Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТРАНСЛЯТАР (лац. translator) — прамежкавае ўстройства для ўзмацнення, пераўгварэння і перадачы электрасігналаў сувязі, якія нясуць розную інфармацыю.
ТРАНСЛЙЦЫЯ (лац. translatio = перадача) — 1) перадача інфармацыі па радыё і тэлебачанні на адлегласці; 2) біясінтэз бялкоў у жывой клетцы шляхам «счытвання» генетычнай інфармацыі.
ТРАНСМІСІЯ (лац. transmissio = перасылка, перадача) — 1) сістэма для перадачы вярчэння ад рухавіка да станкоў або іншых механізмаў; 2) перадаванне хвароб галоўным чынам праз насякомых (мух, камароў, маскітаў).
ТРАНСМІТЭР (англ. transmitter, ад лац. transmittere = перасылаць, перадаваць) — апарат для аўтаматычнай перадачы электрычных сігналаў, запісаных на перфараванай стужцы.
ТРАНСНАЦЫЯНАЛЬНЫ (ад транс+ нацыянальны) — які выходзіць за межы адной нацыі, адной дзяржавы, міжнацыяналькы.
ТРАНСПАЗІЦЫЯ (лац. transpositio = перастаноўка) — 1) перанясенне чаго-н. (ідэі, вобраза, тэрміналогіі і інпі.) з аднаго жанра ў іншы, з адной навукі ў іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы; 2) мат. перастаноўка пэўнай сукупнасці элементаў, пры якой мяняюцца месцамі толькі два элементы; 3) перанясешіе музычнага твора з адпой танальнасці ў другую.
ТРАНСПАНАВАЦЬ (лац. transponere = перастаўляць) — 1) выконваць транспазіцыю 1; 2) выконваць транспазіцыю 3.
ТРАНСПАРАНТ (фр transparent) — 1) ліст з чорнымі лініямі, які падкладваецца пад нелінееную паперу, каб пры пісьме былі роўныя радкі; 2) тканіна з малюнкам або тэкстам, нацягнутая на раму.
ТРАНСПАРТ (ад лац. transportare = перамяшчаць) — 1) галіна народнай гаспадаркі, якая ажыццяўляе перавозку пасажыраў і грузаў, а таксама сродкі для перавозкі
(напр. чыгуначны т., аўтамабільны т., паветраны т.); 2) партыя грузаў, што прыбылі разам; 3) сукупнасць сродкаў перавозкі спецыяльнага прызначэння (напр. санітарны т.); 4) ваеннае судна для перавозкі грузаў, людзей (напр. міішы т., дасантны т.).
ТРАНСПАРТАБЕЛЬНЫ (фр. transportable) — такі, які можна транспартаваць, зручны для перавозкі.
ТРАНСПАРТАВЛЦЬ (лац. transportare) — перавозіць з аднаго месца ў другое (напр. т. жывелу, т. фрукты).
ТРАНСПАРЦЁР (фр. transporteur, ад лац. transportare = перамяшчаць) — 1) тое, што і канвеер', 2) ваенная машына павышанай праходнасці для перавозкі грузаў, зброі і людзей.
ТРАНСПАРЦІР (фр. transporteur, ад лац. transportare = перамяшчаць) — прыстасаванне ў выглядзе падзеленага на 180° паўкруга і лінейкі для пабудовьі і вымярэння вуглоў на чарцяжах.
ТРАНСПІРАЦЫЯ (ад транс+ лац. spirare = дыхаць, выдыхаць) — выпарэнне вады раслінамі.
ТРАНСПЛАНТАВАЦЬ (п.-лац. transplantare = перасаджваць) — ажыццяўляць трансплантацыю.
ТРАНСПЛАНТАЛбгіЯ (ад п.лац. transplantare = перасаджваць + -логія) — раздзел медыцыны, які займаецца пытаннямі трансплантацыі.
ТРАНСПЛАНТАТ (п.-лац. transplantatus = перасаджаны) — тканка
або орган, перасаджаныя ў іншы арганізм шляхам трансплантацыі.
ТРАНСПЛ АНГАЦЫЯ (п.-лац. transplantatio, ад transplantare = перасаджваць) — перасадка з наступным прыжыўленнем тканак і органаў жывёльных і раслінньгх арганізмаў на другое месца (аўтатрансплантацыя) або ў іншы арганізм таго ж віду (алапгрансплантацыя) ці другога віду (гетэратрансплантацыя), або нават іншага роду (ксенатрансплантацыя).
ТРАНСПЛАНТбЛАГ (ад п.-лац. transplantare = перасаджваць + -лаг) — спецыяліст у галіне трансшюнтацыі.
ТРАНСПбРТ (ад лац. transportare = перамяпгчаць) — перанос сумы з адной старонкі бухгалтарскай кнігі на другую.
транссудАт (ад транс+ лац. sudare = сачыцца) — бедная на бялок (у адрозненне ад эксудату) вадкасць, якая прасочваецца з сасудаў у тканкі і поласці цела ў выніку парушэння кроваі лімфазвароту; утварэнне транссудату адбываецца без запаленчай змены тканак.
ТРАНССУДАЦЫЯ (ад транс+ лац. sudare = сачыцца) — працэс утварэння транссудату.
ТРАНСУРАНЫ (ад транс+ уран) — ппучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядьгчнай сістэме элементаў размешчаны пасля урану.
ТРАНСФАКАТАР (ад транс+ фокус) — ашычнае ўстройства з некалькіх лінзаў, якое ўстанаўліваецца перад фотаабо кінааб’ектывам і дазваляе змяняць фокусную
адлегласць, даючы магчымасць атрымліваць адбіткі патрэбных памераў.
ТРАНСФАРМАВАЦЬ (лац. transfotmare) — пераўтвараць, відазмяняць што-н.
ТРАНСФАРМАТАР (ад лац. transformare = пераўгвараць) — 1) апарат для змянення напружання электрычнага току; 2) артыст, які папераменна выконвае некалькі роляў, хутеа змяняючы свой знешні выгляд; 3) фокуснік, які стварае ілюзію пераўтварэння адных рэчаў у іншыя; ілюзіяніст (гл. іпюзіянізм 2).
ТРАНСФАРМАЦЫЯ (лац. transformatio) — 1) пераўтварэнне віду, формы, асаблівасцей чаго-н. (напр. т. мастацкіх вобразаў); 2) біял. перанясенне спадчыннай інфармацыі з клеткі аднаго генатыпу ў клетку іншага; 3) сцэнічны прыём, які заключаецца ў хутаай змене артыстам (пгрансфарматарам 2) сваёй знешнасці; 4) змяненне напружання электрычнага току пры дапамозе трансфарматара 1.
ТРАНСФАРМІЗМ (ад лац. transformis = пераўтвораны) — біял. сістэма ўяўленняў аб змяненні і пераўтварэнні арганічных форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якая папярэднічала дарвінізму.
трансферАзы (ад лац. transferre = пераносіць, пераводзіць) — група ферментаў, пад уплывам якіх адбываюцца рэакцыі ўнутрымалекулярнага і міжмалекулярнага пераносу атамаў або груп атамаў у арганізме чалавека, жывёл і раслін.
ТРАНСФЕРКАР (англ. transfercar) — самаразгружальны элек-
траматорны вагон, які выкарыстоўваецца на металургічных заводах для падачы руды і коксу да доменных печаў.
ТРАНСФЕРТ (фр. transfert, ад лац. transferre = пераносіць, пераводзіць) — 1) фін. перавод замежнай еалюты або перадача золата з адной краіны ў другую; 2) юр. перадача права ўладання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыямі) адной асобы другой, якая ажыццяўляецца, як правіла, з дапамогай індасамента', 3) абмен насельніцтвам паміж дзяржавамі на падставе міжнароднага пагаднення, аўтаматычнае змяненне грамадзянства.
ТРАНСФЕРЫНЫ (ад лац. transfeire = пераносіць, пераводзіць) — складаныя бялкі (глікапратэіды), якія пераносяць іоны трохвалентнага жалеза ў арганізме; змяшчаюцца ў плазме крыві, малацэ і яечным бялку.
ТРАНСФППТНЫ (ад транс+ фінітны) — мат. які знаходзіцца за межамі канечнага.
ТРАНСФЛЮКСАР (ад лац. transfluere = працякаць, выцякаць) — элемент памяці электронла-вылічальных машын, што працуе па прынцыпу пераразмеркавання магнітных патокаў.
ТРАНСФЎЗІЯ (лац. transfusio = пераліванне) — мед. пераліванне крыві.
ТРАНСФУЗІЯЛОГІЯ (ад трансфузія + -логія) — раздзел гематалогіі, які вывучае метады пералівання крыві, увядзення прэпаратаў крыві і спосабы папярэджвання магчымых пры пераліванні ўскладненняў.
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛІЗМ (с,лац. transcendentalis, ад лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы) — ідэалістьгчнае філасофскае вучэнне, паводле якога апрыёрныя формы свядомасці папярэднічаюць вопыту і з’яўляюцца яго ўмовамі.
трансцэндэнтАльны (слац. transcendentalis, ад лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы) — які датычыць абстрактных, быццам бы не залежачых ад вопыту з’яў (у ідэалістычпай філасофіі Канта).
ТРАНСЦЭНДЭНТНЫ (лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы) — філас. які знаходаіпца за межамі вопыту, непазнавальны (проціл. іманентны').
ТРАНШ^ЛІЯ (н.-лац. tranzschelia) — базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на лісці слівы.
ТРАНШЭЯ (фр. tranchee) — 1) вузкі доўгі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны; 2) роў, канава для розных гаспадарчых мэт (напр. т. для сіласу).
ТРАП1 (гал. trap) — 1) лесвіца на караблі; прыстаўная лесвіца для пасадкі ў самалёт і выхаду з яго; 2) спецыяльная лесвіца рознага прызначэння (напр. гімнастычны т., тэатральны т.).
ТРАП (англ. trap) — апарат для аддзялення нафты ад газу, калі яны выхозяць са свідравіны.
ТРАПАПАЎЗА (ад гр. tropos = паварот, змяненне + паўза) — пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай.
ТРАПАР (гр. troparion) — малітоўны верш для спеваў у гонар якога-н. праваслаўнага свята або святога.
ТРАПАСФЕРА (ад гр. tropos = паварот + сфера) — ніжні, асноўны слой атмасферы да вышыні 8—17 км, у якім тэмпература паветра паніжаецца з вышынёй.
ТРАПАФІТЫ (ад гр. tropos = паварот + -фіты) — расліны, якія прыстасаваліся да жыцця ў абласцях з рэгулярнай штогадовай зменай вільготнага і сухога перыядаў. ТРАПЕЗА (гр. trapeza = стол) — 1) агульны стол для ядьі ў манастыры, а таксама прыём яды (абед, вячэра) за такім сталом; 2) памяшканне ў манастыры, дзе адбываецца прыём яды; трапезная.
ТРАПЕЗГГЫ (гр. trapezitai, ад trapeza = стол) — мянялы ў Стараж. Грэцыі.
ТРАПЕЛІЯ (н.-лац. trapelia) — накіпны лішайнік сям. трапеліевых, які расце на добра асветленых месцах у полі і ў лесе, на вапністых субстратах, пясчаніках, граніце, валунах.
ТРАПЕР (англ. trapper) — паляўнічы на пушнога звера ў Паўн. Амерыцы, які карыстаецца ў асноўным пасткамі.
ТРАПЕЦбіД (ад трапецыя + -оід) — геаметрычная фігура, якая падобна на трапецыю, але не мае паралельных старон.
ТРАПЕЦбэДР (ад трапецыя + -эдр) — мат. мнагаграннік, грані якога маюць выгляд трапецый.
ТРАПЕЦЫЯ (rp. trapezion = столік) — І^мат. чатырохвугольнік з дзвюма паралельнымі і дзвюма не-
т
паралельнымі старанамі; 2) гімнастычная прылада ў выглядзе перакладзіны, падвешанай на двух тросах.
ТРАШДАНЁІС (н.-лац. tropidoneis) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў планктоне салёных і саланаватых вадаёмаў, зрэдку ў прэсных.
ТРАШЗМЫ (ад гр. tropos = паварот, напрамак) — роставыя рухі органаў раслін (сцябла, кораня, лістоў), выкліканыя аднабаковым дзеяннем якога-н. раздражняльніка — святла (фотатрапізм), сілы зямнога прыцяжэння (геатрапізм), хімічных рэчываў (хематрапізм) і інш. (параўн. таксісы).
ТРАПІЧНЫ (гр. tropikos = паваротны) — 1) які мае адосіны да тропікаў, размешчаны ў тропіках (напр. т. зона); 2) уласцівы тропікам, пашыраны ў тропіках (напр. т. лівень); 3) гарачы, спякотны.
-ТРАПІЯ, -ТРОПІЯ (гр. trope = паварот, напрамак) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «паварот», «змена», «пераўтварэнне».
ТРАПЫ (шв. trapp) — група магматычных горных парод (напр. базальты, дыябазы), якія ўгвораны ў выніку вулканічнай дзейнасці на геалагічных платформах.