• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТРАС (ням. Trass) — горная парода, разнавіднасць вулканічнага туфу, якую дабаўляюць да цэменту для моцы і пластычнасці.
    ТРАСА (ням. Trasse) — 1) напрамак пралягання канала, лініі сувязі, трубаправода, а таксама руху самалёта, судна і г.д.; 2) шлях, да-
    рога; 3) вогненны след, які пакідае за сабой трасіруючая куля.
    ТРАСАЛОГІЯ (ад фр. trace = след + -логія) — раздзел крыміналістыкі, які займаецца фіксацыяй і вывучэннем слядоў, пакінутых на месцы злачынства.
    ТРАСАНТ (ням. Trassant, ад іт. trassare = выпісваць вэксаль) — фін. асоба, якая выдае другой асобе пераводны вэксаль (тратту), вэксаледаўца.
    ТРАСАт (ням. Trassat, ад іт. trassare = выпісваць вэксаль) — асоба, якой даручаецца заплаціць па пераводнаму вэксалю (тратце). ТРАСІРАВАЦЬ1 (іт. trassare = выпісваць вэксаль) — фін. пераводзіць выплату грошай на другую асобу.
    ТРАСІРАВАЦЬ2 (фр. tracer = праводзіць, абазначаць) — 1) абазначаць трасу, 2) пакідаць след пры палёце (пра кулю, снарад і інш).
    ТРАСТ (англ. trust) — 1) даверанасць на вядзенне аперацый у гаспадарчай і іншай сферах дзейнасці; 2) аб’яднанне, фонд.
    ТРАТТА (іт. tratta) — фін. пераводны вэксаль.
    ТРАТТАРЫЯ (іт. trattoria) — рэстаран, карчма ў некаторых краінах Зах. Еўропы.
    ТРАТУІР (фр. trottoir) — дарожка для пешаходаў (з каменных пліт, асфальту, дошак) па баках вуліцы, плошчы.
    ТРАТЫЛ (ад трынітраталуол) — тое, што і трынітраталуол. ТРАЎЛЕР (англ. trawler) — марское прамысловае рыбалоўнае
    судна, забяспечанае глыбакаводнымі невадамі — траламі.
    ТРАЎМА (гр. trauma = рана) — 1) пашкоджанне арганізма, выкліканае раненнем, ударам, апёкам і інш.; 2) перан. нервовае ўзрушэнне, прыгнечанне (псіхічная т.).
    ТРАЎМАТАЛбгіЯ (ад гр. tra­uma, -atos = рана + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае траўматычныя пашкоджанні, звязаныя з імі хваробы і распрацоўвае метады іх лячэння.
    ТРАЎМАТОЛАГ (ад траўматалогія) — спецыяліст у галіне траўматалогіі.
    ТРАЎМАТЫЗМ (ад гр. traumatizo = наношу рану) — распаўсюджанасць траўм сярод насельніптва і яго асобных груп, звязаных з пэўным відам прафесіі, занятку, з якой-н. сферай дзейнасці (напр. вытворчы т., бытавы т.).
    ТРАЎМАТЫЧНЫ (гр. traumatikos) — звязаны з траўмай.
    ТРАФАБЛАСТ (ад гр. trophe = ежа + -бласты') — знешні слой клетак у зародкаў млекакормячых на стадыі бластацысты.
    ТРАФАЛАКСІС (ад гр. trophe = ежа + allaksis = абмен) — абмен ежай і выдзяленнямі залоз, які назіраецца ў некаторых грамадскіх жывёл, напр. у мурашак.
    ТРАФАР^Т (іт. traforetto = прадзіраўленае) — 1) пласцінка з металу, кардону, фанеры, пластмасы, у якой прарэзаны літары або малюнкі, што дазваляе лёгка наносіць іх на плакаты, сцены і г.д.; 2) перан. узор, якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.
    ТРАФАФІЛ (ад гр. trophe = ежа + phyllon = ліст) — ліст вышэйшых раслін, які выконвае функцыю фотасінтэзу.
    ТРАФАЦЬІТЫ (ад гр. trophe = ежа + -цыты) — клеткі, якія пастаўляюць пажыўныя рэчывы і пластычныя матэрыялы ддя іншых клетак.
    ТРАФЕЙ (лац. trophaeum, ад гр. tropaion = помнік перамогі) — 1) зброя і ваенная маёмасць, захопленая ў пераможанага праціўніка ў час вайны; 2) перан. здабыча як сведчанне поспеху ў якой-н. галіне (напр. паляўнічыя трафеі).
    ТРАФГЧНЫ (н.-лац. trophicus, ад гр. trophikos) — 1) які мае адносіны да трофікі', 2) звязаны з расстройствам жыўлення, абмену рэчываў (напр. т-ая язва).
    -ТРАФІЯ (гр. trophe = ежа, жыўленне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паііяццямі «ежа», «жыўленне».
    ТРАХАТРОН (ад гр. trochos = кола + -трон) — многаэлектродны электроннапраменевы прыбор з трахаідалыіым (гл. трахоіда) стужачным электронным пучком (прамянём), які фарміруецца пад дзеяннем узаемна перпендыкулярных магнітнага і электрычнага палёў.
    ТРАХАфбРА (ад гр. trochos = кола + phora = нашэнне) — свабоднаплаваючыя лічынка некаторых малюскаў, многашчацінкавых кольчатых чарвей, эхіурыдаў і сіпункулідаў.
    ТРАХЕАБАКТЭРЫЁЗЫ (ад трахея + бактэрыёз) — хваробы
    раслін, якія выклікаюцца фітапатагённымі бактэрыямі, што паражаюць сасудзістую сістэму (параўн. трахеамікозы).
    ТРАХЕАМІКОЗЫ (ад трахея + -мікоз) — хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі, пгго паражаюць сасудзістую сісгэму (параўн. трахеабаюпэрыёзы).
    ТРАХЕАТАМІЯ (ад трахея + -тамія) — хірургічнае аперыраванне трахеі з увядзеннем у яе спецыяльнай трубкі; прымяняецца пры звужэнні гартані для ўстанаўлення дыхання.
    ТРАХЕІДЫ (ад трахея + гр. eidos = выгляд) — доўгія вераценападобныя клеткі ў драўніне раслін, якія праводзяць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі.
    ТРАХЕІТ (ад трахея) — запаленне слізістай абалонкі трахеі.
    ТРАХЕЙ (гр. trochaios = літар. які бяжыць) — тое, што і харэй.
    ТРАХЕЛАМОНАС (н.-лац. trachelomonas) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая часцей трапляецца ў вадаёмах з гуміфікаванай вадой, багатай злучэннямі жалеза.
    ТРАХЁЯ (гр. tracheia) — 1) дыхальнае горла ў млекакормячых і чалавека, птушак, паўзуноў, некаторых земнаводных; 2) мн. сасуды ў раслін, вертыкальныя рады клетак у драўніне з адгулінамі ў перагародках і адмерлай пратаплазмай, па якіх перамяшчаюцца вада і растеор мінеральных солей; разам з трахеідамі складаюць ксілему.
    ТРАХІАІІДЭЗІТ (ад трахіт + андэзіт) — горная парода, прамеж-
    кавая паміж трахітам і андэзітам, у якую як парфіравыя вылучэнні ўваходзяць андэзін, лабрадор, радзей бітаўніт, біятыт, дыяпсід і інш.
    ТРАХІБАЗАЛЬТ (ад трахіт + базальт') — базальтавая горная парода, якая складаецца з піраксену, шчолачнага палявога йтату, алівіну і ішп.
    ТРАХІКАРПУС (н.-лац. trachyca­rpus) — пальма з веерападобным лісцем, пашыраная ў субтропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ТРАХІЛІДЫ (н.-лац, trachylida) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены толькі медузамі.
    ТРАХІЛІСКІ (н.-лац. trochiliscus) — вымерлыя шматклетачныя водарасці аддзела харавых, якія былі пашыраны ў апрэсненых водах прыбярэжных частак мораў у палеазоі.
    ТРАХІСЦЫЯ (н.-лац. trochisсіа) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў глебах, планктоне і сярод скопішчаў ніткаватьгх зялёных водарасцей прэсных і саланаватых вадаёмаў.
    ТРАХІТ (ад гр. trachys = шурпаты) — вулканічная горная парода зярністай структуры і светлай афарбоўкі; выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.
    ТРАХІХЛОРАН (н.-лац. trachychloron) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў канавах, лужынах, на дне вадаёмаў, у прыбярэжным планктоне, на водных раслінах, у глебе.
    ТРАХОЗА (н.-лац. trochosa) — павук сям. ліказідаў карычневай афарбоўкі, з шаравата-жоўтым брушкам, які жыве на сухіх палянах, лугах на паверхні глебы, пад камянямі.
    ТРАХОІДА (гр. trochoeides, ад trochos = кола + eidos = выгляд) — мат. плоская крывая, якая апісваецца пунктам, звязаным з акружнасцю, што коціцца без слізгання па другой акружнасці або прамой.
    ТРАХОМА (гр. trachoma = шурпатасць) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан ’юнктывы) і рагавіцы вачэй; адна з асноўных прычын слепаты.
    ТРОГ (ням. Trog = літар. ночвы) — горная даліна карытападобнай формы, апрацаваная ледніком. ТРбліУС (н.-лац. trollius) — травяністая расліна сям. казяльцовых з пальчата-рассечаным лісцем; расце на вільготных лясных палянах, узлесках; пярэсна.
    ТРОЛЬ (шв. troll) — надпрыродная істота ў скандынаўскай міфалогіі (часцей волат), звычайна варожая людзям.
    ТРОМБ1 (гр. thrombos) — згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносных сасудах (гл. таксама трамбоз).
    ТРОМБ2 (іт. tromba = труба) — магутны смерч над сушай у выглядзе цёмнага слупа, што спускаецца з навальнічнай хмары; на сваім шляху робіць катастрафічныя разбурэнні (гл. тарнада).
    ТРОМБАКШАЗА (ад пгромб' + гр. kineo = рухаю) — тое, што і тромбапласцін.
    ТРОМБАПЛАСЦІН (ад трамб' + гр. plastos = вылеплены) — рэчыва, якое паскарае згусанне крыві; змяшчаецца ў тканкавым соку і крывяных цельцах, бярэ ўдзел у ператварэнні пратрамбіну ў трамбін.
    ТРОМБАРТЭРЫГГ (ад тромб' + артэрыт) — запаленне артэрыі, якое суправаджаецца яе трамбозам.
    ТРОМБАТРАПІН (ад тромб' + гр. trope = паварот, змена) — бялок, які выпрацоўваецца ў печані, цыркулюе ў плазме крыві, патрэбны для ўтварэння актыўнага тромбапласціну.
    ТРОМБАФЛЕБІТ (ад тромб} + флебіт) — запаленне вены, якое вядзе да ўтварэння тромба.
    ТРОМБАЭМБАЛІЯ (ад тромб' + гр. enibole = укіданне) — закупорка крывяноснага сасуда часткай тромба, што адарваўся ад месца свайго ўтварэння і перанесены токам крыві.
    ТРОМПЫ (фр. trompe) — архіт. трохвугольныя нішападобныя скляпенні, якія выкарыстоўваюцца як пераходныя канструкцыі ад квадратнага ніжняга памяшкання да круглага або многавугольнага верхняга, да купала або яго барабана.
    ТРОН (гр. thronos) — 1) багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні, дзе садзіцца манарх у час афіцыйных прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній; 2) перан. сімвал манархічнай улады.
    -ТРОН [ад (элек)трон] — традыцыйнае завяршэнне назваў элек-
    травакуумных прыбораў і ўстройстваў.
    ТРОП (гр. tropos) — слова або моўны выраз, ужытыя ў пераносным, вобразным значэнні (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота).
    ТРбіПКІ [гр. tropikos (kyklos) = паваротнае кола] — 1) зямныя паралелі, аддаленыя ад экватара на 23°27' на поўнач (Т.Рака, або паўночны т.) і на поўдзень (Т.Казярога, або паўднёвы т.); 2) гарачы пояс зямнога шара, які знаходзіцца па абодва бакі экватара паміж гэтымі паралелямі.
    -ТРОШЯ гл. -трапія.
    -ТРОПЫ, -ТРОПНЫ (гр. trope = паварот, напрамак) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказае на сувязь з паняццямі «паварот», «змена», «пераўтварэнне».
    ТРОС (гал. tros) — пяньковы або драцяны канат, таўсцейшы за 25 мм (напр. буксірны т.).
    ТРОТ (англ. trot) — від алюру, кароткая рысь у каня.
    ТРОФАБІЁЗ (ад гр. trophe = ежа + -біёз) — разнавіднасць сімбіёзу, якая назіраецца ў некаторых жывёл (напр. у мурашак, якія харчуюцца выдзяленнямі тлей).
    ТРОФАНЕЎРбз (ад гр. trophe = ежа + неўроз) — разлад жыўлення органаў і тканак арганізма ў сувязі з паражэннем вегетатыўнай нервовай сістэмы.
    ТРОФІКА (ад гр. trophe = ежа) — уплыў нервовай сістэмы на харчаванне органаў і тканак, на абмен рэчываў і жыццядзейнасць арганізма.
    Т	
    -ТРОФЫ, -ТРОФНЫ (гр. trophe = ежа, жыўленне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказае на сувязь з паняццямі «ежа», «жыўленне».