Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СУАРЭ (фр. soiree) — уст. званы вечар.
СУБ(лац. sub = пад) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае размяшчэнне пад чым-н. ці каля чаго-н., падпарадкаванасць.
СУБАКВАЛЬНЫ (ад суб+ лац. aqua = вада) — падводны; с а я в а н н a — лячэбная працэдура, звязаная з прамываннем кішэчніка ў час прыняцця цёплай ванны.
СУБАЛТЭРН (ад суб+ лац. alter = іншы) — падначалены, несамастойны; с.-афіцэр — малодшы афіцэр у роце, эскадроне, батарэі ў некаторых арміях, у тым ліку і ў рускай дарэвалюцыйнай.
СУБАЛЬТЭРНАЦЫЯ (ад суб+ лац. altematio = чаргаванне, змена) — падпарадкаванасць.
СУБАНТАРКТЫЧНЫ (ад суб+ антарктычны) — размешчаны каля антарктпыкі, уласцівы абшарам, што суседнічаюць з антарктычным геаграфічным поясам (напр. с. пояс, с. клімат).
СУБАРАНДАТАР (ад суб+ арандатар) — асоба, якая ўзяла ў арандатара ў часовае карыстанне за пэўную плату арандаваную апошнім маёмасць або яе частку.
СУБАРБГГАЛЬНЫ (ад суб+ арбітальны), с. п а л ё т — палёт касмічнага лятальнага апарата па балістычнай траекторыі без выхаду на арбіту штучнага спадарожніка Зямлі.
СУБАРДЫНАТУРА (ад суб+ ардынатура) — пачатковая спецыялізацыя студэнтаў медыцынскіх інстьггутаў, у час якой яны выконваюць абавязкі ўрача-ардынатара лячэбнай установы.
СУБАРДЫНАЦЫЯ (лац. subordinatio) — 1) сістэма строгага падпарадкавання малодшых службовых асоб старшым; 2) фізіял. уплыў цэнтральнай нервовай сістэмы на функцыянальны стан перыферычнай нервовай сістэмы.
СУБАРКТЫКА (ад суб+ арктыка) — геаграфічны пояс у Паўн. паўшар’і, размешчаны паміж арктычным і ўмераным паясамі.
СУБАРКТЬІЧНЫ (ад суб+ арктычны) — размешчаны каля арктыкі, уласцівы абшарам, што суседнічаюць з арктычным геаграфічным поясам (напр. с. пояс, с. клімат).
СУБАРЭНДА (ад суб+ арэнда) — дагавор, паводле якога арандатар перадае арандаваную ім маёмасць або яе частку ў часовае карыстанне іншай асобе за пэўную плату.
СУБАТАМНЫ (ад суб+ атам) — драбнейшы за атам, які з’яўляецца састаўной часткай атама.
СУБВЁНЦЫЯ (лац. subventio = дапамога) — від дзяржаўнай грашовай дапамогі асобным галінам гаспадаркі, якая, у адрозненне ад датацыі, павінна быць выкарыстана на канкрэтныя мэты.
СУБПГАНТ (ад суб+ гігант) — астр. абазначэнне класа зорак з меншай свяцімасцю, чым у зоракгігантаў (параўн. субкарлік).
СУБДАМІНАНТА (ад суб+ дамінанта) — муз. чацвёртая ступень мажору або мінору, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені.
СУБ’ЕКТ (лац. subiectum) — 1) чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго; 2) асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі; 3) чалавек, звычайна з адмоўнымі рысамі характару; 4) прадмет суджэння ў логіцы; 5) лінгв. дзейнік.
СУБ’ЕКТЫВІЗМ (ад лац. subiectivus = суб’ектыўны) — 1) ідоалістычны светапогляд, які адмаўляе аб’ектыўнае існаванне матэрыяльнага свету і лічыць, што прадметы і з’явы існуюць толькі ў свядомасці чалавека; 2) кірунак у сацыялогіі, які сцвярджае, што развіццё грамадстаа вызначаецца не аб’ектыўнымі заканамернасцямі, а воляй, імкненнямі пэўных асоб; 3) асабістыя, прадузятыя адносіны да чаго-н.
СУБ’ЕКТЫЎНАСЦЬ (ад суб’ектыўны) — 1) уласцівасць суб’ектыўнага; 2) індывідуальная асаблівасць у поглядах на рэчы, 3) арыгінальнасць, уласцівая якой-н. асобе.
СУБ’ЕКТЫЎНЫ (лац. subiectivus) — 1) асабісты, уласцівы толькі пэўнай асобе; 2) прадузяты, неаб’ектыўны (напр. с-ая ацэнка).
СУБЕРЫН (лац. suberinus = коркавы, ад suber = корак) — арганічнае рэчыва, якое адкладваецца ў абалонках раслінных клетак і робіць іх непранікальнымі для вады і газаў.
СУБІМАГА (ад суб+ лац. imago = вобраз, падабенства) — першая імагінальная фаза некаторых вымерлых насякомых.
СУБІТА (іт. subito = раптоўна, нечакана) — рэзкі, нечаканы пераход
пры выкананні музычнага твора (напр. ад вялікай гучнасці да ціхай).
СУБКАНТЫНЕНТ (ад суб+ кантынент) — вялікая, геаграфічна дакладна акрэсленая частка кантынента.
СУБКАРЛІК (ад суб+ карлік) — абазначэнне класа зорак з меншай свяцімасцю, чым у зорак-карлікаў (параўн. субгігант).
С^КАРТЫКАЛЬНЫ (ад суб+ лац. cortex, -ticis = кара) — падкоркавы, размешчаны ніжэй кары галаўнога мозгу.
сублімавАць (лац. sublimate = высока паднімаць) — 1) рабіць сублімацыю', 2) праходзіць сублімацыю.
СУБЛІМАТЫ (лац. sublimatus = падняты) — 1) прадукты сублімацыі', 2) мінеральныя ўтварэнні на месцы выхаду вулканічных газаў.
СУБЛІМАЦЫЯ (лац. sublimatio = падніманне) — пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі (проціл. дэсублімацыя).
СУБЛГГАРАЛЬ (ад суб+ літараль) — прыбярэжная частка дна акіянаў і мораў, размешчаная ніжэй літаралі.
СУБМАРЫНА (англ. submarine, ад лац. sub = пад + marina = марская) — падводная лодка.
СУБМІКРАСКАПТЧНЫ (ад суб+ мікраскапічны) — нябачны ў аптычны мікраскоп, меншы за даўжыню хвалі святла.
СУБМІКРОННЫ (ад суб+ мікрон) — звязаяы з часцінкамі, памер якіх меншы за мікрон.
СУБМІЛІМЕТРОВЫ (ад суб+ міліметр) — меншы за міліметр; с-ыя хвалі — хвалі, даўжыня якіх меншая за міліметр.
СУБПРАДЎКТЬІ (ад суб+ прадукт) — харчовыя прадукты, акрамя мясной тушы, якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (печань, язык, ныркі, мозг і інш.).
СУБРАГАЦЫЯ (п.-лац. subrogatio) — частковае дапаўненне да старога закону.
СУЕРАДУЛЙРНЫ (ад суб+ лац. radula = скрабок) — орган слыху ў боканервовых малюскаў.
СУБРЭГІЯНАЛЬНЫ (ад суб+ рэгіянальны) — звязаны з прасторай, меншай за рэгіён.
СУБРЭПЦЫЯ (лац. subreptio) — аргументацыя, якая грунтуецца на памылковай аснове.
СУБРЭТКА (фр. soubrette) — бойкая, вясёлая, знаходлівая служанка, памочніца сваёй пані ў любоўных інтрыгах як персанаж даўніх камедый і вадэвіляў (пераважна французскіх).
СУБСІДЗІРАВАЦЬ (ад лац. subsidium = дапамога, падтрымка) — выдаваць субсідыю.
СУБСІДЫЯ (лац. subsidium = дапамога, падтрымка) — дапамога ў грашовай або натуральнай форме каму-н.
СУБСІДЫЙРНЫ (лац. subsidiarius = рэзервовы, дапаможны); с. дагавор — дагавор, які дапаўняе асноўнае абавязацельстаа.
СУБСТАНТЫВАЦЫЯ (ад лац. substantivum = назоўнік) — лінгв. пераход у разрад назоўнікаў іншых часцін мовы.
СУБСТАНТЫЎНЫ (ад лац. substantivum = назоўнік) — 1) лінгв. які мае значэнне назоўніка; 2) які дзейнічае без дапамогі іншых рэчываў, незалежны, самастойны.
СУБСТАНЦЫЯ (лац. substantia) — 1) філас. матэрыя ў адзінстве ўсіх форм яе руху; 2) аснова, сутнасць чаго-н. (напр. мінеральная с. глебы).
СУБСТАНЦЫЯЛЬНЫ (лац. substantialis) — які з’яўляецца субстанцыяй, мае адносіны да яе.
СУБСТРАТ (лац. substratum) — 1) аснова, на якой размешчана што-н. (напр. базальтавы с. зямной кары); 2) філас. агульная адзіная аснова якіх-н. з’яў 3) элементы мовы папярэдняга насельніцгва дадзенай тэрьгторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.
СУБСТЫТУТ (лац. substitutus = падстаўлены) — 1) асоба, якая замяшчае каго-н.; 2) матэрыял або тавар, які можна выкарыстаць у выпадку адсутнасці патрэбнага матэрыялу або тавару; заменнік. СУБСТЫТЎЦЫЯ (лац. substitutio = падстаноўка) — замяпгчэнне аднаго іішіым, звычайна падобным па ўласцівасцях, прызначэнню (напр. замена аднаго металу другім, аднаго гуку ў мове іншым).
СУБТРАІПЧНЫ (ад суб+ пірапічны') — які мае адносіны да субтропікаў, уласцівы субтропікам.
СУБТРОШКІ (ад суб+ тропікі) — геаграфічныя паясы зямнога шара, размешчаныя ў абодвух паўшар’ях прыблізна паміж 30° і 40° шыраты, паміж умераньгм і трапічным паясамі.
СУБТЫЛЬНЫ (лац. subtilis) — кволы, слабы; далікатны, тонкі.
СУБТЭРМШАЛЬНЫ (ад суб+ лац. terminalis = заключны, канечны) — тэрмін, які абазначае размяшчэнне частак цела на некаторай адлегласці ад яго канца.
СУБУМБРЭЛА (ад суб+ лац. umbra = цень) — унутраны ўвагнуты бок парасона медуз.
СУБФАСІЛЬНЫ (ад суб+ фасільны) — які не дасягнуў поўнай фасілізацыі (аб рэпггках жывёл і раслін).
СУБЦІТР (ад суб+ цітр) — надпіс на ніжняй частцы кадра іншаземнага фільма з перакладам іншамоўнага тэксту на мову, зразумелую гледачам.
СУБЭКВАТАРЫЯЛЬНЫ (ад суб+ экватарУ, с ы я паясы — геаіфафічныя паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі паміж экватарыяльным і трапічнымі паясамі.
СУБЭПІДЭРМАЛЬНЫ (ад суб+ гр. epidermis = надскурка) — звязаны з канцэнтрацыяй нервовых элементаў па краі парасона гідроідных медуз.
СУВЕШР (фр. souvenir) — памятны падарунак або пакупка.
СУВЕРЭН (фр souverain) — носьбіт вярхоўнай улады.
СУВЕРЭНІТ^Т (ням. Souveranitat, ад фр. souverainete) — поўная незалежнасць дзяржавы ў знешняй і ўнутранай палітыцы.
СУВЕР^ННЫ (фр. souverain) — 1) незалежны, самастойны (напр. с-ая дзяржава); 2) які ажыццяўляе вярхоўную ўладу (напр. с. правіцель).
СУГЕСТАПЕДЫЯ (лац. suggestio = унушэнне + -педыя) — сістэма паскоралага навучання, звязаная з гіпнатычным унушэннем.
СУГЕСТЫЎНЫ (н.-лац. suggestivus = які ўнуіпае) — які мае адносіны да сугестыі (напр. с-ая лірыка).
СУГЁСТЫЯ (лац. suggestio = унушэнне) — 1) уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму пэўныя думкі, перакананні; 2) мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.
СУДМАЛІНАС (лац. sudmalinas, ад sudmalas = млын) — латышскі народны танец.
СУІЛ (н.-лац. suillus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце пераважна ў хваёвых лясах; масляк.
СУІНГ (англ. swing = рытм) — стыль джазавай музыкі, характэрнай асаблівасцю якога з’яўляецца сольная імправізацыя, складаны акампанемент, вялікая колькасць выканаўцаў.
СУІЦЫДАЛЬНЫ (ад лац. sui = сам па сабе + caedes = забойства) — мед. самагубны, які адносіцца да самазабойства.
СУКРЭ (ісп. sucre, ад Sucre = прозвішча генерала, які ваяваў за свабоду Паўд. Амерыкі) — грашовая адзінка Эквадора, роўная 100 сентава.
СУКУЛЁНТНЫ (лац. succulentus = сакаўны), с-ыя р а с л і н ы — тое, што і сукуленты.
СУКУЛЕНТЫ (лац. succulentus = сакаўны) — расліны з тоўстым сакаўным лісцем (алоэ, агава і інш.) або сцёбламі (кактусы, малачаі і
інпі), што ўтрымліваюць многа вады.
СУКЦЬІЗЕЛА (н.-лац. succisel1а) — травяністая расліна сям. варсянкавых з падоўжаным лісцем і бледна-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе; расце на сырых лугах і ў хмызняках.
СУКЦЭСІЯ (лац. successio = паслядоўнасць, пераемнасць) — рад паслядоўных змен расліннага покрыву з часам (напр. аднаўленне лясоў пасля вырубкі або пажару).
СУЛЕМА (ад лац. sublimatum = здабытае перагонкай) — ядавіты белы парашок хлорнай ртуці; выкарыстоўваецца як сродак для дэзінфекцыі.