• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФАРТРАН [ад англ. for(mula) tran(slator)] — фармальная мова для апісання алгарытмаў на электронна-вылічальнай машыне
    ФАРТУНА (лац. fortuna, ад Fortuna = імя багіні шчасця, лёсу, удачы ў старажытнарымскай міфалогіі) — 1) удача, поспех; шчаслівы лёс; Ijycm. багацце, маёмасць.
    ФАРТУХ (польск. fartuch, ад ням. Vortuch) — 1) заслона тўнага
    крою, якую надзяваюць спераду на адзенне, каб засцерагчы яго ад забруджвання; 2) покрыўка, чахол ддя машыны, механізма, 'гэхнічнага прыстасавання.
    ФАРТЫНГ (англ. farthing) — самая дробная англійская манета, роўная 1/4 пенса, якая была ва ўжытку да 1968 г.
    ФАРТЫСІМА (іт. fortissimo) — муз. 1) мацней, больш гучна, чым фортэ', 2) месца ў музычным творы, якое выконваецца такім чынам.
    ФАРТЫФІКАЦЫЯ (лац. fortificatio = умацаванне) — 1) ваенная навука, якая вывучае формы, сродкі і спосабы ўмацавання вайсковых пазіцый і абароны ад сродкаў паражэння, 2) галіна ваенна-інжынернай справы, якая займаецца ўзвядзеннем умацаванняў, а таксама самі гэтыя ўмацаванні.
    ФАРТЭШЯНА (іт. fortepiano, ад forte = гучны + piano = ціхі) — струнны ўдарна-клавішны музычны інструменгг, разнавіднасці ф. — раяль і піяніна.
    ФАРТЭЦЫЯ (польск. forteca, ад іт. fortezza) — невялікае ўмацаванне, крэпасць.
    ФАРФЕЙТЫНГ (англ. forfei­ting) — прадастаўленне банкам у часовае карыстанне часткі ўласнага або прыцягненага капіталу.
    ФАРФОР (тур. farfur, ад перс fahfiir) — маса з высакаякаснай белай гліны, а таксама пасуда, дэкаратыўпыя вырабы, ізалятары з такой масы.
    ФАРШ (фр. farce) — дробна нарэзанае мяса для прьпатавання розных відаў ежы, а таксама любая
    дробна нарэзаная начынка (напр. свіны ф., грыбны ф).
    ФАРШЛАГ (ням. Vorschlag, ад vor = перад + Schlag = удар) — 1) муз. меладычнае ўпрыгожанне з аднаго або двух хутка выкананых перад асноўнай нотай гукаў (гл. мелізмыУ, 2) мар. вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.
    ФАРШМАК (ням. Vorschmack) — страва са здробненага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй і інш.
    ФАРШТАТ (ням. Vorstadt, ад vor = перад + Stadt = горад) — пасяленне па-за межамі горада або крэпасці; прадмесце.
    ФАРШТЭВЕНЬ (гал. voorsteven, ад vor = спераду + steven = стаяк) — насавая частка судна, якая з’яўляецца працягам кіля.
    ФАРЫНАТОМ (ад лац. farina = мука + гр. tome = разразанне) — прыбор для папярочнага разразання зярнят пшаніцы або ячменю з мэтай вьізначэння іх шклопадобнасці, якая з’яўляецца важкай прыкметай для ацэнкі мукамольна-хлебапечных якасцей зярнят.
    ФАРЫНГАЛЬНЫ (ад гр pharynks. -ngos = глотка); лінгв. ф. з ы ч н ы — зычны гук, які ўтвараецца дзякуючы збліжэнню кораня языка са сценкай глоткі, напр. у арабскай мове.
    ФАРЫНГАСКАШЯ (ад гр pharynks, -ngos = глотка + -скапія) — мед. агляд глоткі пры дапамозе фарынгаскопа з дыягнастычнай мэтай.
    ФАРЫНГАСКОП (ад гр pharynks, -ngos = глотка + -скоп) — прыбор для агляду глоткі.
    ФАРЫНГІТ (ад гр. pharynks, -ngos = глотка) — вострае або хранічнае запаленне слізістай абалонкі глоткі.
    ФАРЫСЁЙ (гл. pharisaios, ад стяўр. panisz = аддзелены) — 1) член рэлігійна-палітычнай секты ў Стараж. Іудзеі, што абараняла інтарэсы заможных слаёў насельніціва і вызначалася фанатызмам і крывадушшам; 2) перан. ханжа, крывадушнік.
    ФАРЫСЁЙСТВА (ад фарысей) — паводзіны фарысея, крывадушнасць.
    ФАР^ЙТАР (ням. Vorreiter) *— кучар, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.
    ФАРЭЛЬ (ням. Forelle) — ручная і азёрная рыба сям. ласасёвых; стронга.
    ФАС (фр. face, ад лац. facies = твар) — 1) выгляд спераду, з твару; 2) бок абароннага збудавання, павернуты да праціўніка.
    ФАСА (польск. fasa, ад ням. Fass = бочка) — драўляная дзежка з клёпак, якая служыць для захоўвання розных прадуктаў.
    ФАСАВАЦЬ (польск. fasowac, ад ням. fassen) — раскладваць, разважваць тавар на пэўныя часткі і запакоўваць іх, рыхтуючы да продажу.
    ФАСАД (фр. facade) — знешняя пярэдняя частка будынка.
    ФАСАМБРОШЯ (н.-лац. fossombronia) — пячоначны мох сям. кадоніевых, які расце на аголенай пясчанай і балотнай глебах, па краях канаў, на палях.
    ФАСГЁН (ад гр. phos = святло + -ген) — ядавіты бясколерны газ з
    ф		 удушлівым пахам гнілога сена, які выкарыстоўваюць у арганічным сінтэзе; атрутнае рэчыва ўдушлівага дзеяння.
    ФАСЕТ (фр. facette) — 1) скошаная бакавая грань чаго-н., напр. люстэрка; 2) грань адшліфаванага каменя; 3) рагавіца кожнага з асобных вочак, з якіх складаецца складанае вока членістаногіх; фасетка.
    ФАСІЛІЗАЦЫЯ (ад лац. fossilis = выкапнёвы) — працэс ператварэння рэштак вымерлых жывёл і раслін у выкапневы стан піляхам замяшчэння арганічных рэчываў мінеральнымі.
    ФАСІЛП (ад лац. fossilis = выкапнёвы) — рэппкі і сляды жыццядзейнасці арганізмаў геалагічнага мінулага ў горных пародах; акамянеласці.
    ФАСІЛЬНЫ (лац. fossilis) — выкапнёвы, які адносіцца да выкапнёвых жывёл і раслін.
    ФАСКА (ад фр. facette = грань) — скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах.
    ФАСКУМ (н.-лац. phascum) — лістасцябловы мох сям. потыевых, які расце на агаленнях пясчанай глебы на палях, схілах, пустэчах. ФАСблЯ (польск. fasola < лац. phaseolus, ад гр. phaseolos) — травяністая расліна сям. бабовых з трайчастым лісцем і белымі, ружовымі або фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў розных кліматьгчных зонах, а таксама яе насенне, якое выкарыстоўваецца для ежы.
    ФАСОН (фр fa^on) — 1) крой, мадэль, форма якога-н. адзення.
    абутку, 2) перан. пэўны спосаб, манера; трымаць ф. — захоўваць неабходныя нормы паводзін для падтрымання рэпутацыі.
    ФАСТРЬІГА (польск. fastryga, ад с.-в.-ням. vast = моцна + rige = рад) — 1) шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца матэрыял; 2) нітка, якой фастрыгуюць.
    ФАСТРЫГАВАЦЬ (польск. fastrygowac, ад с.-в.-ням. vast = моцна + rige = рад) — 1) шыць, сшываць рэдкімі шыўкамі, фастрыгаю, намячаючы лінію швоў; 2) піыць рэдкімі шыўкамі, рыхтуючы да прымеркі (напр. ф. паліто).
    ФАСФАГІПС (ад фосфар + гіпс) — прамысловыя адходы пры атрыманні фосфарнай кіслаты і фосфарных угнаенняў.
    ФАСФАРАСЦЭНЦЫЯ (ад гр phosphoros = светланосны + лац. escentia = суфікс, які абазначае слабае дзеянне) — 1) свячэнне некаторых рэчываў (напр. сярністых злучэнняў цынку, барыю, стронцыю) пасля спынення іх абпраменьвання; адна з разнавіднасцей люмінесцэнцыі', 2) свячэнне, якое выконваецца пэўнымі бактэрыямі (наіір. ф. мора).
    ФАСФАРОЛІЗ (ад фосфар + -ліз) — зваротны ферментатыўны працэс расшчаплення глюказідных сувязей некаторых біялагічна важных злучэнняў (крухмалу, глікагену, цукрозы, нуклеазідаў) пры дапамозе неарганічнага фасфату.
    ФАСФАРЫТЫ (ад фосфар) — асадачныя горныя пароды, насычаныя фасфатамі', выкарыстоўваюцца для вырабу мінеральных угнаенняў.
    ФАСФАТАЗЫ (ад фасфапіы) — гідралітычныя ферменты, якія каталізуюць адшчапленні фосфарнай кіслаты з аргаяічных злучзнняў; змяшчаюцца ва ўсіх клетках арганізма чалавека, жывёл і раслін.
    ФАСФАТЫ (ад фосфар) — солі фосфарнай кіслаты; выкарыстоўваюцца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.
    ФАСФАТЬІДЫ (ад фосфар) — арганічныя рэчывы з групы ліпаідаў, якія з’яўляюцца асноўнай састаўной часткай клетачных структур арганізмаў.
    ФАСФЁН (ад гр. phos = святло + phaino = паказваю) — зрокавае адчуванне колеру, якое ўзнікае ў чалавека без уздзеяння святла на вока, пры механічных, хімічных і электрычных раздражненнях сятчаткі або зрокавых участкаў кары галаўнога мозгу.
    ФАСФІДЫ (ад фосфар + гр. eidos = выгляд) — хімічныя злучэнні фосфару з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.
    ФАСЦЫЁЛА (н.-лац. fasciola) — гельмінт сям. фасцыяпідаў, паразітуе ў жоўцевых пратоках печані, жоўцевым пузыры авечак, буйной рагатай жывёлы, іншых траваедных і чалавека
    ФАСЦЫІ (лац. fascia = павязка) — 1) пучкі прутоў, перавязаньія рамянямі, з уваткнутымі ў іх сякеркамі як сімвал улады цароў, потым вышэйшых магістратаў у Стараж. Рыме; 2) тонкія абалонкі са злучальнай тканкі, якія пакрываюць асобныя мыпіцы або іх групы, а таксама некаторыя органы.
    ФАСЦЫКУЛА (лац. fasciculus = пучок, звязка) — звязка даку MenTay рознага зместу, размешчаных у парадку рэгістрацыйных нумароў.
    ФАСЦЫЯЛЁЗЫ (ад фасцыёла) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца фасцыялідамі.
    ФАСЦЫЯЛІДЫ (н.-лац. fasciolidae) — сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у жоўцевых пратоках печані, жоўцевым пузыры авечак, буйной para­Tafl жывёлы, ласёў, аленяў, казуль і чалавека.
    ФАСЦЫЯЦЫЯ (ад лац. fascia = павязка) — выродлівая дэфармацыя парасткаў раслін, пры якой яны становяцца пляскатымі, шаблепадобнымі.
    ФАТ (фр. fat, ад лац. fatuus = дурны) — самазадаволены франт, пусты, пошлы чалавек.
    ФАТА (цюрк. fata, ад санскр. pata = тканіна) — галаўны ўбор нявесты ў выглядзе лёгкай белай накідкі з кісяі, карункаў і інш.
    ФАТАГРАФІЗМ (ад фатаграфія) — знешне дакладнае, але ідэйна не асэнсаванае адлюстраванне рэчаіснасці.
    ФАТАГРАФІЯ (ад гр. phos, -otos = святло + -графія) — 1) спосаб атрымання адбітааў прадметаў на святлоадчувальных матэрыялах; 2) здымак, атрыманы такім спосабам; 3) майстэрня па вырабу фотаздымкаў.
    ФАТАЛІЗМ (фр. fatalisme, ад лац. fatalis = наканаваны; фатальны) — вера ў непазбежны лёс, у тое, што
    ф	
    ўсё прадвызначана нейкай таямнічай сілай.
    ФАТАЛІСТ (ад фапіалізм) — чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.
    ФАТАЛЬНЫ (лац. fatalis) — непазбежны, наканаваны лёсам.
    ФАТАМ (англ. fathom) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6 англійскім фупіам (1,8288 м); марскі сажань.
    фЛтА-МАРГАНА (іт. fata Mor­gana = фея Маргана, якая, паводле брэтонскіх паданняў, жыве на марскім дне і падманвае падарожнікаў прывіднымі зданямі) — разнавіднасць міражу, пры якім узнікаюць несапраўдныя, уяўныя адлюстраванні прадметаў, што знаходзяцца за гарызонтам.
    ФАТАРЫЙ (ад гр. phos, -otos = святло) — святлолячэбны кабінет для правядзення групавога светлавога і цеплавога абпраменьвапня лячэбнага і прафілактьгчнага характару.
    ФАТОЛІЗ (ад гр. phos, -otos = святло + -ліз) — распад вадкіх, цвёрдых або газападобных рэчываў пад уздзеяннем святла.
    ФАТОМЕТР (ад гр. phos, -otos = святло + -мепір') — прыбор для вымярэпня светлавых велічынь (сілы святла, асветленасці, яркасці). ,
    ФАТОН (ад гр. phos, -otos = святло) — элементарная часціца светлавой энерпі, квант электрамагнітнага поля; адна з нейтральных элементарпых часціц з нулявой масай і спінам 1.