• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФРЫКЦЫІ (лац. frictio = трэнне) — дэфекты на фатаграфічным адлюстраванні, якія вынікаюць праз механічнае дзеянне (трэнне, ціск і інш.) на слой эмульсіі.
    ФРЫКЦЫЙНЫ (ад лац. frictio = трэнне) — які дзейнічае пры дапамозе сіл трэння (напр. ф-ая перадача).
    ФРЫМЕР (фр. frimaire, ад frimas = іней) — трэці месяц (з 21 — 23 лістапада да 20 — 22 снежня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793 — 1805 гг.
    ФРЫСОЙЛЕРЫ (ад англ. free = свабодны + soil = зямля) — члены фермерскай партыі ў ЗІПА ў сярэдзіне 19 ст., якія выступалі за свабодную зямлю і працу, свабоду слова.
    ФРЫСТАЙЛ (англ. freestyle) — скорасны спуск на горпых лыжах па ўзгорыстай трасе, спуск з гор з выкананнем розных фігур, скачкі з двухметровага грампліна з выкананнем сальта, піруэтаў.
    ФРЫТР^ДЭРСТВА (ад фрытрэдэры) — кірунак у эканамічнай тэорыі, якому характэрна патрабаванне свабоды гандлю і неўмяшання дзяржавы ў прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць.
    ФРЫТРЭДЭРЫ (ад англ. free trade = свабодны гандаль) — прыхільнікі фрытрэдэрства.
    ФРЫЦЮР (фр. friture) — глыбокі слой алею або жывёльнага тлушчу, у якім смажаць кулінарныя вырабы.
    ФРЫШАВАЦЬ (ням frischen) — тэх. узнаўляць вокіслы металаў.
    ФРЭАТАФІТЫ (ад гр. phrear, -atos = калодзеж + -фіты) — расліны, якія існуюць за кошт вільгаці грунтавых водаў дзякуючы глыбока пранікаючай у грунт карнявой сістэме (напр. люцэрна, вярблюджая калючка).
    фрэгАт (іт. fregata) — 1) трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна (18 — 19 ст ); 2) ваенны карабель пераходнага тыпу паміж лёгкім крэйсерам і эскадраным мінаносцам у флоце Англіі і ЗША 1939 — 1945 іт., які прызначаўся для супрацьлодачнай і супрацьпаветранай абароны транспартных і баявых суднаў, 3) вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх з вельмі доўгімі крыламі; большую частку жыцця праводзіць у паветры.
    ФР^ЗА (фр. fraise) — 1) рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.; 2) машына для рэзкі торфу, рыхлення грунту і ініп. (напр. дарожная ф).
    ФРЭЙДЫЗМ [ад ням. S. Freud = прозвішча аўстр. урача і псіхолага (1856 — 1939)] — філасофская і псіхалагічная канцэпцыя, якая тлумачыць з’явы культуры і сацыяльнага жыцця праяўленнем бессвядомых (асабліва палавых) інстынктаў.
    ФРЭЙЛЕН (ням. Fraulein = панна) — ветлівы зварот да незамужняй жанчыны або форма ветаівага ўпамінання пра яе ў немцаў і некаторых іншых народаў.
    ФРЭЙЛІНА (ням. Fraulein) — дзяўчына дваранскага паходжанпя, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе.
    ФРЭКЕН (шв. froken) — зварот да незамужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў скандынаўскіх краінах.
    ФРЭНАЛбПЯ (ад гр. phren = розум, душа + -логія) — аптынавуковая тэорыя аб наяўнасці сувязі псіхалагічных і маральпых асаблівасцей чалавека з формай яго чэрапа. ФР^НЗЛІ, БРЭНМІ (польск. fr?dzla, ад ням. Fransel) — рад нітак ці шпуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак, сурвэт як аздоба.
    ФРЭНЧ [англ. french, ад French = імя англ. генерала (1852 — І925)| — куртка ваешіага крою з чатырма накладнымі кішэнямі.
    ФРЭОНЫ (фр. freons) — тэхнічная назва фторі хлорарганічных злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца як халадзільныя агенты ў некаторых халадзільніках.
    ФРЭСКА (іт. fresco = свежы) — малюнак вадзяпымі фарбамі, нанесенымі на свежаатьшкаваную сцяну.
    ФТАЛЕВЫ |ад (на)фт(а) + ал(ей)]; ф-я кіслата — арганічнае злучэнне араматычнага рада, бясколернае крыпггалічнае рэчыва, якое атрымліваецца акісленнем некаторьгх вуглевадародаў пе-
    	ф
    раважна нафталіну, выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных палімераў.
    ФТАРАПЛАСТЫ (ад фтор + -пласт) — сінтэтьгчныя палімеры, якія ўтрымліваюць фтор.
    ФТАРЫДЫ (ад фтор) — злучэнні фтору з іншымі элементамі (напр. ф. урану).
    ФТОР (гр. phthoros = разбурэнне, гібель) — хімічпы элемент, бледна-жоўты ядавіты газ з рэзкім пахам, які належыць да галагенаў.
    ФТОРСІЛІКАТЫ (ад фтор + сілікаты) — тое, што і крэмнефтарыды.
    ФТЫВАЗІД (ад гр. phthisis = сухоты + лац. acidus = едкі) — лекавы прэпарат, процітуберкулёзны сродак.
    ФТЫЗІЯТР (ад гр. phthisis = сухоты + iater = урач) — спецыяліст па фтызіятрыі.
    ФТЫЗІЯТРЫЯ (ад гр. phthisis = сухоты + -ятрыя) — раздзел медыцыны, які вывучае прычыны развіцця туберкулёзу, распрацоўвае метады яго лячзння і прафілактыкі.
    ФТЫРЫЯЗ (ад гр. phtheir = вош) — мед. скурная хвароба, вашывасць.
    ФУГА (іт. fuga, ад лац. fuga = бег, уцёкі) — 1) паслядоўнае паўтарэнне адной музычнай тэмы некалькімі галасамі; 2) музьгчны твор, заснаваны на такім паўтарэнні.
    ФУГАВАЦЬ (польск. fugowac, ад ням. fugen = прьпаняць, дапускаць) — 1) раўняць паверхню дошак фуганкам', 2) выраўноўваць па вышыні зубы пілы.
    ФУГАНАК (ням. Fiigebank) — доўгі гэбель, спуск.
    ФУГАС (фр. fougasse) — зарад выбуховага рэчыва, які ўзрываецца ў зямлі або пад вадой.
    ФУГАТА (іт. fugato) — музычная тэма ў стылі фугі, якая з’яўляецца часткай санаты або сімфоніі.
    ФУГЕТА (іт. fughetta) — невялікая фуга.
    ФУГП’ЫУНАСЦЬ (ад лац. fugitivus = які паляцеў) — тэрмадынамічная функцыя, якая выкарыстоўваеода замест парцыяльнага ціску ва ўраўненнях ідэальнага газу для апісання ўласцівасцей рэальных газавых сумесей.
    ФУЖ^Р (фр. fougere) — вялікі бакал на высокай ножцы.
    ФУЗАРЫЁЗЫ (ад фузарый) — хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбам фузарыем.
    ФУЗАРЫЙ (н.-лац. fusarium) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на бабовых, злаках, бульбе, ільне, выклікае хваробы раслін, атручваіше жывёл і чалавека.
    ФУЗАРЫЯТАКСІкбз (ад фузарый + таксікоз) — атручэіпіе жывёл і чалавека, якое ўзнікае ад паядання кармоў, пашкоджаных фузарыем.
    ФУЗЕЯ (польск. fuzja, ад фр. fusil = стрэльба) — старадаўняя крамянёвая гладкаствольная стрэльба.
    ФУЗІКЛАДЫЙ (н.-лац. fusicladium) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які паразітуе на лісці, маладых галінках і пладах яблыні, грушы, таполі, асіны.
    ФУЗІЛЁР (фр. fusilier) — гіст. салдат, узброены фузеяй.
    ФУЗІЯ (фр. fusion = зліццё, ад лац. fusio = плаўленне) — 1) паглынапне манаполіямі слабейшых канкуронтаў шляхам зліцця прадпрыемстваў; 2) лінгв. зліццё марфем, якое суправаджаецца зменай іх марфемнага складу.
    ФУЗбЛА (н.-лац. fusola) — аднаклетаі!ная або каланіяльная зялёная водарасць сям. апкістрадэсмавых, яхая пашырана ў планктоне прзсных вадаёмаў.
    ФУЗУЛППДЫ (н.-лац. fusulinida) — атрад вымерлых форалпніфераў, якія жылі ў каменнавугальным і пермскім перьіядах (гл. палеазой).
    ФУКОІДЫ (ад лац. fucus = лішайнік + -оід) — тое, што і фітамарфозы.
    ФУКС (ням. Fuchs = ліса) — 1) выпадкова ўдачна выйграны шар у більярднай гульні; 2) разм. выпадковасць, нечаканасць.
    ФУКСІН (ад фуксія) — ярка-чырвоная анілінавая фарба, якая выкарыстоўваецца ддя фарбавання паперы, скуры і інш.
    ФУКСІЯ (н.-лац. fuchsia, ад Fuchs = прозвішча ням. батаніка 16 ст.) — дрэвавая або кустовая расліна сям. кіпрэйных з яркімі, пераважна чырвонымі кветкамі, папіыраная ў трашчнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ФЎКУС (лай. fucus, ад ір phykos) — марская бурая водарасць класа цыкласпоравых, якая пашырана пераважна ў паўночных морах; выкарыстоўваецца для атрымання ёду, калійных солей, як угнаенне і корм.
    ФУЛЁ (фр. foule) — шарсцяная варсістая тканіна для жаночага паліто.
    ФУЛІГА (н.-лац. fuligo) — слізявік сям. фізаравых, які развіваецца на гнілых пнях, на кары галінак, на сухім лісці. *
    ФУЛЬГУРАЦЫЯ (лац. fulguratio = бліскавіца) — адзін з метадаў унутранага (праз цыспіаскоп) лячзння пухлін мачавога пузыра токам высокай частаты.
    ФУЛЬГУРЫТ (ад лац. fulgur = маланка) — пакручастае шклопадобнае трубчастае ўтварэнне, якое атрымалася з пясчынак, што сплавіліся ад удару маланкі ў пясок.
    ФУЛЯР (фр. foulard) — 1) лёгкая, мяккая шаўковая тканіна; 2) уст. хустка або насоўка з гэтай ткашны.
    ФУМАРОЛЫ (іт. fumarole, ад лац. fumus = дым) — газападобныя гарачыя выдзяленні з трэшчын на схілах або каля падножжа вулканаў.
    ФУМЕЛЬ (пям. Fummel) — шавецкі інструмені', што ўжываецца для надалня абутку бліскучай і гладкай паверхні.
    ФУМІГАНТЫ (лац. fumigans, -ntis = які акурвае, дыміць) — хімічііыя рэчывы (інсекпіыцыды, акарыцыды, фунгіцыды, гербіцыды і шш.) для знішчэння шкоднікаў сельскагаспадарчых раслін, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб.
    ФУМІГАТАР (ад лац. fumigare = акурваць, дыміць) — машына для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых культур спосабам фумігацыі.
    ФУМІГАЦЫЯ (фр. fumigation, ад лац. fumigare = акурваць, дыміць) — абкурванне ядавітай парай або газамі (фумігатамі) раслін, заражаных шкоднікамі, а таксама памяшканняў з мэтай дэзінфекцыі.
    ФУНАРЫЯ (н.-лац. funaria) — лістасцябловы мох сям. фунарыевых, які расце на вільготных палях, лугах, на пажарьшічах, паблізу жылля.
    ФУНГІЦЫДЗШ (ад лац. fungus = грыб + caedere = забіваць) — тое, што і ністацін.
    ФУНГІЦЫДЫ (ад лац. fungus = грыб + -цыды) — хімічныя рэчывы для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі сельскагаспадарчых раслін.
    ФУНДАВАЦЬ (польск. fundowac, ад лац. fundare = закладваць, засноўваць) — 1) частаваць каго-н. за свой кошт, купляць што-н. каму-н. у падарунак; 2) даваць грошы на заснаванне чаго-н. (напр. касцёла, школы).
    ФУНДАЛЬНЫ (ад лац. fundus = дно); ф-ыя залозы — трубчастыя залозы ў слізістай абалонцы дна страўніка пазваночных жывёл і чалавека.
    ФУНДАМЕНТ (лац. fundamentum = аснова) — 1) падмурак, аснова якога-н. збудавання, машыны і інш.; 2) перан. база, аснова ведаў, пачуццяў, дзеянняў.
    ФУНДАМЕНТАЛІЗМ (ад лац. fundamentum = аснова) — крайне кансерватыўная пльпіь у пратэстантызме, якая выступала супраць крытычнага перагляду ўстарэлых рэлігійных паііяццяў.
    ФУНДАМЕНТАЛЬНЫ (с.-лац. fundamentalis) — 1) трывалы, моцны, вялікі (напр. ф. будынак); 2) асноўны, галоўны (напр. ф-ая бібліятэка); 3) грунтоўны, салідны, глыбокі па зместу (напр. ф. твор).
    ФУНДАТАР (лац. fundator) — той, хто засноўвае што-н. або дае гроіпы на заснаванне.
    ФУНДЗІРАВАЦЬ (ням. fimdieren, ад лац. fundare = закладваць, засноўваць) — абгрунтоўваць.
    ФУНДУК (тур. funduk) — від ляшчыны, ляшчыннік, які расце на поўдні, а таксама арэхі, плады гэтай расліны; ламбардскі арэх.
    ФУШКУЛЁР (фр. funiculaire, ад лац. funiculus = канат, вяроўка) — горная канатная дарога для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах на невялікую адлегласць.