• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФАЛАНГА1 (гр. phalanks, -ngos) — I) шчыльна самкнуты строй пяхоты і конніцы ў Стараж. Грэцыі і Македоніі; 2) перан. рад, шарэнга каго-н., чаго-н. (напр. ф. раманістаў, ф чаўноў); 3) вялікая абшчына, камуна ў вучэнні ўтапічнага сацыялізму (гл. фур 'ерызмУ 4) іспанская фашысцкая партыя.
    ФАЛАНГА2 (ip. phalanks, -ngos) — 1) кожная з кароткіх трубчастых костачак пальцаў чалавека і пазваночных жывёл; 2) ядавітая членістаногая жывёла класа арахнідаў, якая жыве ў цёплых краінах.
    ФАЛАНГІСТЫ (ісп. falangistas) — члены іспанскай фаіпысцкай партыі (гл. фаланга' 4).
    ФАЛАНСТЭР (фр. phalanstere, ад гр. phalanks = вайсковы табар) — спецыяльны будынак для фалангі} 3 ва ўтапічным вучэнні французскага сацыяліста Ш. Фур’е (гл. фур ’ерызм).
    ФАЛАРЫ (гр. phalara) — металічныя круглыя бляхі, якія ўпрыгожваюць збрую каня.
    ФАЛАС (гр phallos) — мужчынскі палавы орган, а таксама яго відарыс, які абогатвараўся некаторымі народамі як сімвал апладатваральнага пачатку прыроды.
    ФАЛДА (польск. falda, ад ням. Falte) — 1) складка на адзенні, 2)
    задпяе крысо фрака, мундзіра і ініп.
    ФАЛЕРЫСТ (ад фалерыспіыка) — калекцыянер значкоў і розных нагрудных знакаў адрознення ФАЛЕРЫСТЫКА (ад гр. phalaron = металічныя ўпрыгожапні) — 1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення; 2) калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.
    ФАЛІКУЛШ (ад лац. folliculus = мяшочак) — жаночы палавы гармон з групы эстрагенаў, які ўтвараецца ў фалікулах яечнікаў.
    ФАЛЖУЛІТ (ад лац. folliculus = мяшочак) — гнойнае запаленне валасянога мяшочка (фалікулы).
    ФАЛІКУЛЫ (лац. folliculus = мяшочак) — пузыраватыя ўтварэнні ў органах пазваночных жывёл і чалавека, якія выконваюць розныя функцыі, напр. ф. яечніка, шчытападобнай залозы, валасоў, лімфатычпыя вузлы і інш.
    ФАЛІНЬ (гал. vanglijn) — трос, якім шлюпка прывязваецца да прыстані або да борта судна.
    ФАЛІЯ (парт. folia) — народны танец і танцавальная песня паргугальскага паходжання.
    ФАЛІЯНТ (ням. Foliant, ад лац. folium = ліст) — 1) кніга фарматам у палавіну папяровага аркуша (гл. таксама ін-фоліоУ, 2) тоўстая кніга вялікага фармату.
    ФАЛОГПЯ (н.-лац. fallopia) — травяністая расліна сям. драсёнавых з шурпатым сцяблом і зялёнымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; пустазелле.
    ФАЛРЭП (гал. valreep) — трос, які замяняе парэнчы пры ўваходных трапах на суднах.
    ФАЛЬБОНА (польск. falbana, ад фр. falbala) — палоска матзрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і ітп.
    ФАЛЬВАРАК (польск. folwark, ад ням. Vorwerk) — 1) панская гаспадарка з комплексам будынкаў у феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; 2) уст. невялікая сядзіба пана, хутар.
    ФАЛЬКАНЕТ (іт. falconetto) — старадаўняя дробнакаліберная гармата, што страляла свінцовымі снарадамі.
    ФАЛЬКЛАРЫСТ (ад фалькларыстыка) — спецыяліст па фальклору.
    ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА (ад фальклор) — навука, якая вывучае фальклор.
    ФАЛЬКЛОР (англ. folklore) — вусная народная творчасць.
    ФАЛЬСІФІКАВАЦЬ (с,-лац. falsificare) — рабіць фальсіфікацыю 1.
    ФАЛЬСІФІКАТ (лац. falsificatus = падроблены) — фальшывы, падроблены прадукт, выраб.
    ФАЛЬСІФПСАТАР (ад фальсіфікацыя) — той, хто фальсіфікуе што-н.
    ФАЛЬСІФІКАЦЫЯ (с.-лац. falsificatio = падробка) — 1) падробліванне, скажэнне, падмена чаго-н. з мэтай выдаць за сапраўднае; 2) падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.
    ФАЛЬСТЛРТ (англ. false start = няправільны старт) — сп. старт.
    узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым пагрэбна.
    ФАЛЬЦ (ням. Faiz) — 1) месца змацавання тонкіх металічных лістоў; 2) прамавугольны паз уздоўж краю дошкі, бруса; 3) месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, брашуры, часопіса пры фальцаванні (гл. фальцаваць 3).
    ФАЛЬЦАВАЦЬ (ііям. falzen = згібаць) — 1) змацоўваць тонкія металічныя лісты адгінаннем і сумесным абцісканнем іх краёў; 2) выбіраць (выдзёўбваць) пазы ўздоўж кракз дошак, брусоў, 3) згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку.
    ФАЛЬЦАПАРАТ (ням. Falzapparat) — апарат для фальцавання, які з’яўляецца часткай ратацыйнай друкарскай машыны.
    ФАЛЬЦГЭБЕЛЬ (ням. Falzhobel) — інструмент у выглядзе калодкі з разцом і абмежавальнымі лінейкамі для выстругвання пазоў уздоўж краю дошак, брусоў.
    ФАЛЬЦЭР (ням. Falzer) — апарат, якім вызначаюць супраціўленне злому паперы або кардону.
    ФАЛЬЦЭТ (іт. falsetto) — 1) муз. самы высокі верхні рэгістр 2 мужчынскага пеўчага голасу; 2) надта высокі, пісклявы голас.
    ФАЛЫП (польск. falsz < ням. Falsch, ад лац. falsus = памылковы) — 1) абман, няпраўда, хлусня; няшчырасць, крьшадушнасць; 2) недакладна ўзятая (выкананая) нота ў спевах, падчас ігры на музычным інструменце.
    ФАЛЫПБбРТ (ням. Falschbord, ад falsch = несапраўдны + Bord =
    ф	
    борт) — бартавая агароджа палубы на судне.
    ФАЛЫІІКІЛЬ (ням. Falschkiel, ад falsch = несапраўдны + Kiel = кіль) — мар. драўляны або металічны брус, які прымацоўваецца пад кілем для засцярогі яго ад пашкоджання пры пасадцы на мель, а таксама для надання судну большай устойлівасці.
    ФАЛЬШФЕЕР (ням. Falschfeuer, ад falsch = несапраўдны + Feuer = агонь) — папяровая гільза, напоўненая піратэхнічным саставам, які гарыць роўным яркім полымем і выкарыстоўваецца на судне для сігналізацьіі.
    ФАМІЛІСТЭР (фр. familistere, ад лац. familia = сям’я) — інтэрнат для рабочых, пабудаваны вучнем Ш. Фур’е Гадэнам па тыпу фапанстэра ў горадзе Гізе (Францыя).
    ФАМІЛІЯ (лац. familia) — 1) род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка; 2) уст. сям’я, члены сям’і.
    ФАМІЛЬЯРНЫ (лац. familiaris = сямейны, блізкі) — бесцырымонны, развязны.
    ФАМГГбпСІС (н.-лац. Fomitopsis) — губавы базідыяпьны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, каранях, адмерлых ствалах, часам на апрацаванай драўніне, выклікае гніль.
    ФАМОЗ (ад н.-лац. phoma = назва паразітычнага грыба) — хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам фома', паражае капусту, буракі, моркву, кроп, вінаградную лазу і інш.
    ФАМ6ПСІС (н.-лац. phomop­sis) — недасканалы грыб сям. тан-
    кастромавых, які развіваецца на лісці і сцёблах травяністых раслін, дрэў і кустоў.
    ФАМУЛУС (лац. famulus = раб, слуга) — 1) слуга, збраяносец у сярэдневяковай Еўропе; 2) асістэнт лекара або студэнт, прызначаны выконваць даручэнні прафесара ў замежных універсітэтах.
    ФАНАгл. фона-.
    ФАНАБЭРЫЯ (польск. fanabeгіа) — пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць.
    ФАНАГРАМА (ад фана+ -грама) — тэкст, запісаны пры дапамозе фанографа на плёнцы, пласцінцы, а таксама плёнка, пласцінка з такім запісам.
    ФАНАГРАФІЯ (ад фана+ -графія) — апісанне гуказапісу (грампласцінак, магнітных стужак і інш.).
    ФАНАЛОГІЯ (ад фана+ -логія) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае фанемы; 2) сістэма фанем у мове.
    ФАНАСКОП (ад фана+ -скоп) — апарат для вывучэння гукавых асаблівасцей маўлення і спосабаў утварэння гукаў пры дапамозе галасавога апарата.
    ФАНАТЫЗМ (фр. fanatisme, ад лац. fanalicus = раз’юшаны; непрытомны) — сляпая адданасць сваім вераванням або перакананням, злучаная з крайняй нецярпімасцю да чужых поглядаў і імкненняў.
    ФАНАТЫК (лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны) — чалавек, слепа адданы сваім вераванням або перакананням і нецярпімы да чужых поглядаў і імкненняў.
    ФАНАТЫЧНЫ (лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны) — уласцівы фанапіыку, прасякпуты фанатызмам.
    ФАНАТЭКА (ад фана+ -тэка) — 1) гуказапісы, сабраныя і пэўным чынам сістэмагызаваныя; 2) установа, якая збірае і зберагае фанаграмы.
    ФАНАЦЫЯ (фр. phonation, ад гр. phone = гук) — гучапне голасу і гукаў мовы.
    ФАНГСБОТ (гал. vangsboot, ад vangst = лоўля + boot = лодаа, судна) — судна для зверабойнага промыслу і дпя дапаможных патрэб.
    ФАНДАНГА (ісп. fandango) — іспанскі парны народны танец, які выкопваецца пад акампанемент гітары і кастаньет.
    ФАНЁМА (гр. phonema = гук) — лінгв. найменшая гукавая адзіпка мовы, якая ў розных пазіцыях выконвае сэнсаадрознівальную функцыю.
    ФАНЕНДАСКОП (ад гр. phone = гук + endon = унутры + -скоп) — медыцынскі прыбор з рэзанатарам ддя выслухоўвання сэрца і лёгкіх.
    ФАНЕРА (ням. Fumier, ад фр. foumir = накладваць) — ліставы драўпяпы матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваіп.ім размяшчэннем валокнаў драўніны.
    ФАНЕРАГАМЫ (ад гр. phaneros = яўны + gamos + шлюб) — кветкавыя расліны з бачнымі органамі палавога размнажэння (параўн. крыптагамы).
    ФАНЕРАЗОЙ (ад rp. phaneros = яўпы + -зой') — інтэрваі часу, на працягу якога сфарміраваліся тоў-
    шчы горных парод палеазою, мезазою і кайназою.
    ФАНЕРАФІТЫ (ад гр. phaneros = яўны + -МІфі'гы) — расліны, у якіх не адміраюць на зіму пупышкі ўзнаўлення, размешчаныя высока над зямлёй.
    ФАНЁТЫКА (гр. phonetikos = гукавы) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх спалучальпасць і пазіцыйныя змяненні; 2) гукавы састаў мовы.
    ФАНЕТЬІЧНЫ (гр. phonetikos = гукавы) — які мае адносіны да фанетыкі, гукавы (напр. ф. лад мовы).
    ФАНЗА (кіт. fan-czi) — 1) сялянская хата на каркасе з драўляных слупоў у Кітаі, Карл; 2) кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.
    ФАНІЗМ (ад гр. phone = гук) — узнікненне слыхавых уяўленпяў пры аптычных, смакавых і інпіых неакустычных раздражненнях.
    -ФАШЯ -ФОНІЯ (ад гр. phone = гук) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «гучанне».
    ФАНОГРАФ (ад фана+ -граф) — апарат для запісу гукаў і ўзнаўлення запісанага механічным спосабам.
    ФАНОМЕР (ад фана+ -мепір) — прыбор ддя вымярэнпя сілы гуку або шуму.
    ФАНОН (ад гр. phone = гук) — квант, часцінка, порцыя гуку.
    ФАНТАЗЁР (ад фантазіраваць) — чалавек, які любіць фантазіраваць. строіць няздзейспыя плапы.
    ФАНТАЗІРАВАЦЬ (ад фантазія) — 1) аддавацца фантазіі; марыць; 2) выдумляць што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць.
    ФАНТАЗІЯ (гр. phantasia = уяўленне) — 1) мара, выдумка. 2) таорчае ўяўленне (напр. паэтычная ф ); 3) жанр інструментальнай музыкі, для якога характэрна імправізацыйнасць, свабодная трактоўка формы (напр. ф. на народНЫЯ тэмы).
    ФАНТАН (іт. fontana, ад лац. tons, -ntis = крыніца) — 1) струмень вады або якой-н. вадкасці, які з сілай выкідваецца ўгору пад высокім ціскам (напр. ф. нафты); 2) архітэктурнае збудаванне, якое служыць асновай ці абрамленнем для струменяў вады; 3) перан. невычэрпны паток чаго-н. (напр. ф. красамоўства).