• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФУШКУЛЮС (лац. funiculus = канат, вяроўка) — ножка семяпачатка, якая адыходзіць ад плацэнты ўнутры завязі.
    ФУНКІЯ (н.-лац. funkia, ад ням. Funk = прозвішча ням. батаніка) — травяністая расліна сям. лілейных з чаранковым лісцем рознай афарбоўкі і формы з фіялетавымі або белымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вьірошчваецца як дэкаратыўная.
    ФУНКЦЫЯ (лац. functio = выкананне) — 1) прызначэнне, роля, задача аб’екта ў пэўнай сістэме адносін (напр. ф. матора, ф. сэрца); 2) роля грамадскай арганізацыі або групы ў адносінах да грамадства (напр. ф. дзяржавы, ф. сям’і); 3) абавязак, кола дзейнасці, работа (напр. службовыя ф-ыі); 4) матп. залежная пераменная велічыня,
    якая змяняецца ўслед за змяненнем другой велічыні, што называецца аргументам (напр. лшейная ф., алгебраічная ф.); 5) фізіял. спецыфічная дзейнасць органа або арганізма.
    ФУНКЦЫЯНАЛ (с.-лац. functionalis = які датычыць функцыі) — матэматычнае правіла, паводле якога кожнай функцыі з якога-н. класа функцый ставяць у адпаведнасць дзейсны або комплексны лік.
    ФУНКЦЫЯНАЛВМ (ад с.-лац. functionalis = які датычыць функцыі) — кірунак у архітэктуры 20 ст., які характарызуецца ўвагай да функцыянальнага прызначэння будынкаў, эканамічнасцю, занядбаннем дэкаратыўных элементаў.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ (с.-лац. functionalis, ад лац. functio, -onis = выкананне) — які адносіцца да функцыі, належыць да яе (напр. ф. аналіз).
    ФУНКЦЫЯНІР (фр. functionnaiге, ад лац. functio = выкананне) — асоба, якая выконвае пэўную функцыю', актывіст грамадскай арганізацыі.
    ФУНКЦЫЯНІРАВАЦЬ (ад лац functio, -onis = выкананне) — выконваць свае функцыі, дзейнічаць, працаваць
    ФУНТ1 (польск. funt< ням. Pfund, ад лац. pondus = вага, гіра) — старая мера вагі ў многіх краінах, якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы (ад 317,6 да 560 г). ФУНТ2 (англ. pound, ад лац. pondus = вага, гіра) — грашовая адзінка Англіі, Лівана, Судана і некаторых іншых краін (напр. ф. стэрлінгаў).
    ФУРА (польск. fiira, ад ням. Fuhre) — 1) вялікая крытая павозка для перавозкі грузаў; 2) крыты кузаў на калёсах, машыне і інш.
    ФУРАЖ (фр. fourrage) — корм для коней, скаціпы, птушак.
    ФУРАЖЫР (фр. fourrageur) — 1) асоба, якая адказвае за захоўванне і выдачу фуражу (напр. ф. эскадрона); 2) уст. ваеннаслужачы, які прызначаўся дня нарыхтоўкі фуражу
    ФУРГбн (фр. fourgon) — 1) крытая конная павозка; 2) закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах для перавозкі грузаў.
    ФУР’ЁР (фр. (burner) — ваеннаслужачы малодшага каманднага саставу ў некаторых арміях, які займаецца раскватараваннем войска і забеспячэннем роты, эскадрона правіянтам і фуражом.
    ФУР’ЕРЫЗМ [ад фр. К. Fourier = прозвііпча фр. мысліцеля (1772 — 1837)] — канцэпцьія ўтапічнага сацыяпізму, распрацаваная Ш. Фур’е і яго паслядоўнікамі.
    ФУРКАЦЫЯ (ад п.-лац. furcatus = раздзелены) — пабудова вучэбнага плана старшых класаў сярэдняй школы з ухілам да пэўных навучальных дысцыплін у шэрагу краін; адрозніваюць біфуркацыю (пры вылучэнні двух напрамкаў) і поліфуркацыю (пры большай колькасці напрамкаў).
    ФУРЛбнГ (англ. furlong) — адзіпка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 220 ярдам, або 201,168 м.
    ФЎРМА (ад ням. Form = форма) — устройства для падачы
    сціснутага паветра ў металургічныя печы і агрэгаты.
    ФЎРМАН (польск. furman, ад ням. Fuhrmann) — чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы.
    ФУРШТУРА (фр. foumiture) — даламожныя матэрыялы ў якой-н. вытворчасці, напр. гузікі, кнопкі, кручкі ў кравецкай справе.
    ФУРОР (лац. furor = раз’юшанасць, нястрымнасць) — шумны поспех, які выклікае ўсеагульнае адабрэнне.
    ФУРУЙЯ (венг. furulya) — духавы музычны інструмент тыпу падоўжнай флейты.
    ФУРЎНКУЛ (лац. furunculus) — гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы; скула.
    ФУРУНКУЛЁЗ (ад фурункул) — хвароба, пры якой на целе з’яўляецца мноства фурункулаў.
    ФУРФУРОЛ (ад лац. furfur = вотруб’е + -ол) — арганічнае гетэрацыюіічнае злучэнне, якое здабываецца пераважна з вотруб’я і сланечнікавай лузгі і выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе смол.
    ФУРЦЬІЛА (н.-лац. furcilia) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў невялікіх вадаёмах са значнай колькасцю арганічных рэчываў.
    ФУРЫЯ (лац. furia = імя кожнай з трох багінь помсты ў старажытнарымскай міфалогіі) — перан. злосная, сварлівая жанчьша.
    ФУРЫЯНТ (чэш. furiant = горды) — чэшскі народны парны танец.
    ФУСТ (іт. fusto) — архіт. ствол, стрыжань калоны.
    ФУТ (англ. foot = ступня) — англійская мера даўжыні, роўная 0,3048 м; ужывалася раней і ў некаторых іншых краінах, наіір. у Расіі.
    ФЎТАКС (англ. futtock) — мар. састаўная частка шпангоўта драўлянага судна.
    ФУТАРАЛ гл. футляр.
    ФУТАРОЎКА (ад ням. Futter = падкладка) — цагляная або іншая выкладка, якая засцерагае ўнутраную паверхню металургічных печаў ці катлоў, бакаў ад дзеяння тэмпераіуры або хімічных рэчываў.
    ФУТБОЛ (англ. football, ад foot = ступня + ball = мяч) — спартыўная камандная гульня з мячом на спецыяльнай пляцоўцы (полі) з варотамі, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка.
    ФУТБОЛКА (ад футбол) — спартыўная трыкатажная кашуля з рукавамі.
    ФУТЛЯР, ФУТАРАЛ (ням. Futteral) — скрынка ці чахол для захавання якога-н. прадмета ад псавання ці пашкоджання.
    ФУТРА (польск. futro, ад ням. Futter) — 1) шкура пушнога звера: 2) выраблепая шкура пуішіых жывёл; 3) адзенне, пашытае з вырабленых шкур пушных жывёл.
    ФУТРАВАЦЬ (ням. futtem = падкладаць) — 1) рабіць абліцоўку металургічньгх печаў, катлоў, бакаў, агрэгатаў вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі; 2)
    падшываць футрам вопратку; 3) абшываць дошкамі, абшалёўваць.
    ФУТУРАЛОГІЯ (ад лац. futurum = будучыня + -логія) — галіна навуковых ведаў, якая займаецца прагназіраваннем сацыялыіых працэсаў.
    ФУТУРбЛАГ (ад футуралогія) — сацыёлаг, які займаецца футурапогіяй.
    ФУТУРЫЗМ (іт. futurismo, ад лац. futures = будучы) — кірунак у еўрапейскім мастацтве пач. 20 ст., які ў імя стварэння «мастацтва будучага» адмаўляў рэалізм і культурную спадчыну.
    ФУТШТОК (ад англ. foot = фут + ням. Stock = палка) — рэйка або мерны шост з дзяленнямі, пры дапамозе якіх вымяраюць невялікія глыбіні мора, возера, ракі.
    ФЎХТЭЛЬ (ням. Fuchtel) — 1) плоскі бок клінка халоднай зброі, напр. шаблі; 2) удар шабляй, шпагай і іншай халоднай зброяй плазам.
    ФУЭТЭ (фр. fouette) — фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з паварота на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі. ФЫНЬ (кіт. fyn) — дробная разменная манета Кітая, роўная 1/100 юаня.
    ФЭСТ (польск. fest, ад лац, festum) — 1) царкоўнае, прастольнае свята (часцей каталіцкае); 2) наогул свята з кірмапіамі і гуляннем.
    ФЮЗЕЛЯЖ (фр. fuselage) — корпус лятальнага апарата для размяштаіня экіпажа, пасажыраў і грузаў.
    ФЮЗЁН (фр. fusain) — састаўная частка выкаішёвага вугалю, якая залягае лінзамі і слаямі ў вугальных пластах.
    ФЮРЭР (ням. Fuhrer = правадыр) — назва правадыра нацысцкай партыі ў фашысцкай Германіі Гітлера.
    Ф’ЮЧЭРС (англ. futures, мн. ад future = будучыня) — від біржавых аперацый па куплі-продажу з агаворкай аб пастаўках на наступны тэрмін (звычайна ад тыдня да некалькіх гадоў) па курсу на момапт заключэння кантракта.
    ХААНАЦЫТЫ (ад гр. choane = лейка + -цыпгы) — жгуцікавыя клеткі губак, якія ўтвараюць гастралыіы слой.
    ХААНЕФОРА (н.-лац. choanephoга) — ніжэйшы грыб сям. тамнідьіевых, які паразітуе на кветках і пладах агародных і костачкавых пладовых культур.
    ХААНЫ (гр. choane = лейка) — унутраныя адгуліны поласці носа ў чалавека і пазваночных жывёл, якія злучаюць поласць носа з насаглоткай.
    ХАБАНЭРА (ісп. habanera, ад Habana = Гавана) — кубінскі народны танец з павольнымі дакладнымі рухамі імправізацыйнага характару, а таксама музыка да гэтага іанца.
    ХААТЫЧНЫ (ад хаос) — бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.
    ХАБАР (цюрк. chabar, ад ар. habar = паведамленне) — грошы або рэчы, што даюцца службовай асобе як подкуп з мэтай атрымання якой-н. выгады.
    ХАБЕРТЫЁЗ (ад хабертыя) — глісная хвароба жвачных жывёл, якая выклікаецца хабертыяй.
    ХАБЕРТЫЯ (н.-лац. chabertia) — гельмінт класа нематодаў, паразітуе ў арганізме жвачных жывёл.
    ХАДЖ (ар. chadj) — паломніцгва ў Медыну і Мекку да мусульманскай святыні, што з’яўляецца праяўленнем вялікай набожнасці.
    ХАДЖЫ (ар. chadj і) — ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў хадж (звычайна ставіцца перад імем).
    ХАДЫС (ар. chadis) — мусульманскае паданне аб учынках і выслоўях прарока Магамета.
    ХАЗМАГАМІЯ (ад гр. chasma = папгча + -гамія) — апыленне, якое адбываецца ў кветках з каронкай, што раскрываецца ў час цвіцення. ХАЙВЭЙ (англ. highway, ад high = інтэнсіўны, галоўны + way = шлях, дарога) — вялікая аўтамабільная дарога, шасэ, аўтамагіспіраль з аднабаковым рухам.
    ХАЙРЫНГ (англ. highring) — адна з формаў сярэднетэрміновага крэдытавання экспарту без перада-
    х	:	
    чы права ўласнасці на тавар арандатару.
    ХАКЁЙ (англ. hockey) — спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.
    ХАКІ (хіндзі khaki = колер гразі) — 1) прыродныя паглыбленні сярод такыраў, якія ў перыяд дажджу запаўняюцца вадой і ператвараюцца ў непралазную гразь; 2) шаравата-зялёны колер; 3) тканіна шаравата-зялёнага колеру і форменнае адзенне з яе.
    хАкі-кёмпбел (ад хакі + англ. campbell, ад Campbell = прозвішча англ. птушкавода) — парода качак мяса-яечнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Англіі.
    ХАЛА (ст.-яўр. challa = белы хлеб) — віты белы хлеб прадаўгаватай формы.
    ХАЛАГбл (англ. cholagogue, ад гр. cholagogos = жаўцягонны) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры жоўцекамянёвай хваробе, халецыстытах, гепатахалецыспіытах.
    хЛЛАЗА (гр. chalaza = бугарок) — аснова семязавязі, месца прымацавання яе да семяножкі.
    ХАЛАЗІЯН (гр. chalazion = градзінка, зацвярдзенне) — пухлінападобнае ўтварэнне ў храстку павека велічынёй з гарошыну без прыкмет вострага запалення.
    ХАЛАКбсТ (англ. holocaust, ад гр. holos = цалкам + kausis = спаленне) — знішчэнне людзей спальваннем.
    ХАЛАНГІТ (ад гр. chole = жоўць + angeion = сасуд) — запаленне жоўцевых пратокаў
    ХАЛАТ (ар. chalat) — 1) верхняе хатняе або рабочае адзенне; 2) верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх. народаў (напр. бухарскі х.).