• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПАНСО (фр. ponceau = ярка-чырвоны) — група штучных кіслотных фарбавальнікаў для фарбавання воўны і шоўку ў чырвоны колер.
    ПАНСПЕРМІЯ (ад пан+ спермг) — гіпотэза аб паўсюдпым
    П	
    распаўсюджванні ў Сусвеце зародкаў жывых істот.
    ПАНТАГРАфіЯ (ад гр. pan, -ntos = усё + -графія) — павелічэнне або памяшпэнне малюнка, карты, выкананае пры дапамозе пантографа.
    ПАНТАДОНТЫ (н.-лац. pantodonta) — атрад вымерлых капытных, якія дасягалі памераў невялікага насарога; жылі ў палеагене.
    ПАНТАКРАтАР (гр. pantokrator = усеўладца) — паясное адлюстраванне Хрыста, які трымае Евангелле ў левай руцэ і благаслаўляе правай.
    ПАНТАКРЫН (ад панты + гр. krino = аддзяляю) — лячэбны танізуючы сродак, які здабываецца з пантаў.
    ПАНТАЛОНЫ (іт. pantaloni, ад Pantalone = імя камічнага персанажа італьянскіх народных камедый) — 1) частка жаночай бялізны, якая пакрывае ніжнюю частку тулава ад пояса да каленяў; 2)уст. штаны.
    ПАНТАМІМ (гр. pantomimos = які ўсё пераймае) — 1) танцавальная сцэна ў старажытнарымскім тэатры, якая перадавала змест дзеяння і эмоцыі персанажаў пры дапамозе мімікі, жэстаў, пластьікі; 2) акцёр, які выконваў такую сцэну.
    ПАНТАМІМА (гр. pantomimos = які ўсё пераймае) — тэатральны спекгакль, у якім змест сцэн перадаецца не словамі, а жэстамі, мімікай, пластычнымі рухамі.
    ПАНТАНЁР (фр. pantonnier) — ваеннаслужачы інжынерных войск, спецыяліст па навядзенню пантонных мастоў.
    ПАНТАГібдЫ (ад гр. pan, -ntos = усё + -поды) — клас марскіх драпежных жывёл з 4—6 парамі хаджалых ног; марскія павукі.
    ПАНТАЛбн (ад гр. pan, -ntos = усё + opion = oniu) — сумесь салянакіслых солей алкалоідаў опія, якая змяшчае каля 50 % марфіну.
    ПАНТАРЫМ (ад гр. pan, -ntos = усё + фр. rime = рыфма) — верш, усе радкі якога спалучаны пантарыфмай.
    ПАНТАРЬІФМА (ад гр. pante = праз + рыфма) — рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша.
    ГІАНТАТЭНАВЫ (ад гр. pantothen = адусюль); п а я к і с л a т a — вітамін групы В, які ў клетках жьпзёл і раслін уваходзіць у склад кафермента А, пгго ўдзельнічае ў многіх працэсах абмену рэчываў.
    ПАНТАТЭРЫІ (н.-лац. pantotheгіа) — падклас вымерлых млекакормячых, якія жылі ў мезазоі', насякомаедныя.
    ПАНТАфАгі (ад гр. pan, -ntos = усё + фагі) — арганізмы, здольныя жывіцца самым разнастайным кормам; усёедныя жывёлы (параўн. паліфагі).
    ПАНТАФАГІЯ (ад гр. pan, -ntos = усё + -фагія) — усёеднасць (параўн. паліфагія) .
    ПАНТАЦЫД (ад гр. pan, -ntos = усё + -цыд) — бактэрыцыдны прэпарат, які выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі ран, інструментаў, вопраткі.
    ПАНТОГРАФ (ад гр. pan, -ntos = усё + -граф) — 1) прыбор для капіравання чарцяжоў, карт, планаў
    у другім манггабе; 2) рухомы токапрыёмнік на даху электравоза або маторнага вагона для зняцця току з кантактаага проваду.
    ПАНТОМЕТР (ад гр. pan, -ntos = усё + -метр) — лёгкі вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца пры тапаграфічнай здымцы.
    ПАНТОН (фр. ponton, ад лац. pons, -ntis = мост) — пласкадоннае судна, якое служыць апорай для часовага моста, а таксама плывучы мост, збудаваны на такіх суднах.
    ПАНТОФЛІ (польск. pantofle < ням. Pantoffel, ад іт. pantofola) — лёгкія неглыбокія піуфлі.
    ПАНТЫ (манг. pant) — маладыя, неакасцянелыя рогі высакародных або плямістых аленяў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лекавьіх сродкаў.
    ПАНТЫФІКАТ (лац. pontificatus) — улада, дзейнасць і перыяд праўлення папы рымскага.
    ПАНТЬІФІКІ (лац. pontifices) — члены вышэйшай жрэчаскай калегіі ў Стараж. Рыме.
    ПАНТЭІЗМ (ад пан+ гр. theos = бог) — філасофскае ідэалістычнае вучэнне, якое атаясамлівае навакольную рэчаіснасць з богам (параўн. дэізм, тэізм).
    ПАНТЭбн (лац. Pantheon, ад гр. pantheion) — 1) храм, прысвечаны ўсім багам, у старажытных грэкаў і рымлян; 2) манументальны будынак, прызначаны для пахавання выдатных дзеячаў.
    ПАНТЭРА (польск. pantera, ад гр. panther) — тое, што і леапард.
    ПАНУС 1 (лац. pannus = кавалачак тканіны) — запаленне раіавіцы вока, што выклікаецца часцей за ўсё трахомай.
    ПАНУС 2 (н.-лац. panus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце на драўніне, сухіх або жывых галінках пераважна лісцевых дрэў.
    ПАНХАКС (н.-лац. panchax) — рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах Іпдыі, ШрыЛанка, Малайскага архіпелага; вядома як акварыумная.
    панхраматызАцыя (ад пан+ гр. chroma, -atos = фарба, колер) — павелічэнне колераадчувальнасці фатаграфічнай эмульсіі ўвядзеннем у яе сенсібілізатараў, якія робяць эмульсію ўспрымальнай да прамянёў любога колеру (параўн. артахраматызацыя').
    ПАНХРАМАТЬІЧНЫ (ад пан+ храматычны) — які мае павышаную адчувальнасць не толькі да ультрафіялетавых, фіялетавых і cinix прамянёў, але і да зялёных, жоўтых і чырвоных (напр. п-ая фотаплёнка).
    ПАНЦЁР (фр. ponte) — той, хто робіць стаўку супраць банка ў картачнай гульні.
    ПАНЦІРАВАЦЬ (фр. ponter) — рабіць стаўку супраць банка ў картачнай гульні.
    ПАНЦЫР (с.-в.-ням. panzier, ад ст.-фр. рапсіег) — 1) спецыяльнае адзенне з пераплеценых металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі тулава ад удараў халоднай зброі; 2) металічная абшыўка ваенных караблёў, бронепаяздоў; 3) цвёрдае покрыва ў чарапах, кракадзілаў, ракаў.
    ПАНЦЮРКІЗМ (ад пан+ тур. turk = турак) — дактрына турэцкіх буржуазна-памешчыцкіх колаў, якая прапагандуе аб’яднанне пад
    уладай Турцыі ўсіх народаў, што гавораць на цюркскіх мовах.
    ПАНЧбХА (польск. ponczocha, ад с.-в.-ням. puntschuoch) — выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на нагу і заходзіць за калена.
    ПАНЭЛЬ (ням. Paneel) — 1) плоская пліта завадскога вырабу як частка сцяны будынка; 2) драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшкаяні; 3) частка электрычнага шчыта, пульта кіравання, прыбора, на якой размешчана сігнальная, кантрольная, вымяральная і іншая апаратура; 4) тое, што і тратуар.
    ПАНЭНДЭМІКІ (ад пан+ эндэмікі) — віды (роды, сямействы і інш.) раслін і жывёл, якія жывуць на ўсім зямным шары.
    ПАПА (ад лац. papa, ад гр. pappas = бацька) — галава рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан.
    ПАПАВЕРЬІН (ад лац. papaver = мак) — алкалоід, які змяшчаецца ў опіуме', выкарыстоўваецца ў медыцыне як сродак, што супакойвае боль і расшырае сасуды.
    ПАПАШ (н.-лац. рараіпа, ад ісп. papaya = палайя) — раслінны фермент, які каталізуе гідроліз бялкоў, пептыдаў, амідаў і складаных эфіраў.
    ПАПАЙЯ (ісп. papaya) — дрэва сям. папайевых з ядомымі пладамі, што па форме нагадваюць дыню; вырошчваецца ў тропіках; з малочнага соку няспелых пладоў гэтага дрэва атрымліваюць папаін.
    ПАПАЛАНЫ (іт. ророіапі) — гандлёва-рамесніцкія слаі гарадоў
    Паўн. і Сярэд. Італіі ў 12—16 ст., аб’яднаныя ў цэхі
    ПАПАтЛчЫ (іт. рарра = кусае + tace = моўчкі) — вострае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ўкусамі маскітаў і пашырана ў тропіках і субтропіках; маскітная ліхаманка.
    ПАЛАХА (азерб. papag) — высокая футравая шапка.
    ПАІГЁ-МАШЭ (фр. papier mache = жаваная папера) — папяровая маса, змешаная з клеем, крухмалам, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы.
    ПАПЁРА (польск. papier, ад гр. papyros) — 1) матэрыял для пісьма і іншых мэт, выраблены з раслінпых валокнаў (напр. пісчая п., газетная п ); 2) афіцыйны пісьмовы дакумент (напр. канцылярскія паперы).
    ПАПІЗМ (польск. papizm, ад с,лац. papismos) — 1) рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы; 2) каталіцызм.
    ПАШЛОМА (ад лац. papilla = сасок + -ома) — дабраякасная пухліна, якая развіваецца з тканак скуры або слізістых абалонак і мае выгляд сасочкападобнага новаўтварэння.
    ПАГПЛЫ (лац. papilla = сасок) — разнастайныя адросткі, якія ўтвараюцца ў розных жывёл на розных органах.
    ПАПІЛЬЁТКА (фр.раріііоіе) — кавалачак паперы або тканіны, на які накручваюць пасмы валасоў пры халоднай завіўцы.
    ПАГШІЯРНЫ (ад лац. papilla = сасок); п н ы я л і н і і — рэль-
    ефныя лініі на далонях, падушачках пальцаў, падэшвах ног чалавека і малпаў; застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго жыцця і строга індывідуальныя, на чым заснавана дактыласкапія.
    ПАШРАЛОПЯ (ад папірус + -логія) — дапаможная гістарычная дысцыпліна (адгалінаванне палеаграфіі), якая займаецца вывучэннем старажытных папірусаў.
    ПАШРУС (лац. papyrus, ад гр. papyros) — 1) водная травяністая расліна сям. асаковых з тоўстымі сцёбламі і буйнымі каласковымі суквеццямі, папіыраная ў трапічнай Афрыцы; 2) матэрыял для пісьма са сцяблін гэтай расліны, які вырабляўся егіпцянамі і нппымі народамі ў старажытнасці, a таксама рукапіс на такім матэрыяле.
    ПАШСТ (польск. papista, ад фр. papiste) — прыхілыіік папізму ПАПЛІН (фр. popeline, ад іт. рораііпо = папскі) — шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочпым рубчыкам.
    ПАПРЫКА (вепг. paprika, ад гр. ререгі = перац) — плады стручковага перцу жоўтаіа, зялёнага, чырвонага колеру.
    ПАПУГАЙ (тур. papahan, ад ар. babaha) — трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову.
    ПАПУЛА (лац. papula = прышч) — цвёрды вузялок на скуры або слізістай абалонцы, які ўтвараецца пры раздражнешіі, захворванпях.
    ПАІТУЛІЗМ (ад лац. populis = народ) — 1) французская літаратур-
    ная школа пач. 20 ст., якая дэкларуючы рэалістычнае адлюстраванне быту гарадской і сельскай беднаты, стала фактычна разнавіднасцю натуралізму; 2) паддобрыванне да народных мас, заснаванае на легкаважных абяцаннях, дэмагагічных лозунгах.
    ПАПУЛІСТ (ад папулізм) — 1) член фермерскай партыі ў ЗША канца 19 ст., якая патрабавала надзялення пасяленцаў зямлёй за кошт карпарацый, зніжэння падаткаў, неабмежаванай чаканкі манет; 2) дзеяч, які паддобрываецца да народных мас.
    ПАПУЛЯРНАСЦЬ (ад папулярны) — 1) агульнадаступнасць, зразумеласць выкладу; 2) шырокая вядомасць, прызнанне грамадскасцю.
    ПАПУЛЯРНЫ (лац. popularis = народны) — 1) агульнадаступны, зразумелы ўсім па прастаце, выразнасці выкладу, адлюстраванпя і г.д. (напр. п-ая брашура, п-ая музыка); 2) шырока вядомы, прызнаны; распаўсюджаны (напр. п. кінаартыст, п-ая песня).
    ПАПУЛЯРЫ (лац. populares, ад populus = народ) — палітычныя групоўкі ў Стараж. Рыме, якія выражалі інтарэсы плебеяў, змагаліся супраць аптыматаў.
    ПАПУЛЯРЫЗАТАР (ад папулярызацыя) — чалавек, які займаецца папулярызацыяй чаго-н.