• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СТЫГМАТЬІШЯ (ад рр. stigme = цацка + -тыпія) — спосаб прыгатавання без растра паўтонавых клішэ.
    СТЫГМАТЭЯ (н.-лац. stigma­tea) — сумчаты грыб сям. вентурыевых, які развіваецца на лісці грушы, буякоў, герані і раслін сям. казяльцовых.
    СТЫЛАБАТ (гр. stylobates) — архіт. верхняя ступень стэрэабата.
    СТЫЛАЛІТЫ ад гр. stylos = слуп + -ліпі) — зубчастыя, слупкаватыя ці бугрыстыя выступы паверхні адной часткі пласта асадачных горных парод, якія пранікаюць у выемкі другой яго часткі.
    СТЫЛАНІХІЯ (н.-лац. stylonychia) — прасцейшае атрада брухараснічных інфузорый, жыве ў прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў.
    СТЫЛАСФЕРЫДЫУМ (н.-лац. stylosphaeridium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларангіяпсідавых, якая трапляецца ў прэсных водах.
    СТЫЛІЗАЦЫЯ (фр. stylisation, ад лац. stilus = палачка для пісьма) — наданне мастацкаму твору рыс якога-н. пэўнага стылю; падробка пад той або іішіы стыль (напр. гістарьічная с. у рамане). стыліст (ад стылістыка) — чалавек, які валодае майстэрствам
    літаратурнага стылю, піша добрым стылем.
    СТЫЛІСТЫКА (рус. сталнстака, ад лац. stilus = палачка для пісьма) — раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы.
    СТЫЛОГРАФ (ад гр. stylos = палачка для пісьма + -граф) — палачка з пяром на адным канцы і з алоўкам на другім.
    СТЫЛОДЫЙ (гр. stylodium) — частка песціка паміж завяззю і рыльцам.
    СТЫЛОМЕТР (ад англ. steel = сталь + -метр) — прыбор ддя колькаснага спектральнага аналізу саставу сталей і сплаваў.
    СТЫЛЬ (лац. stilus, ад гр. stylos = палачка для пісьма) — 1) сукупнасць характэрных прыкмет мастацкага афармлення пэўнага часу або гтэўнага кірунку (напр. гатычны с.); 2) прыём, спосаб, метад работы або паводзін (напр. с. кіраўнііггва); 3) сукупнасць моўных прыёмаў пісьменніка або літаратурнага твора, жанру (напр. публіцыстычны с.); 4) спосаб летазлічэння (напр. стары с., новы с.).
    СТЫЛЬБ (гр. stilbo = ззяю) — адзінка яркасці, роўная яркасці паверхні плошчай 1 см2 у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла 1 кандэла.
    СТЫЛЬБЕН (ад гр. stilbo = ззяю) — арганічнае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках як люмінафор для рэгістрацыі іанізуючых выпрамяненняў.
    СТЫМУЛ (лац. stimulus = літар. востраканцовы кій, якім паганялі жывёл) — прьгчына, якая заахвочвае да работы, да дзейнасці.
    СТЫМУЛЯВАЦЬ (лац. stimula­te) — паскараць або ўзмацняць ажыццяўленне чаго-н. (напр. с. развіццё жывёлагадоўлі).
    СТЫМУЛЯТАР (ад лац. stimulate = заахвочваць) — 1) рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл; 2) лекавы прэпарат для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування.
    СТЫМУЛЙЦЫЯ (лац. stimulatio) — паскарэнне або ўзмацненне развіцця, актывізацыя дзейнасці чаго-н. (напр. с. росту раслін, с. дзейнасці сардэчнай мышцы).
    СТЫПЕНДЫЯ (лац. stipendium = плата) — нггомесячная грашовая дапамога студэнтам, аспірангам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    СТЫПЕНДЫЯТ (лац. stipendiatus) — навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.
    СТЬІПЛЕР (англ. Steepler) — конь, спецыяльна прывучаны для скачак з перашкодамі.
    СТЫПЛЬ-ЧЭЗ (англ. steeplec­hase) — бег або скачкі на хуткасць з перашкодамі.
    СТЫРАКС (н.-лац. styrax, ад гр. styraks) — 1) дрэвавая або кустовая расліна сям. стыраксавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, якая змяшчае ў смале пахучыя рэчывы; 2) пахучы бальзам, які атрымліваюць з гэтай расліны і выкарыстоўваюць у парфумерыі і медьшыне.
    СТЫРАТАР (ад іт. stirare = расцягваць) — прыстасаванне з дзвюх уваходзячых адна ў другую рамак для нацягвання вільготнай паперы пры рабоце акварэллю.
    СТЫРОЛ (ад rp. styraks = пахучая смала + -ол) — вадкае пахучае рэчыва, якое здабываецца са смалы некаторых трапічных дрэў і выкарыстоўваецца ў парфумерыі, мылаварэнні і інш.
    стысАнус (н.-лац. stysanus) — недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца на разнастайных раслінных рэштках, на перагнойнай глебе.
    СТЫХАКбКУС (н.-лац. stichococcus) — аднаклетачная або ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых, якая пашырана ў глебах, трапляецца сярод планктону праточных і стаячых вадаёмаў.
    СТЫХАР (гр. sticharion) — доўгае, звычайна парчовае, адзенне з шырокімі рукавамі, якое надзявае праваслаўнае духавенства ў час набажэнства.
    СТЫХАРХОЗ (ад стыхорхіс') — глісная хвароба баброў, якую выклікае стыхорхіс.
    СТЫХІЯ (гр. stoicheion = элемент) — 1) адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра і агоіп.) у антычнай філасофіі; 2) з’явы прыроды, якія праяўляюцца як магутная разбуральная сіла; 3) перан. неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі (напр. с. інфляцыі); 4) перан. прывычнае асяроддзе (свая с.).
    СТЫХОРХІС (н.-лац. stichorchis) — гельмінт сям. кладархідаў паразітуе ў кішэчніку баброў.
    СТЭАРЬІН (ад гр. stear = тлушч) — цвёрдае паўпразрыстае арганічнае рэчыва белага або жаўтаватага колеру, якое атрымліваюць расшчапленнем тлушчаў і выкарыстоўваюць пры вырабе свечак, а таксама ў мылаварэнні, папяровай, тэкстыльнай, гумавай і інпіых галінах прамысловасці.
    СТЭАТАПІГІЯ (ад гр. stear, -atos = тлушч + pyge = ягадзіцы, азадак) — моцнае развіццё падскурнага тлушчавага слою на бёдрах і ягадзіцах чалавека.
    СТЭАТОДА (н.-лац. steatoda) — павук сям. цянётнікаў, які жыве ў дамах і іншых пабудовах, трапляецца ў дуплах дрэў.
    СТЭАТЬІТ (ад гр. stear, -atos = тлушч) — 1) тлусты на выгляд мінерал, які складаецца з тальку, 2) ппучны ізаляцыйны матэрыял, які атрымліваюць у выніку апрацоўкі тальку.
    СТЭГАЗАЎРЫ (ад гр. stege = пакрыццё + -заўр) — група чатырохногіх раслінаедных дыназаўраў з пакрыгай касцяньімі пласцінамі спіной, якія жылі ў мезазоі.
    СТЭГАНАГРАфіЯ (ад гр. steganos = скрьггны + -графія) — тайнапіс, пісьмо ўмоўнымі, шыфраванымі знакамі.
    СТЭГАЦЭфАл (ад гр. stege = пакрыццё + kephale = галава) — вымерпае дралежнае земнаводнае з пяціпальцымі канечнасцямі, чэрап якога меў суцэльнае пакрыццё з касцей; жыло ў палеазоі.
    СТЭК (англ. stick) — хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.
    СТЭКА (іт. stecca) — драўляная лапатка, якая вьжарыстоўваецца скульптарам пры лепцы з гліны, пластыліну, воску.
    СТ§ЛА (лац. stela, ад ip. stele = слуп) — 1) вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі; 2) цэнтральная частка сцябла і кораня ў выпіэйшых раслін.
    СТЭЛАж (ням. Stellage) — прыстасаванне ў выглядзе паліц, размешчаных адна над другой, для захоўвання прадметаў і штучных матэрыялаў.
    СТЭЛІТ (англ. stellite, ад лац. Stel­la = зорка + гр. litlios = камень) — цвёрды сплаў, пераважна на кобальтавай аснове, які наплаўляюць на рэзальныя інструменты і доталі машын.
    СТЭЛЬМАХ гл. стапьмах.
    СТЭМАНІТЫС (н.-лац. stemonitis) — слізявік сям. стэманітавых, які развіваецца на апалым лісці, галінках, гнілой драўніне і на кары жывых дрэў.
    СТЭМАШФАНТЭС (н.-лац. stemonyphantes) — павук сям. лініфіідаў, які жыве пераважна на ўзлесках, у светльк хвойных і мяшаных лясах на травяністых раслінах.
    СТЭМФІЛІЙ (н.-лац. stemphylium) — недасканады грыб сям. дамацыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах і выклікае іх гніенне.
    СТЭН (гр. sthenos = сіла) — адзінка сілы, роўная сіле, якая надае масе ў 1 т паскарэнне 1 м/сек .
    СТЭНА(гр. stenos = вузкі, цесны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «цесны, абмежаваны», «скарочаны».
    СТЭНАБАТЯЫ (ад стэна+ гр. bathos = глыбіня) — прыстасаваны да жыцця на пэўнай глыбіні; с ы я ж ы в ё л ы — водныя жывёлы, якія жывуць на пэўнай глыбіні і пры пэўпым вадзяным ціску (параўн. эўрыбатны).
    СТЭНАБІЁНТНЫ (ад стэнабіёнты^ с-ыя арганізмы — тое, што і стэнабіёнты.
    СТЭНАБГЁНТЫ (ад стэна+ біёнты) — арганізмы, здольныя існаваць толькі пры адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя (тэмпературы, вільготнасці, асвятлення, ціску і г.д.); параўн. эўрыбіёнты.
    СТЭНАГАЛІННЫ (ад стэна+ гр. gals = соль) — здольны жыць толькі пры пэўнай салёнасці вады; с-ыя арганізмы — марскія арганізмы, якія не могуць пераносіць значных змен салёнасці навакольнага асяроддзя (параўн. эўрыгалінны').
    СТЭНАГІГРАБІЁЯтаЫ (ад стэна+ гр. hygros = вільготны + bios = жыццё) — здольны жыць толькі пры пэўнай вільготнасці асяроддзя; с ы я ж ы в ё л ы — жывёлы, для існавання якіх патрабуюцца вузка абмежаваныя ўмовы вільготнасці асяроддзя (напр. вільготныя тропікі, пустыні і г.д)-
    СТЭНАГРАМА (ад стэна+ -грама) — запіс прамовы, лекцыі пры дапамозе стэнаграфіі.
    СТЭНАГРАФІЯ (ад стэна+ -графія) — спосаб пісьма, пры якім дзякуючы асобным знакам і скарачэнням дасягаецца хуткасць запісу вуснай мовы.
    СТЭНАКАЛПСС (н.-лац. stenokaІух) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. эўхрамулінавых, якая трагоіяецца ў азёрах, рэках, вадасховішчах, лі.манах.
    СТЭНАКАРДЫЯ (н.-лац. steno­cardia, ад гр. stenos = вузкі, цесны + kardia = сэрца) — прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыньі спазмы сасудаў сэрца; грудаая жаба.
    СТЭНАТОПНЫ (ад стэна+ гр. topos = месца) — прыстасаваны да пэўііых умоў; с-ыя a р г a н і з м ы — жывёлы і расліяы, яхія могуць існаваць толькі ў месцах са спецыфічнымі, вельмі абмежаванымі ўмовамі асяроддзя (біятопах\ напр. берагавая ластаўка, зімародак (жывуць на стромкіх берагах), журавіны, расіцы (растуць на сфагнавых балотах); параўн. эўрытопны.
    СТЭНАТЫГПЯ (ад стэна+ -тыпія) — пісьмо на спецыяльнай стэнаграфічнай пішучай машьшцы, якая можа друкаваць склады і цэлыя словы.
    СТЭНАТЭРМНЫ (ад стэна+ -тзрмны) — прыстасаваны да пэўнай тэмпературы; с-ыя a р г ан і з м ы — жывёлы і расліны, якія не могуць пераносіць значных змен тэмпературы навакольнага асяроддзя (параўн. эўрытэрмны').
    СТЭНАФАГІ (ад стэна+ -фаг) — жывёлы, якія харчуюцца невялікай разнавіднасцю кармоў (параўн. манафагі, паліфагі).
    СТЭНАФАГІЯ (ад стэна+ -фагія) — вузкая спецыялізацыя харчавання жывёл, пры якой яны абмяжоўваюцца невялікай разнавіднасцю кармоў.
    СТЭНАФОТНЫ (ад стэнагр. phos, -otos = святло) — прыстасаваны да пэўнага святла; с ы я ж ы в ё л ы — арганізмы, якія патрабуюць вузка абмежаваных, пэўных светлавых умоў (напр. начныя і глебавыя жывёлы).
    СТЭНАЭДАФІЧНЫ (ад стэна+ гр. edaphos = зямля); с ы я а р г а н і з м ы — арганізмы, прыстасаваныя да жыцця толькі на пэўнай глебе (параўн. эўрыэдафічны).