Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ХАРТЫЯ (лац. charta, ад гр. chartes) — 1) старадаўні рукапіс, a таксама матэрыял (папірус або пергамент), на якім ён напісаны; 2) дакумент, які пацвярджаў якія-н. правы і вольнасці ў сярэднія вякі; 3) назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння.
ХАРУНЖЫ, ХАРЎЖЫ (польск chor^zy) — 1) сцяганосец у войску сярэдневяковай Польшчы; 2) асоба, якая кіравала арганізацыяй баярскага і шляхецкага апалчэння ў Вялікім княстве Літоўскім; 3) малодшы афіцэрскі чын у казацкім войску; 4) харунжы (адпавядае званню малодшага лейтэнанта) у сучаснай польскай арміі.
ХАРЧ (тат. chare, тур. hare, ад ар. harg) — 1) тое, што спажываюць, чым жывяцца; прыпасы ежы; 2) корм дая жывёлы; 3) перан. тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў.
ХАРЧО (груз. charso) — каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.
ХАРЫЁН (гр. chorion = перапонка, абалонка) — 1) знешняя абалонка зародкаў паўзуноў, птушак, млекакормячых, чалавека на пачатковых стадыях іх развіцця; 2) другасная абалонка яйцаклеткі
беспазваночных і некаторых ніжэйшых пазваночных жывёл.
ХАРЫЗМАТЫЧНЫ (ад гр. charisma = прызванне, божы дар) — выключна адораны, таленавііы.
ХАРЫСПОРА (н.-лац. chorispoга) — травяністая расліна сям. крыжакветных з зубчастым лісцем і ліловымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўропе, Зах. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі расце каля дарог.
ХАРЫУС (фін. harjus, ад нарв. harr) — рыба атрада ласосепадобных, якая пашырана ў рэках Еўропы.
-ХАРЫЯ, -ХОРЫЯ (гр. choreo = прасоўваюся) — другая састаўная частка складаных слоў, '■«’ая адпавядае паняццям «пашырэнне», «распаўсюджанне».
ХАРЫЯМБ (гр. choriambos) — чатырохстопная вершаваная стапа, утвораная спалучэннем харэя і ямба.
ХАРЭАГРАФІЯ (ад гр. choreia = тапец + -графія) — 1) мастацтва пастаноўкі танцаў і балетных спектакляў, 2) запіс танцавальных рухаў пры дапамозе сістэмы ўмоўных знакаў.
ХАРЭЙ (гр. choreios, ад choreia = танец) — 1) двухскладовая вершаваная сгапа з націскам на першым складзе; 2) трохдольная антычная сгапа з двух складоў — доўгага і кароткага.
ХАР^Я (гр. choreia = танец) — нервовая хвароба, якая характарызуецца адволыіым паторгваннем канечнасцей, хуткімі некаардынаванымі рухамі.
ХАСЕМАНІЯ (н.-лац. hasernaпіа) — рыба атрада карпападоб-
X
ных, якая пашырана ў вадаёмах трапічных лясоў Бразіліі; вядома як акварыумная.
ХАСІДЫЗМ (ад ст.-яўр. chasid = набожны) — рэлігійна-містычная плынь у іудаізме, якая ўзнікла ў 18 ст. як выражэнне пратэсту веруючых яўрэяў супраць засілля рабінаў.
ХАЎБЕК (англ. half-back, ад half = напалову + back = абаронца) — паўабаронца ў футболе і хакеі.
ХАЎТАЙМ (англ. half-time, ад half = напалову + time = час) — палавіна гульні (45 мінут) у футболе і хакеі.
ХАЎТУРЫ (с.-лац. chartularium = памінальны спіс нябожчыкаў) — абрад провадаў нябожчыка для пахавання, а таксама жалобны стол, абед па нябожчыку.
ХАЧБОТ (англ. hatch-boat, ад hatch = люк + boat = лодка) — невялікае паруснае грузавое судна з люкамі і палубай, якую пры патрэбе можна разбіраць.
ХЕДАР1 (англ. header) — рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.
ХЕДАР 2 (ст.-яўр. cheder = хата) — яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.
ХЕДЖ (англ. hedge) — тэрміновая здзелка, заключаная для страхоўкі ад магчымага змянення цэн.
ХЕДЖЭР (англ. hedger) — прадпрыемства, банк, фермер або іншы гаспадарчы суб’ект, які ажыццяўляе хедж.
ХЕДЛАЙНЕР (англ. head-liner, ад head-line = даваць загаловак) — фотанаборная машына з ручной
устаноўкай шрыфтавых шаблонаў і фотаматэрыялу.
ХЕДЬІЎ (тур. chediw, ад перс. chadiv) — тьгтул спадчынных правіцеляў Егіпта ў 1867—1914 гг.
ХЕЙЛІТ (ад гр. cheilos = губа) — мед. запаленне чырвонай каймы, слізістай абалонкі і скуры губ
ХЕЙМВЕР (ням. Heimwehr, ад Heim = дамашні ачаг + Wehr = абарона) — контррэвалюцыйныя атрады ў Аўстрыі, якія дзейнічалі ў 1918 г. з мэтай задушыць рэвалюцыйш>і рабочы рух.
ХЕЙРАКАНЦЫУМ (н.-лац. cheiracanthium) — павук сям. клубіянідаў. які жыве на злаках, чароце па берагах вадаёмаў і ў забалочаных месцах.
ХЕЛАТАМЕТРЫЯ (ад гр. chele = кляшня + -метрыя) — тое, што і камплексоналіетрыя.
ХЕЛАТЫ (ад гр. chele = кляшня) — комплекспыя злучэнні, у якіх ліганд (гл. ліганды) далучаны да цэнтральнага атама металу дзвюма або большай колькасцю кавалентных сувязей.
ХЕЛІЦЭРЫ (ад гр, chele = кляшня + keras = рог) — першая пара галаўных, звычайна клешнепадобных, канечнасцей у членістаногіх жывел падтыпу хеліірравых,
ХЕМА(лац. chemia, ад гр. chemeіа = уменне плавіць метал) — nepman састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае папяццям «хімія», «хімічны».
ХЕМАГЕННЫ (ад хема+ -генны) — звязаны з хімічнымі рэакцыямі (напр. х-ыя адклады ў вадаёмах).
ХЕМАНАСТЫЯ (ад хема+ настыі) — рух органа расліны ў адказ на дзеянне хімічнага раздражняльніка.
ХЕМАРАСА (ад хема+ раса) — унутрывідавая таксанамічная катэгорыя на ўзроўні папуляцый або іх груп, якая істотпа адрозніваецца па якой-н. характарыстыцы абмену рэчываў.
ХЕМАРЭЦЭПТАРЫ (ад хема+ рэцэппіары') — рэцэптары, якія ўспрымаюць хімічныя раздражненні, у тым ліку змены ў абмене рэчываў.
ХЕМАРЭЦЭГГЦЫЯ (ад хема+ рэцэпцыя) — успрыманне аднаклетачным арганізмам або спецыялізаванымі клеткамі (хемарэцэптарамі) мнагаклетачнага арганізма хімічных раздражнялыіікаў, якія прысутнічаюць у знешнім або ўнутраным асяроддзі; ляжыць у аснове хематаксісу, хематрапізму і іншых рэакцый жывога арганізма на хімічны састаў навакольнага асяроддзя.
ХЕМАСІНТЭЗ (ад хема+ сінтэз) — працэс утварэішя некаторымі мікраарганізмамі арганічных рэчываў з вуглекіслаты і іншых неарганічных рэчываў за кошт хімічнай энергіі.
ХЕМАСІСТЭМАТЫКА (ад хема4сістэматыка) — раздзел сістэматыкі, які вывучае разнастайнасць хімічнага складу арганізмаў з мэтай выкарыстання гэтых дадзеных для класіфікацыі.
ХЕМАСОРБЦЫЯ (ад хема+ сорбцыя) — разнавіднасць сорбцыі, пры якой часцінкі паглынаемага рэчыва і паглынальніка хімічна ўзаемадзейнічаюць.
ХЕМАСТЭРЫЛЯНТЫ (ад хема+ лац. sterilis = бясплодны) — хімічныя прэпараты з грўпы пестыцыдаў, якія выклікаюць стэрылізацыю насякомых.
ХЕМАТАКСАНОМІЯ (ад хема+ таксакамія) — тое, што і хемасістэматыка.
ХЕМАТАКСІС (ад хема+ піаксіс) — рух прасцейшых арганізмаў і клетак, пгго вольна рухаюцца (сперліатазоідаў, лейкацытаў), пад уплывам хімічных раздражняльнікаў.
ХЕМАТРАПІЗМ (ад хема+ трапізм) — змена напрамку росту органаў раслін пад уздзеяннем хімічных рэчываў.
ХЕМАТРОШКА (ад хема+ -трон) — навукова-тэхнічны кірунак, што займаецца распрацоўкай і прымяненнем прыбораў і ўстройстваў аўтаматыкі, вымяральнай і вылічальнай тэхнікі, дзеянне якіх заснавана на электрахімічных працэсах.
ХЕМАТРОФЫ (ад хема+ -трофы) — тое, што і аўтатрофы.
ХЕМАТЭРАПІЯ (ад хема+ тэрапія) — тое, што і хіміяпіэрапія.
ХЕМІГРАМУСЫ (н.-лац. hemigrammus) — рыбы сям. харацынідаў атрада карпападобных, якія пашыраны ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; вядомы як акварыумныя рыбы.
ХЕМІЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ (ад хема+ люмінесцэнцыя) — люмінесцэнцыя, якая ўзнікае пры некаторых хімічпых рэакцыях (налр. свячэнне фосфару пры павольным акісленні).
XEM1TPOH (ад хема+ -пірон) — разнавіднасць электронна-прамянёвай трубкі, якая выкарыстоўваецца, напр., для візуальнага атрымання інфармацыі пры ўзаемадзеянні чалавека з электронна-вылічальнай машынай.
ХЕНАМЕЛЕС (н.-лац. chaenomeles) — кустовая расліна сям. ружавьіх са скурыстым лісцем і буйнымі чырвонымі, ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў KiTai і Японіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ХЕНАРЬІНУМ (н.-лац. chaenorhinum) — травяністая расліна сям. залознікавых з прадаўгавата-ланцэтным лісцем і светла-ліловымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сярэд. Азіі, на Каўказе і ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі заносная.
ХЕНАТЭКА (н.-лац. chaenotheса) — накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які расце на кары дрэў, раслінных рэштках і гнілой драўніне.
ХІРАС (ад ісп. Jeres de la Frontera = назва горада ў Іспаніі) — сорт белага моцнага вінаграднага віна.
ХЕРУВІМ (гр. cheroubeim, ад ст.яўр. kerubim) — анёл вышэйшага чыну ў хрысціянскай рэлігіі.
ХЕСКЕР-ШКЕР (англ. huskerpicker) — сельскагаспадарчая машына для ўборкі на полі спелых пачаткаў кукурузы.
ХЁСКЕР-ШРЭДЭР (англ. huskershredder) — машына для апрацоўкі кукурузы — вылушчваніія пачаткаў і здрабнення сцёблаў у так званае кукурузнае сена.
ХЕТАГНАТЫ (ад гр. chaite = грыва + gnathos = сківіца) — тып марскіх драпежных пазваночных жывёл, якія захопліваюць здабычу пры даііамозе двух пучкоў шчацінак-кручкоў.
ХЕТАСФЕРЫДЫУМ (н.-лац. chaetosphaendium) — мнагаклетачная зялёная водарасць сям. хетасферыдыевых, якая трапляецца ў стаячых і праточных прэсных вадаёмах.
ХЕТАФОРА (н.-лац. chaetophoга) — мнагаклетачная ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравых. якая пашырана пераважна ў чыстых стаячых і праточных вадаёмах.
ХЕТ-ТРЬІК (англ. hat trick); з р a б і ц ь х. — тройчы ў адной гульні (хакеі, футболе) паразіць вароты праціўніка адным і тым жа гульцом.
ХЕТЭТЫДЫ (н.-лац. chaetetida) — падклас вымерлых беспазваночных жывёл класа каралавых паліпаў, якія жылі ў ардовіку — неагене.
ХІДЖРА гл. гіджра.
ХІЕНАДОКСА (н.-лац. chionodoxa) — цыбульная расліна сям. лілейных з падоўжаным лісцем і блакітнымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Малой Азіі і на востраве Крыт, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ХІЁНАСФЁРА (ад гр. chion = снег + сфера) — слой атмасферы, у сярэдзіне якога магчымы пастаянны дадатны баланс цвёрдых атмасферных ападкаў.
ХІЁНАФІЛЫ (ад гр. chion = снег + -філ) — расліны і жывёлы, якія
засяляюць вобласці з глыбокаснежнымі зімамі і маюць характэрныя прыстасаванні для пражывання ў гэтых умовах.
ХІЛАДУС (н.-лац. chilodus) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў стаячых вадаёмах на поўначы Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.
ХІЛАКбРУС (н.-лац. chilocorus) — жук сям. божых каровак; жыве ў лясах на лісцевых дрэвах і кустах; драпежнік какцыдаў, пераважна пгчытовак (выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе з імі).
ХШАСЦЫФУС (н.-лац. chiloscyphus) — пячоначны мох сям. сафакалеевых, які трапляецца на вільготнай глебе ў лясах, на балотах, на гнілой драўніне.
ХІЛЕР (англ. healer = лекар) — урач, які лечыць біятокамі, малітвамі, замовамі, а таксама аперацыямі без хірургічных інструментаў (параўн. экстрасэнс).