Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТЭЛЕФАКС (ад тэле+ лац. fac simile = рабі падобнае) — 1) прыём і перадача графічнай дакументаванай інфармацыі сродкамі далёкай сувязі; 2) апарат для такой інфармацыйнай сувязі, 3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам.
ТЭЛЕФАНАГРАмА (ад тэлефон + -грама) — паведамленне, тэкст
якога дыктуеода па тэлефоне і запісваецца пры прыёме.
ТЭЛЕФАШЗАЦЫЯ (ад тэлефон) — расшырэнне тэлефоннай сеткі шляхам стварэння тэлефонных вузлоў і ліній сувязі.
ТЭЛЕФАНІЯ (ад тэле+ -фанія) — аддзел тэлекамунікацыі, які забяспечвае абмен інфармацыяй пры дапамозе сродкаў тэлефоннай сувязі.
ТЭЛЕФАТАГРАФІЯ (ад тэле+ фатаграфія) — фатаграфаванне аб’ектаў з вялікай адлегласці.
ТЭЛЕФЖАЦЫЯ (ад тэле+ -фікацыя) — развіццё і пашырэнне перадавальнай і прымальнай сетак тэлебачання.
ТЭЛЕФОН (ад тэле+ -фон) — 1) від сувязі, які дае магчымасць перадаваць вусную размову на адлегласць пры даламозе электрьічных сігналаў па правадах; 2) электраакустычны апарат для перадачы і прыёму моўнай інфармацыі; нумар такога апарата.
ТЭЛЕФбРА (н.-лац. thelephoга) — базідыяльны грыб сям. тэлефоравых, які расце на пясчанай глебе, гнілой драўніне, на лесасеках.
ТЭЛЕЦЭНТР (ад тэле+ цэнтр) — тэлевізійная станцыя, прызначаная для стварэння праграм тэлебачання.
ТЭЛЕЭКРАН (ад тэле+ экран) — частка тэлевізара, на якой з’яўляецца прынятае адаюстраванне.
ТЭЛЕЭЛЕКТРАКАРДЫЁГРАФ (ад тэле+ электракардыёграф) — прыбор для ранняй дыягностыкі каранарнай недастатковасці сэрца.
ТЭЛШГЭРЫС (н.-лац. thelypteris) — папараць сям. тэліптэрысавых з вузкаланцэтным двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў лясных і горных раёнах зямнога шара, у т. л. на Беларусі; лекавая расліна. ТЭЛІТАКІЯ (ад гр. thelys = жаночы + tokos = патомства) — з’ява, якая назіраецца ў некаторых насякомых пры партэнагенезе, калі ў патомстве з’яўляюцца толькі самкі.
ТЭЛІФОНЫ (н.-лац. thelyphones) — атрад арахнідаў; членістаногія жывёлы даўжынёй да 75 мм з падоўжанымі галавагрудзьмі і членістым брушкам, пашыраныя ў тропіках і субтропіках; начныя драпежнікі, якія паядаюць насякомых.
ТЭЛІЯСПАРАМІЦЭТЫ (н.-лац. teliosporomycetidae) — падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрна ўтварэнне ў цыкле развіцця тэліяспораў, што пасля стадыі спакою прарастаюць у базідыг, пашыраны па ўсім зямным шары; паразіты раслін.
тэлбм (ад гр. telos = канец) — канцавы цыліндрычны ўчастак цела прымітыўных наземных вышэйшых раслін.
ТЭЛОМЕРЫЗАЦЫЯ [ад гр. telos = канец + (полі)мерызацыя] — утварэнне палімернага злучэння, калі да некалькіх малекул ненасычанага злучэння далучаецца адна малекула насычанага злучэння.
ТЭЛУР (н.-лац. tellurium, ад лац. tellus, -luris = Зямля) — хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як дабаўка да сплаваў, для вулканізацыі каўчукоў і інш.
ТЭЛУРЫДЫ (ад тэлур) — хімічныя злучэнні тэлуру з металамі, крышталічныя рэчывы.
ТЭЛУРЫЙ (лац. tellus, -luris = Зямля) — прыбор, які наглядна паказвае рух Зямлі вакол Сонца і сутачнае вярчэпне Зямлі вакол сваёй восі.
ТЭЛУРЬІЧНЫ (ад лац. tellus, -luris = Зямля); т ы я л і н і і — цёмныя лініі ў сонечным спектры, якія ўзнікаюць пры паглынанні святла атамамі хімічных элементаў, што ўваходзяць у склад зямной атмасферы.
ТЭЛЬФЕР (англ. telpher, ад гр. tele = далёка + phero = нясу) — машына для паднімання і гарызантальнага перамяшчэння грузаў, таль (гл. талі) з электрычным прыводам.
ТЭМА (rp. thema) — 1) прадмет апісання, аддюстравання, даследавання, размовы (напр. т. рамана, т. даклада); 2) асноўны матыў музычнага твора (напр. т. з варыяцыямі); 3) лінгв. аснова слова на тэматычны галосны (напр. чытаў слове чытаго).
ТЭМАТЫКА (ад гр. thema, -atos = тэма) — сукупнасць, кола тэм.
ТЭМБР (фр. timbre, ад гр. tympanon = барабан) — акустычная афарбоўка гуку голасу, музычнага інструмента, якая падаецца абертонамі', якасць, якая дазваляе адрозніваць гукі аднолькавай вышыні пры выкананні на розігых інструментах або рознымі галасамі.
ТЭМП (іт. tempo, ад лац. tempus = час) — 1) муз. хуткасць выканання музычнага твора, абумоўленая частатой руху метрычньгх лічыль-
ных адзінак (гл. метр2), 2) ступень хуткасці ў выкананні чаго-н. (напр. т. бегу, т. будаўніцтва).
ТЭМПЕРА (іт. tempera) — 1) фарбьі, расцёртыя на яечным жаўтку або на сумесі клеявога раствору з алеем; 2) карціна, намаляваная такімі фарбамі.
ТЭМПЕРАВАЦЬ (фр. temperer, ад лац. temperare = стрымліваць, лагодзіць) — рабіць тэмперацыю.
ТЭМПЕРАМЕНТ (лац. temperamentum = належныя суадносіны частак, суразмернасць) — 1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад фізіялагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып (напр. флегматычны т.); 2) жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць.
ТЭМПЕРАТЎРА (лац. temperature = нармальны стан) — 1) ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; 2) паказчык цеплавога стану жывога арганізма.
ТЭМПЕРАЦЫЯ (лац. temperatio = правільныя суадносіны, суразмернасць) — муз. выраўноўванне інтэрвальных суадносін паміж ступепямі гукавой сістэмы.
Т^МПЛЕТ (англ. templet) — плоская фотамадэль апарата, машыны, канструкцыі, якая выкарыстоўваецца пры праектаванні складаньгх прамысловьгх установак, збудаванняў і інш.
ТЭМПбГРАФ (ад іт. tempo = тэмп + -граф) — прыбор, які рэгіструе ступень хуткасці выканання якой-н. работы.
ТЭНАКЛЬ (ням. Tenakel) — падстаўка для ўмацавання старонкі
рукапісу на друкарскай касе ў час набору.
ТЭНАНТЫТ [ад англ. S. Tennant = прозвішча англ. хіміка (1761 — 1815)] — мінерал падкласа складаных сульфідаў шэра-стальнога колеру.
ТЭНАР (іт. tenore) — 1) высокі мужчынскі голас (напр. лірычны т., драматычны т.), а таксама спявак, які мае такі голас; 2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.
ТЭНАРДЬІТ [ад фр. М. Thenard = прозвішча фр. хіміка (1777 — 1857)] — мінерал класа сульфатаў, празрысты, пераважна бясколерны, які лёгка раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для содавай, шкляной і некаторых іншых галін прамысловасці.
ТЭНАРЫТ [ад іт. М. Tenore = прозвішча іт. батаніка (1780 — 1861)] — мінерал падкласа простых вокіслаў чорнага або шэрага колеру з металічным бляскам; служыць сыравінай для атрымання медзі.
ТЭНДАВАГІНГГ (ад н.-лац. tendo = сухажылле + лац. vagina = похва) — запаленне сухажыльных похваў (часцей кісці рук), якое развіваецца пры перанапружанні, траўме.
ТЭНДЭНЦЬЙНЫ (ад тэндэнцыя) — 1) які праводзіць пэўную тэндэнцыю 1; 2) прадузяты, неаб’ектыўны.
ТЭНДЭНЦЫЯ (с.-лац. tendentia = накіраванасць) — 1) напрамак развіцця чаго-н. (грамадства, эканомікі, культуры і інш.); Ьгкненне, свядомы намер; 2) ідэя, асноўная дум-
ка, накіраванасць мастацкага, навуковага і інш. твора; 3) прадузятая думка, якую імкнуцца навязаць чытачу або гледачу.
ТЭНДЭР1 (англ. tender) — 1) прычапная частка паравоза, дзе знаходзяцца запасы вугалю і вады; 2) невялікая аднамачтавая яхта з 2 — 3 косымі парусамі.
ТЭНДЭР2 (англ. tender) — форма выдачы заказаў на пастаўку тавараў або падрадаў на выкананне пэўных работ на падставе прапаноў некалькіх пастаўшчыкоў або падрадчыкаў з мэтай забеспячэння найбольш выгадных камерцыйных або іншых умоў здзелкі для аргаяізатараў гандлю.
ТЭНЕЗМЫ (rp. tenesmos = напружанне) — мед. балючыя патугі на выпаражненне або мочапусканне без поўнага выдзялення або наогул без эфекту.
ТЭНЗАР (ад лац. tensus = напружаны) — мат. велічыня, якая задаецца лікамі і законамі іх пераўтварэння; з’яўляецца развіццём і абагульненнем вектара 2 і матрыцы 2.
ТЭНЗІЁМЕТР (ад лац. tensio = нацяжэнне + -метр) — прыбор для вымярэння паверхневага нацяжэння вадкасцей.
ТЭНЗІМЕТР (ад лац. tensus = напружаны + -метр) — прыбор для вымярэння ціску насычанай пары.
ТЭНЗІМЕТРЬІЯ (ад лац. tensus = напружаны + -мепірыя) — сукупнасць метадаў вымярэння ціску насычанай пары.
ТЭНЗОМЕТР (ад лац. tensus = напружаны + -метр) — прыбор
для вымярэпня дэфармацый, якія выклікаюцца механічным напружаннем у цвёрдых целах (напр. у доталях машын, канструкцыях, збудаваннях і інш.).
ТЭНПДбзЫ (ад тэнііды) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца тэніідамі.
ТЭНІІДЫ (н.-лац. taeniidae) — сямсйства гельмінтаў класа цэстодаў паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (напр. бычыны цэпень, свіны цэпень і інш.).
ТЭНІС (англ. tennis) — спартыўная гульня ў мячык, які перакідваецца ўдарамі ракеткі на спецыяльнай пляцоўцы (корт'), раздзеленай сеткай; настольны т. — тое, што і пінг-понг.
ТЭШСІСТ (ад тэніс) — ігрок у тэніс.
ТЭНІТ (ад гр. tainia = стужка) — мінерал, які змяшчаецца ў жалезных мепіэарытах і з’яўляецца растворам нікелю ў жалезе.
ТЭНТ (англ. tent) — парусіпавая стрэшка, пад якой хаваюцца ад сонца ці ад дажджу.
ТЭНТАКУЛІТЫ (н.-лац. tenticulita) — клас вымерлых малюскаў, былі пашыраны ў сілуры — дэвоне, жылі ў моры.
ТЭНТРАДЫНІДЫ (н.-лац. tenthredinidae) — сямейства насякомых атрада перапончатакрылых; жывуць у лясах, садах, на палях, лугах.
ТЭНЫ (англ. thegn, thane) — служылая знаць, дружыннікі караля ў Апгліі ранняга сярэдневякоўя.
ТЭОЛАГ (ад гр. theos = бог + -лаг) — багаслоў, спецыяліст у галіне тэалогіі.
ТЭОБРА (іт. tiorba) — струнны пічыпковы музычны інструмент, басовая разнавіднасць лютні.
ТЭбРЫЯ (гр. theoria = назіранне, даследаванне) — 1) сістэма навуковых поглядаў, ідэй, якія абагульняюць вопыт, грамадскую практыку і адлюстроўваюць аб’ектыўныя заканамернасці развіцця прыроды і грамадства; 2) сукупнасць палажэнняў якой-н. галіны ведаў (напр. т. ваеннай навукі, т. шахматнай гульні); 3) уласныя меркаванні, погляды на што-н.
ТЭРАКОТА (іт. terra cotta = літар. абпаленая зямля) — жоўтая або чырвоная абпаленая гліна і непаліваныя вырабы з яе; разнавіднасць керамікі.
ТЭРАМАРЫ (іт. terra amara = горкая зямля) — умацаваныя пасялеіші бронзавага веку ў Паўн. Італіі, якія будаваліся на палях.
ТЭРАМШБШ (англ. terramycin, ад лац. terra = зямля + гр. mykes = грыб) — лекавы сродак з групы антыбіёпіыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, бруцэлёзе, ганарэі і пры хваробах вачэй.
ТЭРАМбРФЫ (ад гр. ther = звер + -морфы) — падклас вымерлых паўзуноў, рэшткі якіх сустракаюцца ў адкладах палеазою і мезазою', зверападобныя.
ТЭРАПЕЎТ (гр. therapeutes) — урач, спецыяліст па ўнутраных хваробах (тэрапіі 1).