Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ц
дадаюць для смаку і паху ў каву, a таксама напітак, прыгатаваны з гэтага парашку
ЦЫКУТА (н.-лац. cicuta) — водна-балотная травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляеініа па берагах рэк і азёр, ускрайках балот, ядавітая.
ЦЫЛІНДР (гр. kylindros) — 1) геаметрычнае цела, абмежаванае цыліндрычнай паверхііяй і дзвюма паралельнымі плоскасцямі, якія яе перасякаюць; 2) частка рухавіка, дзе ходзіць поршань; 3) высокі цвёрды мужчынскі капялюш з палямі.
ЦЫЛІНДРАСПЁРМУМ (н.-лац. cylindrospennum) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць класа гармагоніевых, якая трапляецца на вільготнай глебе, імхах, у абрастаннях на дне і ў планкпіоне прэсных вадаёмаў.
ЦЫЛІНДРАСПОРЫЙ (н-лац cylindrosporium) — недасканалы грыб сям. анабенавых, які развіваецца на лісці вішні, чарэшні, пладах і лісці суніц і іншых раслін.
ЦЫЛІНДРАЦЫСЦІС (н.-лац, cylindrocystis) — зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая пашырана пераважна ў водах з нізкай кіслотнасцю, у вільготных месцах і сярод імхоў.
ЦЫЛІНДРЫЙ (н.-лац. cilindrium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на апалым лісці або адмерлай драўніне.
ЦЫМАТАПЛЁЎРА (н.-лац суmatopleura) — аднаклетачная дыя-
ц томавая водарасць сям. сурырэлавых, якая пашырана пераважна ў бентасе, радзей планктоне прэсных, часам саланаватых вадаёмаў.
ЦЫМБАЛЫ (польск. cymbaly < лац. cymbalum, ад гр. kymbalon) — народны струнны ўдарны музычны інструмент, уяўляе сабой драўляны корпус трапецападобнай формы, над верхняй дэкай якога нацягнуты стальныя струны; гук здабываецца ўдарамі палачак.
ЦЫМБЕЛА (н.-лац. cymbella) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана пераважна на дне і ў абрастаннях прэсных вадаёмаў.
ЦЫМУС (яўр. cymes) — 1) салодкая ежа, прыгатаваная з морквы;
2) перан. самае смачнае; самая сутнасць, самае цікавае.
ЦЫНА (н.-лац. сіппа) — травяністая расліна сям. злакавых з пляскатым лісцем і аднакветкавымі каласкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Амерыцы і Еўразіі; на Беларусі трапляецца рэдка ў яловых і мяшаных вільготных цяністых лясах.
ЦЫНВАЛЬДЫТ (ад ням Zinnwald = назва гор) — мінерал групы слюд чорнага, зялёнага або карычневага колеру са шкляным бляскам.
ЦЫНЕРАРЫЯ (н.-лац. cinerarium, ад лац. cinerarius = папялісты) — травяністая расліна сям. складанакветных з буйным серабрыста-шэрым апушаным лісцем і рознакаляровымі кветкамі ў суквеццях, якая паходзіпь з Канарскіх астравоў, вырошчваецца як дакаратыўная.
цынізм (гр. kynismos) — нахабнасць, бессаромнасць, пагардлівыя
адносіны да агульнапрынятых правіл маралі.
ЦЫНІК (лац. cinicus, ад гр. kynikos) — чалавек неэтычны, які кпіць над агульнапрынятымі звычаямі, прыніжае прызнаныя вартасці.
ЦЫНІЯ (н.-лац. zinnia, ад Zinn = прозвішча ням. батаніка 18 ст.) — травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі яркімі кветкавымі кошыкамі розных колераў, пашыраная ў Цэнтр. і Паўн. Амерыцы, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЦЫНК (ням. Zink) — хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
ЦЫНКАГРАФІЯ (ад цынк + -графія) — 1) палігр. выраб кпішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або з магніевых сплаваў) пласціну; 2) прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.
ЦЫНКІТ (ням. Zinkit) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чырвонага колеру; цьшкавая руда.
ЦЫНКЛІДОТУС (н.-лац. сіпсііdotus) — лістасцябловы мох сям. цынклідотавых, які трапляецца ў Зах. Дзвіне.
ЦЫНКЛІДЫУМ (н.-лац. сіпсііdium) — лістасцябловы мох сям. мніевых, які зрэдку трапляецца на глыбокіх багнавых балотах.
ЦЫНУБЕЛЬ (пям. Zahnhobel, ад Zahn = зуб + Hobel = гэбель) — гэбель з зубчастым лязом, які ўжываецца для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.
ЦЫОН, ЦЫОНУС (н.-лац. сіоnus) — жук сям. даўганосікаў з кароткім шарападобным целам у густых валасках зверху; жыве ў лясах, па абочынах дарог, у садах, парках.
ЦЫТГЕЛЬ (польск. суреі, ад ням Zipfel) — востры клінападобны KaHeu чаго-н., выступ у чым-н. (як напр каса ў рацэ, клін матэрыі).
ЦЫРАТА (польск. cerata, ад лац. ceratus = васкаваны) — тканіна, пакрытая з аднаго або з абодвух бакоў саставам, што робіць яе непрамакальнай; выкарыстоўваецца для засцілання сталоў і інш
ЦЫРК (лац. circus = літар. кола) — 1) від мастацгва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і ініп.; 2) будынак з арэнай і амфітэатрам, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні; 3) тое, што і кар.
ЦЫРКАДНЫ (ад лац. circa = каля + dies = дзень) — біял. звязаны з перыядам, які займае каля сутак часу (гл. цыркарытмы).
ЦЫРКАРАМА (ад лац. circus = кола + horama = выгляд, відовішча) — кінатэатр з панарамным экранам, які акружае глядзельную залу.
ЦЫРКАРЫТМЫ (ад лац. circa = каля + рытмы) — група біялагічных рыгмаў з перыядамі, блізкімі да геафізічных канстант — сонечных сутак, месячных сутак, месячнага месяца і астранамічнага года.
ЦЫРКОН (ням. Zirkon, ад ар. zarkun = залацісты) — мінерал класа сіпікатаў жоўтага, чырвонага, аранжавага і бурага колераў з
ц
алмазным бляскам; выкарыстоуваецца ў ювелірнай справе і тэхніцы. цыркбшй (ад цыркон) — хімічны элемент, серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі метал, які прымяняецца ў тэхніцы.
ЦЬІРКУЛЬ (лац. circulus = круг) — інструмент з дзвюх рассоўных ножак для вьгчэрчвання акружнасцей, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў на чарцёж.
ЦЫРКУЛЯВАЦЬ (польск сугkulowac, ад лац. circulare = рабіць круг) — рабіць кругавы рух, кругаварот.
ЦЫРКУЛЯР (ням. Zirkular, ад п.-лац. circularis = кругавы) — пісьмовае распараджэнне, якое рассылаецца падведамасным установам або падначаленым службовым асобам.
ЦЫРКУЛЯРНЫ (п.-лац. circularis) — кругавы, звязаны з рухам па крузе (напр. ц. душ, ц-ая піла).
ЦЫРКУЛЯЦЫЯ (лац. circulatio) — 1) кругаварот, цячэнне вадкасцей ці газаў па замкнутых сістэмах (напр. ц. крыві ў арганізме); 2) крывая, якая апісваецца суднам пры адхіленні руля на які-н. вугал. ЦЫРКУМВАЛЯЦЫЙНЫ (ад лац. circumvallo = акружаю валам) — які мае адносіны да замкнутай лініі ўмацаванняў вакол асаджанай крэпасці, якія будаваліся тымі, хто асаджаў, каб перашкодзіць праціўніку атрымаць падмацаванні звонку.
ЦЫРКУМФЛЕКС (лац. circumflexus) —лінгв. узыходна-зыходны танічны акцэнт у старажытнагрзчаскай мове.
ЦЫРОЗ (гр. kirros = рыжы) — мед. зморшчванне і перабудова структуры органа ў выніку разрастання ў ім злучальнай тканкі (напр. ц. печані), пгго парушае дзейнасць органа.
ЦЫРЎЛЬНІК (польск. cyrulik < с.-лац. cirurgicus, ад гр. cheirurgos) — майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай валасоў.
ЦЫРЦЭЯ (лац. Circe, ад гр. Kirke = імя німфы-чараўніцы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — перан. жанчына-чараўніца.
ЦЬІРЫК (манг. суіук) — салдат мангольскай арміі.
ЦЫРЫМАНІЯЛ (лац. caeremoniale = кніга абрадавых правіл) — афіцыйна прыняты парадак урачыстых прыёмаў, шэсцяў і інш. (напр. ц. адкрыцця алімпіяды).
ЦЫРЫМАНІЯЛЬНЫ (лац. саеremonialis) — які адбываецца згодна з цырыманіялам, урачысты (напр. ц-ае шэсце).
ЦЫРЫМОШМАЙСТАР (ням. Zeremoniemeister) — 1) вышэйшы прыдворны чын. які назірае за выкаііаннем дварцовага цырыманіялу. 2) распарадчык цырымоніі, цырыманіялу.
ЦЫРЫМОНІЯ (лац. caeremoпіа) — 1) прыняты парадак правядзення якога-н. абраду, урачыстасці (напр. шлюбная ц.); 2) перан. умоўнасці ў паводзінах, манернасць.
ЦЫРЫФІЛУМ (н.-лац. cirriphyПшп) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце ў лясах на глебе і камлях дрэў.
ЦЫСОІДА (гр. kissoeides = плошчападобны) — алгебраічная крывая трэцяіа парадку: х3 = у2 (а х).
ЦЫСТА (гр. kystis = пузыр) — шчыльная абалонка вакол некаторых аднаклетачных жывёльных і раслінных арганізмаў, якая засцерагае іх пры неспрыяльным навакольным асяроддзі ці ў пэўныя моманты іх жыццёвага цыкла.
ЦЫСТАГРАФІЯ (ад гр. kystis = пузыр + -графія) — рэнтгенаграфічны метад даследавання мачавога пузыра.
ЦЫСТАДЫНГУМ (н.-лац. cystodinium) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. дынакокавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах, радзей у моры.
ЦЫСТАДЭРМА (н.-лац. cystoderma) — шапкавы базідыяльны грыб сям. шампіньёнавых, які расце на глебе ў лясах, часта сярод імхоў, рэдка на гнілой драўніне; ядомы.
ЦЫСТАЗГРА (н.-лац. cystoseira, ад гр. kystis = пузыр + seira = шнур) — марская бурая водарасш> класа цыкласпоравых у выглядзе галіністага куста; пашырана пераважна ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.
ЦЫСТАЗбіД (ад гр. kystis = пузыр + -оід) — паліпападобны прыдатак паліморфнай калоніі сіфанафор
ЦЫСТАІДЭІ (н.-лац. cystoidea, ад гр. kystis = пузыр + лац. ideus = падобііы на ...) — клас вымерльгх марскіх жывёл тыпу ігласкурых, якія жылі ў ардовіку — дэвоне.
ЦЫСТАЛГІЯ (ад гр. kystis = мачавы пузыр + algos = боль) — час-
тае, хваравітае мочаспусканне пры адсутнасці аб’ектыўных прыкмет захворвання мачавога пузыра.
ЦЫСТАПАРАТЫ (н.-лац. cystoporata) — атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовіку — пермі.
ЦЫСТАСКАПІЯ (ад гр. kystis = пузыр + -скапія) — метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога ііузыра з дапамогай цыстаскона.
ЦЫСТАСКОП (ад гр. kystis = пузыр + -скоп) — эндаскоп для агляду поласці мачавога пузыра.
ЦЫСТОПУС (н.-лац. cystopus) — ніжэйшы грыб сям. цыстопавых, які паразітуе найбольш на раслінах сям. складанакветных і крыжакветных.
ЦЫСТРА (фр. cistre) — старадаўні шчыпковы музычны інструмент з корпусам грушападобнай формы t серпавіднай галоўкай, падобны да сучаснай мандаліны; у 19 ст. выцеснены гітарай.
ЦЫСТЬІН (ад гр kystis = пузыр) — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад бялкоў жывёлыіага і раслілнага паходжання; паходзіць з цыстэіну.
ЦЫСТЫТ (ад гр. kystis = пузыр) — запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра.
ЦЫСТЫЦЭРК (ад гр kystis = пузыр + kerkos = хвост) — лічынка саліцёраў што мае форму круглага пузыра і паразітуе ў арганізме жывёл і чалавека.
ЦЫСТЫЦЭРКОЗ (ад цыстыцэрк) — гліспая хвароба жывёл і чалавека, выкліканая цыстыцэркамі, якая характарызуецца корчамі,
—ц парушэіпіем псіхікі, стратай зроку і інш.
ЦЫСТЫЦЭРКОІД (ад цыстыцэрк + -оід) — форма фін стужкавых чарвей, што мае выгляд пузыра з адзіным еколексам і хвастападобным адросткам.