Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СПОНСАР (англ. sponsor) — 1) асоба (арганізацыя, прадпрыемства), якая фінансуе якое-н. мерапрыемства, арганізацыю; 2) фірма, якая заказвае радыёабо тэлепраграму ў рэкламных мэтах; 3) ініцыятар, арганізатар; 4) дзяржава або палітычны дзеяч, якія прапанавалі праект рэзалюцыі па міжнародным пытанні.
СПОРАБАЛАМІЦЭТЫ (н.-лац. sporobolomyces) — сумчатыя грыбы (дрожджы) падкласа геміаскаміцэтаў, якія развіваюцца на лісці культурных і дзікарослых злакаў.
СПОРАГЕНІЗ (ад споры + -генез) — працэс утварэння спораў у большасці раслін.
СПОРТ (англ. sport) — 1) фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і інш.) з мэтай умацавання арганізма, дасягнення высокіх вынікаў у спаборніцтвах; 2) парастак, які рэзка адрозніваеЦца ад іншых парасткаў той жа расліны (лістамі, памерам і афарбоўкай пладоў і інш.).
СПОРЫ (гр. spora = семя) — аднаклетачныя ўтварэнні, якія служаць для размнажэння бяскветкавых раслін (грыбоў, імхоў, папарацей і інш.) і некаторых прасцейшых арганізмаў.
СПОТ (англ. spot) — біржавая здзелка на наяўны тавар з неадкладнай аплатай.
СПРУ (англ. sprue) — хранічная хвароба чалавека з паносамі, гласітам, анеміяй, знясіленнем, якая пашырана ў зонах трапічнага і субтрапічнага клімату.
СПРЫНГЕР (англ. springer) — разнавіднасць гончага сабакі.
СПРЫНКЛЕР (англ. sprinkler, ад sprinkle = пырскаць) — аўтаматычная водараспырсквальная прылада на трубаправодах сістэм пажаратушэння.
СПРЫНТ (англ. sprint) — спаборніцтва на кароткія дыстанцыі ў лёгкаатлетычным бегу, катанні на каньках, у веласіпедным спорце, плаванні і інш.
СПРЫНТЭР (англ. sprinter) — спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу, катанні на каньках, у веласіпедным спорце, плаванні і інш. на кароткія дыстанцыі.
СПРЫНЦАВАЦЬ (ням. spritzen = пырскаць) — прамываць якую-н. поласць, рану струменем вады або лякарства пад ціскам.
СПРЫТ (польск. spryt, ад фр. esprit) — 1) дасканаласць, умельства; 2) фізічная лоўкасць, паваротлівасць; хуткасць у рухах; 3) абаротлівасць, уменне ўладжваць справы; здольнасць знаходзіць выхад з любога становішча.
СГГУРТ (англ. spurt = рывок) — рэзкі, імклівы рывок перад фінішам у час бегу, плавання, катання на каньках, веласіпедаіых гонак і інш.
СТАБІЛАГРАФІЯ (ад лац. stabilis = устойлівы + -графія) — метад рэгістрацыі на асцылографе ваганняў цела стаячага чалавека; выкарыстоўваецца ў медыцыне і пры біялагічных даследаваннях.
СТАЫЛІвблЬТ (англ. stabilivolt, ад лац. stabilis = устойлівы + volt = вольт) — прыбор, які прымяняецца ў радыёпэхнічных схемах, каб падтрымліваць нязменнасць электрычнага напружання.
СТАБІЛІЗАТАР (фр. stabilisateur, ад лац. stabilis = устойлівы) — 1) прылада, апарат або прыстасаванне для аўтаматычнага падгрымання на зададзеным узроўні параметраў розных працэсаў і машын; адзін з сродкаў аўтаматычнага рэгулявання (напр. с. напружання, с. самалёта); 2) прыстасаванне для падтрымання пастаянства якой-н. велічыні; 3) хім. рэчыва, якое па-
вышае ўстойлівасць матэрьіялу (пластмасы, гумы і інпі.) да якоган. уздзеяння.
СТАБІЛІЗАЦЫЯ (ад лац. stabilis = устойлівы) — 1) прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні (напр. с. эканомікі); 2) наданне якому-н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху; 3) забеспячэнне пастаянства якіхн. велічынь, сістэмнасці чаго-н.; 4) забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога-н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў 3.
СТАБІЛГГРОН (ад лац. stabilis = устойлівы + -трон) — газаразрадны або паўправадніковы прыбор, напружанне ў якім мала залежыць ад току, што працякае праз яго.
СТАБІЛЬНЫ (лац. stabilis = устойлівы) — устойлівы, нязменны, пастаянны (напр. с-ае напружанне, с-ыя цэны).
СТАГАНАСПОРА (н.-лац. stagonospora) — недасканалы грыб сям. шаравідкавьіх, які ўзбуджае плямістасць лісця люцэрны, баркуну, розных відаў канюшыны.
СТАГНАЦЫЯ (н.-лац. stagnatio, ад лац. stagnate = рабіць нерухомым) — 1) застой у вытворчасці, гандлі і інпіых галінах эканомікі; 2) застой крыві ў венах.
СТАГФЛЙЦЫЯ [ад стаг(нацыя) + (ін)фляцыя] — форма інфляцыі, якая характарызуецца праяўленнямі стагнацыі эканомікі і адначасовым ростам дарагавізны.
СТАДОЛА (польск. stodola, ад с.в.-ням. stadal) — 1) даўней — канюшня на заезным дварьг, 2) вялікі хлеў.
СТАДЫЁН (гр. stadion = месца для спаборніцтваў) — комплекснае спартыўнае збудаванне з футбольным полем, бегавымі дарожкамі, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў.
СТАДЫЙ (лац. stadium, ад гр. stadion = мера адлегласці) — адзінка вымярэння адлегласці ў многіх старажытных народаў, роўная прыкладна 185 м.
СТАДЫЯ (гр. stadion = мера даўжыні, роўная прыкладна 185 м) — перыяд, ступень у развіцці чаго-н. СТАДЫЙЛ (ад гр. stadion = перыяд, ступень, фаза) — адносна кароткачасовае пахаладанне ўнутры эпохі зледзянення, якое выклікае спыненне краю ледніка на месцы.
СТАДЫЯЛЬНЫ (ад стадыя') — які адбываецца па стадыях.
СТАЕР (англ. stayer = літар. вынослівы чалавек) — 1) спартсмен, які спецыялізуецца ў беіу ці гонках на доўгія дыстанцыі (параўн. спрынтэр); 2) конь, які дасягнуў на скачках найболыпай хуткасці на доўгіх дыстанцыях (параўн. фляер).
СТАЖ (фр. stage) — тэрмін, на працягу якога чалавек працуе або набывае спецыялізацыю (напр. працоўны с., выпрабавальны с.).
СТАЖбР (фр stagiaire) — асоба, якая праходзіць выпрабавальны стаж перад залічэннем на працу.
СТАЗ (гр. stasis = стаянне, нерухомасць) — мед. рэзкае залавольванне або спыненне руху крыві ў крывяносных сасудах, пераважна ў капілярах.
-СТАЗ (гр. stasis = стаянне, нерухомасць) — другая сасзаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўны стан біялагічных сістэм. СТАЗА (гр. stasis = стан) — група асобін у «грамадскіх» насякомых, якая выконвае пэўную функцыю (напр. с. «рабочых», с. «салдат»).
-СТАЗІЯ (гр. stasis = стаянне, нерухомасць) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўны стан біялагічных сістэм.
СТАШЫЗМ (ад гр. stoa = порцік у Афінах, дзе збіраліся стоікі) — 1) кірунак у антычнай філасофіі, які патрабаваў ад чалавека поўнага падпарадкавання пануючай у свеце неабходаасці і ўлады над сваімі страсцямі; 2) перан. стойкасць, мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях.
СТАКАіА (іт. staccato = адрывіста, асобна) — адрывістае выкананне гукаў мелодыі на музычным інструмеіше або голасам (проціл. легата).
СТАКЕР (англ. stacker, ад stack = нагрувапгчваць) — перасоўны самаходны канвеер, пры дапамозе якога ўкладваюцца ў штабелі калоды, каропсія бярвёны і іншыя матэрыялы.
СТАКСЕЛЬ (гал. stagzeil, ад stag = канат + zeil = парус) — трохвугольны парус, які падымаюць па штагу або лееру перад мачтай на носе судна.
СТАЛАГМІТЫ (ад гр. stalagma = кропля) — вапняковыя ўтварэнні на дне пячор, якія ўзнікаюць пры падзенні кропель вады, насычанай кальцыем.
СТАЛАГМОМЕТР (ад гр. stalagma = кропля + -метр) — прыбор для вымярэння паверхневага напінаішя плыні.
СТАЛАГНАТЫ (ад гр. stalagma = кроішя) — нацёчныя мінеральныя ўтварэнні ў выглядзе слупоў, якія ўзнікаюць у карставых пячорах пры злучэнні сталагмітаў і сталактытаў.
СТАЛАКТЬІТЫ (ад гр. stalaktos = які капае) — вапяяковыя ўтварэнні на столі пячор, якія ўзнікаюць ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем.
СТАЛЕБЕТбН (ад сталь + бетон) — бетон з напаўняльнікам са стальных аііілак.
СТАЛОН (ад лац. stolo, -lonis = каранёвы атожылак) — падземны бакавы атожылак без дадатковых каранёў, на якім развіваюцца клубні (напр. у бульбы), цыбуліны і інш.
СТАЛЬ (ням. Stahl) — цвёрды коўкі метал серабрыста-пгэрага колеру, які з’яўляецца сплавам жалеза з вугляродам.
СТАЛЬВАГА (ням. Stellwage) — трайны ворчык для параконнай запрэжкі.
СТАЛЬМАХ, СТЭЛЬМАХ (ст.польск. Stelmach, stalmach, ад ням. Stellmacher) — рамеснік, які робіць калёсы, сані.
СТАЛЮГА (польск. staluga, ад ням. Stellage) — 1) прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі, дпя пілавання дроў; козлы; 2) сталярны варштат.
СТАМАТАЛОГІЯ (ад гр. stoma, -atos = рот + -логія) — раздзел jweдыцыны, які вывучае захворванні
органаў поласці рота (зубоў, сківіц і інш.).
СТАМАТАСКОП (ад гр. stoma, -atos = рот + -скоп) — прыбор з люстэркам для агляду поласці рота.
СТАМАТбЛАГ (ад гр. stoma, -atos = рот + -лаг) — спецыяліст у галіне стаматалогіі.
СТАМАТЫТ (ад гр. stoma, -atos = рот) — запаленне слізістай абалонкі поласці рота.
СТАМЁСКА (ням. Stemmeisen) — сталярны інструмент у выглядзе завостранай стальной пласцінкі з драўлянай ручкай для выбірання пазоў, гнёздаў у дрэве, дошках.
СТАМШОДЫЙ (ад лац. stamen, -minis = нітка, тычынка + eidos = выгляд) — відазмененая тычынка, якая не можа вытаараць пылок (напр. у кветкі лёну).
СТАМбдЭУМ (ад гр. stoma = рот) — пярэдняя кішка ў кольчатых чарвей.
СТАНАТЫ (ад лац, stannum = волава) — солі алавянай кіслаты.
СТАНДАРТ (англ. standard = норма, узор, мерка) — 1) узор, мадэль, эталон, якім павінна адпавядаць што-н. сваім памерам, формай, якасцю і г.д.; 2) прыняты за аснову від вырабаў, які адпавядае ўсім патрабаванням, што прад’яўляюцца да яго; 3) перан. нешта шаблоннае, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага (напр. думаць па стандарту).
СТАНДАРТЫЗАЦЫЯ (ад стандарт) — 1) устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на іігго-н., напр. на гатовую прадукцыю, паў-
фабрыкаты, сыравіну і матэрыялы; 2) звядзенне многіх відаў вырабаў да невялікай колькасці тыповых з мэтай рацыянальнай арганізацыі вытворчасці; 3) перан. адсутнасць, знікненне ў кім-н. або ў чым-н. арыгінальнасці, індывідуальных асаблівасцей; шаблоннасць, трафарэгнасць.
СТАНІЁЛЬ (ням. Stanniol, ад лац. stannum = волава) — тонкія металічныя лісты або стужкі са сплаву волава з свінцом.
СТАНІН (ад лац. stannum = волава) — мінерал класа сульфідаў сталёва-шэрага колеру з аліўкава-зялёным адценнем; руда волава.
СТАНІТЫ (ад лац. stannum = волава) — солі алавянай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў сінтэзе арганічных фарбавальнікаў.
СТАНСЫ (фр. stance, ад іт. stanza = страфа) — 1) вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая выражае закончаную думку; 2) верш, які складаецца з такіх строф.
СТАНЦЫЯ (польск. stancja < іт. stanza, ад лац. statio = стаянка) — 1) пункт прыпынку трапспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўным маршруце, са спецыяльна абсталяваным будынкам; 2) спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае пэўную тэрыторьпо, вядзе сістэматычныя назіранні ў пэўнай галіне (напр. тэлефонная с., метэаралагічная с.).