• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПАЎЛОЎШЯ (н.-лац. paulowша) — лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае пераважна ва Усх. Азіі; у Еўропе вырошчваецца як дэкаратыўнае.
    ПАЎНДАЛЬ (англ. poundal) — адзінка сілы ў сістэме аяглійскіх мер, роўная 0,138255 ньютана.
    ПАЎПЕР (лац. pauper = бедны) — кніжн. бядняк, пазбаўлены сродкаў для існавання.
    ПАЎПЕРЫЗАЦЫЯ (ад лац. pau­per, -eris = бедны) — кніжн. масавае збядненне працоўных.
    ПАЎПЕРЬІЗМ (ад лац. pauper, -eris = бедны) — кніжн. галеча, жабрацгва.
    ПАЎРАІібдЫ (н.-лац. pauropoda) — падклас мнаганожак, пашыраны амаль ва ўсіх геаграфічных зонах, акрамя пустынь і тундры.
    ПАЎШАЛЬНЫ (ням. pauschal) — узязы ў цэлым, цалкам; п-ая с у м a — агульная сума без дыферэнцыравашія на яе састаўныя часткі.
    ПІФАС (гр. pathos = пачуццё, страсць) — уздым, запал, энтузіязм; п. творчасці — страсны тон размовы, літаратурнага твора.
    ПАХІГНАТА (н.-лац. pachygnatha) — павук сям. тэтрагнагавых, які жызе ў паніжаных месцах, на берагах вадаёмаў, у імху, пад камянямі, на траве і кустах.
    ПАХІДЭРМІЯ (гр. pachydermia = таўстаскурасць) — паталагічнае патаўшчэнне скуры, слановасць.
    ПАХІДЭРМЫ (гр. pachydermos = таўстаскуры) — таўстаскурыя жывёлы.
    ПАХПСАРГЙН (ад гр. pachys = вялікі, спелы + karpos = плод) — алкалоід, які змяшчаеода ў некаторых раслінах, напр. у сафоры; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    ПАХПСЛАДбн (н.-лац. pachycladon) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. трэйбарыевых, якая трапляецца ў ппанктоне асобных прэсных вадаёмаў.
    ПАХІМЕШНГІТ (ад гр. pachys = моцны + менінгіт) —■ запаленне цвёрдай абалонкі галаўнога і спіннога мозгу.
    ПАХШбдЫ (гр. pachypus, -odos = таўстаногі) — таўстаяогія жывелы.
    ПАХІСТОЗ (ад гр. pachys = моцны + osteon = косць) — патаўшчэнне касцей і адначасовае пацяжэнне іх за кошт разрзстання кампактнай тканкі, якое ўласціва водным жывёлам.
    ПАХГГбСА (ісп. pajitas = саломінкі) — тоненькая папяроса з тытуню, загорнутага ў ліст кукурузы.
    НАХІЦЭФАЛІЯ (ад гр. pachys = моцны + -цэфалія) — галава з моцнай пляскатасцю патыліцы.
    ПАЦЕРЫ (польск. pacierz, ад лац. pater = бацька) — малітва.
    ПАЦПІА (іт. patina) — налёт зеленавата-карычпевага колеру, што ўтвараецца на паверхпі прадметаў з медзі і бронзы ў выніку акіслення пад уздзеяннем часу або ствараецца ппучна.
    ПАЦШІРАВАЦЬ (фр. patiner) — выклікаць з’яўленне паціны, наносіць паціну.
    ПАЦІР (гр. poter = чаша) — літургічны сасуд у выглядзе чашы на высокай ножцы для асвячэння віна і прыняцця прычасця.
    ПАЦЫЁНТ (лац. patiens, -ntis = які пакутуе) — хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.
    ПАЦЫФІЗМ (ад лац. pacificus = прымірэнчы) — антываенны рух, прыхільнікі якога выступаюць супраць усякіх войн незалежна ад іх характару і мэты і настойваюць на неабходнасці мірнага вырашэння канфліктаў паміж краінамі і народамі.
    ПАЦЬІФЖАЦЫЯ (лац. pacificatio = уціхаміранне) — кніжн. падаўленне карнымі мерамі паўстання народнага хвалявання.
    ПАЦЫФІСТ (фр. pacifiste, ад лац. pacificus = міратворчы) — прыхільнік пацыфізму.
    ПАЦЯРЫК (гр. Paterikon, ад pater = бацька) — кніга, якая змяшчае жыція святых і павучанні рэлігійнага зместу.
    ПАЧУЛІ (англ. patchouli, ад інд. pakku = зялёны + ііаі = лісток) — 1) невялікая расліна сям. губакветных з пахучым лісцем і дробпымі белымі або фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў тропіках; 2) эфірны алей з вельмі моцным пахам, атрыманы з лісцяў гэтай расліны.
    ПАША (тур. paSa) — тытул выпгэйшых ураднікаў у султанскай Турцыі.
    ПАШАЛЬІК (тур. pasalik) — правінцыя або вобласць у султанскай Турцыі, якою кіраваў natua.
    ПАШПАРТ (польск. paszport < фр. passeport, ад passe = праход + port = гавань) — 1) афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які засведчвае асобу яго ўладальніка; 2) пасведчанне з асноўнымі звесткамі аб якой-н. машыне, абсталяванні (напр. тэхнічны п. аўтамабіля).
    ПАІШІАРТЬІЗАЦЫЯ (ад пашпарт) — увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі. ПАШТАЛЬЁН (фр. postilion) — паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам.
    ПАШТАМТ (ням. Postamt) — прадпрыемства, якое ажыццяўляе ўсе віды папгговай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі.
    ПАШТМАЙСТАР (ням. Postmei­ster) — гіст. кіраўнік паштовай канторы.
    ПАШТЭТ (польск. pasztet, ад ням. Pastete) — страва з мясных, рыбных прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану (напр. пячоначны п ).
    ПАЭЗІЯ (гр. poiesis = творчасць) — 1) мастацкая, пераважна вершаваная творчасць, а таксама творы, напісаныя верпіаванай мовай; 2) сукупнасць вершаваных твораў якога-н. народа, паэта, часу; 3) перан. што-н. прьігожае, узвышанае.
    ПАЭМА (гр. роіета = тварэнне) — 1) вялікі вершаваны твор з апавядальным або лірычным сюжэтам; 2) муз. невялікая інструментальная п’еса свабоднай будовы лірычнага ці лірыка-апавядальнага характару.
    ПАЭТ (лац. poeta, ад гр. poietes = тварэц, аўтар) — 1) пісьменнік, які
    працуе ў жанры паэзіі, аўтар вершаваных твораў; 2) перан. чалавек узвышанай, паэтычнай натуры.
    ПАЭТЫЗАВАЦЬ (фр. poetiser, ад лац. poeta < гр. poietes = тварэц, аўтар) — выражаць што-н. паэтычнымі сродкамі, падаваць у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрымаць паэтычна каго-н., піто-н. ПАЭТЫЗАЦЫЯ (фр. poetisation, ад лац. poeta < rp. poietes = тварэц, аўтар) — адлюстравапне, паказ чаго-н. паэтычнымі сродкамі, у паэтычным, узнёслым выглядзе, з ідэалізацыяй; успрыняцце паэтычна каго-н., чаго-н.
    ПАЭТЫКА  — 1) раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і прыёмы паэтычнай творчасці (напр. п. жанра); 2) паэтычная манера, уласцівая паэту, літаратурнаму напрамку (напр. п. Я.Купалы, п. рамантызму).
    ПАЭТЫЧНЫ (гр. poietikos) — 1) які мае адносіны да паэзіі (напр. п. зборнік); 2) поўны хараства, прыгажосці (напр. п. пейзаж); 3) надзелены ўзвышаным пачуццём да прыгожага (напр. п-ая натура).
    ПАЭТЭСА (фр. poetesse) — жанчына-паэт.
    ПАЯДЬІНАК (польск. pojedynek) — 1) узброеная сутычка двух праціўнікаў, дуэль; 2) спартыўная барацьба двух праціўнікаў; 3) наогул барацьба з кім-н., чым-н. (напр. п. са стыхіяй).
    ПАЯЦ (іт. pagliaccio = сяннік, ад paglio = салома) — 1) камічны персанаж старадаўняга народнага італьянскага тэатра; 2) кпоун у цырку, балагане; 2) перан. чалавек, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоун.
    П’Е (ісп. ріе = фут) — адзінка даўжыні ў некаторых краінах Лац. Амерыкі, Іспаніі, Бельгіі, роўная ад 27,83 да 32,48 см.
    ПЕАН (гр. раіап) — 1) хвалебны гімн у старажытнагрэчаскай паэзіі; 2) тое, што і пеон .
    ПЕАНАЖ (фр. peonage < ісп. peonaje, ад peon = найміт) — сістэма кабальнай, паўпрыгонніцкай залежнасці селяніна, парабка ад землеўласніка ў некаторых краінах Лац. Амерыкі.
    ПЕБРЫНА (фр. pebrine, ад лац. piper = перац) — інвазійная хвароба тутавага шаўкапрада.
    ПЕГАС (гр. Pegasos, ад pege = крыніца) — 1) казачны крылаты конь у старажытнагрэчаскай міфалогіі, з-пад капыта якога пачала біць цудоўная крыніца, адкуль чэрпалі натхненне паэты; 2) перан. сімвал паэтычнай творчасці, натхнепня (асядлаць пегаса).
    ПЕГМАТЫТ (фр. pegmatite, ад гр. pegma, -atos = моцная сувязь) — буйназярністая магматычная горная парода, якая залягае ў выглядзе жыл, лінзаў, гнёздаў і з’яўляецца крыніцай здабывання палявых шпатаў, слюды, рэдкіх элементаў і каштоўных камянёў.
    ПЕДАБІЯЛОГІЯ (ад гр. pedon = грунт + біялогія) — раздзел глебазнаўстаа, які вывучае арганізмы, што насяляюць глебу.
    ПЕДАГАГІЧНЫ (гр. paidogogikos) — 1) які мае выхаваўчае значэнне, адпавядае правілам педагогікі (напр. п-ая літаратура); 2) які мае адносіны да педагога, прызначапы для падрыхтоўкі педагогаў (напр. п-ая дзейнасць, п-ае вучылішча).
    ПЕДАГАМІЯ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -гамія) — палавы прапрс у караняножак, пры якім адна асобіна дзеліцца на дзве часткі і даччыныя клеткі зноў зліваюцца, утвараючы зіготу.
    ПЕДАГЕНЁЗ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -генез) — спосаб размнажэнпя некаторых беспазваночных жывёл, пры якім у лічынак развіваюцца неаплодненыя яйцаклеткі, якія даюць пачатак новаму пакаленню (параўн. неатэнія).
    ПЕДАГОГ (лац. paedagogus, ад гр. paidogogos) — асоба, занятая выкладчыцкай і выхаваўчай працай.
    ПЕДАГОПКА (гр. paidogogike) — навука аб выхаванні чалавека.
    ПЕДАЛІНГВІСТЫКА (ад гр. pa­is, -idos = дзіця + лінгвістыка) — раздзел лінгвістыкі, які вывучае мову дзяцей.
    ПЕДАЛОГІЯ1 (ад гр. pais, -idos = дзіця + -логія') — навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.
    ПЕДЛЛОГІЯ2 (ад гр. pedon = грунт + -логія) — навука аб глебе; глебазнаўства.
    ПЕДАЛЬ (фр. pedale, ад лац. pedalis = нажны) — 1) нажны рычаг у розных механізмах і ўстройствах (у станку, веласіпедзе, аўтамабілі і г.д ); 2) рычажнае ўстройства, якое прыводзіцца ў дзеянне нагамі, у аргане, фісгармоніі, фартэпіяна і інш. (параўн. мануал).
    ПЕДАМАРФОЗ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -марфоз) — прыпадабненне дарослага арганізма да яго
    лічынкавай формы; сустракаецца ў некаторых кляшчоў, насякомых.
    ПЕДАНТ (фр. pedant, ад іт. pedante = літар. настаўнік, педагог) — той, хто заліпше строга прытрымліваецца дробязных, фармальных патрабаванпяў у чым-н.
    ПЕДАНТЫЗМ (фр. pedantisme, ад pedant < іт. pedante = настаўнік, педагог) — празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым-н.
    ПЕДАНТЫЧНЫ (ад педант) — строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратаы.
    ПЕДАТРЫБ (гр. paiditribes, ад pais = дзіця + tribo = трэнірую) — настаўпік гімнастыкі ў палестры.
    ПЕДАФІЛІЯ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -філія) — палавая цяга да дзяцей як разнавіднасць палавой ненармальнасці.
    ПЕДАЦЭНТРЬІЗМ (ад гр. pais, -idos = дзіця + цэнтр') — прынцып некаторых педагагічных сістэм, які адмаўляе сістэматычнае навучанне і выхаванне дзяцей па вучэбных праграмах і цвёрдаму раскладу і патрабуе арганізацыі заняткаў толькі па жаданню і інтарэсах дзяцей.
    гйджэнт (англ. pageant) — перасоўная сірна ў выглядзе вялікай павозкі ў сярэдневяковым тэатры. ПЕДбЛАГ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -лаг) — спецыяліст у галіне педалогіі.
    ПЕДОМЕТР (ад лац. pes, pedis = нага + -метр) — прыбор у выглядзе кішэннага гадзінніка, якім вымяраюць адлегласць у кроках; крокамер.
    П’ЕДРА (ісп. piedra = камень) — тое, пгго і трыхаспарыя.
    ПЕДЫКУЛЁЗ (ад лац. pediculus = вош) — мед. вашывасць.