• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    або крыху мінералізаваных вадаёмах.
    СТРАНПЛАІДОЗЫ (ад странгілаідыды) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца самкамі странгілаідыдаў.
    СТРАНГІЛАІДЬІДЫ (н.-лац. strongyloididae) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў паразітуюць у тонкім кішэчніку многіх свойскіх і дзікіх жывёл, а таксама чалавека.
    СТРАНГУЛЯЦЫЯ (лац. strangulatio, ад strangulare = душыць) — задушэнне пятлёй.
    СТРАНЦЫЯНІТ (ад шв. Strontian = назва мястэчка ў Швецыі) — мінерал класа карбанатаў, бясколерны ці з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці і піратэхніцы.
    СТРАТА (лац. stratum = слой) — грамадская групоўка людзей, аб’яднаных агульнай сацыяльнай рысай, напр. маёмаснай, прафесіянальнай, адукацыйнай і г.д.
    СТРАТАВУЛКАН (ад лац. stra­tum = слой + вулкан) — вулкан, конус якога складзены з патокаў зацвярдзелай лавы і яе абломкаў, пгто сцэментаваліся і ператварыліся ў туф.
    СТРАТАНЛЎТ [ад страта(сфера) + -наўт] — чалавек, які ажыццяўляе палёты ў стратасферу.
    стратапАўза (ад лац. stratum = слой + паўза) — пераходны слой атмасферы паміж страпіасферай і мезасферай на вышыні каля 55 км.
    СТРАТАПЛАН [ад страта(сфера) + -план] — самалёт, прызначаны для палётаў у стратасферу.
    СТРАТАСТАТ [ад страта(сфера) + -стат] — аэрастат з герметычнай гандолай для палёту ў стратасферу.
    СТРАТАСФЁРА (ад лац. stratum = слой + сфера) — слой атмасферы, размешчаны над трапасферай, на вышыні ад 8—16 да 55 км. СТРАТАТЬІП (ад лац. stratum = слой + -тып) — канкрэтны разрэз адкладаў, упершыню апісаны як тыповы для новага страшграфічнага падраздзялення (напр. гарызонту, світы і інш.) і які з’яўляецца эталонам для далейшых стратыграфічных карэляцый.
    СТРАТЫГРАФІЯ (ад лац. stra­tum = слой + -графія) — раздзел геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны (гл. таксама геахраналогія).
    СТРАТЫМЕТР (ад лац. stratum = слой + -Hemp) — прыбор для вызначэння напрамку падання або нахілу горных парод.
    СТРАТЫФІкАцЫЯ (ад лац. stratum = слой + -фікацыя) — 1) слаістая будова чаго-н. або размяшчэнне чаго-н. слаямі; слаістасць, напр. паслядоўнасць залягання геалагічных адкладаў у вертыкальным разрэзе або размеркаванне ў атмасферы тэмпературы па вышыні; 2) апрацоўка насення некаторых парод дрэў перад пасевам шляхам вьггрымлівання яго паміж слаямі вільготнага пяску; 3) сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства (падзел на страты).
    СТРАТЭГ (гр. strategos) — 1) палкаводзец, знаўца стратэгіі, 2) перан. чалавек, які валодае майстэр-
    ствам кіраўніцтва грамадскай і палітычнай барацьбой.
    СТРАТЭГІМА (гр. strategema, ад stratego = камандую) — ваенная хітрасць, дзеянне, якое ўводзіць у зман праціўніка.
    СТРАТЭГІЧНЫ (гр. strategikos) — 1) які задавальняе патрабаванням стратэгіі, мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй; 2) перан. істотаы, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім-н. этапе.
    СТРАТЭГІЯ (гр. strategia) — 1) навука і майстэрства вядзення буйных ваенньіх аперацый або спартыўнай барацьбы па пэўных правілах; 2) перан. майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой.
    СТРАУС (ням. Strauss) — буйная афрыканская птушка групы бескілявых, якая дзякуючы моцным двухпальцым нагам развівае хуткасць да 50 км у гадзіну.
    страфА (гр. strophe = кружэнне, паварот) — аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, якое рэгулярна паўтараецца і складае па рытму і рыфме адно цэлае.
    СТРАФАМЕНІДЫ (н.-лац. strophomenida) — атрад вымерлых замковых брахіяподаў, якія жылі ў ардовіку—трыясе.
    СТРАфАнТ (н.-лац. strophanthus, ад гр. strophe = кружэнне + anthos = кветка) — ліяна або кустовая расліна сям. барвінкавых, пашыраная ў вільготаых трапічных лясах Афрыкі і Азіі; дае страфанцін.
    СТРАФАНЕЦН (ад страфант) — лякарства з насення страфанта, кендыра, адоніса і некаторых ін-
    шых раслін, якое выкарыстоўваецца пры сардэчнай, недастатковасці.
    СТРАФАРЫЯ (н.-лац. strophaгіа) — шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на глебе, адмерлай драўніне, раслінных рэшгках, у лясах, на лугах; ядомы.
    СТРАфбіДА (ад гр. strophos = кручаная стужка + -оід) — алгебраічная крывая трэцяга парадку.
    СТРОБІЛ (гр. strobilos = сасновая або яловая шышка) — спараносны каласок у многіх вышэйпіых раслін, напр. насенных, плавунападобных, хвашчовых.
    СТРОБІЛА (гр. strobilos = сасновая або яловая шышка) — 1) цела стужачнага чарвяка, якое складаецца з членікаў; 2) стадыя развіцця сцыфамедуз.
    СТРОМА (гр. stroma = падсцілка) — асноўная апорная структура органаў, тканак і клетак жывёл і раслін, напр. злучальная тканка залоз, бялковая аснова эрытрацытаў, спляценне гіфаў у многіх сумчатых грыбоў.
    СТРОНЦЫЙ (н.-лац. strontium, ад Strontian = назва мястэчка ў Шатландыі) — хімічны элемент, лёгкі серабрыста-белы метал, радыеактыўныя ізатопы якога выкарыстоўваюцца ў тэхніцы і лабараторных работах.
    СТРОП (англ. strop = пятля, рэмень) — 1) прасцейшае прыстасаванне ў выглядзе каната з крукамі для пад’ёму грузаў; 2) трос дпя падвешвання гандолы да дырыжабля, аэрастата, для ўтрымання чалавека або грузу на парашуце.
    СТРОФІКА (гр. strophikos) — 1) раздзел паэтыкі, які займаецца вывучэннем будовы строф', 2) дзяленне верша на строфы.
    СТРУБЦЫНА (ням. Schraubzwinge, ад Schraube = вінт + Zwinge = ціскі) — прыстасаванне для замацавання дэталей пры іх алрацоўцы на станку або варштаце; выкарыстоўваецца ў слясарнай і сталярнай справе.
    СТРУКТУРА (лац. structure) — будова, узаемаразмяшчэнне састаўных частак, састаў чаго-н. (напр. с. глебы, с. мовы).
    СТРУКТУРАЛІЗМ (англ. structu­ralism, ад лац. structure = будова) — 1) кірунак у навуцы, які апісвае аб’ект як сістэму элементаў; 2) кірунак у мовазнаўстве, які разглядае структуру мовы як цэласпую сістэму адносін моўных адзінак.
    СТРУМА (лац. struma) — пухлінападобнае дабраякаснае павелічэнне шчытападобнай залозы.
    СТРЫГАЗЙЛА (н.-лац. strigosel1а) — травяністая расліна сям. крыжакветных з прадаўгаватым лісцем і сінявата-ружовымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Зах., Сярэд. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі заносная.
    СТРЫК (ням. Strich = рыска, палоска) — вірусная хвароба памідораў, якая характарызуецца ўтварэннем карычнева-бурых плям, палосак на лістах, сцёблах і пладах.
    СТРЫКТУРА (лац. stricture = сцісканне) — мед. звужэнне якоган. трубчастага органа або адтуліны поласцевага органа ў выніку запалення.
    СТРЬІМЕРЫ (англ. streamer) — цьмяныя разгалінаваныя каналы, якія ўтвараюцца ў перадпрабойных стадыях іскравых і каронных разрадаў, напр. маланкі.
    СТРЬІНГЕР (англ. stringer) — падоўжны брус цвердай абшыўкі корпуса судна або самалёта, які з’яўляецца апорай і надае ўстойлівасць.
    СТРЬІПЕР (англ. stripper) — мапіына для вымання стальных балванак са зложніцы.
    СТРЫПТЫЗ (англ. striptease, ад strip = знімаць + tease = дражніць) — танцавальнае выступленне ў кабарэ, звязанае з паступовым расгтрананнем танцоўшчыцы.
    СТРЫХНІН (ад гр. strychnos = рвотны арэшак) — лекавы прэпарат, алкалоід, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі; выкарыстоўваецца пры зніжэнні абмену рэчываў, гіпатанічнай хваробе, аслаблепні сардэчнай дзейнасці, паралічах і інш.
    СТРЭНГА (гал. streng) —мар. вяроўкі, з якіх уюць тросы.
    СТРЭНДА (англ. strend) — тое, што і стрэнга.
    СТРЭНЕР (англ. strainer) — фільтр для ачыстаі ад пясчынак нафты, якая выпампоўваецца з глыбіні.
    СТРЭПТАДЭРМІЯ (ад гр. streptos = ланцужок + derma = скура) — запаленчыя хваробы скуры, якія выклікаюцца стрэптакокамі.
    СТРЭПТАКОКІ (ад гр. streptos = ланцужок + кокі) — шарападобныя бактэрыі, якія ўтвараюць характэрныя ланцужкі і з’яўляюцца
    ўзбу джальнікамі	шкарлят ыны,
    рэўматызму.
    СТРЭПТАМІЦЬШ [ад стрэпта(кокі) + -ляі/ын] — антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры лячэнні туберкулёзу, бруцэлёзу, коклюшу, пнеўманіі і некаторых іншых хвароб,
    СТРЭПТАМІЦІТЫ (н.-лац. streptomyces, ад гр. streptos = ланцужок + mykes = грыб) — сямейстаа актынаміцэтаў', жывуць у глебе; многія — прадуцэнты антыбіёпгыкаў (стрэптаміцыну, біяміцыну, тэтрацыкліну, эрытраміцыну і ІНПІ.).
    СТРЭПТАЦЫД [ад стрэпта(кокі) + -^ыд] — лекавы прэпарат, які зніжае жыццядзейнасць кокаў і выкарыстоўваецца пры ангіне, ганарэі, лячэнні ран, апёкаў і інш.
    СТРЭС (аіігл. stress = напружанне) — стан напружання арганізма, які ўзнікае пад уплывам моцных уздзеянняў (холаду, голаду, псіхічных і фізічных траўм).
    СТРЭТА (іт. stretta) — 1) паскарэнне музычнага тэмпу, 2) закліочны раздзел музычнага твора, які праходзіць у асабліва хуткім тэмпе.
    СТРЭТЧЬПІГ (англ. stretching = расцягванне) — комплекс фізічных практыкаванііяў для расцягванпя пэўных частак цела, пры якім чаргуюцца напружанне і расслаблепне розных мышцаў.
    СТУДЫЯ (іт. studio) — 1) майстэрня мастака або скульптара; 2) школа для падрыхтоўкі мастакоў або артыстаў, 3) прадпрыемства, дзе праводзіцца запіс голасу або фотаці кіназдымка; 4) спецыяль-
    	с на абсталяванае памяшканне для вядзення радыёі тэлеперадач.
    СТУДЭНТ (польск. student, ад лац. studens, -ntis = які старанна працуе, займаецца) — навучэнец вышэйшай навучальнай установы. СТЎКА (іт. ctucco) — пггучны мармур з паліраванага гіпсу з дамешкамі.
    СТУПАР (лац. stupor = здранцвенне) — стан прыгнечанасці пры некаторых псіхозах, які выяўляецца ў маўклівасці і поўнай нерухомасці хворага
    СТЫБНІТ (ад гр. stibi = сурма) — тое, што і антыманіт.
    стывідор (англ. stevedore, ад ісп. estibador) — асоба, якая кіруе пагрузкай і разгрузкай суднаў у замежных портах.
    СТЫГАКАРЬІДЫ (н.-лац. stygocaridacea) — атрад вышэйшых ракападобных; жывуць у грунговых водах Паўн. Амерыкі.
    СТЫГАНЕМА (н.-лац. stigonema) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. стыганемавых, якая зрапляецца на вільготных скалах, імхах, пнях, у глебе, радзей ў ваДзе.
    СТЫГЕЯКЛбшУМ (н.-лац. stigeoclonium) — ніткаватая зялёная водарасць сям. хетапоравых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах у абрастаппях розных субстратаў.
    СТЬІГМА, СТЫГМАТ (гр. stig­ma, -atos = укол, кляймо, пляма) — 1) кляймо на целе раба або злачынца ў Стараж. Грэцыі; 2) адгуліна, якая адкрывае органы дыхання на паверхні цела членістаногіх жывёл.
    СТЫГМАРЫІ (н.-лац. stigmaria, ад гр. stigma = пляма) — коранепадобныя ўтварэнні некаторых вымерлых раслін (напр. сігілярый), якія размяшчаліся ў ніжняй частцы ствалоў.