• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФЁРМІ [іт. fermi, ад Е. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901 — 1954)] — адзінка даўжыні, якая прымянялася ў ядзернай фізіцы.
    ФЕРМІЁН [ад іт. Е. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901 — 1954)] — элементарная часціца (электрон, пратон, нейтрон і інш.) або квазічасціца з паўцэлым спінам.
    ФЕРМІЙ (н.-лац. fermium, ад Е. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901 — 1954)] —пгтучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да актыноідаў.
    ФЕРМУАР (фр. fermoir, ад fermer = замыкаць, загароджваць) — 1) засцежка, спражка, звычайна ўпрыгожаная чым-н., на альбоме, кнізе, каралях, а таксама каралі з такой засцежкай-упрыгожаннем; 2) долата для мастацкага разьбярства, ціснення скуры.
    ФЕРНАМБУК (ісп, Femambuco = назва порта ў Бразіліі) — дрэва сям. бабовых з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай, якая пры высыханні робіцііа цёмна-чырвонай, пашыранае ў Бразіліі; выкарыстоўваецца дпя вырабу каштоў-
    най мэблі і для атрымання чырвонай фарбы.
    ФЕРНАНДЫНЕЛА (н.-лац. fernandinella) — каланіяльная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая трапляецца ў вадаёмах на цвёрдых субстратах або як эпіфіт і ў глебе.
    ФЕРОМЕТР (ад фера+ -метр) — устройства для вызначэння імгаенных значэнняў індукцыі і напружанасці магнітнага поля ў ферамагнітных узорах пры іх намагнічванні.
    ФЕРТОШГ (гал. vertuiing) — мар. спосаб пастаноўкі судна на два якары ў месцах, дзе бываюць моцныя прылівы і адаівы, пераменныя ветры.
    ФЕРТЫЛЬНАСЦЬ (ад лац. fertilis = урадлівы) — здольнасць арганізма нараджаць патомства (параўн. стэрыльнасць 2).
    ФЕРТЫЛЬНЫ (лац. fertilis) — урадлівы, пладаносны; пладавіты, плодны, здольны да дзетанараджэння (параўн. стэрыльны 2).
    ФЕРУГШЕУМ (н.-лац. ferrugineum) — разнавіднасць мяккай пшаніцы з чырвоным асцістым коласам і чырвоным зернем.
    ФЕРУЛА (н.-лац. ferula, ад лац. ferula = парастак, лаза) — травяністая расліна сям. парасонавых з рассечаным лісцем і жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; лекавая, прыпраўная і кармавая.
    ФЕРУЛА (лац. ferula = лаза, розга) — 1) лінейка, якой даўней білі па далоні вучняў за якую-н. пра-
    	ф
    віннасць; 2) перан. пільны нагляд, суровы рэжым.
    ФЕРЫМАГНЕТЫЗМ (ад ферыт + магнетызм) — сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (ферымагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) накіраваны насустрач адзін аднаму і ўзаемна не скампенсаваны.
    ФЕРЫМАГНЕТЫКІ (ад ферыт + магнетыкі) — рэчывы, якія валодаюць самаадвольнай намагнічанасцю дзякуючы ферымагнітнай упарадкаванасці ў размяшчэнні іх атамных магнітных момантаў (напр. ферыты).
    ФЕРЬІТ (ад лац. ferrum = жалеза) — 1) цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну; 2) хімічнае злучэнне вокіслу жалеза з вокісламі іншых металаў, якое выкарыстоўваецца для вырабу электрамагнітньгх элементаў, што прымяняюцца ў розных галінах тэхнікі.
    ФЕСКА (тур. fes, ад Fes = назва горада ў Марока) — чырвоная шапачка ў выглядзе ўсечанага конуса з кутасом, якая з’яўляецца часткай нацыянальнага касцюма ў некаторых краінах Блізкага Усходу і Паўн. Афрыкі.
    ФЕСТбн (фр. feston, ад іт. festone) — 1) жывапісная або скулыпурная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, прлянды; 2) адзін з выступаў круглай або зубчастай формы, якімі аблямоўваюцца краі фіранкі, шторы, сукенкі.
    ФЕСТЫВАЛЬ (фр. festival, ад лац. festivus = святочны) — грамадская ўрачыстасць, масавае свята з паказам лепшых твораў му-
    зычнага, тэатральнага, эстраднага, цыркавога або іншага віду мастацтва (напр. ф. мастацкіх фільмаў).
    ФЕТАЛЬНЫ (ад лац. fetus = заплоднены) — тое, што і эмбрыянальны.
    ФЕТАМЁТРЫЯ (ад лац. fetus = патомства + -мепірыя) — вызначэнне памераў плода і яго асобных частак (напр. шляхам рэнтгенаграфіі').
    ФЕТР (фр. feutre) — лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак.
    ФЕТЫ (гр. thetes) — немаёмасная частка свабоднага насельніптва ў Стараж. Грэцыі.
    ФЕТЫШ (фр. fetiche, ад парт. feitifo = чары) — 1) прадмет, які, паводде ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб’ектам рэлігійнага кулыу; 2) перан. аб’ект сляпога пакланення.
    ФЕТЫШЬІЗМ (фр. fetichisme, ад парт. feiti^o = амулет) — 1) рэлігійнае пакланенне матэрыяльным прадметам — фетышам, т a в а р н ы ф. — арэчаўленне вытворчых адносін, якое ўзнікае ў таварнай гаспадарцы, заснаванай на прыватнай уласнасці; 2) перан. сляпое пакланенне чаму п.
    Ф’ЕФ (фр. fief) — тое, што і феод.
    ФЕХРАЛЬ [ад лац. fe(mim) = жалеза тхр(ом) + ал(юміній)] — гарачаўстойлівы сплаў з жалеза, хрому і алюмінію.
    ФЕХТАВАЦЬ (ням. fechten) — займацца адзінаборствам на шпагах, рапірах і ініп.
    ФЕХТМАЙСТАР (ням Fechtmeister) —уст. настаўнік фехтавання.
    ФЕЦЫЯЛЫ (лац. fetiales) — жрацы ў Стараж. Рыме, якія выконвалі рэлігійныя абрады пры абвяшчэнні вайны або заключэнні міру.
    ФЕШЭНЕБЕЛЬНЫ (англ. fashi­onable, ад fashion = фасон, мода) — элегантны, вытанчана-прыгожы, які адпавядае патрабаванням высокага густу і моды (напр. ф-ая гасцініца).
    ФЕЯ (фр. fee) — 1) істота жаночага полу, здольная рабіць цуды, чараўніца ў заходнееўрапейскай міфалогіі; 2) перан. чароўная жанчына.
    ФЁН (ням. Fohn) — сухі цёплы вецер, што дзьме з гор у даліны, у асноўным у Альпах, на Каўказе.
    ФІ (англ. fee) — тое, што і феод.
    ФІБЕРГЛАС (англ. fiberglass, ад fiber = валакно + glass = шкло) — пластычны матэрыял, які складаецца з шкловалакністага напаўняльніка, змацаванага сінтэтычнай смалой, і вызначаецца трываласцю і лёгкасцю; выкарыстоўваецца пераважна для вырабу спартыўнага інвентару.
    ФІБРА (лац. fibra = валакно) — 1) уст валакно расліннай або жывёльнай тканкі; 2) перан. сімвал душэўных сіл (напр. ненавідзець усімі фібрамі душы); 3) гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам, замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і інпі.
    ФІБРААДЭНбМА (ад. лац. fibra = валакно + адэнома) — мед. дабраякасная пухліна са злучальнай і жалезістай тканкі.
    ФІБРАБЛАСТЫ (ад. лац. fibra = валакно + -бласты) — разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія прымаіоць удзел ва ўтварэігні міжклетачнага рэчыва і фібрацытаў.
    ФІБРАШ (ад. лац. fibra = валакно) — валакністае бялковае рэчыва, якое з’яўляецца важнейшай састаўной часткай натуральнага шоўку.
    ФІБРАЛІТ (ад. лац. fibra = валакно + -літ') — будаўнічы цеплаізаляцыйны або канструкцыйны матэрыял у форме прасаваных пліт з раслігпгых валокнаў, драўляных стружак, кастрыцы і іншых валакністых матэрыялаў, звязаных звычайна цэментам.
    ФІБРАМІЕМА (ад. лац. fibra = валакно + міёма) — мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з мышачнай і злучальнай тканкі.
    ФІБРАЦЬІТЫ (ад. лац. fibra = валакно + -цыты) — разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія ўяўляюць сабой астатачна дыферэнцыраваныя фібрабласты.
    ФІБРОЗ (ад. лац. fibra = валакно) — мед. паталагічны працэс развіцця валакністай злучальнай тканкі ў арганізме (напр. ф. печані, пырак, сардэчнай мышцы, сценак крывяносных сасудаў.
    ФІБРОМА (ад. лац. fibra = валакно + -ама) — мед. дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.
    ФІБРЫЛЫ (лац. fibrilla = валаконца) — ніткападобныя ўтварэнні ўнутры клетак або ў міжклетач-
    ным рэчыве жывёлыіага арганізма, напр. нейрафібрылы, міяфібрылы.
    ФІБРЫЛЯЦЫЯ (ад лац. fibrilla = валаконца); ф. с э р ц a — розначасовае і разрозненае скарачэнне асобных валокнаў мышцы сэрца, не здольнае падгрымліваць яго эфектыўную работу.
    ФІБРЫН (ад лац. fibra = валакно) — нерастваральнае бялковае рэчыва, якое ўтвараецца пры згусанні крыві.
    ФГБРЫНАГЁН (ад фібрын + -ген) — растваральны бялок плазмы крыві, які ператвараецца пры яе згусанні ў фібрын.
    ФІБРЫНАЛІЗІН (ад фібрын + лізін) — бялковы прэпарат фермента, які растварае фібрын; выкарыстоўваецца як лекавы сродак пры трамбозах, інфаркце міякарда, трамбафлебітах.
    ФІБРЫНбзНЫ (ад фібрын) — звязаны з запаленчым працэсам, які характарызуецца выдзяленнем поту з наяўнасцю ў ім фібрыну.
    ФІБРЫНбліЗ (ад фібрын + -ліз) — фізіялагічны працэс растаарэння фібрыну пад уплывам фібрыналізіну.
    ФІБУЛА (лац. fibula) — металічная засцежка для верхняга адзення ў выглядзе брошкі, якая ўжывалася ў старажытных народаў Еўропы, Азіі і Афрыкі.
    ФІГА (польск. figa < фр. figue, ад лац. ficus) — 1) субтрапічнае дрэва сям. тутавых, а таксама плод гэтага дрэва; смакоўніца; 2) разм. дуля, кукіш.
    ФІГАРО (фр. Figaro = імя героя камедыі П. Бамаршэ «Севільскі цырульнік») — 1) перан. спрытны,
    ф	 дасціпны, вынаходлівы чалавек; 2) кароткая вольнага крою жаночая кофтачка, якую надзяваюць на сукенку або блузку.
    ФІГЛІ-МІГЛІ (польск. figlemigle) — жарты, хітрыкі, махінацыі, якія пускаюцца ў ход для дасяліення чаго-н.
    ФІГЛЙР (польск. figlarz = жартаўнік) — 1) уст. фокуснік, штукар, акрабат, 2) перан. штукар, крыўляка.
    ФІГЎРА (лац. figura = вобраз, форма) — 1) форма, абрысы чаго-н.; 2) знепінія абрысы чалавечага цела; 3) постаць чалавека або жывёлы ў скулыпуры або жывапісе; 4) перан. чгілавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (напр. палітычная ф ); 5) перан. важная, значная асоба (напр. буйііая ф. у навуцы); 6) становішча цела, прадмета (у танцы, пры палёце); 7) ігральная фішка (напр. шахматная ф.); 8) мат. сукупнасць пунктаў на плоскасці або ў прасторы (геаметрычная ф.); 9) муз. меладычны або рытмічны элемент, які ўскладняе і ўпрыгожвае музычны твор; 10) моўны зварот, які надае мове асаблівую выразнасць (напр. стылістычная ф ).
    ФГГУРАВАЦЬ (лац. figurare = рабіі[ь выгляд, уяўляць) — 1) прысутнічаць, знаходзіцца дзе-н., прымаючы ў чым-н. удзел (напр. ф. на мітынгу); 2) называцца, упамінацца (напр. ф. у фельетоне).
    ФІГУРАЛЬНЫ (ад лац. figura = вобраз, форма) — вобразны, іншасказальны.
    ФІГУРАНТ (фр figurant, ад лац. figurans, -ntis = які прадстаўляе) — 1) танцоўшчык, які выступае ў кардэбалеце', 2) драматычны ак-
    цёр, які іграе ролі без слоў, статыст, 3) перан. крыўляка, пазёр.
    ФІГУРАЦЫЯ (лац. figuratio = наданне формы; вобразнае выяўленне) — ускладненне музьгчнай фактуры твора меладычнымі або рытмічнымі элементамі.
    ФІГУРЫСТ (ад фігура) — спартсмен, які займаецца фігурным катаннем на каньках.
    ФІДЎЦЫЯ (лац. fiducia) — здзелка, дагавор, заснаваныя на даверы. ФІДУЦЫЙРНЫ (ад фідуцыя) — заснаваны на даверы; ф а я э м і с і я — частка банкнотнай эмісіі, якая не забяспечана залатым запасам эмісійнага банка.