• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТАШЬІЗМ (ад фр. tache = пляма) — фармалістычная плынь у жывапісе 20 ст., разнавіднасць абстракцыянізму.
    ТАЭЛЬ (англ. tael, ад малайск. tahil = вага, цяжар) — грашовая адзінка Кітая з 14 ст. да 1933 г.
    ТВІСТ (англ. twist) — 1) парны танец амерыканскага паходжання з характэрнымі рухамі бёдраў; 2) музыка, песня ў рытме гэтага танца.
    ТВІСТАР (англ. twistor, ад twist = паварочваць, выгінаць) — запамінальны элемент у аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы, адрэзак дроту з магнітнай паверхняй, намагнічванне якога праходзіць па вінтавой лініі.
    ТЛАДЫЯНТА (н.-лац. thladiantha) — травяністая расліна сям. гарбузовых з лазячымі сцёбламі, чаранковым лісцем і жоўтымі адзі-
    т		 ночнымі або ў гронках кветкамі, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная павойная.
    тбГА (лац. toga) — доўгі мужчынскі плашч без рукавоў, які насілі старажытнарымскія паўнапраўныя грамадзяне.
    ТОДЭС (ад ням. Tod = смерць) — элемент у парным фігурным катанні на каньках, калі партнёрка апісвае вакол партнёра, які трымае яе за руку, круг на адным каньку пры становішчы цела амаль паралельна лёду.
    ТОЙ (цюрк. toj) — свята, якое суправаджаецца банкетам, музыкай, танцамі, у народаў Сярэд. Азіі.
    ТОЙ-ТЭР’ЁР (ад англ. toy = цацка + тэр ’ер) — парода паляўнічых сабак з групы тэр’ераў.
    ТОЛ [ад (пірынітра)т(алу)ал] — тое, што і трынітраталуол.
    тдлдс (гр. tholos) — культавы будынак акруглай формы (грабніца, храм) у эгейскай культуры і антычпым свеце.
    ТОЛЬ (фр. tole) — дахавы матэрыял, які атрымліваецца ў выніку насычэння кардону воданепранікальным саставам.
    ТОМ (лац. tomus, ад гр. tomos) — 1) частка (асобная кніжка) якога-н. збору твораў; 2) асобная кніжка якога-н. выдання, збору кніг, бібліятэчнага фонду; 3) кніга (звычайна тоўстая).
    ТОМІЗУС (н.-лац. thomisus) — павук сям. бакаходаў са зменлівай афарбоўкай, які жыве на кветках.
    -ТОМІЯ гл. -тамія.
    TOH (гр. tonos = напружанне, павьшіэнне голасу) — 1) гук пэўнай вышыні (напр. нізкі т.); 2) інтэрвал гамы; танальнасць (напр. мажорны т.); 3) характар гучання музычнага інструмента або голасу (напр. мяккі т. скрыпкі); 4) адценне голасу, маўлення (напр. высакамерны т., жартаўлівы т.); 5) манера паводзін (напр. дрэнны т.); 6) адценне колеру ў жывапісе (напр. светлы т.).
    ТОНА (фр. tonne) — адзінка масы ў метрычнай сістэме мер, роўпая 1000 кг.
    тбНА-КЫАМЁТР (ад тона + кіламепір) — адзінка грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.
    тбНА-МІЛЯ (ад тона + міля) — адзінка грузаабароту судна, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 мілю.
    ТОНАФІБРЫЛЫ (ад гр. tonos = напружанне + фібрылы) — тонкія апорныя валаконцы бялковай прыроды ў некаторых клетках жывёльных арганізмаў, якія забяспечваюць захаванне формы клетак.
    ТОНДА (іт. tondo) — карціна або рэльеф, круглыя па форме.
    тбіПКА (іт. tonica) — муз. галоўны апорны гук ладу, а таксама трохгучча, пабудаванае на 1 ступені.
    ТОНМАЙСТАР (ням. Tonmeister, ад Ton = гук + Meister = майстар, спецыяліст) — работаік радыё, кіно, тэатра, які адказвае за гукавое афармленне спектакляў, радыёперадач; гукааператар.
    ТОНСТЎДЫЯ (ад тон + студыя) — частка кінастудыі, дзе
    размешчана апаратура для гуказапісу ў час агучвання фільма.
    ТОНУС (лац. tonus, ад гр. tonos = наггружанне) — 1) працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў; 2) перан. ступень жыццядзейнасці арганізма, актыўнасць (напр. павышаны т).
    ТОНФІЛЬМ (ад пюн + фільм) — 1) стужка з запісам гуку; выкарыстоўваецца ў кінематаграфіі і радыёвяшчанні; 2) першапачатковая назва гукавога кінафільма.
    ТОНШТЫХЕЛЬ (ад ням. Ton = гліна + штыхель) — гравёрны інструмент з паўкруглым лязом.
    ТОП (гал. top) — мат. верхні KaHeu мачпіы або стэньгі.
    тбпіКА (гр. topika, ад topos = месца) — 1) уменне карыстаода агульнымі меркаваннямі пры выкладзе якой-н. тэмы; 2) агульнае палажэнне, якое можна дастасаваць да ўсіх аднародных выпадкаў.
    ТбіЖРАС (англ. top crossing, ад top = пакрываць самку + crossing = скрыжоўванне) — скрыжоўванне мужчынскай асобіны з неаднароднай па сваім складзе матачнай папуляцыяй як адзін з метадаў селекцыі.
    ТОПСЕЛЬ (гал. topzeil) — косы парус трохвугольнай формы, які падымаецца над іншым рэйкавым або косым парусам.
    тбпГЫМБЕРС (англ. toptimbers, мн. ад toptimber = верхняя бэлька) — мар. верхняя частка шпангоута на драўляным судне.
    гТОПЫ (гр. topos = месца) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «месца».
    TOP1 (лац. torus = выпукласць) — геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем круга каля восі, што ляжыць у яго плоскасці, але не перасякае яго.
    TOP2 [ад іт. E.Torricelli = прозвішча іт. фізіка (1608—1647)] — адзінка ціску, роўная ціску, які ўтварае слупок ртуці вышынёй у 1 мм; ужываецца пры вакуумных вымярэннях.
    т6ра (ст.-яўр. Тога = вучэнне) — першая частка Бібліі (Пяцікніжжа) у яўрэяў, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе як прадмет рэлігійнага культу.
    тбРАКС (гр. thoraks = грудзі) — грудная клетка.
    тбрМАЗ (гр. tormos = адтуліна, утулка) — 1) прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і інш.; 2) перан. тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго-н.
    ТОРП гл. піарпа.
    ТОРС (іт. torso) — тулава чалавека, а таксама адлюстраванне яго ў скульптуры, жывапісе.
    ТОРТ (ням. Torte) — кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і інш.
    ТОРФ (ням. Tort) — шчыльная маса, якая ўтварылася з рэштак раслін, што падвергліся няпоўнаму разлажэнню ва ўмовах балот; выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для тэхнічных мэт.
    ТОРФАБРЫКЕТ (ад торф + брыкет) — спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.
    ТОРФАВІВІЯНІТ (ад торф + вівіяніт) — горная парода, якая складаецца з торфу і вівіяніту; выкарыстоўваецца як мясцовае арганічнае і фасфатнае ўгнаенне.
    ТОРЫ (англ. tory) — члены палітьгчнай партыі ў Англіі ў 17—19 ст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў (параўн. вігі).
    ТОРЫЙ (н.-лац. thorium, ад стсканд. Thorr = бог грому ў скандынаўскай міфалогіі) — хімічны элемент, радыеактыўны метал, які з’яўляецца сыравінай для прамысловага атрымання ядзернай энергіі.
    ТОРЫЛІС (н.-лац. torilis) — травяністая расліла сям. парасонавых з прадаўгаватым лісцем і белымі або ружова-фіялетавымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрьшы; трапляецца на Беларусі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
    ТОСТ (англ. toast, ад лац. panis tostus = падсмажаны хлеб) — 1) кароткая застольная прамова, здравіца ў гонар каго-н., чаго-н.; 2) падсмажаны кавалачак хлеба.
    ТОСЦЕР (англ. toaster, ад toast = падсмажваць хлеб) — прыстасавалне для прыгатаваіпія пюспіаў 2.
    ТРААКАР (фр. trois-quarts) — 1) хірургічны інструмент у выглядзе полай трубкі з устаўленай у яе трохграннай іголкай для выпус-
    капня вадкасці з поласцей цела; 2) уст. доўгі жаночы жакет да каленяў, паўпаліто.
    ТРААСТЬІТ [ад фр. L.Troast = прозвішча фр. хіміка (1825— 1911)] — структурная састаўная частка сталі, якая ўяўляе сабой высокадысперсную сумесь часцінак ферыту і карбідаў (у прыватнасці цэментыту), па цвёрдасці займае сярэдняе становішча паміж мартэнсіпіам і сарбітам.
    ТРАБЕКУЛЫ (лац. trabecula = невялікая бэлька) — пласцінкі ў рэчыве косці, перагародкі і цяжы, якія ўтвараюць каркас органа; пракладкі, па якіх праходзяць крывяносныя сасуды.
    ТРАВЕЛЕРСЧЭК (англ. travel­ler’s cheque) — дарожны чэк, па якім за мяжой можна атрымаць грошы ў любым пункце, дзе ёсць банк.
    ТРАВЕРЗ (фр. traverse, ад лац. transversus = папярочны) — напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.
    ТрАвЕРС1 (фр. traverse, ад лац. transversus = папярочны) — 1) папярочнае ўкрывдё (насып) у акопах, траншэях і ходах злучэння, якое засцерагае ад агню з флангаў; 2) папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі; 3) бакавы рух каня галавой да сценкі манежа (параўн. ранверс).
    ТРАВЕРС2 (фр. traversee = пераезд, пераправа) — пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.
    ТРАВЕРСА (фр. traverse) — папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама па-
    пярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.
    ТРАВЕРСІРАВАЦЬ (фр. traverser = перапраўляцца, пераходзіць) — перапраўляцца праз горы па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта.
    ТРАВЕРЦІН (іт. travertino) — горная парода, нацёчныя адклады вуглякіслага кальцыю (кальцыту, араганіту) з халодных ці гарачых мінеральных крыніц; вапняковы туф.
    ТРАВЕСЦІ (фр. travesti) — msamp. сцэнічнае амплуа, мужчынская або дзіцячая роля, якая выконваецца пераадзетай жанчынай, радзей — жаночая роля, якая выконваецца мужчынам.
    ТРАВЕСЦІЯ (ад фр. travestir = парадзіраваць) — від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест увасабляецца ў камічнай форме.
    ТРАВЕСЦІРАВАЦЬ (фр. traves­tir) — перарабляць мастацкі твор, надаваць яму новы выгляд.
    ТРАВЁЯ (фр. travee) — прасторавая ячэйка нефа ў раманскай і гатычнай архітэктуры.
    ТРАГАКАНТ (гр. tragakantha) — від астрагала, пашыраны ў Сярэд. і Паўд. Азіі, а таксама ў Паўд. Еўропе; дае камедзь.
    ТРАГАНТ (п.-лац. tragantum, ад гр. tragakantha = трагакант) — засохлы сок трагаканта', выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай, папяровай, тэкстыльнай, скураной прамысловасці.
    ТРАГАІПЭРЫЙ (ад гр. trogon = які грызе + -тэрый) — выкапнёвы
    	т бабёр, які вымер у раннечацвярцічную эпоху.
    ТРАГАПАНЫ (н.-лац. tragopan) — птушка сям. фазанавых са стракатым апярэннем, якая водзіцца ў высакагорных лясах Гімалаяў, Індакітая і Паўд. Кітая.
    ТРАГЁДЫЯ (лац. tragoedia, ад гр. tragodia = казліны спеў) — 1) драматычны твор, які паказвае вострыя жыццёвыя канфлікты, што звычайна вядуць да смерці героя; 2) перан. вялікая няшчасце.
    ТРАПЗМ (ад гр. tragikos = трагічны) — 1) трагічная аснова мастацкага твора; 2) безвыходнасць, трагічнае становішча.
    ТРАПК (гр. tragikos = трагічны) — 1) акцёр, які выконвае трагічныя ролі; 2) уст. аўтар трагедыі.
    ТРАПКАМЕДЫЯ (ад гр. tragikos = трагічны + камедыя) — 1) драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і камедыі; 2) перан. гісторыя, падзея, становішча, у якім да сумнага прымешваецца смешнае.