• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПРАДУЦ^НТ (лац. producens, -ntis = які вырабляе) — 1) краіна, якая вырабляе пэўны тавар; 2) арганізм, здольны ўтвараць арганічныя рэчывы з неарганічных.
    ПРАЕКТ (лац. proiectus = кінуты наперад) — 1) распрацаваны план стварэння чаго-н. (напр. п. самалёта, п. гідратурбіны); 2) папярэдні тэкст якога-н. дакумента (напр. п. закона); 3) задума, план.
    ПРА^КТАР (лац. proiector) — 1) аптычны апарат, які дае павялічанае адлюстраванне на экране малюіікаў або фотаздымкаў; 2) аптычная прылада для вымярэння лінейных і вуглавых памераў інструментаў, дэталей машын і інш.
    ПРАЁКЦЫЯ (лац. proiectio = кіданне наперад) — 1) перадача прасторавых фігур на плоскасці; 2) павялічанае адлюстраванне чаго-н. на экране, атрымалае аггтычным спосабам.
    ПРАЖЭКТ (фр. project, ад лац. proiectus = кінуты наперад) — непрыгодны, надуманы праект.
    ПРАЖЭКТАР (англ. projector, ад лац. proiectus = кйіуты наперад) — асвятляльны прыбор, які пры дапамозе аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок праменяў на далёкую адаегласць.
    ПРАЖЭКЦЁР (фр. projecteur, ад лац. proiectus = кінуты наперад) — той, хто займаецца складаннем нязбытных, неабгрунтаваных праектаў.
    ПРАЖЭКЦЁРСТВА (ад пражэкцёр) — захапленне нездзяйсняльнымі праектамі.
    ПРАЗАІЗМ (ад проза) — слова або выраз у паэтычным творы з дзелавой, навуковай або гутарковай мовы.
    ПРАЗАІК (лац. prosaicus) — пісьменнік, які піша прозай, стварае празаічныя творы.
    ПРАЗЕАДЫМ (лац. praseodymi­um, ад лац. prasios = светла-зялёны) — хімічны элемент, які належыць да ланпганоідаў, выкарыстоўваецца для афарбоўкі шкла, фарфору, пры вырабе спецыяльных сартоў сталі.
    ПРАЗЕКТАР (лац. prosector = які рассякае) — 1) урач патолагаанатам, які займаецца анатаміраваннем трупаў; 2) урач, які ўзначальвае празектуру.
    ПРАЗЕКТУРА (лац. prosectuга) — патолагаанатамічнае аддзяленне пры лячэбных або навучальных медыцынскіх установах.
    ПРАЗЕЛІТ (гр. proselytos = літар. прышэлец) — 1) той, хто прыняў новую веру; 2) новы і гарачы прыхільнік чаго-н.
    ПРАЗЕЛІТЫЗМ (ад гр. proselytos = які прыняў новую веру) — 1) імкненне распаўсюдзіць сваю веру, абярнуць іншых у сваю веру; 2) гарачая адданасць якому-н. вучэнню, якім-н. перакананням.
    ПРАЗЕМ (ад гр. prasios = светлазялёны) — мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі.
    ПРАЗЕНХІМА (ад гр. pros = звыш таго + -энхіма) — тканка раслін, якая складаецца з падоўжаных, завостраных на капцах, часам з патоўшчанымі сценкамі клетак, напр. валакно лёну.
    ПРАЗЕРЬІН (ад лац. prosero = вырабляю) — лекавы прэпарат, які прымяняецца пры міястэніі, паралічах, неўрытах, для стымуляцыі родавай дзейнасці, у афтальмалагічнай практыцы.
    ПРАЗОШС (н.-лац. prosopis) — дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, часта калючая з дробнымі кветкамі ў гронках або галоўках, пашыраная ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы.
    ПРАЙД (англ. pride) — устойлівая група з 6—12 асобін у папуляцыі льва.
    ПРАЙМЕРЫЗ (англ. primaries) — 1) пярвічныя сходы выбаршчыкаў у ЗША для вылучэння кандыдатаў на выбарныя пасады; 2) выбары дэлегатаў на партыйны з’езд у ЗША.
    ПРАКАМБІЙ (ад лац. pro = перад + камбій) — утваральная тканка раслін, з якой развіваюцца праводныя тканкі.
    ПРАКАРЫЁТЫ (ад лац. pro = перад, замест + ip. karyon = ядро) — мікраскапічныя арганізмы, якія ў адрозненне ад эўкарыётаў не маюць у сваіх клетках марфалагічна аформленага, адасобленага ядра і тыповага храмасомнага апарату; аб’яднаны ў два аддзелы — сінезялёпыя водарасці і бактэрыі.
    ПРАКЛАМАВАЦЬ (лац. ргосіаmare) — абвяшчаць, аб’яўляць пэўныя палітычныя ці ііппыя погляды.
    ПРАКЛАМАЦЫЯ (лац. ргосіаmatio = адозва, заклік) — 1) агітацыйны лісток з палітычным зместам, лістоўка; 2) урачыстае абвяшчэнне, апублікаванне.
    ПРАКЛІТЫКА (гр. proklitikos = які нахіляецца ўперад) —лінгв. ненаціскное слова, якое цесна прымыкае да наступнага, што мае націск.
    ПРАКбнСУЛ (лац. proconsul) — службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая спачатку выконвала вайсковыя даручэнні за межамі Рыма, пазней — намеснік правінцыі, што прызначаўся з ліку колішніх консулаў.
    ПРАКРЫТЫ (ад санскр. prakrta = просты, натуралыгы) — 1) сярэднеіндыйскія мовы, якія склаліся на аснове старажытнаіндыйскіх дыялектаў і былі шырокаўжывалыіымі як размоўныя і літаратурныя мовы больш як паўтара тысячагоддзя (да 15 ст.); 2) адна з катэгорый старажытнаіндыйскай філасофіі, якая абазначае жаночы пачатак усіх магэрыяльных і духоўпых рэчаў.
    ПРАКСІМАЛЬНЫ (ад лац. ргохіmus = найбліжэйшы) — анат. размешчаны бліжэй да сярэдняй плоскасці цела (напр. п. аддзел сасуда); проціл. дыстальны.
    ПРАКСІЯЛОГІЯ (гр. praksis = справа, дзеянне + -логія) — галіна сацьіялагічных даследаванняў, якая вывучае ўмовы і метады эфектыўнай і рацыянальнай чалавечай дзейнасці.
    ПРАКТАЛОГІЯ (ад гр. proktos = задні праход + -логія') — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы прамой кішкі.
    ПРАКТЫК (гр. praktikos = дзейны) — 1) той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы; 2) практычны, дзелавы чалавек.
    ПРАКТЫКА (лац. practica, ад гр. praktika = дзейнасць) — 1) дзейнасць людзей, якая накіравана на пераўтварэнне матэрыялыіага свету; 2) жыццё, рэчаіснасць як галіна праверкі вьівадаў тэорыі; 3) замацаваіше тэарэтычных ведаў на вытворчасці (напр. педагагічная п. студэнтаў); 4) набыты вопыт у якой-н. галіне дзейнасці (напр. п. выхавання дзяцей); 5) дзейнасць урача або юрыста.
    ПРАКТЫКАВАЦЬ (польск. ргаktykowac, ад лац. practicare) — 1) прымяняць што-н. на справе, на практыцы', 2) праходзіць практыку; 3) пастаяннай трэніроўкай развіваць што-н., прывіваць якія-н. навыкі; 4) займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.
    ПРАКТЫКУМ (лац. practicum, ад гр. praktikos = дзейііы) — від практычных заняткаў па курсу якой-н. дысцыпліны звычайна ў вышэйшых навучальных установах, a таксама вучэбны дапаможнік для правядзення такіх заняткаў.
    ПРАКТЫТ (ад гр. proktos = задні праход) — запаленпе слізістай абалонкі прамой кішкі.
    ПРАКТЫЦЫЗМ (ням. Praktizismus, ад гр. praktikos = дзейны) — 1) захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы тэорыі; 2) дзелавы падыход да справы; уменне ўладкоўваць справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
    ПРАКТЬІЧНЫ (гр. praktikos = дзейны) — 1) які звязапы з пракпіыкай, з рэальнымі паірабаваннямі, магчымасцямі; 2) які займаецца
    непасрэдна якой-н. справай, 3) звязаны з прымяненнем на практыцы ведаў, навыкаў, 4) які добра разбіраецца ў жыццёвых справах, дзелавіты, вопытны; 5) эканомны, зручны.
    ПРАКУРАТАР (польск. prokurator, ад лац. procurator) — 1) асоба, якая загадвала фінансамі, кіравала чыёй-н. маёмасцю, гаспадаркай у Стараж. Рыме; 2) адвакат, абаронца ў судах Вялікага княства Літоўскага 16—17 ст.
    ПРАКУРАТЎРА (польск. prokuratura, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць) — дзяржаўны орган, які сочыць за выкананнем законаў і прыцягвае да адказнасці парушальнікаў іх.
    ПРАКУРбР (фр procureur, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць) — асоба, якая сочыць за выкананнем і правільным прымяненнем законаў, выступае ў якасці абвінаваўцы ў судовым працэсе.
    ПРАКУРЫСТ (ням. Prokurist, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць) — давераная асоба гандпёвага прадпрыемства, якая мае паўнамоцтвы на заключэнне ўсякіх дагавароў.
    ПРАЛАКЦІН (ад лац. pro = для + lac, lactis = малако) — гармон пярэдняй часткі гіпофіза, які рэгулюе ў жывёл і чалавека функцыі малочных залоз і яечнікаў.
    ПРАЛАН (н.-лац. prolan, ад лац. proles = нашчадак) — рэчыва гарманальнага характару, якое выдзяляецца плацэнтай і змяшчасцца ў крыві і мачы цяжарпых жапчьш.
    ПРАЛАНГАВАЦЬ (лац. prolonga­te = падаўжаць) — працягваць тэрмін дагавора, умовы, вэксаля.
    ПРАЛАНГАЦЫЯ (фр. prolonga­tion, ад лац. prolongare = прадаўжаць) — прадаўжэнне тэрміну дагавора, умовы, вэксаля.
    ПРАЛАПС (лац. prolapsus = які выпадае) — выпаданне ўпутранага органа, напр. прамой кішкі.
    ПРАЛЕГАМЕНЫ (гр. prolegome­na = уводзіны) — уводзіны ў вывучэнне, уступныя тлумачэнні, прэамбула.
    ПРАЛЕТАРЫзЛцЫЯ (ад пралетарый') — разарэшіе і збядненне дробных таваравытворцаў (сялян, саматужнікаў) і ператварэнне іх у пралетарыяў.
    ПРАЛЕТАРЫЙ (лац. proletarius) — прадстаўнік пралетарыяту.
    ПРАЛЕТАРЫЯТ (ням. Proletariat, ад лац. proletarius = незаможны грамадзяпін) — клас наёмных рабочых у капіталістычным грамадстве, пазбаўленых сродкаў вытворчасці.
    ПРАЛІН (ад лац. proles = нашчадкі) — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад амаль усіх бялкоў і некаторых іншых фізіялагічна важных рэчываў.
    ПРАЛІФЕРАЦЫЯ (ад лац. proles = нашчадкі + ferre = несці) — 1) разрастанне тканкі жывёльнага або расліннага аргапізма шляхам новаўіварэння клетак; 2) тое, што і праліфікацыя.
    ПРАЛІФІКАЦЫЯ (ад лац. proles = нашчадкі + -фікацыя) — развіццё органа расліны з іншага органа, які закончыў свой рост і далей не развіваецца.
    ПРАЛОГ (лац. prologus, ад гр. prologos) — 1) уступная частка літаратурнага або музычнага твора; 2) перан. уступ, пачатак чаго-н.
    ПРАЛЮВІЙ (лац. proluvium = змыванне) — геал. наносы, якія ўтвараюцца горнымі патокамі ў час моцных ліўняў.
    ПРАМАРФАЛОГІЯ (ад лац pro = замест + марфалогія) — раздзел марфалогіі, які вывучае агульны план будовы жывелы, яе сіметрыю і размяшчэнне асобных частак.
    ПРАМЕНАД (фр. promenade) — уст. 1) прагулянка; 2) месца для гуляння.
    ПРАМЕСА (фр. promesse, ад лац. promissio = абяцапне) — дакумент, згодпа з якім уладальнік аблігацыі або латарэйпага білета, калі на іх выпадае выйгрьпп, абавязваецца ўступіць іх за пэўную плату іншай асобе.
    ПРАМЕТАФАЗА (ад лац. proto = перад + метафаза) — другая стадыя непрамога дзялення, або л«пюзу.
    ПРАМЁТЫЙ (н.-лац. promethium, ад гр. Prometheus = імя тытана ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, які выкраў у багоў агонь) — радыеактыўны хімічііы элемент, які належыць да лантаноідаў.
    ПРАМІЛЕ (лац. pro mille = на тысячу) — тысячная частка ліку.
    ПРАМІСКУІТЭТ (ад лац. promiscuus = змешаны, агульны) — стадыя нічым не абмежаваных палавых адносін у першабытным грамадстве, якая папярэднічала ўстанаўлензпо іюрм шлюбу і сям’і.
    ПРАМбТАРЫ (ад лац. promovere = прасоўваць) — тое, што і актыватары.
    ПРАМОЦЫЯ (лац. promotio = прасоўванне) — прысудаонне
    больш высокай вучонай ступені або ганаровага звання.
    ПРАМУЛЬГАЦЫЯ (лац. promulgatio = публічнае аб’яўленне) — афіцыйная публікацыя, абнародаванне якога-н. дзяржаўнага акта, закона.