Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТЭРМАЭЛЕМІНТ (ад тэрма+ элемент) — тое, што і тэрмапара. ТЭРМАЭМІСІЯ (ад тэрма+ эмісія) — эмісія тэрмаэлектронаў.
ТЭРМІДОР (фр. thermidor, ад гр. thenne = цяпло + doron = дар) — 1) адзінаццаты месяц (з 19/20 ліпеня да 17/18 жніўня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793 — 1805 гг.; 2) контррэвалюцыйны пераварот 9 тэрмідора II г. (27 ліпеня 1794 г.) у Францыі, у выніку якога была ліквідавана якабінская дыктатура і ўстаноўлена панаванне буйной буржуазіі.
ТЭРМІКА (ад гр. thermos = цёплы) — навука, якая займаецца пытанпямі ўтварэшія, акумуляцыі і выдзялення цяпла.
ТЭРМШ (лац. terminus = канец, мяжа) — 1) пэўны прамежак часу, адведзены для чаго-н.; 2) вызначаная дата, да наступлення якой што-н. павінна адбыцца, закончыцца; 3) слова, якое дакладна абазначае якое-н. паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве.
ТЭРМШАЛ (лац. terminalis = які мае адносіны да канца) — 1) адзін з пультаў у складзе вылічальнай сістэмы, які прызначаны для ўводу інфармацыі ў сістэму і вываду інфармацыі з яе, 2) частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя і пакетаваныя грузы.
ТЭРМШАЛОГІЯ (ад тэрмін + -логія') — раздзел лексікі, які ахоплівае тэрміны розных галін ведаў; 2) сукупнасць тэрмінаў якой-н. галіны навукі, тэхнікі, мастацтва або ўсіх тэрмінаў дадзенай мовы.
ТЭРМШАЛЬНЫ (лац. terminalis, ад terminus = мяжа, край) — канцавы, канечны (напр. т. стан арганізма).
ТЭРМПіАтАР (ад лац. terminare = размяжоўваць) — мяжа паміж асветленай Сонцам і цёмнай часткамі нябеснага цела.
ТЭРМІНІЗМ (ад лац. terminus = слова, тэрмін) — ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое сцвярджае, што агульныя паняцці — гэта словы, якія не маюць адпаведнасцей у аб’ектыўнай рэальнасці.
ТЭРМІСТАР [ад тэрма+ апгл. (res)istor = супраціўленне] — паўправадніковае супраціўленне, велічыня якога ў значпай ступені залежыць ад тэмпературы.
ТЭРМІТ (ад гр. thenne = цяпло, гарачыня) — парашкападобная су-
Т — месь алюмінію з вокісламі некаторых металаў (звычайна жалеза), якая пры гарэнні дае высокую тэмпературу.
ТЭРМІТЫ (фр. termites, ад с.-лац. termes, -mitis = жук-караед) — атрад насякомых; пашыраны пераважна ў тропіках; падобна мурашкам жывуць згуртаваннямі ў вялікіх гнёздах і з’яўляюцца шкоднікамі драўніны.
ТЭРМІЧНЫ (ад гр. thermos = цёплы, гарачы) — звязаны з прымяненнем цеплавой энергіі (напр. т-ая апрацоўка меггалаў).
ТЭРМІЯ (ад гр. thermos = цёплы) — адзінка цяпла, роўная адной мегакалорыі (106 калорый).
-ТЭРМІЯ -ТЭРМНЫ (ад гр. therme = цяпло, гарачыня) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «цяпло», «гарачыня».
ТЭРМОГРАФ (ад тэрма+ -граф) — метэаралагічны прыбор для аўтаматычнага запісу змен тэмпературьі паветра.
ТЭРМОМЕТР (ад тэрма+ -метр) — прыбор ддя вымярэігня тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах).
ТЭРМОПСІС (н.-лац. thermopsis, ад гр. thermos = лубін + opsis = выгляд) — травяністая раслііга сям. бабовых з трайчастым лісцем і жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Азіі і Паўн. Амерыцы; змяшчае алкалоіды, што выкарыстоўваюіша ў медыцыне.
ТЭРМЫ (лац. thermae, ад гр. therme = цялло) — 1) грамадскія лазні ў Стараж. Рыме з заламі для спорту, сходаў і ініп.; 2) падземныя воды і крыніцы, якія маюць
тэмпературу вышэй за 20 °C; 3) лікі, якія характарызуюць энергетычныя ўзроўні атамаў.
-ТЭРМЫ (гр. therme = цяпло, гарачыня) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «цяпло», «гарачыня».
ТЭРНАРНЫ (лац. temarius = трайпы); т-ая р ы ф м о ў к a — сістэма трайных сугуччаў клаўзул 3 у шасцірадковай страфе.
ТЭРНЕЦЫЯ (н.-лац. temetzi) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў азёрах і павольна цякучых рэках Бразіліі, Балівіі, Парагвая.
тэр6р (лац. terror = страх, жах) — насілле, якое даходзіць да фізічнага знішчэння праціўііікаў.
ТЭРПЕПЦІН (ням. Terpentin, ад гр. terebinthinos = тэрпенцінавы) — смалістае рэчыва, якое выдзяляецца са ствала хвойных дрэў у месцах разрэзу і пры перагонцы дае шкіпінар і каніфаль', жывіца.
ТЭРПЙНЫ (ад гр. terebinthos = тэрпенцінавае дрэва) — арганічіп.гя злучэнні, якія знаходзяцца ў смале хвойных дрэў, эфірпым алеі, шкіпінары і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і інш.
ТЭРШНГІДРАТ (ад тэрпен + гідрат) — лекавы прэпарат, які здабываюць са шкіпінару, бясколерны парашок, горкі на смак; выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак пры хранічным бранхіце.
ТЭРПСІХОРА (гр. terpsichora = муза танцаў у старажытнагрэчаскай міфалогіі) — перан. балерына ТЭРЦДЭЦЫМА (іт. terzodecima, ад лац. tertia decima = трынацца-
тая) —муз. 1) інтэрвал, які ахоплівае трынаццаць ступеней дыятанічнага гукарада; 2) трынаццатая ступень двухактаўнага дыятанічнага гукарада.
ТЭРЦЫНА (іт. terzina, ад terzo = трэці) — вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай паііярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай.
ТЭРЦЫЯ (лац. tertia = трэцяя) — 1) муз. інтэрвал, які ахоплівае тры ступені дыятанічнага гукарада; 2) друкарскі йірыфт, кегель якога роўпы 16 пунктам (6 мм); выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.
ТЭРЦЭТ (іт. terzetto, ад лац. tertius = трэці) — 1) ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; 2) музычная п’еса для трох выканаўцаў; 3) вершаваііая страфа ў санеце, якая складаецца з зрох радкоў; трохрадкоўе.
ТЭРЫГІННЫ (лац. terrigenus = які ўзнік з зямлі); т ы я адк л а д ы — адклады, якія складаюцца з абломкаў горных парод і мінералаў, што знесены з сушы ў моры і акіяпы.
ТЭРЫДЫУМ (н.-лац. theridium) — павук сям. цянётнікаў, які жыве па кустах, нізкіх галііжах дрэў, высокіх сухіх раслінах.
-ТЭРЫЙ (гр. therion = звер) — другая сасгаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «выкаішёвая жывёліна».
ТЭРЫКОНІК (фр. terriconique, ад tern = пародны адвал + conique = канічны) — конусападобны адвал
пустой пароды на паверхні зямлі 'каля шахты.
ТЭРЫЛЙН (англ. terylene) — назва ў Англіі сінтэтычнага валакна і тканіны з яго, якія на Беларусі называюцца лаўсанам.
ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ (лац. territorialis) — звязапы з пэўнай зямельнай прасторай, тэрыторыяй (напр. т-ыя воды, т-ыя дыялекты).
ТЭРЫТОРЫЯ (лац. territorium, ад terra — зямля) — 1) прастора зямлі з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада); 2) вобласць пашырэшія, распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т ). тэрыядбнты (ад гр. therion = звер + odus, odontos = зуб) — падатрад вымерлых паўзуноў, некаторыя прадстаўнікі якога былі продкамі млекакормячых; вядомы з адкладаў палеазою і мезазою', зверазубыя.
ТЭРЫЯЛОГІЯ (ад гр. therion = звер + -логія) — тое, што і мамаліялогія.
ТЭРЫЯФАУНА (ад гр. therion = звер + фауна) — сукупнасць відаў млекакормячых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.
ТЭРЫЯФІЛІЯ (ад гр. therion = звер + -філія) — перакрыжаванае апыленне некаторых раслін пры дапамозе млекакормячых (грызуноў і інш.).
ТЭРЭНКУР (ням. Terrainkur, ад фр. terrain = мясцовасць + ням. Kur = лячэнне) — метад лячэшія дазіраванай у часе і адлегласці хадзьбой па спецыяльна арганізаваных маршрутах; сама дарожка для такой хадзьбы.
ТЭСІТУРА (іт. tessitura, ад tessere = ткаць) — вьппыннае становішча гуку ў музычным творы адносна дыяпазону пеўчага голасу або інструмента, для якіх твор напісаны. ТЭСЛА [харв. W Tesla = прозвіпгча харв. фізіка і вынаходцы (1856 — 1943)] — адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).
ТЭСЛАМЕР (ад тэсла + -мегр) — прыбор для вымярэння індукцыі або напружанасці магнітнага поля ў немагнітных асяроддзях.
ТЭСТ (англ. test = выпрабаванне, даследаванне) — 1) спецыяльнае заданне ддя выяўлення здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека; 2) апытальнік для сацыялагічнага абследавання.
ТЭСТАСТЭРОН (ад лац. testis = мужчынскае яечка + гр. stereos = цвёрды) — гармон мужчынскіх палавых залоз, які абумоўлівае фарміраванне палавых органаў і другасных палавых прымет.
ТЭСТУДЫНІДЫ (ад лац. testudo, -dims = чарапаха) — сямейства паўзуноў атрада чарапах; пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ўмераных зонах усіх кантынентаў, акрамя Аўстраліі; наземныя чарапахі.
ТЭСТЫКУЛЯРНЫ (ад лац. testis, -iculus = мужчынскае яечка) — мед. які адносіцца да яечка; семянны.
ТЭСТЫТ (ад лац. testis = мужчынскае яечка) — тое, што і архіт.
ТЭСЦЕР (англ. tester, ад test = выпрабоўваць, даследаваць) — універсальны вымяральны прыбор, пры дапамозе якога можна
вызначыць розныя электрычныя велічыні (напр. актыўнае супраціўленне, сілу электрычнага току або напружанне ў электрьічных ланцугах), праверыць радыёлакацыйную станцыю і іншую высокачастотную апаратуру.
ТЭСЦІРАВАЦЬ (лац. testari = сведчыць) — вызначаць разумовыя здольнасці, схільнасці, валявыя якасці чалавека і іншыя бакі яго асобы пры дапамозе тэстаў ТЭТАНІЯ (ад гр. tetanos = напружанне, сутарга) — тое, што і спазмафілія.
ТЭТАНУС (лац. tetanus, ад гр. tetanos = напружанне, сутарга) — 1) працяглае скарачэнне мышцаў чалавека і жывёл пад уздзеяннем рада частых раздражненняў; 2) вострая інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, выкліканая слупняковай палачкай; слупняк.
ТЭТ-А-Т^Т (фр. tete-a-tete) — сам-насам, удваіх без сведак.
ТЭТ-ДЭ-Пбн (фр. tete de pont, ад tete = галава + pont = мост) — умацаванне на беразе воднай перашкоды для прыкрыцця пераправы войск цераз мост.
ТЭТМЕМОРУС (н.-лац. tetmemorus) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана пераважна ў сфагнавых і тарфяных вадаёмах.
ТЭТРА(гр. tetras = чатыры) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «чатырьш.
ТЭТРАБРОМІВДЫГА (ад тэтра+ броміндыга) — тое, пгго і броміндыга.
ТЭТРАГАНАЛЬНЫ (н.-лац. tetragonalis, ад гр. tetragonos = чатырохвугольны) — чатырохвугольны.
ТЭТРАГНАТА (н.-лац. tetragnatha) — павук сям. тэтрагнатавых, які жыве ў траве і хмызняках па берагах вадёмаў; актыўны драпежнік, знішчае мух, пільшчыкаў, вусачоў.
ТЭТРАГОН (гр. tetragonon, ад tetras = чатыры + gonia = вугал) — чытырохву го льнік.
ТЭТРАКЛАДЫЙ (н.-лац. tetracladium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў прэснай вадзе на гнілым лісці.
ТЭТРАКОКІ (ад тэтра+ кокі) — шарападобныя бактэрыі, якія ўтвараюць сукупнасці, што складаюода з чатырох клетак, размешчаных на адной плоскасці.