Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
-ФІТЫ (гр. phyton = расліна) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць да раслін.
ФІУМАРЫ (іт. fiumara) — невялікія рэчкі ў краінах Міжземнамор’я, якія ўлетку перасыхаюць, a ў перыяд зімовых дажджоў робяцца паўнаводнымі.
ФІЦІН (ад гр. phyton = расліна) — арганічнае злучэнне фосфару, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і вьікарьістоўваецца як лекавы сродак пры розных захворваннях нервовай сістэмы, гіпатаніі, астэамаляцыі, туберкулёзе і інш.
ФІЦШГ (англ. fitting, ад fit = манціраваць) — фасонная дэталь (муфта, трайнік, ніпель і інш.), пры дапамозе якой злучаюцца на разьбе трубы.
ФПІІ (англ. fish) — снасць на судне, пры дапамозе якой падымаецца якар.
ФІШКА (фр. fiche) — кружок або кубік, які служыць для падліку ачкоў у розных гульнях.
ФІЯКР (фр. fiacre) — наёмны лёгкі экіпаж, які выкарыстоўваўся ў гарадах Зах. Еўропы.
ФІЯЛ (гр. phiale) — 1) шырокая неглыбокая чаша з тонкімі сценка-
мі і злёгку загнутымі ўнутр берагамі, якая ўжывалася старажытнымі грэкамі для бытавых і культавых патрэб; 2) невялікая вежа, увянчаная востраканцовай пірамідай.
ФІЯЛІТАВЫ (ням. violett < фр. violet, ад лац. viola = фіялка) — сіні з чырванаватым адценнем, колеру фіялкі.
ФІЯЛЕЯ (н.-лац. phialea) — сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на рэштках травяністых раслін, на ігліцы, шышках, грыбах (сыраежках).
ФІЯЛКА (ст.-польск. fijalka, ад лац. viola) — травяністая расліна сям. фіялкавых фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; лекавая і докаратьіўная.
ФІЯРЫТУРА (іт. fioritura = ліmap. цвіценне) — 1) арнаментальны пасаж, які ўпрыгожвае мелодыю; 2) перан. што-н. дабаўленае, прыдадзенае для ўпрыгожання, ажыўлення чаго-н.
ФІЯСКА (іт. fiasco) — поўны правал, няўдача.
ФЛАБАФЕНЫ (ад гр. phloos = кара + baphe = афарбоўка, колер) — арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў кары і ў пладах раслін.
ФЛАВАНОІДЫ (ад лац. flavus = жоўты + -оід) — фенольныя злучэнні, у аснове структуры якіх ляжыць шкілет, іпто складаецца з вугляродных адзінак.
ФЛАВАПРАТЭІДЫ (ад лац. flavus = жоўгы + пратэіды) — складаныя бялкі, якія змяшчаюць жоўты рыбафлавін і ўдзельніча-
юць у клетачным дыханні раслінных і жывёльных арганізмаў.
ФЛАВОНЫ (ад лац flavus = жоўты) — арганічныя гетэрацыклічныя злучэнні, жоўтыя цвёрдыя рэчывы; выкарыстоўваюцца як фарбавальнікі.
ФЛАГ (ням. Flagge, гал. vlag) — прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведнай формы і колеру, часта з гербам, эмблемай дзяржавы або арганізацыі.
ФЛАГАПІТ (ад гр. phlogopos = вогненны) — мінерал класа сілікатаў жаўтаватага, карычневага, зеленаватага колеру; выкарыстоўваецца як электраізаляпыйны матэрыял.
ФЛАГ-АФІЦЭР (ад фпаг + афіцэр) — афіцэр у штабе камандуючага буйным злучэннем ваенных караблёў, які выконвае абавязкі ад’ютанта і загадвае сігнальнай справай на флагманскім караблі.
ФЛАГЕЛАНТЫ (лац. flagellans, -ntis = які бічуецца) — рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія ў 13 — 15 ст прапаведавалі самабічаванне як сродак выкуплення ад грахоў і разглядаліся як рух, варожы каталіцкай царкве.
ФЛАГЕЛАТЫ (лац. flagellatus = забяспечаны бічом) — аднаклетачныя і каланіяльныя арганізмы, што маюць жгуцікі, пры дапамозе якіх рухаюцца; жывуць у вадзе або паразітуюць у аргапізме чалавека і жывёл; жгуцікавыя.
ФЛАГІСТОН (ад гр. phlogistos = гаручы) — бязважкая вадкасць асобага роду, якая, паводле ўяўленняў хімікаў 18 ст., нібыта змя-
шчаецца ва ўсіх здольных гарэць рэчывах.
ФЛАГ-КАПІТАН (ад флаг + капітан) — начальнік штаба камандуючага буйным злучэннем ваенкых караблёў.
ФЛАГМАН (ням. Flaggmann, гал. vlagman) — 1) камандуючы буйным злучэпнем ваенных караблёў (атрадам ці эскадрай); 2) карабель, на якім знаходзіцца камандуючы; самы буйны карабель флатыліі.
ФЛАГШТОК (ням. Flaggenstock, гал. vlagstok) — шост для пад’ёму фпага.
ФЛАЖАЛЁТ (фр. flageolet) — 1) старадаўні драўляны духавы музычны інструмент, падобны да флейты\ 2) гук, які атрымліваецца на струнных музьгчных інструментах ад лёгкаіа дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.
ФЛАКбН (фр. flacon) — невялікая бутэлечка, пераважна для духоў, адэкалону.
ФЛАКУЛЙЦЫЯ (ад лац. flacculus = жмуток) — з’яўленне вялікіх скапленняў часцінак у працэсе каагуляцыі асадкаў.
фламАстэр (англ. flowmaster) — карандаш, у якім пішучым элементам з'яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.
ФЛАМЁНКА (ісп. flamenco = літар, фламандзец; цыган) — жвавы рытмічны танец іспанскіх цыганоў, а таксама музыка да гэтага танца.
ФЛАМІНГА (парг. flamingo, ад лац. flamma = полымя) — трапічная і субтрапічная вадзяная птуш-
ка з бледна-ружовым апярэннем, доўгай іпыяй і высокімі нагамі.
ФЛАМІНЫ (лац. flamines = літар. падпальшчыкі агню) — жрацы храмаў розных багоў у Стараж. Рыме (напр. ф. Марса, Юпітэра).
ФЛАМУЛГНА (н.-лац. flammulina) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе ў лясах; зімовы грыб.
ФЛАНГ (фр. flanc) — 1) правы ці левы край рада, строю, фронту ў размяшчэнні і пастраенні войск; 2) правая або левая старана шахматнай дошкі (напр. каралеўскі ф., ферзевы ф ).
ФЛАНДР (фр. Flandre = Фландрыя) — парода трусоў мясашкуркавай накіраванасці, выведзеная ў Бельгіі.
ФЛАНЕЛЬ (фр. flanelle) — мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення, звычайна з пушыстым рэдкім ворсам.
ФЛАНЕЦ (ням. Flansch) — злучальная частка трубаправодаў, валоў у выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.
ФЛАНЁР (фр. flaneur) — той, хто прагульваецца без мэты, бяздзейнічае.
ФЛАНІРАВАДЬ (ням. flanieren, ад фр. flaner) — прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць.
ФЛАНК (фр. flanc) — бакавы ўчастак палявога або крапаснога ўмацавання, прызначаны для прыкрыцця яго з бакоў і для падоўжнага абстрэлу подступаў да суседніх умацаванняў.
ФЛАНКЁР (фр. flanqueur) — дазорны ў складзе бакавой або га-
лоўнай аховы ў кавалерыі 18 — 19 ст.
ФЛАНКІРАВАЦЬ (фр. flanquег) — 1) весці агонь уздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў праціўніка, што рухаецца; 2) прыкрываць подступы да баявой пазіцыі з флангаў 3) успг. выконваць баявыя прыёмы пікай, седзячы на кані; 4) знаходзіцца, размяшчацца па баках чаго-н.
ФЛАРАГРАФІЯ (ад флора + -графія) — раздзел фларалогіі, які займаецца апісаннем таксонаў рэгіянальных флор, складаннем фларыстычных зводак, гербарыяў.
ФЛАРАЛОГІЯ (ад флора + -логія) — раздзел батанікі, які вывучае відавы склад флор, аналізуе яго, вызначае струкіуры флор, шляхі іх рацыянальнага выкарыстання і аховы.
ФЛАРТЫМБЕРС (англ. floortimber, ад floor = падлога + timber = бэлька) — ніжняя частка шпангоута на драўляным судне.
ФЛАРЫДЗІН (ад англ. Florida = назва паўвострава ў ЗША) — гліна з прымессю вокісаў кальцыю, магнію, шчолачы; выкарыстоўваецца пры ачышчэнні нафтапрадуктаў і перапрацоўцы тлушчаў.
ФЛАРЫЗМ (ад лац. flos, floris = кветка) — мастацтва камбінаванага засушвання раслін для стварэння карцін.
ФЛАРЫСТ (ад флора) — мастак, які стаарае свае творы з засушаных раслін (галінак, кветак, моху). ФЛАРЫН (іт. florino, ад с.-лац. florenus) — 1) старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у
многіх еўрапейскіх краінах; 2) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам, галандскі гульдэн. ФЛАРЫСТЫКА (ад лац. flos, floris = кветка) — раздзел батанікі, які займаецца сістэматычным апісаннем усіх відаў раслін, што растуць у пэўнай краіне, вобласці, раёне і складаюць флору дадзенай тэрыторыі.
ФЛАРЭАЛЬ (фр. floreal, ад лац. floreus = багаты кветкамі) — восьмы месяц (з 20 — 21 красавіка па 19 — 20 мая) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793 — 1805 іт.
ФЛАТ (англ. flat) — друкарская папера ў лістах, а не ў рулонах.
ФЛАТАЦЫЯ (англ. flotation = літар. плаванне) — метад абагачэння карысных выкапняў, заснаваны на ўсплыванні здробненых частак выкапня, у той час калі пустая парода асядае на дне абагачальнага прыстасавання.
ФЛАТЬІЛІЯ (фр. flottille) — 1) злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах, у прыбярэжнай паласе мора; 2) атрад караблёў спецыяльнага прызначэння (напр. кітабойная ф ). ФЛАТЭР (англ. flutter) — небяспечныя вібрацыі крыла або хваставога апярэння самалёта, што ўзнікаюць у час палёту і прыводзяць да разбурэння самалёта.
ФЛАЭМА (ад гр. phloios = кара, лыка) — сукупнасць раслінных ткалак, па якіх перадаюцца арганічныя рэчывы ад лістоў да KapaHey; луб.
ФЛЕБАГРАМА (ад гр. phleps, -ebos = жыла + -грама) — крывая
запісу пульсавых ваганняў вен у чалавека і жывёл.
флебагрАфія (ад гр. phleps, -ebos = жыла + -графія) — метад рэнтгенаграфічнага даследавання вен.
ФЛЕБАЛІТ (ад гр. phleps, -ebos = жыла + -літ) — венозны камень, які ўтвараецца пры тромбафлебіце ў выніку прарастання тромба злучальнай теанкай і адкладання ў ім солей вапняку.
ФЛЕБАЛбгіЯ (ад гр. phleps, -ebos = жыла + -логія) — раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб вен і іх лячэннем.
ФЛЕБАСФІГМАГРАФІЯ (ад гр phleps, -ebos = жыла + сфігмаграфія) — метад рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі пры дапамозе фпебасфігмографа.
ФЛЕБАСФІГМбГРАФ (ад гр phleps, -ebos = жыла + сфігмограф) — прыбор для рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі.
ФЛЕБАТАНАМЁТРЫЯ (ад гр phleps, -ebos = жыла + тон + -метрыя) — вымярэнне ўнутрывеннага ціску.
ФЛЕБАТОМУСЫ (ад гр phleps, -ebos = жыла + tomos = уедаівы) — тое, што і маскіты.
ФЛЕБІТ (ад гр. phleps, -ebos = жыла) — запаленне вены.
ФЛЕБІЯ (н.-лац. phlebia) — губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на ствалах і галінках дрэў, на апрацаванай драўніне будынкаў.
ФЛЕГМА (фр. phlegma = вадкасць, макрота) — \) уст слізь, макрота; 2) незвычайны спакой, абыякавасць да ўсяго; 3) густая
:—Ф
маса, якая застаецца пасля фракцыйнай перагонкі вадкай сумесі.
ФЛЕГМАТЫЗМ (ад флегма) — незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.
ФЛЕГМАТЫК (гр. phlegmatikos = запаленчы) — чалавек з ураўнаважаным, але інертным тьпіам вышэйшай нервовай дзейнасці.
ФЛЕГМАТЫЧНЫ (гр phlegmatikos = запаленчы) — 1) які характарызуецца марудлівасцю, спакоем, ураўнаважанасцю, слабым праяўлеішем эмоцый (напр. ф. тэмперамент); 2) вялы, з павольнай успрымальнасцю і слабай актыўнасцю (напр. ф. чалавек).
ФЛЕГМОНА (гр. phlegmone = запаленне) — гнойнае запаленне падскурнай міжмышачнай клягчаткі.