Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТЭТРАЛАНТАС (н.-лац. tetrallanthos) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.
ТЭТРАЛШ [ад тэпіра+ (нафта)лін] — арганічнае злучзнне, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца як растваральнік тлушчаў, смол.
ТЭТРАЛОГІЯ (гр. tetralogia) — чатыры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта.
ТЭТРАМЕРАС (н.-лац. tetrameres) — гельмінт класа нематодаў, паразітуе ў слізістай абалонцы страўніка свойскіх птушак.
ТЭТРАМЕРОЗЫ (ад тэтрамерас) — глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца тэтрамерасам.
ТЭТРАМЕТР (гр. tetrametron, ад tetras = чатыры + metron = мера) — верш з чатырох харэічных дыподый з цэзурай пасля другой і ўсячэннем апошняй у антычным вершаскладанні.
ТЭТРАНЕЎРУЛА (ад тэтра+ гр. neuron = жыла, нерв) — гіпатэтычная жывёла, якая з’яўляецца прататыпам вышэйшых жывёл, што валодаюць білатэральнай сіметрыяй.
ТЭТРАНГГРАМЕТАН (ад тэтра+ гр. nitron = салетра + метан) — бясколерная рухомая вадкасць з рэзкім пахам, атрутная, выбуханебяспечная; выкарыстоўваецца як акісляльнік у вадкіх выбуховых сумесях і ракетным паліве.
ТЭТРАПЁДЫЯ (н.-лац. tetrapedia) — каланіяльная або адзіночная водарасць сям. тэтрапедыевьгх, якая трапляецца ў азёрах.
ТЭТРАПЛЕГІЯ (ад тэтра+ гр. plege = удар) — мед. параліч чатырох канечнасцей, звычайна пры пашкоджанні шыйнага аддзела спіннога мозгу.
ТЭТРАПЛЁКТРАН (н.-лац. tetraplektron) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў планктоне азёр, рэк, сажалак, лужын, KaHay.
ТЭТРАПбдЫ (гр. tetrapodes) — зборная група наземных пазваночных, пачынаючы з амфібій і заканчваючы млекакормячымі; чацвераногія.
Т
ТЭТРАРКУС (н.-лац. tetrarcus) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая трапляецца ў танктоне азёр.
ТЭТРАРХ (лац. tetrarcha, ад гр. tetrarches) — правіцель тэтрархіі ў Стараж. Грэцыі і Рымскай імперыі.
ТЭТРАРХІЯ (лац. tetrarchia, ад гр. tetrarchia) — 1) падзел улады паміж чатырма правіцелямі ў Стараж. Грэцыі і Рымскай імперыі; 2) акруга, якая падначальвалася ўладзе тэтрарха.
ТЭТРАСІібРА (н.-лац. tetraspoга) — каланіяльная зялёная водарасць сям. тэтраспоравых, якая грапляецца ў стаячых вадаёмах (лужах, сажалках, невялікіх азёрах, канавах).
ТЭТРАСТРУМ (н.-лац. tetrastrum) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках і азёрах.
ТЭТРАТАМАКОКУС (н.-лац. tetratomococcus) — каланіяльная зялёная водарасць сям. дьпсгыясферыевых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк.
ТЭТРАФІС (н.-лац. tetraphis) — лістасцябловы мох сям. георгіевых, які расце ў цяністых і вільготных лясах на гнілых пнях, ламаччы.
ТЭТРАХЛАРЭЛА (н.-лац. tetrochlorella) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк.
ТЭТРАХбРД (гр. tetrachordon, ад tetras = чатыры + chorde = стру-
на) — музычны чатырохступенны гукарад у аб’ёме кварты 3.
ТЭТРАЦЫКЛІН (ад тэтра+ гр. kyklos = абвод, кола) — лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, дызентэрыі, коклюшы, бруцэлёзе і іншых хваробах.
ТЭТРАЦЫКЛУС (н.-лац. tetracyclus) — каланіяльная дыятомавая водарасць сям. табелярыевых, якая пашырана пераважна ў прэёных вадаёмах паўночных абласцей і гор.
ТЭТРАЭДР (гр. tetraedron, ад tetras = чатыры + hedra = грань) — правільны чатырохграннік, кожная грань якога мае форму трохвугольніка.
ТЭТРАЭДРАН (н.-лац. tetraedron) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў планктоне, радзей у бентасе азёр, сажалак, рэк, вадасховішчаў, саланаватых вадаёмаў.
ТЭТРАЭДРЫЙЛА (н.-лац. tetraedriella) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў планктоне азёр, тарфяных балот, сажалак, лужын.
ТЭТРАЭДРЬІТ (ад гр. tetraedron, ад tetras = чатыры + hedra = грань) — мінерал класа сульфасолей шэрага або чорнага колеру; уваходзіць у склад медных руд.
ТЭТРбд [ад тэтра+ (электр)од] — электравакуумная лямпа з чатырма электродамі (катодам, анодам, кіруючай і экрануючай сеткамі); выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы.
ТЭТРОЗЫ (ад гр. tetros = чатыры) — простыя цукры, у малекулах якіх ёсць чатыры атамы вугляроду.
ТЭТРЫЛ (ад тэтра+ гр. у 1е = рэчьгва) — выбуховае рэчыва ў выглядзе бела-жаўтаватых крышталёў, нерастваральных у вадзе, якія выкарыстоўваюцца для вырабу дэтанатараў.
ТЭУРГІЯ (гр. theurgia = цуд) — від магіі, дзеянні, пры дапамозе якіх веруючыя намагаюцца паўплываць на волю багоў і духаў, каб змяніць ход падзей.
ТЭЎТАНА (н.-лац. teutana) — павук сям. цянётнікаў, які жыве ў дамах і ппных пабудовах, пад камянямі.
ТЭФЛОН (англ. teflon) — сінтэтычны палімер, цвёрды белы прадукт, выкарыстоўваецца для вырабу валакна і тканін, электраізаляцыйнага матэрыялу, абалонак кабелю і інш.
ТЭФРЫТ (ад гр. tephra = попел) — магматычная парода, подобная на выгляд да базальту.
ТЭХНА(гр. techne = майстэрства) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «тэхналагічны».
ТЭХНАГЕНЁЗ (ад тэхна+ -генез) — пераўтварэнне біясферы і яе элементаў пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека, звязанай з прамым ці ўскосным выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.
ТЭХНАКЛІМАТАЛбгіЯ (ад тэхна+ кліматалогія) — раздзел кліматалогіі, які вывучае ўплыў кліматычных умоў на тзхнічныя сродкі.
ТЭХНАКРАТ (ад тэхна+ -крат) — прадстаўнік тэхнакратыі.
ТЭХНАКРАТЫЯ (ад тэхна+ -кратыя) — кірунак у грамадскай думцы, які лічыць, пгго грамадства можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі (тэхнакраты).
ТЭХНАЛОГІЯ (ад тэхна+ -логія) — 1) сукупнасць метадаў апрацоўкі матэрыялаў у працэсе вытворчасці і іх навуковае апісанне (напр. т. зваркі); 2) перан. сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой-н. справе, майстэрстве (напр. т. творчасці).
ТЭХНАСФЕРА (ад тэхна+ сфера) — сфера выяўлення тэхнічнай дзейнасці чалавека.
ТЭХНЕЦЫЙ (н.-лац. technetium, ад гр. technetos = штучны) — штучны радыеактыўны хімічны элемент, які выкарыстоўваецца як інгібітар супраць карозіі, у ядзернай энергетыцы і інш.
ТЭХШЗАЦЫЯ (ад гр. techne = майстэрства) — забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне іх.
ТЭХНІК (гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі) — 1) спецыяліст у якой-н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацьіяй; 2) чалавек, які ваподае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой-н. справе.
ТЭХНІКА (гр technikos = дасведчаны, майстэрскі) — 1) сукупнасць сродкаў, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невьггворчых патрэб грамадства (напр
У
будаўнічая т., ваепная т.)‘, 2) сукупнасць прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці, а таксама валоданне гэтымі прыёмамі (напр. жывапісная т., спартыўная т.).
ТЭХШКУМ (н.-лац. technicum, ад гр. technikos = майстэрскі) — сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі для розных галін народнай гаспадаркі і культуры.
ТЭХНІЦЫЗМ (ад тэхніка) — 1) празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці; 2) празмернасць у адлюстраванні тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.
У
УАЙТ-СПІРЫТ (англ. white spirit) — лакавы бензін, нафтавая фракцыя, бясколерная вадкасць з нярэзкім пахам, сярэдняй лятучасці; выкарыстоўваецца як растваральнік лакаў і фарбаў.
УАН-СТЭП (англ. one-step = адзін крок) — хуткі маршападобны танец амерыканскага паходжання, які ўзнік на аснове спрошчаных талцавальных рухаў тустэпа.
УБІКВІСТЫ (ад лац. ubique = скрозь) — расліны і жывёлы, здольныя жыць у разнастайных умовах навакольнага асяроддзя (напр. воўк, ліса жывуць у лясах, стэпах, гарах, хвойныя дрэвы — у розпых кліматычных паясах).
ТЭХНІЧНЫ (гр. technikos = майстэрскі) — 1) звязаны з тэхнікай, яе пашырэннем, вывучэннем і навуковай распрацоўкай (напр. т. прагрэс, т-ыя навукі); 2) звязаны з абслугоўваннем і выкарыстаннем тэхнікі (напр. т-ыя навыкі); 3) які падлягае прамысловай апрацоўцы, выкарыстанню (напр. т-ыя культуры, т-ая вада); 4) які выконвае дапаможныя работы (напр. т. сакратар); 5) які вылучаецца высокім майстэрствам (напр. т. баксёр).
ТЭХНОЛАГ (ад тэхналогія) — спецыяліст па тэхналогіі вытворчасці.
УВЕІТ (ад п.-лац. uved = сасудзістая абалонка вока) — запаленне радужнай і сасудзістай абалонак вока.
УВЕРЦКІРА (фр. ouverture) — 1) музьгчны ўступ да оперы, аперэты, балета, драматычнага спектакля (параўн. антракт 2); 2) самастойны музычны твор для аркестра з адной часткі (напр. сімфанічная у.).
УВІЁЛЕВЫ [ад лац. u(itra) = звыш, за межамі + viola = фіялетавы колер] — які прапускае ультрафіялетавыя прамяні (напр. у-ае шкло).
УВІРАНДРА (н.-лац. uvirandra) — водная травяністая расліна сям. аланагетанакветных з буйным ліс-
цем, пашыраная ў вадаёмах Мадагаскара; на Беларусі вьгрошчваецца як акварыумная.
УВРАЖ (фр. ouvrage = праца, твор) — раскошнае мастацкае выданне вялікага фармату, якое звычайна складаецца з гравюр.
УВУЛЯРНЫ (ад лац. uvula = язычок мяккага паднябення) — лінгв. які вымаўляецца пры актыўным удзеле мяккага паднябення і язычка (напр. у-ыя зычныя).
УДАБНАГПТЭК (ад груз. Udabno = назва паселішча ў Грузіі + -пітэк) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, рэшткі якой знойдзены ў адкладах кайназою.
УДАНЕЛІДЫ (н.-лац. udonellida) — атрад плоскіх чарвей класа турбелярый', паразітуюць на весланогіх ракападобных, што жывуць на марскіх рыбах.
УДЭМАНСІЕЛА (н.-лац. oudemansiella) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на лясным подсціле, гпіях, ламаччы, глебе; некаторыя віды ядомыя.
УЗА (іт. uso = звьгчай) — паводле звычаю,
УЗАНЦЫЯ (іт. usanza, фр. usance, ад лац. usus = звычай) — камерц. правіла, якое вызначае волю кожнага з партнёраў і маецца на ўвазе пры заключэнні гандлёвага дагавору, але прама ў ім не агаворана; гандлёвы звычай.
УЗА-ТАРА (ад іт. uso = звычай + тара) — тара, вагу якой прымаюць у памеры, устаноўленым на аснове гандлёвага звычаю.
УЗДЗЕНЬ (цюрк. uzden = вольны) — 1) незапрыгонены селянін у
феадальным Дагестане; 2) катэгорыя феадалаў у Кабардзе і Адыгеі.
УЗУАЛЬНЫ (лац. usualis) — 1) які вынікае са звычаю, агульнапрыняты; 2) лінгв. які адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.); параўн. аказіянальны.