• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЦЭЗАР, ЦЭСАР (лац. caesar, ад Caesar = імя старажытнарымскага дыктатара Юлія Цэзара) — 1) тытул старажытнарымскіх і візантыйскіх імператараў; 2) уст. манарх, уладар.
    ЦЭЗАРАПАШЗМ (ад цэзар + папа) — форма праўлення, пры якой кіраўнік свецкай улады адначасова і кіраўнік царквы.
    ЦЭЗАРЫЗМ (фр. cesarisme, ад лац. caesar = цар) — аднаасобная дыктатура ў спалучэнні з фармальным прызнаннем правоў народа.
    ЦЭЗІЙ (н.-лац. caesium, ад лац. caesius = блакітны) — хімічны элемент, вельмі мяккі светлы метал з залаціста-жоўтым адценнем; выкарыстоўваецца гал. ч. у вытворчасці фотаэлементаў.
    ЦЭЗУРА (лац. caesura) — 1) паўза ў вершаваным радку, абавязковая для пэўнага вершавалага памеру, 2) кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж асобнымі часткамі
    ЦЭЙНЕРЫТ (ад ням. Zeiner = прозвішча ням. хіміка) — штучны мінерал класа фасфатаў зеленаватага колеру, радыеактыўны, водны арсенапі урану і медзі.
    ЦЭЙС (ням. К.Zeiss = прозвішча пям. оптыка-механіка 19 ст.) — аптычны прыбор фірмы «Цэйс» (звычайна пра бінокль).
    ЦЭЙТЛЎПА (ням. Zeitlupe, ад Zeil = час + Lupe = лупа) — кіназдымачны апарат для скораснай здымкі.
    ЦЭЙТНОТ (ням. Zeitnot, ад Zeit = час + Not = патрэба) — 1) недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні ў шашкі, шахматы з гадзіннікам; 2) перан. недахоп часу ў якой-н. сгграве.
    ЦЭЙТРАфЕРНЫ (ад ням. Zeit = час + raffen = падбіраць) — звязаны з кіназдымкай, якая праводзіцца адзінкавымі кадрамі з роўнымі інтэрваламі (напр. пры паказе працэсу распускаіпія кветкі).
    ЦЭЙХгАУЗ (ням. Zeughaus, ад Zeug = зброя + Haus = дом) —уст. вайсковы склад зброі і абмундзіравання.
    ЦЭЛА (лац. сеііа) — тое, што і наас.
    ЦЭЛАБІЁЗА [ад цэлю(лоча) + гр. bios = жыццё] — вуглявод з групі.і дыцукрыдаў, які змяпгчаецца ў co­xy пекаторых дрэў; з’яўляецца асноўпай структурнай адзінкай цэлюлозы.
    ЦЭЛАБЛАСТУЛА (ад гр. koilos = пусты + бластула) — лічмпка некаторых гідроідных, губак і ігласкурых, блізкая па будове да бластулы.
    ЦЭЛАІДЫН [ад цэл(юлоза) + гр. eidos = выгляд] — чыстая нітрацэлюлоза, прыгатаваная з калодыю, якая ідзе на выраб фатаграфічнай пагіеры.
    ЦЭЛАМАДУКТЫ (ад цэлом + гр, ductus = праход) — каналы ў жывёл, якія злучаюць цэлом са знешнім асяроддзем.
    ЦЭЛАМАМІЦЭС (н.-лац. соеіоmomyces) — ніжэйшы грыб сям бластакладыевых, які паразітуе на лічынках камароў.
    ЦЭЛАСТАт (ад лац. caelum = неба + -стат) — астранамічны прыбор з двума плоскімі люстэркамі, з якіх адно нерухомае, а другое рухаецца пры дапамозе гадзііінікавага механізма, што дае магчымасць вывучаць бачны рух нябесных свяцілаў, які назіраецца ў выніку сутачнага вярчэння Зямлі.
    ЦЭЛАсТРУМ (н.-лац. coelas­trum) — цэнабіяльная зялёная водарасць сям. цэластравых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.
    ЦЭЛАСФЁРЫУМ (н,-лац. coelosphaerium) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. цэласферыевых, якая пашырана ў планктоне прэсііых вадаёмаў.
    ЦЭЛАТЭКС |ад цэлю(лоза) + лац. tex = плецены] — адзін з замяняльнікаў скуры.
    ЦЭЛАТЭЛІЙ (ад лац. cellula = клетка + гр. thele = сасок, адростак) — эпітэлій, які высцілае дру-
    гасную поласць цела чалавека і жывёл.
    ЦЭЛАФАН [ад г{элю(лоза) + гр. phanos = светлы] — тонкая празрыстая плёнка з цэлюлозы, якая выкарыстоўваецца для ўпакоўкі.
    ЦЭЛЕСЦІН (ад лац. caelestis = нябесны) — мінерал класа сульфатаў блакітнага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца ў харчовай і хімічнай прамысловасці, металургіі.
    ЦЭЛІБАТ (лац. caelibatus, ад caelebs = нежанаты) — абавязковая бязшлюбнасць, устаноўленая ддя каталіцкага духавенства ў 11 ст.
    ЦЭЛбзіЯ (н.-лац. celosia) — травяністая расліна сям. амарантавых з падоўжаным лісцем і дробнымі белымі, жоўтымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЦЭЛОМ (гр. koiloma = яма) — поласць паміж сценкай цела і ўнутранымі органамі ў жывёл і чалавека.
    ЦЭЛУЛОІД (ад лац. cellula = клетка + -оід) — цвёрдае пластычнае, лёгкае на загаранне рэчыва на аснове нітрацэлюлозы', выкарыстоўваецца дпя вырабу небіткога шкла, лакаў.
    ЦЭЛУРАЗАЎРЫ (ад гр. koilos = полы + ura = хвост + -заўр) — група драпежных дыназаўраў, якія жылі ў мезазоі і характарызаваліся канструктыўнай лёгкасцю шкілета, бо большасць касцей у іх мела поласці ўнутры.
    	ц
    ЦЭЛЬ (ням. Ziel) — месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок (параўн. мішэнь 1).
    ЦЭЛЬЗІЯН [н.-лац. celsian, ад A.Celsius = прозвішча шв. астранома і фізіка (1701—1744)] — мінерал, калій-барыевы палявы шпат ЦЭЛЬСВЙ [н.-лац. celsisus, ад A.Celsius = прозвішча шв. астранома і фізіка (1701 —1744)] — тэрмометр са стоградуснай шкалой ад пункта раставання лёду да пункта кіпення вады.
    ЦЭЛЮЛАЗА (ад лац. cellula = клетка) — фермент, які гідралізуе цэлюлозу, змяшчаецца ў плесневых грыбах, некаторых бактэрыях, асабліва тых, што жывуць у страўніку жвачных жывёл.
    ЦЭЛЮЛбЗА (ад лац. cellula = клетка) — высокамалекулярны вуглярод з групы поліцукрыдаў. асноўная састаўная частка абалонак раслінных клетак; выкарыстоўваецца для вырабу паперы, пггучнага шоўку, выбуховых сродкаў і інш.; клятчатка.
    ЦЭЛЮЛЯРНЫ (ад лац. cellula = клетка) — клетачны; які складаецца з клетак.
    ЦЭМЕНТ (лац. caementum = друз) — 1) мінеральнае параіпкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой аднародную масу, якая з цягам часу пераходзіць у каменепадобны стан; ужываецца ў вытворчасці бетону і будаўнічых раствораў, 2) анат. касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба; 3) перан. тое, што злучае, аб’ядноўвае.
    ЦЭМЕНТАЦЫЯ (ад цэменпі) — 1) спосаб умацавання грунтоў, бе-
    тонных кладак увядзепнем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору; 2) насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці; 3) працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.
    ЦЭМЕНТЫТ (ад цэмент) — хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам, структурная састаўная частка сталей і чыгуноў, якая надае ім цвёрдасць і крохкасць.
    -ЦЭН (гр. kainos = новы) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «новьв>.
    ЦЭНАГЕНЁЗЫ (ад гр. kainos = новы + -генез) — прыстасавальныя прыметы зародка або лічынкі, якія знікаюць у дарослых асобін (напр. пладовыя абалонкі, пупавіна ў вышэйшых жывёл і чалавека). ЦЭНАКАРПП (ад гр kainos = агульны + karpos = плод) — плады, якія фарміруюцца на аснове гінецэя.
    ЦЭНАКОКУС (н.-лац. соепососcus) — каланіяльная зялёная водарасць сям. радьіякокавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.
    ЦЭНАСАРК (ад гр. koinos = агульны + sarkos = мяса) — мяккая абалонка, якая пакрывае калонію каралавых паліпаў.
    ЦЭНАХЛбРЫС (н.-лап соепоchloris) — каланіяльная зялёная водарасць сям. радыякокавых, якая пашырана ў планкпіоне і бентасе азёр, сажалак, вадасховішчаў, рэк.
    ЦЭНАЦЫСЦІС (н-лац соепоcystis) — каланіяльная зялёная во-
    дарасць сям. радыякокавых, якая пашырана ў планктоне, радзей у бентасе сажалак, азёр і вадасховішчаў.
    ЦЭНЗ (лац. census) — 1) перыядычны перапіс маёмасці грамадзян у Стараж. Рыме для падзелу іх на падатковыя разрады; 2) умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі (узрост, аселасць, узровень адукацыі, пэўны кошт маёмасці і інш ); 3) умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў пэўны спіс, рэестр; 4) экан. статыстычны перапіс.
    ЦЭНЗАР (лац. censor) — 1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая сачыла за паступленнем падатааў, перыядычна праводзіла перапісы маёмасці; 2) службовая асоба, якая ажьшцяўляе цэнзуру 1.
    ЦЭНЗІВА (п.-лац. censiva, ад лац. census = перапіс) — спадчыннае сялянскае зямельнае трыманне ў сярэдневяковай Францьіі.
    ЦЭНЗІТАРЫЙ (лац. censitarius) — сярэдневяковы селянін (трымальнік цэнзівы), які плаціў натуральны або грашовы аброк (талья, чынш).
    ЦЭНЗУРА (лац. censura) — 1) пасада цэнзара 1 у Стараж. Рыме; 2) дзяржаўны нагляд за ідэйным зместам друкаваных выданняў, тэлеі радыёперадач, тэатральных пастановак і інш.; 3) установа, якая займаецца наглядам і кантролем за друкаванай прадукцыяй.
    ЦЭНбБШ (гр. koinobios = сумеснае жыццё) — цэнакарпны сухі плод, які распадаецца на 4 долі, напр. у губакветных, бурачнікавых.
    ЦЭНОЗ (гр. komos = агульны) — любое згуртаванне арганізмаў; адрозніваюць зоацэнозы, фітацэнозы, мікрабіяцэнозы і інш.; часта цэнозам называюць біяцэноз.
    -ЦЭНОЗ (гр. komos = агульны) — другая састаўная часгка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «сукупнасць».
    ЦЭНТ 1 (англ. cent, ад лац. centum = сто) — дробная манета ў ЗІІІА, Канадзе, Галандыі і шэрагу іншых краін, роўная 1/100 грашовай адзінкі (долара, гульдэна і інш.).
    ЦЭНТ 2 (лац. centum = сто) — адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы, роўная 1/1200 актавы.
    ЦЭНТАЛ (англ. cental, ад лац. centum = сто) — адзінка вагі ў англійскай сістэме мер, роўная 100 фунпіам.
    ЦЭНТАЎР (лац. centaurus, ад гр, kentauros) — тое, што і кентаўр.
    ЦЭНТНЕР (ням. Zentner, ад с.-лац. centenarius = які змяшчае сто адзінак) — адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг.
    ЦЭНТОН (лац. cento, -toms = адзенне ці коўдра з рознакаляровых абрэзкаў) — верш, складзены з урыўкаў таораў аднаго ці некалькіх паэтаў.
    ЦЭНТР (лац. centrum, ад гр. kentron = вастрыё цыркуля) — 1) пункт дакладна ў сярэдзіне фігуры; 2) сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н.; 3) частка, звычайна сярэдняя, горада, пасёлка, дзе размешчаны асноўныя адміністрацыйныя ўстановы; 4) месца сканцэнтравання якой-н. дзейнасці; 5) горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, культурнае
    —Ц значэнне дая якой-н. мясцовасці, краіны; 6) вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю; 7) стальны конус, які прызначаны для падзрымкі загатовак пры іх апрацоўцы на станку.
    ЦЭНТРАЛІЗАВАЦЬ (фр centra­liser, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне) — праводзіць цэнтралізацыю.
    ЦЭНТРАЛІЗАЦЫЯ (ад лац cent­ralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне) — сканцэнтроўванне чаго-н. у адным цэнпіры, аб’ядноўванне ў адным месцы, у адных руках (напр. ц. кіраўніцгва, ц. капіталу). ЦЭНТРАЛІЗМ (ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне) — сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы падпарадкаваны вышэйстаячым, а ўся сістэма кіруецца цэнтральнымі органамі, адзіным цэнтрам.
    ЦЭНТРАЛЬ (лац. centralis = сярэдні) — галоўная, цэнтральная мапстраль
    ЦЭНТРАЛЬНЫ (лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне) — 1) які з’яўляецца цэнтрам', 2) які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры; 3) галоўны, кіруючы; 4) які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістму.