• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ХІЛЁБГУС (н.-лац. hylobius) — жук сям. даўганосікаў, які пашыраны ў лясах; шкодзіць маладым хваёвым культурам.
    ХІЛІЯЗМ (гр. chiliasmos, ад chilias = тысяча) — вучэнне аб тысячагадовым зямным царстве Хрыста, якое павінна наступіць перад канцом свету.
    ХІЛІЯСТЫ (гр. chiliastai) — паслядоўнікі хілія гму.
    ХІЛУС (гр. chylos = сок) — вадкасць, якая змяшчаецца ў лімфатычных сасудах кішэчніка жывёл і чалавека; уяўляе сабой лшфу, узбагачаную кропелькамі тлушчу.
    ХІЛЯРЫІ (ад гр, chelos = губа) — рудыментарная пара канечнасцей
    семага сегмеіпа галавагрудзей мечахвостаў.
    ХІМАЗІН (ад гр. chymos = сок) — фермент, які змяшчаецца ў страўніку маладых млекакормячых і абумоўлівае згусанне малака.
    ХІМАТРЫПСІН (ад гр. chymos = сок + трыпсін) — фермент, які выпрацоўваецца клеткамі падстраўнікавай залозы і расшчапляе бялкі ежы.
    ХІМЁРА (лац. chimaera, ад гр. Chimaira) — 1) старажьпнагрэчаская міфічная пачвара з ільвінай галавой, казліным тулавам і змяіным хвастом; 2) перан. мара, якая не можа здзейсніцца; неажыццявімая фантазія; 3) марская рыба сям. хімеравых з цыліндрычным тулавам, доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі; 4) раслінны арганізм, які складаецца з генетычна неаднародных тканак.
    ХІМІЗАЦЫЯ (ад хімія) — выкарыстанне хімічнай тэхналогіі і хімічных прадуктаў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. ХІМІК (ад хімія) — спецыяліст у галіне хіміі, а таксама работнік хімічнай прамысловасці.
    ХІМІКАЛП (н.-лац. chemicalia, ад лац. chemia < гр. chemeia = уменне плавіць метал) — хімічпыя прэпараты, а таксама хімічныя вырабы. ХІМІЯ (лац. chemia, ад гр. che­meia = уменне плавіць метал) — 1) навука, якая вывучае будову, склад, уласцівасці і ператварэнні рэчываў (аналітычная х., неарганічная х., арганічная х., фізічная х.); 2) хімічныя сродкі, матэрыялы, растворы; 3) якасны, хімічны састаў чаго-н. (напр. х. нафты, х. крыві).
    ХІМІЯТЭРАПІЯ (ад хімія + тэрапія) — лячэнне інфекцыйных хвароб хімічнымі прэпаратамі.
    ХІММАТАЛОГІЯ [ад хім(ія) + мата+ -логія] — навука, якая вывучае ўласцівасці, якасць і рацыянальнае выкарыстанне гаручых і змазачных матэрыялаў у тэхніцы.
    ХІМУС (п.-лац. chymus, ад гр. chymos = сок) — змесціва тонкіх кішак жывёл і чалавека, утаоранае з ежы пад уплывам стрававальных сокаў.
    ХІНА (перуан. kina = кара) — тое, што і хінін.
    ХШАЗбЛ (ад хінін + -ол) — арганічнае гэтэрацыклічнае злучэнне, цвёрды крышталічны прадукт, лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак для дэзінфекцыі рук, прамывання ран і інпі.
    ХШАЛІН (ад хінін + лац. oleum = алей) — арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная, часцей жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў.
    ХІНАЯНА (санскр. hynajana = малая калясніца) — адзін з двух кірункаў у будызме, паслядоўнікі якога лічаць магчымым дасягненне нірваны толькі праз манаства. ХППДЗІН (ням. Chinidin) — алкалоід, які змяшчаецца ў кары хіннага дрэва; выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння арытміі сэрца.
    ХІНШ (ням. Uhinin < іт. chinina, ад перуан. kina = кара) — алкалоід, белы крышталічны горкі на смак
    парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння малярыі і ў акушэрскай практыцы.
    ХШОНЫ (ад перуан. kina = Ka­pa) — арганічныя араматычныя злучэнні, афарбаваныя крышталічныя рэчывы з рэзкім пахам; выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў.
    ХІНТЭРЛАНД (ням. Hinterland, ад hinter = за, ззаду + Land = краіна) — раён, які прылягае да прамысловага, ганддёвага цэптра, порта і г.д.
    ХІГП (англ. hippie) — 1) групы моладзі ў некаторых краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё; 2) перан. чалавек, які вядзе сябе экстравагантна, знарок неахайна і прэтэнцыёзна апранаецца.
    ХІРАМАНТ (ад гр. cheir = рука + mantis = варажбіт) — той, хто займаецца хірамантыяй.
    ХІРАМАНТЫЯ (ад гр. cheir = рука + manteia = варажба) — варажба па лініях і абрысах далоні.
    ХІРАНАМІДЫ (н.-лац. chironomidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых, лічынак якіх называюць «матыль» і выкарыстоўваюць на корм для рыб, а таксама як прынаду пры лоўлі рыб.
    ХІРАТЭРЫІ (ад гр. cheir = рука + therion = звер) — жывёлы канца палеазою і пачатку мезазою, вядомыя па адбітках слядоў, што нагадваюць адбіткі рукі чалавека.
    ХІРбт (ад гр. cheir, -ros = рука) — паўночнаамерыканская яшчарка з
    чэрвепадобяым целам, без задніх канечнасцей, якая жыве ў зямлі.
    ХІРЎРГ (лац. chirurgus, ад гр. cheirurgos = рукадзельнік) — спецыяліст у галіне хірургіі.
    ХІРЎРГІ (гр. cheirurgos = рукадзельнік) — сямейства рыб атрада акунепадобных; пашыраны ў трапічных морах.
    ХІРУРГІЯ (лац. chirurgia, ад гр. cheirurgia = ручная праца) — галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным шляхам.
    ХГГ (англ. hit = удача, поспех) — вельмі модная песня, спектакль, фільм, кніга і г.д., што карыстаюцца поспехам.
    ХІТАНАМІЦЭС (н.-лац. chitonomyces) — сумчаты грыб сям. пейрычылавых, які з’яўляецца паразітам вадзяных павукоў, плывунчыкаў, плывунцоў і іншых насякомых.
    ХГГОН (гр. chiton) — 1) доўгая і шырокая сарочка, часцей без рукавоў, у старажытных грэкаў, якая падпяразвалася з напускам; 2) касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.
    ХІТОНЫ (ад гр. chiton = панцыр) — род панцырных малюскаў, пашыраных у морах ад Арктыкі да Антарктыкі; у большасці цела пакрыта ракавінкай з васьмі чарапіцападобна размешчаных пласцінак.
    ХІТ-ПАРАД (ад англ. hit = удача, поспех + parade = парад) — 1) газетна-часопісны або радыё-тэлевізійны спіс выканаўцаў, якія ўзнагароджаны і выбраны чытачамі,
    слухачамі або гледачамі; 2) апублікаванне гэтага ганаровага спісу ў нарысе, інтэрв’ю, рэпартажы або тэлеперадачы ў парадку атрыманьіх ацэнак.
    ХІТРЫДЫЯМІЦЭТЫ (н.-лац. chytridiomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне зааспорамі або ў выніку ізагаміі, гетэрагаміі, аагаміі', пашыраны па ўсім зямным шары; большасць паразітуе на водарасцях, грыбах, некаторыя паразіты вышэйіпых раслін (напр. бульбы, калусты).
    ХІТЫНАЗОІ (н.-лац. chitinozoa) — група марскіх выкапнёвых жывёлыіых арганізмаў, рэшткі якіх выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону.
    ХІЦІН (лац. chitinum, ад гр. chiton = панцыр, абалонка) — арганічнае рэчыва групы вугляводаў, якое ўваходзіць у склад знешняга покрыва членістаногіх, а таксама абалонак клетак грыбоў, некаторых відаў водарасцяў.
    ХІЯЗМ (гр. chiasmos = перакрыжаванне) — 1) перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозгу пазваночных; 2) від сінтаксічнага паралепізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.
    ХІЯЗМА (н.-лац. chiazma, ад гр. chiasmos = перакрыжаванне) — форма перакрыжавання кан’югуючых гамалагічных храмасом у меёзе, якая абумоўлівае абмен іх участкамі.
    ХІЯСТАНЕЎРЫЯ (ад гр chias­mos = перакрыжаванне + neuron = нерв) — перакрыжаванне каннек-
    піываў многіх бруханогіх малюскаў, якое адбываецца ў сувязі з паваротам вантробнага мяшка на 180°.	’
    XJIAA3MA (гр. chloasma = зелень) — пігментныя плямы, пераважна на твары (у час цяжарнасці, пры некаторых захворваннях).
    ХЛАМІДА (гр. chlamys, -ydos) — 1) прамавугольны плашч з засцежкай на правым плячы ў старажытных грэкаў і рымлян, 2) перан. нязграбная доўгая адзежына.
    ХЛАМІДАБАКТЭРЫІ (ад гр. chlamys, -ydos = плашч + бактэрыі) — група бактэрый, клеткі якіх утвараюць ланцужкі, пакрытыя слізістым чахлом; жывуць у забруджаных вадаёмах, сцёкавых водах.
    ХЛАМІДАМАНАДА (ад гр. chla­mys, -ydos = плашч + monas, -ados = адзінка) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана пераважна ў стаячых прэсных вадаёмах з вялікай колькасцю арганічных рэчываў.
    ХЛАМІДАСПОРЫ (ад гр chla­mys, -ydos = плашч + споры) — таўстасценныя клеткі некаторых грыбоў, якія ўтвараюцца ў выніку распадзення гіфаў, грыбніцы і дапамагаюць перажыць неспрыяльныя ўмовы.
    ХЛАМІДЫІ (н.-лац. chlamydia) — шарападобныя бактэрыі, якія з’яўляюцца паразітамі птушак, млекакормячых і чалавека.
    ХЛАРАКбКУМ (н.-лац. chlorococcum) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая пашырана ў глебе, водных і наземных біятопах.
    ХЛАРАЛ [адхлор + ал(каголь)] — бясколерная масляністая вадкасць з рэзкім пахам, якая атрымліваецца ў выніку хларавання спірту; выкарыстоўваецца пры вырабе інсекпіыцыдаў.
    ХЛАРАЛГІДРАТ (ад хларал + гідрапі) — бясколернае крыпггалічнае рэчыва гаркаватага смаку, якое выкарыстоўваецца як снатворны і процісутаргавы сродак.
    ХЛАРАЛбБІЯН (н.-лац. chlorolo­bion) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў планктоне на рэштках жывёл і ў глебе.
    ХЛАРАНГІЁПСІС (н.-лац chlorongiopsis) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларандыёпсавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.
    ХЛАРАПЛАНА (н.-лац. chloroplana) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.
    ХЛАРАПЛАСТЫ (ад гр. chloros = зялёны + -пласт) — зялёныя пластыды ў клетках раслін, якія ўтрымліваюць хларафіл, карацін, ксанпіафіл і ўдзельнічаюць у працэсе фотасінтэзу (параўн. храмапласты).
    ХЛАРАПРЭН (фр. chloroprene) — арганічнае злучэнне хлору, вытворнае бутадыену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.
    ХЛАРАСПЛІШУМ (н.-лац. chlorosplenium) — сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне ў лясах і парках.
    ХЛАРАТЫ (ад хлор) — солі хлорыстай кіслаты (напр. х. калію).
    ХЛАРАФІЛ (ад rp. chloros = зялёны + phyllon = лісток) — зялёны пігмент раслін, з дапамогай якога яііы паглынаюць сонечную энергію і ажыццяўляюць фотасінтэз.
    ХЛАРАФГГУМ (н.-лац. chlorophytum) — травяністая расліна сям. лілейных з лінейным лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў трапічных лясах Паўд. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ХЛАРАФбРМ (фр. chloroforme, ад гр. chloros = зялёпы + лац. formica = мурашка) — арганічнае злучэнне, лятучая вадкасць з прыкрым пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.
    ХЛАРАфбс [ад хлор + фос(фар)] — белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі.