• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СЦВОРЫК (польск. scyzoryk, ад лац. scissor = які разразае) — невялікі складаны кішэнны нож.
    СЦІРТА (літ. stirta) — 1) вялікі стог снапоў збожжа, саломы або сена, складзены пад адкрытым небам; 2) вялікая куча прадметаў.
    СЦЫАРЬІДЫ (н.-лац. sciaridae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых; шкодзяць бульбе, агуркам і іншым агародцым культурам.
    СЦЫАФІТЫ (ад гр. skia = цень + -фіты) — расліны, якія добра пераносяць зацяненне.
    СЦЫЕНТЫЗМ (ад лац. scientia = навука) — абсалютызацьія ролі навукі ў сістэме культуры, у ідэйным жыцці грамадства.
    СЦЫНДАПСУС (н.-лац. scindapsus) — вечназялёная травяністая расліна сям. ароідных з тонкім сцяблом і бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    СЦЬШТЫЛЙТАРЫ (ад лац. scintillare = выбліскваць) — рэчывы, у якіх пад уздзеяннем іанізуючых часціц і выпрамяненняў узнікаюць кароткачасовыя светлавыя ўспьпіікі.
    СЦЬЕНТЬІЛЯЦЬІЙНЫ (ад сцынтыляцыя) — які датычыць сцынтыляцыі, звязаны з яе вывучэннем і выкарыстаннем.
    сцынтыляцыя (лац. scintillatio = ззянне) — кароткачасовая
    ўспышка святла, якая ўзнікае ў некаторых рэчывах, што называюцца сцынтылятарамі, пад уздзеяннем іанізуючых часціц і выпрамяненняў.
    СЦЫРПОІДЭС (н.-лац. scirpoi-. des) — травяністая расліна сям. асаковых з рэдукаваным лісцем і шматлікімі каласкамі, пашыраная ва ўмераных і субтрапгпіых зонах; расце на прыбярэжных пясках.
    СЦЫТАНЁМА (н.-лац. scytonema) — нітааватая сіне-зялёная водарасць сям. сцытанемавых, якая трапляецца ў прэсных водах, на вільготных скалах, глебе, на водных раслінах, асобныя віды ў морах і тэрмальных крыніцах
    СЦЫФАМЕДУЗЫ (ад гр. skyphos = чаша + медузы) — клас марскіх кішачнаполасцевых жывёл тылу кнідарый, жьппіевы цыкл якіх заключаецца ў правільным чаргаванні медузы і паліпа; сцыфоідныя.
    СЦЫФІСТОМА (ад гр. skyphos = чаша + stoma = рот) — паліпоідная стадыя сцыфамедуз.
    СЦЭНА (лац. scaena, ад гр. skene) — 1) пляцоўка. на якой адбываюцца спектаклі, прадстаўленні (тэатральныя, эстрадныя, канцэртныя і інш.); 2) тэазр, тэатральная дзейнасць (напр. майстры сцэны); 3) частка дзеяння гэатральнай п’есы; 4) асобны эпізод у літаратурным творы, карціне мастака, кінафільме; 5) рэзкая, вострая размова (напр. сямейная с.); 6) перан. арэна дзейнасці (напр. сысці са сцэны).
    СЦЭНАГРАФІЯ (ад сцэна + -графія) — мастацкае афармленне тэатральнай сцэны, кіназдымачнага
    с	
    павільёна і інш. для спектакляў, прадстаўленняў, кіназдымак.
    СЦЭНАРЫЙ (іт. scenario, ад лац. scaena = сірна) — 1) літаратурнадраматьгчны твор для будучага кінафільма; 2) сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.
    СЦЭНАРЫСТ (ад сцэнарый) — аўтар сцэнарыя.
    СЦЭНЕДЭСМУС (н.-лац. scenedesmus) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая папіырана пераважна ў прэсных і саланаватых вадаёмах.
    СЦЭНІЧІІЫ (лац. scaenicus) — 1) які мае адносіны да сцэны, з’яўляецца сцэнай; 2) звязаны з тэатральнай дзейпасцю, тэатральным мастацтвам; 3) які мае патрэбныя для сцэны якасці, прыгодкы для сцэны, тэатра.
    СЦЮАРД (англ. steward) — 1) афіцыянпі на пасажырскім судне ці пасажырскім самалёце; 2) кіраўнік буйной гаспадаркі, эканом у Англіі.
    СЦЮАРДЭСА (англ. steward­ess) — бортправадніца на самалёце, якая абслугоўвае пасажыраў.
    СЫГНЕТ (с.-лац. signetum) — 1) пярсцёнак з пячаткай; 2) друкарскі або выдавецкі знак на тытульным лісце кнігі.
    СЫРАДЭЛЯ (ісп. serradella, ад serrado = зубчасты) — травяністая расліна сям. бабовых з ланцэтным лісцем і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі ў гронках, папіыраная ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як кармавая.
    СЬЕРА (ісп. sierra) — назва гор і горпых хрыбтоў на Пірэнейскім
    паўвостраве, у Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
    СЭМПЕРВІВУМ (н.-лац. sempervivum) — травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і званочкавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы; лекавая і дэкаратыўная.
    СЭНС (польск. sens, ад лац. sensus) — 1) значэнне, унутраны змест; 2) мэза, разумная падстава, карысць, толк.
    СЭШЯ (лац. sepia, ад гр. sepia) — 1) марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў, які выдзяляе карычневае фарбуючае рэчыва; каракаціца; 2) карычневая фарба з рэчыва, выдзеленага гэтым малюскам, а таксама малюнак, зроблены такой фарбай.
    СЭПСІС (гр. sepsis = гніенне) — цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца заражэннем крыві гнаяроднымі мікробамі.
    СЭІГГАКбРД (ад лац. septimus = сёмы + акорд) — музьгчны акорд з чатырох рознаіменных гукаў, якія могуць быць размешчаны па тэрцыях.
    СЭПТблЬ (ням. Septole, ад лац. septimus = сёмы) — рытмічная фігура, аналагічная квінтолі, але складзеная з сямі музычных долей.
    СЭПТЫК (англ. septic, ад гр. septikos = гніласны, гнойны) — басейн у каналізацыйнай сетцы для ачысткі сцёкавых вод.
    СЭПТЫМА (лац. septima = сёмая) — лгуз. сёмая ступень дыятанічнай гамы, а таксама інтэрвал паміж першай і сёмай ступенямі.
    СЭПТЫЦЭМІЯ (ад гр. septikos = гніласны + -эмія) — таксічная форма сэпсісу.
    СЭПТЫЧНЫ (гр. septikos = гніласны) — звязаны з захворваннем сэпсісам.
    СЭПТЭТ (ням. Septett, ад лац. septem = сем) — 1) му зычны твор для сямі інструментаў або спевакоў з асобнай партыяй для кожнага; 2) ансамбль з сямі выканаўцаў.
    СЭР (англ. sir) — 1) пачцівы зварот да мужчыны ў Англіі, ЗША і іншых англамоўных краінах; 2) тытул баранета ў Англіі.
    (ЭРВІС (англ. service = служба) — арганізаванае абслугоўванне насельнііггва ў сферы быту.
    СЭРВІТЎТ (лац. servitus, -tutis = павіннасць, падначаленасць) — 1) абмежаванае права карыстацца чужой уласнасцю (напр. права праезду, праходу праз зямельны ўчастак суседа), а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах; 2) абмежаванне ўлады дзяржавы над якой-н. гэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.
    СЭРУМ (лац. serum) — сываратка крыві.
    СЭТ (англ. set) — партыя гульні ў тэніс, у якой неабходна выйграць мінімум 6 яе частак (геймаў), каб мець двайную перавагу.
    СЭТБОЛ (англ. set-ball) — становішча ў час гульні ў тэніс, калі аднаму боку не хапае толысі аднаго мяча, каб выйграць партыю.
    СЭТЛЬМЕНТ (англ. settlement = пасяленне) — асобы раён горада, не падначалены юрысдыкцыі мясцовых улад, які ствараўся ў залеж-
    ных краінах іншаземцамі для пражывання сваіх падданых.
    СЭТЭР (англ. setter, ад set = рабіць стойку) — парода паляўнічых даўгашэрсных сабак.
    СЭЦЭСІЁН (ням. Sezession, ад лац. secessio, -onis = адыход убок, аддаленне) — назва аб’яднанняў мастакоў у Германіі і Аўстрыі ў канцьі 19 — пач. 20 ст., члены якіх выступалі супраць акадэмізму, прапагандавалі стыль «мадэрн».
    СЭЦІСІЯ (лац. secessio = адыход убок, аддаленне) — 1) выхад плебеяў са старажытнарымскай абшчыны і выхад за мяжу горада як сродак барацьбы супраць патрыцыяў, 2) адыход, адступнііггва; 3) юр. выхад са складу дзяржавы якой-н. яе часткі.
    СЮЖЭТ (фр. sujet) — 1) сукупнасць звязаных паміж сабой дзеянняў, падзей, у якіх раскрываецца асноўны змест літаратурнага твора; 2) падзея ці сітуацыя, адлюстраваная ў карціне, музычным таоры і інш.
    СЮЗЕРЭН (фр suzerain) — 1) буйны феадал у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя, які быў гаспадаром у адносінах да залежных ад яго васалаў, 2) дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзівда ў васальнай залежнасці.
    СЮЗЕРЭНГТЭТ (фр. suzerainete) — 1) вярхоўнае права сюзерэна ў адносінах да васала', 2) сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.
    СЮІТА (фр. suite) — 1) музычны твор з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай задумай; 2) музычна-харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцаў, аб’яднаных адной тэмай.
    СЮРВЕЕР (англ. surveyor) — інспектар замежных класіфікацыйных таварыстваў па тэхнічнаму нагляду над суднамі.
    СЮРПРЬІЗ (фр. surprise) — 1) прыемнае нечаканае здарэнне, нечаканасць; 2) нечаканы падарунак. СЮРРЭАЛІЗМ (фр. surrealisme = звышрэалізм) — мадорнісцкі кірунак у літаратуры і мастацгве 20 ст., які абвясціў крыліцай творчасці сферу падсвядомага (інстынкты.
    сны, галюцынацыі), а яе метадам — разрыў лагічных сувязей, арыентацыю на суб’ектыўныя асацыяцыі.
    СЮРФАСАГРАфіЯ (ад фр sur­face = паверхня + -графія') — пабудова адлюстраванняў выпуклых паверхняў на комплексным ці на аксанаметрычным крэсленні.
    СЯРЖАНТ (фр. sergent) — званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі.
    табагАн (англ. toboggan, ад індз. tobagan) — 1) сані без палазоў для перавозкі грузаў уручную або пры дапамозе сабак, пашыраныя ў індзейцаў Канады; 2) драўляныя сані для катання і спаборніцтваў на хуткасць спускання з гор.
    ТАБАКА (ісд. tabaco, ад індз. tobako) — 1) парашкападобны тытунь для нюхання; 2) рачм. тое, што і тытунь.
    ТАБАР (чэш. tabor) — 1) лагер, стан, абоз у чэхаў, палякаў, румын, венграў; 2) вайсковы лагер з абозам у казакаў 16—17 ст.; 3) група цыганскіх сем’яў, якія разам качуюць, а таксама іх стап, абоз, 4) перан. вялікая група людзей, якія часова размясціліся лагера.м.
    ТАБАРЫТЫ (ад чэш. Tabor = назва чэш. горада) — прыхільнікі рэвалюцыйнага напрамку ў аптыфеадальным нацыянальным руху
    чэшскага народа 15 ст.; удзельнікі гусіцкіх войнаў.
    ТАБЕЛЬ (ням. Tabelle, ад лац. tabella = дошчачка) — бланк або спецыяльная дошка для ўліку чаго-н. (напр. т. паспяховасці); т. а б р а н г а х — суадносіны чыноў воінскага, цывільнага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах) у царскай Расіі, уведзеныя Пятром I; т. к а л я н д а р — табліца, у якой па графах распісаны ўсе дні года.
    ТАБЕЛЯРЫЯ (н.-лац. tabellaгіа) — каланіяльная дыятомавая водарасць класа пенатных, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
    ТАБЕРНАКЛЬ (лац. tabemaculum = шацёр) — 1) дэкаратыўна аформленая ніша са статуяй святога ў гатычнай архітэктуры; 2) нііпа для падараванняў у алтары каталіцкага храма.
    ТАБЕС (лац. tabes = разлажэнне) — хранічнае захворванне нервовай сістэмы, позняе праяўленне сіфілісу.
    ТАБЛЙТКА (фр. tablette) — невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку.
    ТАБЛІЦА (польск. tablica, ад лац. tabula) — пералік звестак, лічбавых дадзеных, прыведзеных у пэўную сістэму і размешчаных па графах (напр. т. множання, турнірная т).
    ТАБЛО (фр. tableau = карціна, ад лац. tabula = дошка) — нгчыт, на якім пры дапамозе светлавога сігналу перадаецца якая-н. інфармацыя.