Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
жывёла сям. кашэчых аранжаважоўтай з чорнымі палосамі афарбоўкі.
ТЫКбнД [ад ты(тан) + канд(энсатар)] — ізаляцыйны матэрыял з даухвокісу тытану ў сумесі з глінай, які выкарыстоўваюць як дыэлектрык для кандэнсатараў.
ТЫКСАТРАШЯ (ад гр. thiksis = дотык + -трапія) — здольнасць дысперсных сістэм вяртаць зыходную структуру, разбураную механічным уздзеяннем; мае практычнае прымяненне ў тэхналогіі лакафарбавых матэрыялаў, кляёў і інш. ТЫЛАігілУС (н.-лац. tylopilus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, знешне падобны да баравіка, але з ружовым гіменафорам, які расце на глебе ў лясах; неядомы; жоўцевы грыб.
ТЫЛАПІЯ (н.-лац. tilapia) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах Афрыкі і ўсходняга Міжземнамор’я.
ТЫЛЕНХІДЫ (н.-лац. tylenchidae) — атрад гельмінтаў класа нематодаў, паразіты агародных, тэхнічных і дэкаратыўных раслін.
ТЫЛЕЦЫЯ (н.-лац. tilletia) — базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, асаковых.
ТЫЛЕЯ (н.-лац. tillaea) — травяністая расліна сям. таўсцянкавьгх з густым лісцем і белымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; расце на пясчаных берагах рэк.
ТЫЛ1ТЫ (англ. tillite, ад till = валунная гліна) — выкапнёвыя ма-
рэнныя адклады старажытных зледзяненняў Зямлі.
ТЫЛЬДА (ісп. tilde) — дыякрытычны знак у выглядзе хвалістай рыскі (~).
ТЫМІН (ад гр. thymon = чабор) — арганічнае злучэнне, якое належыць да шрымідынавых асноў, уваходзіць у склад дэзаксірыбануклеінавай кіслаты і змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках.
ТЫМІЯ (н.-лац. timmia) — лістасцябловы мох сям. тыміевых, які расце на балотах.
ТЫМОЛ (ад лац. thymuxn = фіміям + -ол) — лекавы прэпарат, які атрымліваюць з некаторых эфірных масел; выкарыстоўваецца як сродак супраць глістоў і мікробаў. ТЫМПАН (гр. tympanon = барабан) — 1) старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры, 2) архіт. трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі і скулыпурнымі ўпрыгожаннямі.
ТЫМПАНАЛЬНЫ (ад гр. tympanon = барабан) — барабанны; т-ыя органы — органы слыху ў некаторых насякомых у выглядзе тонкай хітынавай перапонкі на пярэдніх ножках або сегментах брушка, ваганні якой успрымае група адчувальных нерваў.
ТЫМПАШЯ (ад гр. tympanon = барабан, бубен) — захворванне жвачных жывёл, пры якім збіраецца многа газаў у рубцы, кішэчніку; узнікае пры залішнім паяданні кармоў, што лёгка паддаюцца браджэнню (напр. канюшыны, зялёнай масы бабовых).
ТЫМУС (лац. thymus) — залоза ўнутранай сакрэцыі, размешчаная ў грудной поласці чалавека, што прымае ўдзел у рэгуляцыі росту, мінеральнага абмену і ў фарміраванні спецыфічнага імунітэту.
ТЫМФ, ТЫНФ (ст.-польск. tymf, tynf, ад A.Tymf = прозвішча арандатара манетных двароў у Польшчы) — старажытная польская сярэбраная манета, якая ў канцы 17—18 ст. была пашырана і на Беларусі.
ТЫНК (ням. Ttinche) — аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і інш.), якім пакрываюць сцены або столь.
ТЫНКАВАЦЬ (польск. tynkowac, ад с.-в.-ням. tunchen) — пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць паверхню гладкай.
ТЫНКТУРА (лац. tinctura) — настой лекавага рэчыва на спірце або эфіры.
ТЫНФ гл. тымф.
ТЫНЭЙДЖЭР (англ. teenager) — юнак або дзяўчына ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў.
ТЫП (фр. type, ад гр. typos = адбітак, вобраз) — 1) узор, мадэль, форма чаго-н. (напр. т. самалёта, т. машыны); 2) біял. адзінка ў сістэматызацыі раслін і жывёл, якая аб’ядноўвае роднасныя класы (напр. т. кветкавых раслін, т. членістаногіх); 3) разрад, катэгорыя людзей з характэрнымі агульнымі знешнімі або ўнутранымі рысамі (напр. славянскі т.); 4) літ. абагулепы мастацкі вобраз якой-н. групы людзей.
Т
-ТЫП (гр. typos = адбітак) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «адбітак», «друк».
ТЫПААФСЁТ (ад гр. typos = адбітак + афсет) — палігр. афсетны друк з формаў высокага друку.
ТЫПАЖ (фр. typage) — 1) сукупнасць тыпаў, узораў, мадэляў (напр. т. самалётаў); 2) сукушіасць прыкмет якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей (напр. сацыяльны т.); 3) акцёр са знешнасціо, што падыходзіць для пэўнай ролі.
ТЫПАЛІТАГРАФІЯ (ад гр. typos = адбітак + літаграфія) — паліграфічнае прадпрыемства, на якім працэс друкаваіпія выконваецца друкарскім і літаграфскім спосабамі.
ТЫПАЛОГІЯ (ад гр. typos = адбітак, форма + -лапя) — навуковы метад, які даследуе ўзаемаадносіны паміж рознымі тыпамі з’яў або прадметаў.
ТЫПАМАРФІЗМ (ад тып + -марфізм) — уласцівасць мінералаў змяняць усе або асобныя свае прыкметы (крышталеграфічныя асаблівасці, характар агрэгатаў, афарбоўку, шчыльнасць і йші.) у залежнасці ад умоў утварэішя.
ТЫПАМЕТРЫЯ (ад гр. typos = адбітак + -метрыя) — друкарская сістэма вымярэння элемеіітаў шрыфту і наборных форм.
ТЫПІЗАЦЫЯ (ад тып) — 1) распрацоўка тыпавых канструкцый або тэхналагічных працэсаў на аснове агульных для шэрагу вырабаў (працэсаў) тэхнічііых характарыстык; 2) класіфікацыя па тыпах (напр. т. азёр); 3) адбор тыповага і
ўвасабленне ў канкрэтных мастацкіх вобразах, формах.
-ТЫШЯ (гр. typos = адбітак) — друтая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з працэсамі друкавання, паліграфіі.
ТЫПбГРАФ (ад гр. typos = адбітак + -граф) — невялікі жук сям. караедаў цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам; пашыраны ў Еўропе і Азіі.
ТЫПбмЕТР (ад гр. typos = адбітак + -метр) — прыбор для вызначэшія памеру друкарскіх літар; 2) лінейка для вымярэння колькасці радкоў набору.
ТЫРАДА (фр. tirade, ад іт. tirata) — урывак прамовы, рэпліка, сказаныя прыўзнятым тонам.
ТЫРАж (фр. tirage) — 1) колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання; 2) розыгрыш выйгрьппаў у пазыках або латарэях; 3) пагашэнне аблігацыі пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла.
ТЫРАЗІН (ад гр. tyros = сыр) — араматычная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад многіх бялкоў, што выпрацоўваюць у жывёльных арганізмах гармоны, напр. тыраксін і адрэналін.
ТЫРАКСІН (ад гр. thyreos = шчыт + oksys = едкі, кіслы) — гармон шчытападобнай залозы, які стымулюе абмен рэчываў, рост і дыферэнцыяцыю тканак у арганізме чалавека і жывёл.
ТЫРАМІЦЭС (н.-лац. tyromyces) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, ламаччы, адмерлай драўніне.
ТЫРАН (гр. tyrannos) — 1) аднаасобны правіцель у Стараж. Грэцыі і гарадах-рэспубліках Італіі 13—16 ст.; 2) жорсткі правіцель, дэспат; 3) перан. прыгнятальнік, мучыцель.
ТЫРАНА (ісп. tirana) — іспанскі танец.
ТЫРАНАЗАЎР (ад гр. tyrannos = тыран + -заўр) — буйны драпежны дыназаўр з групы карназаўраў, які жыў у мезазоі.
ТЫРАШЧНЫ (гр. tyrannikos) — жорсткі, дэспатычны.
ТЫРАНІЯ (гр. tyrannia) — 1) праўленне, заснаванае на ўладзе тырана 1; 2) праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме; 3) перан. жорсткае абыходжанне.
ТЫРАТА (іт. tirata = зацягванне) — муз. гамападобны пасаж.
ТЫРАТРОН (ад гр. thyra = дзверы, уваход + -трон) — іонны электравакуумны прыбор з катодам, анодам і сеткай, напоўнены інертным газам, вадародам, парай ртуці.
ТЫРС (гр. thyrros) — паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, жазло Дыяніса і яго спадарожнікаў, абвітае плюшчом і вінаградным лісцем.
ТЫРЫСТАР [англ. thyristor, ад гр. thyra = дзверы + англ. (res)istor = супраціўленне] — кіруемы паўправадніковы вентыль.
ТЫРЭАІДЗІН (ад гр. thyreoeides = шчытападобны) — лекавы прэпарат, які змяшчае тыраксін'. выкарыстоўваецца пры зніжанай функцыі пічытападобнай залозы.
ТЫРЭАТАКСІКОЗ (ад гр. thyreos = шчыт + таксікоз) — паталагічны стан арганізма, які ўзнікае пры павыпіанай сакраторнай функцыі шчытападобнай залозы (гіпертырэозе).
ТЫРЭАЦЫТЫ (ад гр. thyreos = шчыт + -цыты) — клеткі аднаслойнага жалезістага эпітэлію, якія высцілаюць фалікулы шчытападобнай залозы.
ТЫРЭОЗ (гр. thyreos = шчыт) — разлад сакрэцыі шчытападобнай залозы.
ТЫТАН1 (гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі) — перан. чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму.
ТЫТАН2 (н.-лац. titanium, ад гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі) — хімічны элеменг, цвёрды метал серабрыста-белага колеру.
ТЫТАНАМАГНЕТЬІТ (ад тытан + магнетыт') — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру, разнавіднасць магнетыту; руда жалеза, тытану.
ТЫТАНТЭРЫЙ (ад піытан + -тэрый) — буйное няпарнакапытнае млекакормячае з групы бранпіатэрыяў, якое жыло ў папеагене. ТЫТАНАФАНЁУС (ад тытан + гр. phoneus = забойца) — буйная драпежная наземная жывёла з групы дынацэфалаў, якая жыла ў пермскі перыяд.
ТЫТАНАЭКА (н.-лац. titanoeса) — павук сям. амаўрабіідаў; жыве пад камянямі, у лясным подсціле і іншых месцах.
ТЫТАНІТ (ад тытан) — мінерал класа сілікатаў бурага, жоўтага ці зеленаватага колеру, які трапляецца ў выглядзе дробных зярнят і выкарыстоўваецца для атрымання тытану.
ТЫТАНІЧНЫ (гр. titanikos) — 1) які вызначаецца надзвычайным розумам, вялікім талентам; 2) велізарны па сіле, размаху.
ТЫТУЛ (лац. titulus = надпіс) — 1) ганаровае радавое або дараванае. дваранскае званне (барон, граф, князь і інш), якое падкрэслівае прывілеяванае становішча асобы; 2) ганаровае званне як прызнанне заслуг у спаборніцгве, дзейнасці (напр. т. чэмпіёна свелу па шахматах); 3) элемент кнігі, брашуры, дзе змешчаны загаловак выдання, прозвішча аўтара, назва выдавецтва, адзначаны месца і год выдання; тытульны ліст.
ТЫТУЛАВАЦЬ (лац. titulare) — называць каго-н. у адпаведнасці з тытулам, званнем, чынам.
ТЫТУНЬ (кр.-тат., тур. til tun) — 1) травяністая расліна сям. паслёнавых, лісце якой багата нікацінам, 2) высушанае і дробна нарэзанае лісце гэтай расліны, якое ідзе на курэнне.
ТЫТЭСТАР (ад англ. tee = чай + tester = які спрабуе) — спецыяліст па дэгустацыі чаю.
ТЫФ (н.-лац. typhus, ад гр. typhos = зацямненне свядомасці) — умоўнае абазначэнне некаторых вострых інфекцыйных хвароб (напр. брушны т., сыпны т.), якія характарызуюцца высокай тэмпературай цела і парушэннем свядомасці.
ТЫФЛАПЕДАГОГІКА (ад гр. typhlos = сляпы + педагогіка) — састаўная частка дэфекталогіі, якая займаецца пытаннямі выхавання і навучання дзяцей са слабым зрокам і сляпых.
ТЫФЛАТЭХШКА (ад гр. typhlos = сляпы + тэхніка) — 1) раздзел тыфлапедагогікі, які распрацоўвае тэхнічныя сродкі для пераадолення слепаты і разладу зроку; 2) сукупнасць тэхнічных сродкаў, прызначаных для карэкцыі або кампенсацыі дэфектаў зроку.