• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТАРДЗЬЁН (фр. tordion) — даўнейшы французскі бальны танец.
    ТАРКРЭТ [лац. (tec)tor(ium) (con)cretum = ушчыльнены тынк] — машына, якая падае пад ціскам бетонную сумесь на паверхню ў час таркрэтавання.
    ТАРКРЭТАВАІЯІЕ (ад mapкрэт) — спосаб бетанавання ці тынкавання накідваннем на паверхню будаўнічых канструкцый растаорнай ці дробназярністай бетоннай сумесі праз таркрэт.
    ТАРКРЭТБЕТОН (ад таркрэт + бетон) —бетон, які атрымліваецца пры таркрэтаванні бетоннай сумесі на паверхню будаўнічых канструкцый.
    ТАРЛАТАН (фр. tarlatane) — празрыстая баваўняная тааніна, падобная на кісяю.
    ТАРНАДА (ісп. tornado, ад tomar = паварочвацца) — назва смерчаў (тромбаў2) у ЗІІІА.
    ТАРПА, ТОРП (літ. tarpas) — вялікая сцірта снапоў або саломы. тарпАн (цюрк. tarpan) — дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вьшішчаны ў канцы 19 ст.
    ТАРІІЕДА (ісп. torpedo, ад лац. torpedo = электрычны скат) — падводны цыгарападобны снарад, які сам рухаецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для паражэння караб-
    т		
    лёў, разбурэння прычалаў, докаў і іншых аб’ектаў.
    ТАРПІДНЫ (лац. torpidus) — мед. здранцвелы, неадчувальны, вялы, які не рэагуе (напр. т-ае працяканне хваробы).
    ТАРСІЁГРАФ (ад лац. torsio = вярчу + -граф) — прыбор для запісу вярчальных ваганняў валоў мапіын.
    ТАРСІЁМЕТР (ад лац. torsio = вярчу + -метр) — прыбор, пры дапамозе якога вызначаюць вярчальныя моманты валоў машын.
    ТАРСІЁН (фр. torsion, ад лац. torsio = вярчу) — вал з паніжанай хуткасцю вярчэння, які выкарыстоўваецца для гапгэнпя вярчальных ваганняў.
    ТАРСІЙНЫ (ад лац. torsere = вярцеі ц>) — звязапы з вярчэннем; т а я падвеска — падвеска транспартнай машыны, у якой ролю рысоры выконвае скручаны стальны стрыжань.
    ТАРТАН (англ. tartan) — сінтэтычны матэрыял, якім пакрываюць бегавыя дарожкі, спартыўныя пляцоўкі.
    TAPTAP (гр. Tartaros) — падземнае царства мёртвых, пекла ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.
    ТАРТАРЬІДЫ (н.-лац. tartarides) — атрад арахнідаў, членістаногія жывёлы з падоўжаным целам даўжынёй 2—7 мм і вераценападобным брушкам, пашырапыя ў тропіках; жывуць у глебе, пад камянямі.
    ТАРТУЛА (н.-лац. tortula) — лістасцябловы мох сям. потыевых, які расце на добра асветленых, праграваемых субстратах (вапня-
    ках, пясках, саламяных і драўляных дахах, ствалах асобных дрэў). ТАРТЎЛА (н.-лац. tortella) — лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які расце пераважна ў засушлівых абласцях, на раўнінах і ў гарах.
    ТАРУЛОПСІС (н.-лац. torulopsis) — сумчаты грыб падкласа геміаскаміцэтаў, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на цукразмяшчальных субстратах.
    ТАРХАН (цюрк. tarchan) — 1) феадал у цюркскіх народаў у сярэднія вякі; 2) зямля і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэд. Азіі, Казахскага, Астраханскага, Крымскага ханстваў, якая вызвалялася ад дзяржаўных падаткаў.
    ТАРЦІНКА (фр. tartine) — тонкая скібка хлеба, намазапая маслам, варэннем; маленькі бутэрброд.
    ТАРЦЮФ (фр. Tartufe = імя героя ў аднайменнай камедыі Ж.Б.Мальера) — перан. крывадушнік і ханжа.
    ТАРШбн (фр. torchon) — 1) баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая; 2) папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.
    ТАРШ^Р (фр. torchere, ад torche = факел) — свяцільня на высокай падстаўцы, з абажурам, якая ставіода на падлогу.
    ТАРЫ (груз. tari) — струнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; мае 11 струн.
    ТАРЫРАВАЦЬ (ням. tarieren) — 1) вызначаць вагу тары\ 2) правя-
    раць паказанні прыбораў па кантрольных прыборах.
    ТАРЫТ (ад торый) — мінерал класа сілікатаў чорнага, бурага, аранжавага колеру; руда торьпо.
    ТАРЫФ (фр. tarif, ад ар. ta’rif) — норма збораў, аплаты за што-н., напр. за перавоз пасажыраў, грузаў, паштовыя паслугі, карыстанне электраэнергіяй, газам і інш. (напр. чыгуначны т., таможны т.). ТАРЫФІКАВЛЦЬ (ад тарыфікацыя) — праводзіць тарыфікацыю. тарыфікАцыя (ад тарыф + -фікацыя) — вызначэнне тарыфу на аснове той або іншай класіфікацыі аб’ектаў падатковага аблажэння або аплаты (напр. т. работ, т. заработнай платы).
    ТАРЭАДОР (ісп. toreador) — удзельнік бою быкоў (карыды); гл. таксама бандэрыльера, матадор, пікадор.
    ТАРЭРА (ісп. torero) — тое, што і піарэадор.
    ТАРЭЎТЫКА (гр. toreutikos = звязаны з разьбой, чаканкай) — майстэрства ручной рэльефнай апрацоўкі мастацкіх вырабаў з металу шляхам чаканкі, ціснення, аддзелкі літых вырабаў.
    ТАСАВАЦЬ (фр. tasser) — перамешваць ігральпыя карты перад раздачай.
    ТАСТАМІНТ (лац. testamen­tum) —уст. завяшчанне.
    тасьмА (тат. tasma) — вузкая тканая ці плеценая палоска тканіны, якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны і інш.
    ТАТАЛІЗАТАР (фр. totalisateur, ад totaliser = падсумоўваць) — 1) механічны лічыльнік на скачках.
    які паказвае суму грашовых ставак на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае такія стаўкі і аддае выйгрьпп; 2) гульня на грошы на скачках.
    ТАТАЛГГАРНЫ (фр. totalitaire, ад лац. totus = увесь, цэлы) — звязаны з адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай і задушэннем дэмакратычных свабод (напр. т. рэжым, т-ая дзяржава).
    ТАТАЛГГАРЬІЗМ (фр. totalitarisme, ад лац. totus = увесь, цэлы) — 1) адна з форм аўтарытарнай дзяржавы, якая характарызуецца яе поўным кантролем над усімі сферамі жыцця грамадства; 2) напрамак палітычнай думкі, які апраўдвае антыдэмакратычную сістэму палітычнага кіравання і выступае за дыктатуру асобы.
    ТАТАЛЬНЫ (фр. total, ад лац. totalis = увесь, поўны, цэлы) — усеабдымны, усеагульны (напр. т-ая мабілізацыя).
    татАмі (яп. tatami) — 1) цыноўка з саломы; 2) пругкі дыван з сінтэтычных матэрыялаў для барацьбы дзю-до.
    ТАТУІРАВАЦЬ (фр. tatouer, з палінез.) — рабіць татуіроуку 1.
    ТАТУІРОЎКА (ад татуіраваць) — 1) нанясенне на цела чалавека ўзораў, малюнкаў шляхам наколвання на скуры і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца; 2) узоры і малюнкі, нанесеныя такім спосабам.
    ТАТЭМ (англ. totem, ад індз. totem) — 1) жывёла, расліна ці з ’ява, прадмет нежывой прыроды, што служыць аб’ектам пакланення ў некаторых народаў і лічыцца ахоўнікам племені; 2) герб племе-
    т		 ні з выявай такой жывёлы, расліны, прадмета.
    ТАТЭМІЗМ (ад татэм) — найбольш старажытная форма рэлігіі раннеродавага грамадства, для якой характэрна вера ў звышнатуральную сувязь, у кроўную блізкасць родавай групы з якім-н. тагэмам.
    ТАЎРб (цюрк. tujra) — кпяймо на скуры ці на рагах сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак, а таксама прылада для нанясення такога кляйма.
    ТАЎ-САГЬІЗ (цюрк. tau-sagyz) — травяністая расліна сям. складанакветных, якая расце ў гарах Сярэд. Азіі і з’яўляецца каўчуканосам.
    ТАЎТАГРАМА (ад гр. tauto = тое самае + -грама) — верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары.
    ТАЎТАЛОГІЯ (гр. tautologia, ад tauto = тое самае + -логія) — паўтарэнне таго ж самага іншымі словамі.
    ТАЎТАМЕРЫЯ (ад гр. tauto = тое самае + -мерыя) — разнавіднасць ізамерыі, пры якой ізамеры могуць узаемна пераўтвараода.
    ТАЎТАХРАНЗМ (ад гр. tauto = тое самае + chronos = час) — уласцівасць гарманічных ваганняў зберагаць перыяд вагання незалежна ад амплітуды.
    ТАФАНОМІЯ (ад гр. taphos = Ma­rina, пахаванне + -номія) — раздзел палеанталогіі, які вывучае заканамернасці працэсаў пахавання рэшткаў выкапнёвых жывёл і раслін.
    ТАФАЦЭНОЗ (ад гр. taphos = Ma­rina, пахаванне + -цэноз) — сукупнасць пахаваных у пэўным слаі горных парод рэшткаў раслін, жывёл і слядоў іх жыццядзейнасці (гл. таксама орыктацэноз, танатацэноз).
    ТАФІЛЬДЫЯ (н.-лац. tofieldia, ад Tofield = прозвішча англ. батаніка) — травяністая расліна сям. лілейных з мечападобным лісцем і дробнымі жаўтавата-белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.
    ТАФРЬІНА (н.-лац. taphrina) — сумчаты грыб сям. тафрынавых, які развіваецца на лісці вышэйшьіх раслін.
    ТАФТА (тур. tafta, ад перс. tafta) — тонкая і шчыльная глянцавітая шаўковая тканіна.
    ТАФ’Я (тур., тат. taqja) — цюбецейка.
    ТАХАГЕНЕРАтАР (ад гр. tachos = хуткасць + генератар') — электрычны генератар ддя вымярэння частаты вярчэння або вуглавога паскарэння валоў розных машын і механізмаў.
    ТАХАГРАМА (ад rp. tachos = хуткасць + -грама) — графічны запіс змен хуткасці вярчэння (напр. вала машыны) у залежнасці ад часу.
    ТАХАМЁТРЫЯ (ад гр. tachos = хуткасць + -метрыя) — раздзел метралогіі, звязаны з вымярэннем колькасці абаротаў розных частак машын пры руху.
    ТАХЕАМЕТРЫЯ (ад гр. tachys, -cheos = хуткі + -метрыя) — раздзел геадэзіі, які займаецца выву-
    чэннем метадаў тапаграфічнай здымкі для складання планаў з рэльефам мясцовасці.
    ТАХЕОМЕТР (ад гр. tachys, -cheos = хуткі + -метр) — геадэзічны прыбор для вымярэння адлегласцей і вызначэння рознасці вышынь пры тапаграфічных здымках.
    ТАХІГЕНЁЗ (ад гр. tachys = хуткі + -генез) — з’ява скарачэння і спрашчэнля ранняга этапу развіцця арганізма, калі зародак не праходзіць усіх стадый, якія ўласцівы былі продкам арганізма.
    ТАХІГРАФІЯ (ад гр. tachys = хуткі + -графія) — тое, што і стэнаграфія.
    ТАХІЁНЫ (ад гр. tachys = хуткі) — гіпатэтычныя часціцы, якія заўсёды рухаюцца з хуткасцю, што псравышае хуткасць святла ў вакууме.
    ТАХІКАРДЬІЯ (ад гр. tachys = хуткі + -кардыя') — мед. значнае паскарэнне сардэчных скарачэнняў (больш за 100 у мінуту), абумоўленае рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.
    ТАХІМЕТР (ад гр. tachys = хуткі + -метр) — 1) устарэлая назва тахеометра\ 2) прыбор для вымярэння хуткасці цячэння вады.
    ТАХШЫ (н.-лац. tachinidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых; кормяцца нектарам, лічынкі большасці відаў — унутраныя паразіты беспазваночных, пераважна насякомых (вусеняў, матылёў, клапоў, жукоў).
    ТАХІТЭЛІЯ (ад гр. tachys = хуткі + telos = ажыццяўленне) — вельмі хуткі тэмп эеалюцыі, уласцівы не-
    каторым групам арганізмаў на працягу параўнальна абмежаванага перыяду (некалькі мільёнаў гадоў); параўн. брадытэлія, гаратэлія.
    ТАХбгРАФ (ад гр. tachos = хуткасць + -граф) — прыбор, які фіксуе змену хуткасці вярчэння доталей машын або механізмаў у выглядзе крывой лініі.
    ТАХбМЕТР (ад гр. tachos = хуткасць + -метр) — прыбор для вымярэння скорасці вярчэння.
    ТАХТА (перс. tachta) — шырокая канапа без спінкі.
    ТАЦЫТРдн [ад лац. taci(tus) = таемны, ціхі + -трон] — разнавіднасць тыратрона.
    ТАЦЭТ (іт. tazzetta = чашачка) — культурны від нарцыса.