• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    -ПЛАСТЫКА (гр. plastike = лепка, скульптура) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з аднаўленчай хірургіяй.
    ПЛАСТЫЛІН (ням. Plastilin, ад гр. plastos = вылеплены) — незасыхаючая маса з воску, гліны і інпі. для лепкі розных фігур.
    ПЛАСТЫР  — 1) нанесеная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў; 2) прыстасаванне са спецыяльнай парусіны, якім часова латаюць прабоіны на судне.
    ПЛАСТЫФПСАТАРЫ (ад гр plastikos = пластычны + лац. facere
    = рабіць) — рэчывы, якія ўводзяцца ў склад пластмас, рызін, лакаў, фарбаў, клеяў для павышэння іх пластычнасці і эластычнасці.
    ПЛАСТЫФІкАцЫЯ (ад гр. plastikos = пластычны + -фікацыя) — працзс насычэння палімерных матэрыялаў пластыфікатарам.
    ПЛАСТЬІЧНЫ (гр. plastikos) — 1) які адносіцца да пластыкі, вызначаецца гарманічнасцю, грацыёзнасцю (напр. п-ае мастацгва, п-ыя рухі); 2) здольны пад ціскам змяняць сваю форму, не ломкі (напр. п-ыя матэрыялы); 3) звязаны з перасадкай скуры (напр. п-ая аперацыя).
    ПЛІТА (фр. plat = плоскі) — пласціна з электраізаляцыйнага матэрыялу дпя ўстаноўкі і злучэння электраі радыёэлементаў радыёэлектроннага або электратэхнічнага ўстройства.
    ПЛАТАН (лац. platanus, ад гр. platanos) — вялікае лістападнае дрэва сям. платанавых з шырокім лісцем, пашыранае ў Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і Еўразіі (ад Усх. Міжземнамор’я да Індакітая); адзін з відаў — чынара.
    ПЛАТАНІЗМ [ад гр Platon = імя старажытнагрэчаскага філосафа (427—347 да н.э.)] — 1) ідоалістычнае філасофскае вучэнне старажытнагрэчаскага філосафа Платона і яго паслядоўнікаў, заснаванае на тым, пгго рэальны зменлівы свет прыродпых рэчываў з’яўляецца толькі слабым адлюстраваннем нязменнага свету вечных ідэй; 2) адсутпасць пачуццёвасці, чыста духоўная цяга да чаго-н.; 3) перан. адсутнасць якіх-н. практычных мэт, нерэальнасць.
    'ПЛАТАНІЧНЫ (ад платанізм) — 1) філас. які мае адносіны да платанізму; 2) заснаваны на духоўнай цязе, пазбаўлены пачуццёвасці (напр. п-ае каханне); 3) чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.
    ПЛАТб (фр. plateau, ад plat = плоскі) — невысокае ўзвышша з роўнай паверхняй або раўніна, узнятая над узроўнем мора на 200 м і вьппэй.
    ПЛАТФбРМА (фр. plate-forme = плоская форма) — 1) роўная пляцоўка на чыгуначнай станцыі для пасадкі людзей у вагоны, пагрузкі; 2) таварны вагон без даху з нізкімі бартамі; 3) геал. адна з глыбінных структур зямной кары, якой уласціва малая інтэнсіўнасць тэктанічных рухаў (параўн. геасінклінальУ, 4) праграма дзеянняў якой-н. партыі, групы, арганізацыі.
    ПЛАТЫБАЗАЛЬНЫ (ад гр. pla­tys = плоскі + basis = аснова) — з піырокай асновай, напр. чэрап у кругларотых, многіх рыб, земнаводных, змей і млекакормячых.
    ПЛАТЫБЕЛОДАН (ад гр. platys = плоскі + belone = іголка + odus, odontos = зуб) — хобатная жывёліна міяцэнавай эпохі, ніжнія сківіцы якой разам з біўнямі зрасталіся ў адно ўтварэнне накшталт вялікай плоскай лыжкі.
    ПЛАТЫІц>ЫЙ (н.-лац. platygyrium) — лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які трапляецца на ствалах і галінах лісцевых дрэў, гнілой драўніне, камянях.
    ІІЛАТЫЁПСЫ (ад гр. platys = плоскі + ops = воблік) — выкапнёвыя земнаводныя з групы лабірынпіадонтаў, якія жылі ў папеазоі.
    ПЛАТЫЗМЛТЫЯ (н.-лац. piatismatia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце на ствалах і галінах хвойных і лісцевых дрэў, часам на імшыстых валунах.
    ПЛАТЫКЛАДУС (н.-лац. platy cladus) — вечназялёная кустовая хвойная расліна сям. кіпарысавых з плоскай ігліцай, пашыраная ў Ki­Tai, Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ПЛАТЫМдНАС (н.-лац. platymonas) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў саланаватых і прэсных вадаёмах.
    ПЛАТЫНАТРОН (ад гр. platyno = расшыраю + -трон) — электравакуумны прыбор магнетроннага тыпу для ўзмацнення і генерыраванпя электрамагнтгых ваганняў звышвысокай частаты (параўн. амплітрон').
    ПЛАТЫСАЛЕШТЫ (н.-лац. ріаtysolenites) — выкапнёвыя кольчатыя чэрві сям. серпулідаў, якія жылі ў перыяд кембрыю.
    ПЛАТЫФІЛШ (ад гр. platys = плоскі + phyllon = ліст) — лекавы прэпарат, сасударасшыральны і болесуціпіальны сродак.
    ПЛАТЫЦ^ЛЬНЫ (ад гр. platys = плоскі + koiloma = паглыбленне) — плоскаўвагнуты, напр. пазванок у млекакормячых.
    ПЛАТЫЦЭРЫУМ (н.-лац. platyсегішп) — вечназялёная папараць з доўгім рассечаным лісцем у дробных белых лусачках, пашыраная ў трапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
    ПЛАТЫЦЭФАЛІЯ (ад гр. platys = плоскі + -цэфалія) — плоскагаловасць, слабое развіодё чэрапа ў вьппыню.
    ПЛАФбн (фр. plafond = столь) — 1) закрыты абажур на столі для электрычных лямп; 2) размаляваная або з вылепленымі ўпрыгожаннямі столь; твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё якога-н. памяшкання.
    ПЛАЦДАРМ (фр. place d’armes = плошча для войск) — 1) прастора, мясцовасць, на якой рьіхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя; 2) перан. зыходны пункт чаго-н.
    ПЛАЦІНА (ісп. platina, ад plata = срэбра) — высакародны метал шаравата-белага колеру, які выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, радыётэхніцы і інш.
    ПЛАЦІНАТЬІІІІЯ (ад плаціна + -тыпія) — спосаб фатаграфавання на солях плаціны.
    ПЛАЦКАРТА (ням. Platzkarte, ад Platz = месца + Karte = білет) — білет з правам на пэўнае месца ў вагоне поезда.
    ПЛАЦ-ПАРАД (ад ням. Platz = пляц + парад) — уст. пляцоўка для ваенных вучэнняў, парадаў.
    ПЛАЦ^БА (лац. placebo = спадабаюся) — лекавая форма, якая змяшчае нейтральныя рэчывы.
    ПЛАЦЭНТА (лац. placenta = ляпёшка) — 1) орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плада і матчынага арганізма; дзіцячае месца, паслед; 2) вырасты тканак у раслін, на якіх прымацоўваюцца насенныя пачат-
    кі ў завязі кветкавых раслін, спарангіі ў папарацей.
    ПЛАШКбЎТ (гал. plaatschuit, ад plaat = плоскі + schuit = лодка) — пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў унутры порта, для наводкі плывучых мастоў.
    ПЛЕАІІАЗМ (гр. pleonasmos = лішак) — стылістычны моўны зварот, у якім ужыты адназначныя або блізказначныя, часта непатрэбныя словы (напр. «натоўп людзей», «памерці смерцю»),
    ПЛЕАХРАІЗМ (ад гр. ріеоп = больш шматлікі + chroa = колер) — уласцівасць крыпггалёў некаторых мінералаў (напр. біятыту, турмаліну) выяўляць розную афарбоўку пры разглядванні іх у белым святле ў розных напрамках. ПЛЕБЁЙ (лац. plebeius = просты народ) — 1) палітычна бяспраўны чалавек з ніжэйшых класаў у Стараж. Рыме; 2) чалавек недваранскага паходжання, выхадзец з простага народа (у буржуазна-дваранскім асяроддзі).
    ПЛЕБІСЦЬІТ (лац. plebiscitum = рашэнне народа) — 1) закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў (у Стараж. Рыме); 2) усенароднае галасаванне пры рашэнні асабліва важнага для краіны пытання, рэферэндум.
    ПЛЕБС (лац. plebs = народ) — 1) клас плебеяў у Стараж. Рыме; 2) шырокія слаі гарадской беднаты ў сярэдневяковай Еўропе і пазней.
    ПЛЕД (англ. plaid) — прамавугольны кавалак шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, які выкарыстоўваецца ў якасці пакрывала, хусткі.
    ПЛЕЕР (ад англ. play = іграць) — кампактны магнітафон з навушнікамі ў асноўным для ўзнаўлення музычных запісаў.
    ПЛЕЗІАНТРАГІ (ад гр. plesios = блізкі + -антрап) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, блізкая да аўстралапітэка.
    ПЛЕЗІЯЗАЎРЫ (н.-лац. plesiosauria) — атрад вымерлых марскіх паўзуноў падкласа сінаптазаўраў, якія жылі ў мезазоі.
    ПЛЕІДЫ (н.-лац. pleidae) — сямейства вадзяных насякомых атрада паўцвердакрьшых; жывуць у стаяЧых водах, кормяцца дафніямі, астракодамі і цыклопамі.
    ПЛЕЙБбЙ (англ. playboy, ад play = гульня + boy = хлопец) — багаты малады чалавек у буржуазным грамадстве, які займаеода толькі спортам і заляцаннямі да жанчын.
    ПЛЕЙСТАСЕЙСТЫ (ад гр. pleistos = найбольш + seistos = страсянуты) — лініі на геаграфічнай карце, якія злучаюць пункты найбольшай сілы землетрасення.
    ПЛЕЙСТАЦЭН (ад гр. pleistos = найбольш + -цэн) — першая найбольш старажытная і працяглая частка антрапагену.
    ПЛЕЙСТОН (ад гр. ріеіп = плысці на судне) — сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на паверхні вады.
    ПЛЕКСІГлАс (ням. Plexiglas, ад лац. plexus = пераплецены + ням. Glas = шкло) — арганічнае празрыстае шкло, якое выкарыстоўваецца для зашклення самалётаў, аўтамабіляў і інш.
    ПЛЕКСІТ (ад лац. plexus = спляценне) — захворванне нервовых спляценняў.
    ПЛЕКТАМІЦЭТЫ (н.-лац. ріесtomycetiidae) — група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі кпейстатэцыямі', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
    ПЛЕКТАНЁМА (н.-лац. plectonema) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. плектанемавых, якая пашырана ў салёных і прэсных водах, глебе, на сценах старых будынкаў, калодзежаў, на кары дрэў.
    ПЛЕКТР (гр. plektron) — медыятар для ігры на струнных шчыпковых музычных інструментах (цытры, мандаліне, домры і інш.).
    ПЛЕНАРНЫ (п.-лац. plenarius, ад лац. plenus = поўны) — які адбываецца пры ўдаеле ўсіх членаў выбранага кіруючага органа якой-н. арганізацыі.
    ПЛЁНУМ (лац. plenum = поўнае) — сход, пасяджэнне выбранага кіруючага органа якой-н. партыі, арганізацыі ў поўным складзе.
    ПЛЕН^Р (фр. plein air = вольнае паветра) — перадача паветранага асяроддзя і натуральнага асвятлення ў творы жывапісу.
    ПЛЕНЭРЫЗМ (ад пленэр) — напрамак жывапісу, які вызначаецца імкненнем да найпраўдзівейшай перадачы прыроднага асвятлення, колеру, навакольнай атмасферы.
    ПЛЕНЭРЫСТ (фр. pleinairiste) — майстар ппенэру.
    ПЛЕРАЦЭРКОІД (ад гр. pleres = поўны + kerkos = хвост + -оід) — лічынка стужкавых чарвей на апошняй стадыі развіцця.
    ПЛЕРЭЗЫ (фр. pleureuses, ад pleurer = плакаць) — 1)_уст. белыя
    нашыўкі на рукавах і каўняры жалобнай сукенкі; 2) упрыгожанні з страусавых пёраў на жаночых капелюшах.
    ШІЕСІМЕТР (ад гр. plesso = удараю + -метр) — тонкая металічная або касцяная пласцінка, якая выкарыстоўваецца пры даследаванні ўнутраных органаў метадам прастуквання.
    ПЛЕТбРА (гр. plethore = перапаўненне) — павелічэнне агульнай масы крыві, якое адбываецца пры некаторых захворваннях.
    ПЛЕТЫЗМАГРАФІЯ (ад гр. ріеthysmos = павелічэнне + -графія) — графічны запіс змен аб’ёму органаў чалавека і жывёл пры дапамозе плетызмографа.