• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФОТАГРАВЮРА (ад фота+ гравюра) — тое, што і геліягравюра.
    ФОТАГРАММЁТРЫЯ (ад гр phos, -otos = святло + gramma = запіс + -метрыя) — вызначэнне формы, памераў і размяшчэння розных аб’ектаў у прасторы на аснове вымярэнняў іх фатаграфічііых відарысаў, што атрымапы наземным шляхам або з лятальных апаратаў (гл. аэрафотаграмметрыя).
    ФОТАДАКУМЁНТ (ад фота+ дакумент) — фатаграфія, якая адлюстроўвае рэальны факт і мае гістарычнае, юрыдычнае, навуковае значэнне.
    ФОТАДЫЁД (ад фота+ дыёд) — двухэлектродны паўправадніковы прыбор, дзеянне якога грунтуецца на выкарыстанні фотаэфекпіу.
    ФОТАІАШЗАЦЫЯ (ад фопіа+ іанізацыя) — іанізацыя газу, выкліканая электрамагнітным выпрамяненнем.
    ФОТАІЛЮСТРАЦЫЯ (ад фота+ ілюстрацыя) — ілюстрацыя чаго-н. у выглядзе фатаграфічнага здымка.
    ФОТАІНФАРМАЦЫЯ (ад фота+ інфармацыя) — інфармацыя, якая ажыццяўляецца сродкамі фатаграфіі, прадстаўлепая ў фотаздымках.
    ФОТАКАДР (ад фота+ кадр) — асобпы здымак на фотаплёнцы. фотакАмера (ад фота+ камера) — 1) частка фотаапарата, якая з’яўляецца святлонепранікальнай каробкай з аб’ектывам: 2) тое, іігго і фотаапарат.
    ф		—
    ФОТАКАРЭСПАНДЭНТ (ад фота+ карэспандэнт) — фатограф, які робіць здымкі для якоган. перыядычнага выдання.
    ФОТАКАРЭСПАНДЭНЦЫЯ (ад фота+ карэспандэнцыя) — карэспандэнцыя для часопіса або газеты ў выглядзе фатаграфічных здымкаў.
    ФОТАКАТбД (ад фота+ Kamod) — катод фотаэлемента, які выпраменьвае электроны пад дзеяннем святла.
    ФОТАКЕРАМЖА (ад фота+ кераміка) — упрыгожанні на керамічных вырабах, нанесеныя спосабам фатаграфіі.
    ФОТАКОШЯ (ад фота+ копія) — копія дакумента, рукапісу, зробленая фатаграфічным спосабам.
    ФОТАКСІЛАГРАФІЯ (ад фота+ ксілаграфія) — гравюра на дрэве, выкананая шляхам перанясення малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейпіым гравіраваннем пггрыхоў ад рукі.
    ФОТАЛАБАРАТОРЫЯ (ад фота+ лабараторыя) — лабараторыя, дзе робіцца апрацоўка фатаграфічных пласцінак, плёнак, фатаграфій.
    ФОТАЛІНАТЬШ (ад фота+ лінатып) — фотанаборная машына, пабудаваная як лінатып, у якой адліўны апарат заменены фатаграфічііым устройствам.
    ФОТАЛГГАГРАФІЯ (ад фота+ ліпіаграфія) — літаграфія, заснаваная на выкарыстанні фатаграфіі.
    ФОТАЛЮМШЕСЦЭНЦЫЯ (ад фота+ люмінесцэнцыя) — люмі-
    несцэнцыя, якая ўзнікае пры асвятленні некаторых рэчываў (гл. флюарэсцэнцыя, фосфарасцэнцыя).
    ФОТАМАНТАЖ (ад фота+ манпіаж) — мантаж фатаграфічных здымкаў, аб’яднаных агульнай тэмай.
    ФОТАМЕТРЫЯ (ад фота+ -метрыя) — раздзел фізічнай оптыкі, які займаецца вымярэннем светлавых велічынь (асветленасці, яркасці, сілы святла, светлавога патоку) і энергетычных характарыстык электрамагнітнага вылучэння.
    ФОТАМЕХАШКА (ад фота+ механіка) — сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый у паліграфіі з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.
    ФОТАНАСТЫЯ (ад фота+ настыі) — рух органаў раслін, выкліканы зменай інтэнсіўнасці асвятлення (напр. раскрыванне або закрыванне вяночка кветак).
    ФОТАШМОГРАФ (ад фота+ гр. onyma = імя + -граф) — фотанаборная машына для набору асобных радкоў подпісаў, загалоўкаў, надпісаў на картах і інш.
    ФОТАОПТЫКА (ад фота+ оппіыка) — аптьгчныя прылады, якія выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі. фотапанарАма (ад фота+ панарама) — фатаграфія, якая характарызуецца вялікім вуглом поля зроку ў гарызантальным напрамку.
    ФОТАПАНО (ад фота+ na­no) — фатаграфія вялікіх памераў, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне.
    ФОТАПЕРЫЯДЬІЗМ (ад фота+ перыяд) — фізіялагічныя змяненні ў жывёл і раслін, звязаныя са зменай дня і ночы.
    ФОТАРЭАКТЫВАЦЫЯ (ад фота+ фр. reactif = які процідзейнічае) — аслабленне шкоднага ўплыву ультрафіялетавых прамянёў пры дзеянні на арганізм бачнага святла.
    ФОТАРЭАКТЬІЎ (ад фота+ рэактыў) — рэчыва, якое выкарыстоўваецца для хімічнай апрацоўкі плёнкі і фотапаперы.
    ФОТАРЭАЛІЗМ (ад фота+ рэалізм) — тое, што і гіперрэалізм. ФОТАРЭЗІСТАР (ад фота+ рэзістар) — паўправадніковы прыбор, праводнасць якога змяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці.
    ФОТАРЭЛЕ (ад фота+ рэле) — рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фопіаэлемента.
    ФОТАРЭПАРТАЖ (ад фота+ рэпартаж) — рэпартаж у выглядзе фотаздымкаў.
    ФОТАРЭПАРЦЁР (ад фота+ рэпарцёр) — фатограф, які займаецца фотарэпартажам.
    ФОТАРЭПРАДУКЦЫЯ (ад фота+ рэпрадукцыя) — узноўлены фатаграфічным спосабам відарыс плоскаснага арыгінала (малюнка, чарцяжа і інш ).
    ФОТАРЭЦЭПТАРЫ (ад фота+ рэцэптары) — святлоўспрымальныя ўтаарэнні (спецыяльныя клеткі, органы), здольныя паглынаць святло і выклікаць фотабіялагічныя працэсы ў арганізмах (фотаперыядызм, фотатаксіс, фотатрапізм, зрок і інш ).
    ФОТАРЭЦЭПЦЫЯ (ад фота+ рэцэпцыя) — успрыманне святла фотарэцэптарамі.
    ФОТАСЕНСІБІЛІЗАЦЫЯ (ад фота+ сенсібілізацыя) — наданне несвятлоадчувальным рэчывам здольнасці да фотахімічных пераўтварэнняў
    ФОТАСЕТЕР (ад фота+ англ. setter = рэгулюючае прыстасаванне) — фотанаборная машына, пабудаваная як радкаадлівальная мапіына інтэртып.
    ФОТАСШТЭЗ (ад фота+ сінтэз) — працэс утварэння зялёнымі раслінамі арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе светлавой энергіі, якая паглынаецца хларафілам.
    ФОТАСКУЛЫТГУРА (ад фота+ скульптура) — скульптура, выкананая паводле фатаграфічных здымкаў, якія паказваюць прадмет з розных бакоў.
    ФОТАСТАТ (ад фота+ -стат) — апарат для капіравання дакументаў, малюнкаў, чарцяжоў, тэкстаў фатаграфічным спосабам.
    ФОТАСФЁРА (ад фюта+ сфера) — ніжні слой сонечнай атмасферы, які ўтварае бачную паверхню Сонца.
    ФОТАСХЕМА (ад фота+ схема) — група аэрафотаздымкаў, сумешчаных па агульных контурах і зманціраваных на агульнай аснове.
    ФОТАТАКСІС (ад фота+ таксіс) — рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне святла (гл. таксама геліятаксіс).
    ФОТАТАПАГРАФІЯ (ад фота+ тапаграфія) — спосаб стварэння тапаграфічных карт на аснове апрацоўкі фотаздымкаў мясцовасці
    ФОТАТРАНЗІСТАР (ад фота+ транзістар) — паўправадніковы прыбор транзістарнага тыпу, заснаваны на выкарыстанні ўнутранага фотаэфекта.
    ФОТАТРАНСФАРМАТАР (ад фопіа+ трансфармапіар) — прыбор для атрымання фотаплана мясцовасці ў пэўным маштабе ў час аэрафотаз дымкі.
    ФОТАТРАПІЗМ (ад фота+ трапізмы) — змена напрамку росту органаў раслін у адносінах да святла, якое падае з аднаго боку (гл. таксама геліятрапізм).
    ФОТАТРОФЫ (ад фота+ -трофы) — тое, што і аўпіатрофы
    ФОТАТРЫЯНГУЛЯЦЫЯ (ад фота+ трыянгуляцыя) — метад вызначэння становішча апорных пунктаў шляхам вымярэння аэрафотаздымкаў на фотаграмметрычных прыборах.
    ФОТАТЫПІЯ (ад фота+ -тыпія) — 1) спосаб плоскага друку са шкляной або металічііай пласціны, на якой фатаграфічным шляхам нанесены тэкст; 2) адбітак, атрымаііы такім спосабам.
    ФОТАТЫРЫСТАР (ад фота+ тырыстар) — магутны тырыстар, перавод якога з аднаго ўстойлівага стаііу ў другі ажыццяўляецца ў выніку ўздзеяніія на яго светлавога струменю.
    ФОТАТЭАДАЛГГ (ад фота+ тэадаліпі) — геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі
    мясцовасці з мэтай складання гіланаў, профіляў.
    ФОТАТЭКА (ад фота+ -тэка) — сістэматызаваііы збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.
    ФОТАТЭЛЕГРАМА (ад фота+ пплеграма) — тэлеграма, перададзеная фотатэлеграфам.
    ФОТАТЭЛЕГРАФ (ад фота+ тілеграф') — апарат, пры дапамозе якога перадаюць на адлегласць фатаграфіі і іншыя відарысы.
    фотатэлегрАфія (ад фота+ тэлеграфія) — сістэма дакументальнай электрычнай сувязі, якая забяспечвае ўзнаўленне на адлегласці нерухомых адлюстраванняў (чарцяжоў, фатаірафій і інш.) ФОТАТЭРАШЯ (ад фота+ тэрапія') — выкарысталне з лячэбнай мэтай інфрачырвоных, бачных і ультрафіялетавых прамянёў; святлолячэнне.
    ФОТАФІЛЫ (ад фопіа+ -філ) — святлалюбныя жывёлы, актыўнасць якіх звязана з пэўнай ступенню асветленасці.
    ФОТАФІЛЬМ (ад фота+ фільм) — фільм, які складаецца з нерухомых кадраў-фатаграфій.
    ФОТАФІНШІ (ад фота+ фініш) — прыбор, які складаецца з секундамераў і кіназдымачнаіа апарата, прызначаны для дакладнага вызначэііня фінішу ўдзельнікаў спаріыўных спаборніцтваў.
    ФОТАФОБІЯ (ад фота+ -фобія) — павышаная адчувальнасць вока да асвятлення; святлабоязь.
    ФОТАФОБЫ (ад фота+ -фоб) — ценялюбныя жывёлы (напр. глебавыя беспазваночныя).
    ФОТАФОРЫ (ад фота+ -фор) — органы свячэння (галоўным чынам у глыбакаводных жывёл).
    ФОТАХІМІЯ (ад фота+ хімія) — раздзел хіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў рэчывах пад уздзеяннем светлавой энергіі.
    ФОТАХРАМІЗМ (ад фота+ гр. chroma = колер) — здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку пад дзеяннем аптычнага выпрамянення.
    ФОТАХРОМІЯ (ад фота+ -хромія) — каляровая фатаграфія, якая перадае натуральную афарбоўку прадмета.
    ФОТАХРОНАМЕТРАЖ (ад фопіа+ хронаметраж) — адзін са спосабаў вывучэння затрат рабочага часу на выкананне асобных элементаў вытворчай аперацыі.
    ФОТАХРОНІКА (ад фота+ хроніка) — хроніка падзей, якая знайшпа адлюстраванне ў фатаграфіях.
    ФОТАЦЫНКАГРАфіЯ (ад фота+ цынкаграфія) — фотамеханічігы спосаб прыгатавання цынкавых клішэ дпя друку.
    ФОТАЭКСПАНОМЕТР (ад фота+ экспанометр) — тое, што і экспанометр.
    ФОТАЭЛЕКТРОННЫ (ад фота+ электрон) — звязаны з працэсам пераўтварэнпя слабага святла ў электрычныя сігналы або імпульсы дастатковай велічыні (напр. ф-ыя прыборы).
    ФОТАЭЛЕКТРЬІЧНЫ (ад фота+ электрычны) — звязаны з працэсам непасрэднага пераходу
    светлавой энергіі ў электрычную (напр, ф. эфект).
    ФОТАЭЛЕМЁНТ (ад фота+ элемент) — прыбор, які ператварае светлавую энергію ў электрычную.
    ФОТАЭМГТЭР (ад фота+ лац emittere = вылучаць) — тое, што і фотакатод.
    ФОТАЭМУЛЬСІЯ (ад фопіа+ эмульсія) — святлоадчувальны слой на фотаматэрыялах (фотапласцінках, плёнках, паперы).
    ФОТАЭФЕКТ (ад фота+ эфект) — з’ява непасрэднага пераўтварэння светлавой энергіі ў электрычную.
    ФРА (іт. fra, ад лац. frater = брат) — часціца, якая ўжываецца перад іменем каталіцкага манаха ў Італіі.
    ФРАГІЛЯРЫЯ (н.-лац. fragilaгіа) — каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая пашырана ў бентасе, планктоне прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.
    ФРАГМАПЛАСТ (ад гр. phragmos = перагародка + -пласт) — унутрыклетачная пласцінка, зачатак клетачнай сценкі, які ўзнікае пры дзялеігні клетак болыпасці раслін.
    ФРАГМЕНТ (лац. fragmentuni = абломак, кавалак) — часіка твора мастацтва (карціны, скулытгуры), урывак тэксту, музычнага твора.
    ФРАГМЕНТАРНЫ (ад фрагмент) — 1) які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго-н.; 2) перан. адрывачны, няпоўны.