіцячага адзення); 4) састаўная частка шматгалосага музычнага твора, якая выконваецца адным спеваком або адным інструментам; 5) гульня да пэўнага выніку (напр. шахматная п.).
    ПАРТЭНАГАНІЯ (ад гр. parthenos = нявінніца + -ганія) — размнажэнне за кошт неаплодпеных зародкавых клетак.
    ПАРТЭНАГЕНЕЗ (ад гр. parthenos = нявінніца + -генез) — форма размнажэння, пры якой жаночыя палавыя клеткі развіваюцца без апладнення (характэрна для насякомых, некаторых ніжэйшых раслін).
    ПАРТЭНАКАРШЯ (ад гр parthenos = нявінніца + karpos = плод) — утварэнне пладоў на расліне без апладпення.
    ПАРТЭР (фр. parterre, ад par = па + terre = зямля) — 1) ніжні паверх глядзельнай залы ў тэатры або кінатэатры з месцамі ддя публікі; 2) адкрытая частка парку, аформленая газонамі, кветнікамі, вадаёмамі, фантанамі; 3) сп. становіпгча барца, калі ён стаіць на калепях і абапіраеіхца на дыван рукамі.
    ПАРТЭСНЫ (ад лац. pars, -rtis = частка) — шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне).
    ПАРУС (гр. pharos) — 1) умацаваны намачце кавалак моцнай тканіны, які надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна; 2) верхні, самы буйны пялёстак у кветак бабовых раслін; 3) архіт. трохвугольнае сферычнае скляпенне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
    ПАРУЧНІК (ітольск. porucznik) — малодшае афіцэрскае званне ў ар-
    міі царскай Расіі, а таксама ў арміях Польшчы і некаторьіх ііішых славянскіх краін.
    ПАРФІР (гр. porphyreos = пурпуровы) — вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам.
    ПАРФІРА (гр. porphyra) — 1) пурпуровая мантыя манарха; 2) род чырвоных марскіх водарасцей.
    ПАРФІРЫДЫУМ (н.-лац. рогphyridium) — аднаклетачная або каланіяльная чырвоная водарасць класа бангіевых, якая пашырана на глебе і розных наземных субстратах, пераважна ў прэсных вадаёмах.
    ПАРФІРЬІНЫ (гр. porphyreos = пурпуровы) — пігменты, якія пашыраны ў жывой прыродзе (напр. гемаглабін, хларафіл).
    ПАРФІРЬІТ (гр. porphyrites = падобны да пурпуру) — магматычная горная парода, у якой вялікія крыдггалі плагіяклазу або піраксену змяшчаюцца ў дробназярністай масе гэтых жа мінералаў і хларытызаванага шкла.
    ПАРФОРС (фр. par force = сілай) — калючы ашыйнік для паляўнічых і службовых сабак.
    ПАРфбРСНЫ (ад парфорс), п а е паляванне — паляванне з гопчымі сабакамі; п а я я з д a — верхавая язда з акрабатычнымі практыкаваннямі ў цырку, a таксама па штучным следзе звера ў полі.
    ПАРФЎМА (фр. parfum = прыемны пах) — касметычныя сродкі (духі, адэкалон, пудра і інш).
    ПАРФУМЕР (фр. parfumeur, ад parfum = прыемпы пах) — работ-
    нік парфумернай вытворчасці, a таксама прадавец касметычных тавараў.
    ПАРФУМЕРЫЯ (фр. parfumerie, ад parfum = прыемны пах) — 1) вырабы, якія прымяняюцца для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя сродкі (духі, адэкалон, пудра, туалетная вада і інш.); 2) галіна прамысловасці, якая займаецца вытворчасцю такіх вырабаў.
    ПАРЦЫЁН (фр portion, ад лац. portio, -onis = частаа) — колькасць прадуктаў харчавання на які-н. тэрмін (напр. п. аўса для каня).
    ПАРЦЫЯЛЫіЫ (с.-лац. partia­lis) — частковы, які складае частау чаго-н.
    ПАРЦЬЕ (фр. portier, ад porte = дзверы) — служачы, які выдае ключы, прымае пошту ў вестыбюлі гасцініцы.
    ПАРЦЬ^РА (фр. portiere) — занавеска з цяжкай тканіны на акне або дзвярах.
    ПАРЦЭЛА (фр. рагсеііе, ад лац. particula = часцінка, невялікая доля) — невялікі зямельны ўчастак, які знаходзіцца ў прыватным карыстанні.
    ПАРЦЭЛЯВАЦЬ (фр. parceller) — дзяліць зямлю на малыя ўчаспгі, парцэлы.
    ПАРЦЭЛЙЦЫЯ (ад фр. parceller = дзяліць на дробныя часцінкі) — падзел зямлі на дробныя ўчасткі.
    ПАРЧА (перс. рагса) — узорыстая тааніна з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным утокам.
    ПАРЫЕТАЛЬНЫ (лац. parietalis = насценны) — анапі. які паказвае на цесную сувязь якога-н. анатамічнага ўтварэння са сценкай пэў-